• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    1.1. Сінчук.
    СТАЛЬМАШОНАК Уладзімір Іванавіч (6.2.1928, Мінск  7.6.2013), беларускі мастак, педагог. Засл. дзе
    яч мастацтваў Беларусі (1981). Нар. мастак Беларусі (1988). Скончыў Інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1957). У 1957—2000 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў. У 1965—68 і 1987—89 старшыня праўлення Саюза мастакоў Беларусі. Працаваў у станковым жывапісе (пераважна ў жанры партрэта) 1 манумент.дэкар. мастацтве. Жывапісным творам уласцівы арыгінальнасць кампазіцыйных вырашэнняў, гарманічныя суадносіны элементаў пластычнай формы, дэкар. выразнасць колераў, манументалізацыя вобразаў. Сярод работ: партрэты В.Сядых і К.Гарулі (1958), Я.Коласа (1967), Р.Р.Шырмы (1968), К.П.Арлоўскага (1975), М.Гарэцкага (1983), Ф.Скарыны, Я.Купалы (абодва 1990) і інш., трыпціх «Сыны Радзімы» (1970), карціна «Слова аб Беларусі» (1972), серыі партрэтаў «Радзівілы» (1980—2001), «Дзеячы Інбелкульта», «Міцкевіч. Музы Міцкевіча» (абедзве 1999—2000), «Радня» (2001 — 07), «Ганаровыя грамадзяне Мінска» (2001) і інш. Выканаў размалёўку
    «Беларускі канцэрт» у Палацы культуры хімікаў у г. Светлагорск (1972), сграфіта «Беларускі матыў» у санаторыі «Беларусь» у г. Місхор (Украіна, 1972), вітражы ў Літ. музеі Я.Купалы (1972), удамахлітаратара (1976), мод (1980—81, з В.Даўгалам), у рэстаране «Мінск» (1976—77), на станцыі метро «Плошча Перамогі» (1979—82) у Мінску, фларэнційскую мазаіку на станцыі метро «Маскоўская» ў Мінску (1982, з В.Даўгалам). У 2006 засн. галерэя яго імя ў г. Асіповічы.
    СТАНКОВАЕ МАСТАЦТВА, творы жывапісу, скульптуры і графікі, якія маюць самаст. характар, вольныя ад прамых утылітарных функцый і не прызначаныя для ўваходжання ў ансамбль у якасці яго неад’емнай часткі; род выяўл. мастацтва. Разглядаюцца адасоблена ад асяроддзя, іх маст. і сэнсавая выразнасць не змяняецца ў залежнасці ад месца, дзе яны знаходзяцца, хоць умовы экспанавання могуць спрыяць ці перашкаджаць поўнаму раскрыццю іх якасцей. Дзякуючы разнастайнасці і мабільнасці тэхн. прыёмаў і матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца, С.м. нярэдка мае ярка выяўлены эк
    У. Стальмашонак.
    Слова аб Беларусі. 1972.
    сперымент. характар. У ім лёгка ўвасабляюцца новыя ідэі, усебакова выяўляецца індывідуальнасць аўтара, можа насіць як культавы, так і свецкі характар. Асн. формы С.м. ўжывапісе — карціна, абраз (рэліг. станковы жывапіс), у графіцы — станковы малюнак і станковы аркуш друкаванай графікі (эстамп), у скульптуры — розныя віды скульпт. кампазіцыі (галава, бюст, фігура, група). У творах С.м. шырока выкарыстоўваецца увесь спектр існуючых жанраў і жанравых форм. Развіццё С.м. ў Беларусі звязана з эпохай Адраджэння, ростам папулярнасці твораў мастацтва, якія разлічаны на непасрэднае, асобаснае, інтымнае іх успрыманне і на новыя формы іх існавання (грамадскі і хатні інтэр’ер, калекцыя, а пазней — музей). У 17—19 ст. стала асн. родам маст. творчасці, значна пашырыла жанравы дыяпазон асобных відаў мастацтва, узмацніла псіхалагізм і павялічыла шматграннасць вобразных рашэнняў. У канцы 18 ст. былі выпрацаваны пэўныя нормы ўспрымання твораў С.м., якія патрабавалі поўнага паглыблення гледача ў свет іх вобразнасці. У сав. мастацтве зварот да станковых форм мастацтва лі
    377
    СТАНЮТА
    чыўся праявай крызісу мастацтва, што падвяргалася рэзкай крытыцы. Тым не менш на працягу 20 ст. С.м. не губляла сваёй папулярнасці ў мастакоў. Асн. формай існавання сталі музейныя і прыватныя калекцыі, выставачныя экспазіцыі. Назіралася збліжэнне розных форм С.м., узмацненне іх уплыву адзін на аднаго, што прывяло да пашырэння відавых і жанравых межаў, узмацнення цікавасці да манумент. і дэкар. якасцей станковага твора.
