Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, машынабудавання і металаапрацоўкі, харчовай і дрэваапрацоўчай прамсці. У раёне (2015) прафес.тэхн. вучылішча, гімназія, 7 сярэдніх школ, 4 дзіцячыя школы мастацтваў, 3 ДЮСШ, вучэбнапед. комплексы: дзіцячы сад — сярэдняя школа (5), дзіцячы сад—базавая школа, дзіцячы сад — пачатковая школа (3), 12 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед. цэнтр, вячэрняя школа, міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Працуюць раённы Цэнтр культуры, Дом рамёстваў, 8 дамоў культуры (у т.л. 3 аддзелы культуры і вольнага часу, 5 сектараў культуры і вольнага часу), 5 сельскіх клубаў, 18 бк, 2 бібліятэкіклубы, гісторыкакраязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённая бальніца, абласная псіхіатрычная бальніца (в. Жодзішкі), ўчастковая бальніца і бальніца сястрынскага догляду, раённая паліклініка, 5 амбулаторый урача агульнай практыкі, 18 ФАПаў, 9 аптэк, раённы тэр. цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць 128 аб’ектаў спарт. прызначэння, у т.л. стадыён, 24 спарт. залы; дзіцячы аздараўленчы лагер «Арляня», па тэр. раёна праходзяць турысцкаэкскурсійныя маршруты «Касцёлы Вілейскага краю», «Край паланэзаў і «Дудкі беларускай», «Легенды Вялікага Княства Літоўскага», «Дойлідства Налібокскага краю». Выдаецца раённая газ. «Светлы шлях». У раёне 23 рэліг. абшчыны, у т.л. 10 праваслаўных, 10 каталіцкіх, 1 евангельскіх хрысціянбаптыстаў 1 хрысціян веры евангельскай, 1 сведкаў Іеговы. Помнікі археалогіі: бескурганны могільнік і селішча каля в. Хведзевічы, гарадзішча каля вёсак Гарані, Крэва,
Няфеды, Суцькава, стаянка у в. Завозерцы, курганны могільнік каля в. Скірдзімы, гарадзішча і курганны могільнік каля в. Монтацішкі, курган каля в. Медрыкі. Помнікі архітэктуры: руіны замка (сярэдзіна 14 ст.) і царква Аляксандра Неўскага (1854) у в. Крэва, Троіцкі касцёл (1612), сядзібы (18—19 ст.), вадзяны млын (1871) у в. Жодзішкі, касцёлы Троіцкі (1809) у в. Данюшава і Св. Тадэвуша (1811) у в. Вішнева, капліца (19 ст.) у в. Алянец, палацавапаркавы ансамбль у в. Залессе (19 ст.), цэрквы ў гонар абраза «Усіх гаротных Радасць» (1862) у в. Кеўлы, Пакроўская (1866) у в. Міхневічы і Петрапаўлаўская (1936) у в. Рыбакі, свіран (19 ст.) і сядзіба Ф.Багушэвіча (2я пал. 19 ст.) у в. Кушляны, касцёлы Маці Божай Ружанцовай (1926—34) у в. Солы, Maui Божай Добрай Рады (1905) каля в. Нястанішкі, Троіцкі (1939) у в. Войстам. Помнікі гісторыі: брацкія могілкі салдат рус. арміі, якія загінулі ў Першую сусветную вайну, у в. Крэва, помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Абрамаўшчына, Бялкоўшчына, Вішнева, Войстам, Вярэбушкі, Гавуці, Жодзішкі, Залессе, Карані, Каты, Клідзеняты, Кушляны, Лешчаняты, Лылойці, Малінавая, Монтацішкі, Ракаўцы, Расла, Сасноўка, Сівіца, Снігяны, Стрыпуны, Суцькава, Сыраваткі, Шутавічы, Ягаднава, брацкая магіла сав. воінаў і помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у в. Баярск, брацкая магіла сав. пагранічнікаў і помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у в. Нязбодзічы, брацкія магіы сав. воінаў у вёсках Вял. Мыса і Солы, сав. ваеннапалонных у в. Солы, мемарыяльны знак на месцы базіравання партыз. атрада імя М.В.Фрунзэ ў лесе каля в д. Ягаднава, помнік ахвярам Першай і Другой сусветных войнаў і валун «Асілак» у в. Белая. У в. Зарудзічы нарадзіўся бел. паэт, літаратуразнавец А.Ф.Салагуб (1906—41), у в. Лылойці — бел. пісьменнік А.Цяжкі (1943—84), у в. Данюшава — гісторык каталіцкай цар
квы Я.Курчэўскі (1854—1917) і бел. паэт С.Шыманоўскі (1893—1920), у б. маёнтку Каскевічы — рас. архітэктар С.С.Крычынскі (1874—1923). Вёска Крэва — буйны цэнтр керамічнай вытворчасці ў 19 — 1й пал. 20 ст.
