Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
му рну, далучаны 1 сельсаветУздзенскага рна, з 25.12.1962 да 30.7.1966 С.р. уключаў таксама тэр. Старадарожскага рна (6.1.1965 АсіповіцкаМУ рну былі перададзены 2 сельсаветы). 3 1966 раён у сучасных межах. У 1998 у С.р. 19 сельсаветаў, 209 сельскіх нас. пунктаў.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, лёгкай, харчовай, лясной, дрэваапрацоўчай, вытворчасці буд. матэрыялаў, паліўнай прамсці і інш. У раёне (2015) с.г. прафес. ліцэй, 18 сярэдніх і 4 базавыя школы, 5 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад — сярэдняя школа, 22 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, 6 дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячая муз. школа, цэнтры: эколагабіял., турызму, тэхн. і прыкладной творчасці вучнёўскай моладзі, дзіцячай творчасці, сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённы Цэнтр нар. творчасці, Цэнтр традыц. культуры, раённы Дом рамёстваў, Цэнтр культуры, 2 цэнтры культуры і вольнага часу, Цэнтр рамёстваў (в. Квасынічы), 19 сельскіх дамоў культуры, Дом фальклору (в. Гацук), 2 сельскія клубы, 5 клубаўбібліятэк, аўтаклуб, цэнтр. раённая, 3 гар. (у т.л. спецыялізаваная), 19 сельскіх бк, 2 бібліятэкіклубы, краязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя цэнтр.
366
СЛУЦКІЯ
раённая, 2 сястрынскага догляду, 4 участковыя бальніцы, 3 паліклінікі, 2 дыспансеры, 8 урачэбных амбулаторый, 32 ФАПы. Выдаецца раённая газ. «Слуцкі край». У раёне 37 рэліг. абшчын, у т.л. 16 праваслаўных, 3 каталіцкія, 9 хрысціян веры евангельскай, 4 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, адвентыстаў Сёмага дня, хрысціян поўнага евангелля, 2 іўдзейскія. Помнікі археалогіі: гарадзішчы каля вёсак Амговічы, Вялікі Падзер, Вялікая Сліва, Гольчычы, Грэск, Заграддзе, Замосце, Івань, Рыжыца. Помнікі архітэктуры: касцёл Св. Барбары ў в. Замосце (1620 альбо 1649), Сямёнаўская царква ў в. Барок (1916), касцёл у в. Балотчыцы (пач. 20 ст.), будынак паштовай станцыі (сярэдзіна 19 ст.) у в. Краснае Сяло. Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў і партызан у вёсках Амговічы, Васілінкі, Грэск, Жылін Брод, Казловічы, Кучына, Лядна, Набушава, Шышчыцы, магілы ахвяр фашызму ў вёсках Адамова, Волашава, Вясея, Жылін Брод, Круглае, Леніна, Палікараўка, Паўлаўка, Рудня, Селішча, Старэва, Строхава, месца загубы карнікамі мірных жыхароў у в. Кублішча. Помнікі на месцы бою ў вайну 1812 каля в. Леніна (б. Раманава), у гонар выступлення сялян у 1908 у в. Заграддзе, на месцы спаленых у Вял. Айч. вайну вёсак Беразінец, Гондарава, Задоўба, Крушнік, Лявішча, Пераходы, Фадзееўка, партызанам у вёсках Баравая, Белы Бор, Жылін Брод, Крывая Града, Ленькі, Палікараўка, Ржаўка, Шантароўшчына, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Акцябр, Амговічы, Балотчыцы, Баравая, Барок, Белічы, Вял. Сліва, Вясея, Гацук, Замосце, Заполле, Знамя, Ісерна, Казловічы, Леніна, Ленькі, Лучнікі, Малышэвічы, Маяк, Мерашыно, Мусічы, Мялешкі, Навадворцы, Падлессе, Паўстынь, Сорагі, Сярагі, Танежыцы, Шышчыцы, у гонар сав. разведчыкаў у в. Гутніца. У в. Замосце нарадзіўся бел. і польск. пісьменнік А.Плуг (1823—1903), у в.
Бялевічы — бел. этнограф і фалькларыст АЖ.Сержпутоўскі (1864— 1940), у в. Леніна — бел. кампазітар У.В.Тэраўскі (1871 — 1938), у в. Лапацічы — Герой Сав. Саюза А.І.Уласавец (1901—45), у в. Машчыцы — бел. біяхімік, акадэмік НАН Беларусі А.С.Вечар (1905—85), у в. Іванаўскія Агароднікі — Герой Сав. Саюза Ф.П.Бруй (1907—82), у в. Старэва — бел. літаратуразнавец С.К.Майхровіч (1908—81), у в. Еўлічы — бел. паэт В.Вітка (1911—96), у в. Барок — бел. паэт СЛіхадзіеўскі (1911—79), у в. Чаплічы — бел. пісьменнік МЛобан (191184).