СМАРГОНЬ, горад у Гродзенскай вобл., цэнтр Смаргонскага рна, на р. Оксна і яе прытоку р. Гервятка. За 260 км на ПнУ ад Гродна, чыг. станцыя на лініі Маладзечна—Вільнюс, вузел аўтадарог на Ашмяны, Свір, Крэва. 37,2 тыс. ж. (2015).
Вядома з 15 ст. як мястэчка Зяновічаў у ВКЛ. 3 1565—66 у Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. 3 1й пал. 17 ст. ўласнасць Радзівілаў, Пшаздзецкіх. Мела таксама назвы Смургоні, у 19 ст. — Смаргоні. Каля 1590 у С. папяровая мануфактура, школа, шпіталь. У 1622 — 139 дымоў, у 1640 — 155 дымоў. Тут упершыню ў Беларусі пачалі выраб абаранкаў (спачатку называліся «абваранкі», «смаргонкі»), адкуль яны пазней трапілі і ў Расію. У 17 ст. Радзівілы заснавалі школу дрэсіроўкі мядзведзяў — «Смаргонскую акадэмію». У 1788 — 3 фальваркі, 393 двары. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 у Віленскай губерняў. У вайну 1812 пры адступленні франц. войск у С. спыняўся Напалеон, тут ён перадаў камандаванне арміяй маршалу І.Мюрату і 6.12.1812 выехаў праз Вільню ў Парыж. Тракт Смаргонь—Ашмяны атрымаў назву «Напалеонаўскі шлях». Развіццю мястэчка спрыяла будаўніцтва ЛібаваРоменскай чыгункі (1873). У 1897 1426 дамоў, 7,5 тыс. ж., у 1900 — 10,2 тыс. ж., у 1910 — 16,3 тыс. ж. У Першую сусв. вайну з вер. 1915 па люты 1918 праз С. праходзіла лінія фронту, мястэчка разбурана. 3 1920 у складзе Сярэдняй Літвы. 3 1922 у Польшчы, цэнтр Смаргонскай гміны Ашмянскага павета Віленскага ваяв. (да 1926 Віленская зямля). 3 ліст. 1939 у БССР, з 15.1.1940 горад, цэнтр Смаргонскага рна Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941
372
СМОЛІК
да 5.7.1944 С. акупіравана ням,фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Гродзенскай абласцях. У 1959 — 6,5 тыс. ж, у 1999 — 36,2 тыс. ж.
Архіт.планіровачную структуру сучаснага горада вызначаюць вуліца Савецкая, Леніна, Я.Коласа, Юбілейная, Гагарына, Камінскага, Кутузава. Асн. кампазіцыйная вось — вул. Савецкая, забудаваная 259павярховымі дамамі. Адм.грамадскі і культ. цэнтр склаўся на вул. Савецкая і пл. Леніна, утворанай на скрыжаванні вуліц Савецкая і Гагарына. Сучасны горад развіваецца паводле генплана 1984 (карэкціроўка 2005). Забудоўваюцца Усх. і Зах. мікрараёны. Індывід. забудова сядзібнага тыпу ва ўсх., паўд., паўн. частках горада. У 2000я гг. пабудаваны будынкі ЗАГСа, ААТ «ААБ Беларусбанк», аўтастанцыя, кафэ, магазіны. Рэканструяваны адм. быт. і прам. будынкі «Смаргоньміжрайгазу», вузла паштовай і электрасувязі, будынка «Аблдарбудаўніцтва», стадыёна ў цэнтр. парку. Устаноўлены помнік Ф.Багушэвічу (2009, скульпт. Л. і С.Гумілеўскія). Зона адпачынку — р. Вілія, Парк культуры і адпачынку.
У 2015 у С. гімназія, ліцэй, 6 сярэдніх школ, вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—пачатковая школа, 8 устаноў дашкольнай адукацыі, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед., 3 ДЮСШ, раённы Цэнтр культуры, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, 6 бк, гісторыкакраязнаўчы музей; цэрквы: Іконы Божай Маці «У жальбах і смутках Суцяшэнне» (2000), Св. Пакутнікаў Віленскіх Антонія, Іаана і Яўстафія (2010), Праабражэнская (2009). Мемарыял памяці герояў і axBap Першай сусв. вайны. Брацкія магілы сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік Вызваліцелям. Помнік архітэктуры — кальвінскі збор (1553; цяпер Міхайлаўскі касцёл).