СЛЎЦКІЯ ПАЯСЬІ, шаўковыя кунтушовыя паясы, якія вырабляліся на Слуцкай ткацкай мануфактуры (персіярні) у 2й пал. 1750х гг. — 1846. Мануфактура засн. кн. Г.Ф.Радзівілам, у 1760 перайшла ва ўладанне кн. М.К.Радзівіла і была аб’яднана з Нясвіжскай мануфактурай, пераведзенай у Слуцк. Да 1777 прадпрыемства ўзначальваў Я.Маджарскі, у 1777—1807 — яго сын Л.Маджарскі. Вядомы імёны шматлікіх ткачоў і працаўнікоў мануфактуры. Сярод іх: I. і Т.Барсукі, А.Гутоўскі, Ф. і Я.Дубіцкія, Я., П. і В.Івашкевічы, А., Л., Я. і Ф.Міхалкоўскія, М.Надольскі, Ф.Пятровіч, І.Рэутовіч, К.Садоўскі,
Фрагменты Слуцкага пояса.
С.Свідзінскі, Я. Серыкоўскі, С.Сень, Б.Сніскевіч, А. Чайкоўскі, М.Ціхановіч і інш. Да 1760 С.п. ствараліся па ўзоры ўсх. паясоў і не сігнатыраваліся меткамі (што стварае цяжкасці пры іх выдзяленні сярод інш. кунтушовых паясоў сярэдзіны — 2й пал. 18 ст.). Гісторыю дзейнасці мануфактуры пасля аб’яднання прадпрыемстваў традыц. падзяляюць на перыяды (кожны мае адпаведныя меткі на паясах): 1760 (1762) — 1776 — пачатковы, 1776—80 — перыяд арэнды персіярні Я.Маджарскім, 1780—1807 — перыяд арэнды мануфактуры Л.Маджарскім, 1807— 46 — дзейнасць прадпрыемства пад кіраўніцтвам радзівілаўскай адміністрацыі. Пад кіраўніцтвам Я.Маджарскага наладзілася вытворчасць 2баковых 4вонкавых паясоў, у якіх адрозніваліся па колеры не толькі бакі, але і палавіны кожнага боку. Абавязковай часткай паясоў сталі доўгія махры, спецыяльна прышытыя да канцоў. Зыходзячы з дэкору армянскіх, турэцкіх 1 персідскіх паясоў, Я.Маджарскі распрацаваў новыя кампазіцыі для канцоў («галоў») пояса: «карумфіль» («гваздзік»), «сухарык» («расада»), «кітайская аблачынка», «валошкі», «букет», «квітнеючыя пні» і «вяночнамедальённы», якія складаліся на аснове матываў усх.,
367
СЛЯПЯНСКАЕ
Слуцкі пояс.
зах.еўрап. мастацтва барока, ракако, класіцызму, а таксама элементаў бел. нар. культуры. Л.Маджарскім распрацавана адметная арнаментацыя для сярэдняй часткі пояса («сярэдніка»). У выніку быў створаны арыгінальны тып кунтушовага пояса — слуцкі, назва якога стала сінонімам усіх доўгіх шаўковых паясоў 18 — пач. 19 ст. Ён стаў узорам для вырабаў шматлікіх тэкстыльных мануфактур. У 2012 у Беларусі зацверджана дзярж. праграма адраджэння тэхналогій і традыцый вытворчасці С.п. і развіцця вытворчасці нац. сувенірнай прадукцыі «С.п.» на 2012— 15. У 2013 у Слуцку адкрыты Музей гісторыі С.п. І.М.Скварцова.
СЛЯПЯНСКАЕ ВОДНАПАРКАВАЕ ПАЎКАЛЬЦО, сістэма штучных водных упарадкаванняў і прылягаючых ландшафтнарэкрэацыйных тэр. на ПнУ Мінска; частка водназялёнай сістэмы горада. Пабудавана ў 1977—88 у даліне р. Сляпянка, прытоку р. Свіслач (архіт. Л.Белякова, Д.Герашчанка, Л.Жлоба, М.Жлоба, В.Шыльнікоўская, Б.Юрцін, інжынер А.Самончык; Дзярж. прэмія СССР 1989).
Працягласць 26 км, розніца адметак рэльефу 31 м. Уключае вадаёмы, каналы, 13 дэкар. каскадаў і прылягаючыя паркі. Гал. збудаванне — Цнянскае вадасховішча, куды вада па напорным падземным вадаводзе паступае з вадасховішча Дразды з пад’ёмам на выш. 15 м. Далей па адкрытым канале вада цячэ ўздоўж
паркаў жылых раёнаў Зялёны Луг і Усход. Паблізу Лагойскага тракту, ля мікрараёна Зялёны Луг 5, разме
шчаны шматступеньчаты каскад — складаная прасторавая кампазіцыя з перападам вышынь 4,3 м, тэрасамі рознай вышыні і канфігурацыі, вадаспадамі і невял. басейнамі. Уздоўж вул. Сядых невял. дэкар. вадаёмы з мосцікамі, спускамі да вады, фантанамі. Арыгінальнае вырашэнне каскада паблізу гасцініцы «Агат» і спарт. комплексу «Працоўныя рэзервы», а таксама 3ступеньчатага каскада па вул. Парніковая і 2сту
Участак Сляпянскага воднапаркавага паўкальца.
пеньчатага з басейнам у раёне вул. Мендзялеева. Заканчваецца С.в.п.п. Чыжоўскім вадасховішчам каля жылога раёна Серабранка. Дзякуючы комплекснаму падыходу С.в.п.п. выконвае некалькі функцый: рэкрэацыйную (з’яўляецца месцам адпачынку насельніцтва прылягаючых жылых раёнаў), асяроддзерэгулюючую (паляпшае мікракліматычныя і санітарнагігіенічныя характарыстыкі гар. асяроддзя), гасп. (забяспечвае вадой прам. прадпрыемствы ў Заводскім рне горада). Працяг С.в.п.п. — Лошыцкае воднапаркавае паўкальцо, праектаванне і будаўніцтва якога вядзецца ў паўд.зах. напрамку Мінска. Разам яны створаць кальцо паркаў і водных упарадкаванняў, якія будуць апаясываць воднапаркавую сістэму ўздоўж р. Свіслач.
Літ.: Градостронтельство Белорусснн. Мянск, 1988; Потаев Г.А. Рекреацнонные ландшафты: охрана н формнрованне. Ммнск, 1996. Г.А.Патаеў.
СЛЯПЯНСКАЯ СЯДЗІБАВАНЬКОВІЧАЎ, помнік архітэктуры класіцызму на правым беразе р. Сляпянка (цяпер участак Сляпянскай воднай
368
СМАЛЯВІЦКІ
сістэмы) каля б. в. Вял. Сляпянка (цяпер усх. ўскраіна Мінска). 3 пач. 19 ст. належала Ваньковічам. Уключала сядзібны дом, драўляны аднапавярховы флігель, гасп. двор, піваварню, цагельны завод, млын, пейзажны парк (перапланаваны ў 1869 В.Кроненбергам) з воднай сістэмай. Каменны сядзібны дом 2павярховы Тпадобны ў плане на высокім цокалі. Гал. зах. фасад быў вылучаны рызалітам з лапаткамі і завершаны ступеньчатым атыкам. 3 боку ўсх. фасада трохвугольны франтон. Рытм фасадаў стваралі прамавугольныя аконныя праёмы (вокны 2га паверха аздаблялі ляпныя абрамленні і плоскія трохвугольныя сандрыкі). 3 аздобы інтэр’ераў захаваліся фрагменты мазаічнай падлогі і карнізаў. Ніжэй па рацэ знаходзілася сядзіба Малая Сляпянка, дзе ў 1й пал. 19 ст. была майстэрня маст. В.Ваньковіча (захаваліся фрагменты). У 2009— 13 праведзена рэканструкцыя (архіт. А.Канаваленка). На тэр. С.с.В. размясціўся рэстаранклуб «Сядзіба». Сядзібны дом і алея ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
СМАЛЯВІЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М.Багдановіча. Засн. ў 1925 у г. Смалявічы. У 1976 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Смалявіцкага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) каля 44,6 тыс. экз., каля 2 тыс. чытачоў. Працуе цэнтр прававой інфармацыі. Пры бцы дзейнічаюць клубы па інтарэсах: «Пяшчота», «Залаты ўзрост», «Каля свечкі», «Ліцера». Для супрацоўнікаў бкі і людзей пажылога ўзросту працуе «Школа комп’ютарнай пісьменнасці». Жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліобус.
С.В. Чарвоненка.
СМАЛЯВІ'ЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў цэнтры Мінскай вобл. Цэнтр — г. Смалявічы. У складзе раёна г.п. Зялёны Бор, 190 сельскіх нас. пунктаў,
Сядзібны дом у Сляпянскай сядзібе Ваньковічаў.
9 сельсаветаў: Азярыцкаслабадскі, Драчкаўскі, Жодзінскі, Забалоцкі, Зялёнаборскі, Курганскі, Пекалінскі, Пліскі, Усяжскі. На тэр. раёна размешчаны горад абл. падпарадкавання Жодзіна. Пл. тэр. 1392,9 тыс. км2, лясы займаюць 33%. Нас. 43,8 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (90,7%), рускія (6,6%), украінцы (1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,7%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Брэст—Масква, аўтадарогі Брэст—Мінск — мяжа Расіі (Рэдзькі), Лагойск—Смалявічы—Чэрвень, Смалявічы—Смілавічы. Нац. аэрапорт «Мінск».