СМАТРЫЦКІ Мялецій (свецкае імя Максім Герасімавіч; 1577, г.п.
Панарама цэнтра г. Смаргонь.
Смотрыч Хмяльніцкай вобл., Украіна —27.12.1633), беларускі і ўкраінскі пісьменнікпалеміст, царк. дзеяч. Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. Вучыўся ў Нюрнбергскім, Лейпцыгскім, Вітэнбергскім унтах, дзе атрымаў ступень дра медыцыны. 3 1601 жыў у маёнтках кн. Б.Саламярэцкага на Магілёўшчыне, каля Мінска. У Вільні ўступіў у праваслаўнае брацтва пры Троіцкім манастыры. Выступаў супраць Брэсцкай уніі 1596. У 1608 супрацьтвораўІ.Пацея выдаў «Антыграфі...». Аўтар кн. «Трэнас» (1610, на польск. мове), у якой заклікаў народ Беларусі і Украіны да аб’яднання супраць каталіцызму. У 1617 пастрыгся ў манахі пад імем Мялецій. Працаваў у брацкай школе Віленскага Святадухаўскага манастыра, быў рэктарам Кіеўскай брацкай школы (1618—20). Выдаў кн. «Грамматнкн словенскня правнльная сннтагма...» (1619), у якой першым у гісторыі слав. мовазнаўства стварыў поўны, навукова сістэматызаваны курс граматыкі царк.слав. мовы, выклаўшы яе 4 асн. часткі: арфаграфію, этымалогію, сінтаксіс, прасодыю. 3 1620 архіепіскап полацкі, епіскап віцебскі і
мсціслаўскі. Аўтар «Трактата аб паходжанні Святога Духа» (каля 1615), палемічных твораў «Апраўданне нявіннасці» і «Абарона апраўдання» (абодва 1621), «Дадатак да абароны апраўдання» (1622), «Выкрыванне з’едлівых твораў» (1622). У 1624—25 паломнічаў па святых мясцінах Блізкага Усходу (кн. «Апалогія падарожжа па ўсходніх землях», 1628). У 1627 тайна перайшоў на бок уніятаў. У творах «Пратэстацыя» (1628), «Паранэіс...» і «Экзатэіс» (абодва 1629) асудзіў праваслаўе і сваю ранейшую літ. дзейнасць на яго абарону. На старабел. мове напісаў прадмову да «Евангелля вучыцельнага» (1616) і «Казання.. на чэснае пахаванне... Лявонція Карповіча» (1620).
СМОЛІК Аляксандр Іванавіч (н. 24.10.1944, в. Каловічы Вілейскага рна), беларускі культуролаг, гісторык. Др культуралогіі (2000), канд. гіст. навук (1972), праф. (1999). Скончыў Мінскі пед. інт (1968), працаваў у ім (у 1972—92 дэкан). 3 1992 у Бел. унце культуры і мастацтваў (з 1992 прарэктар, з 2004 1ы прарэктар, з 2006 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях тэорыі культуры, прыкладной культуралогіі, развіцця культу
373
СМОЛІЧ
ры этнасаў і сацыядынамікі сучаснай бел. культуры. Аўтар кн. «Сацыядынаміка культуры ў посткатастрофным соцыуме» (1999), «Беларуская культуралогія: гісторыя і сучаснасць» (2014) іінш.
Тв.: Гісторыя і культура беларускіх татар. Мінск, 2000 (разам з І.Б.Канапацкім); Падрыхтоўка кадраў у Рэспубліцы Беларусь: сучасны стан і перспектывы. Мінск, 2001 (разам з Я.Д.Грыгаровіч, Л.М.Рагачовай); Прыкладная культуралогія. Мінск, 2005 (разам з Я.Д.Грыгаровіч); Божы дар Івана Кандрацьева. Мінск, 2013; Культура как образованне: теоретмкопрнкладной аналнз. Мннск, 2015 (разам з Ю.П.Бондарам).
СМОЛІЧ Дзмітрый Мікалаевіч (11.4. 1919, г. СанктПецярбург — 28.4.1987), рэжысёр оперы. Засл. дзеяч мастац
Д. М. Смоліч.
тваў Грузіі (1954). Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1958). Нар. артыст Украіны (1960). Нар. артыст Белару