    У апошнія дзесяцігоддзі 20 ст. ў жывапісе, скульптуры, графіцы Беларусі з’явіліся новыя формы С.м., якія былі звязаны з развіццём новых відаў, форм, тэхнік і тэхналогій мастацтва: дэкар.прыкладнае мастацтва, мастацтва аб’екта, інсталяцыя, фатаграфія, камп’ютарная графіка, розныя формы мультымедыя і інш.
    М.Л. Цыбульскі.
    СТАНЮТА Стэфанія Міхайлаўна (13.5.1905, Мінск  6.11.2000), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1957). Нар. артыстка СССР
    С. М. Станюта.
    (1988). Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). 3 1919 працавала ў Першым тве бел. драмы і камедыі, з 1920 — у Бел. дзярж. тэатры, з 1926 — у Бел. другім дзярж. тэатры. 3 1931 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных, камедыйных і драм. роляў. Для яе творчасці характэрны глыбокае пранікненне ў псіхалогію вобраза, эмацыянальнасць, выразнасць слова, жэста, мімікі, яркая камедыйнасць, умелае выкарыстанне іроніі і гратэс
    С. Станюта ў ролі Марылі.
    ку. Стварыла шэраг нар. характараў, у якіх падкрэсліла мудрасць, актыўную жыццёвую пазіцыю, сувязь з зямлёй, душэўную шчодрасць і чалавечнасць. Сярод роляў нац. драматургіі: Марыля, Паланея («Разбуранае гняздо», «Прымакі» Я.Купалы), Алена («Салавей» З.Бядулі), Зіна Зёлкіна («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Куліна Чарнушка («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Арына Радзівонаўна («Верачка» А.Макаёнка), Рыпіна («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава), Каргота («Тры Іваны — тры браты» А.Вольскага). Сярод інш. роляў: бабуля Вера («Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева), цётка Моця («Машачка» А.Афінагенава), Карміцелька («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра), Дуэння («Дзень цудоўных падманаў» Р. Шэрыдана), Мод («Гаральд і Мод» К.Хігінса і Ж.К.Кар’ер) і інш. Здымалася ў кіно («Белыя росы», «Чужая вотчына», «Мама, я жывы», «Мы — хлопцы жывучыя», «Час выбраў нас»). Дзярж. прэмія Беларусі 1982. У 2003 у Мінску на доме, дзе жыла актрыса, усталявана мемар. дошка С. У 2005 у паштовае абарачэнне ўведзена марка «100 гадоў з
    дня нараджэння С.М.Станюты». У 2014 імем С. названа вуліца ў Мінску.
    Літ.: Станюта А. Жнзнь актрнсы. Мннск, 2001; Я го ж. Стефання. Мчнск, 2005.
    СТАРААБРАДНІЦТВА, рэлігійная плынь, якая ўзнікла ў выніку расколу ў Рус. правасл. царкве. Стараабраднікі адмовіліся прызнаць царк. рэформы патрыярха Нікана 2й пал. 17 ст. С. ў адносінах да рэліг. дагматыкі не адрознівалася ад рэфармаванай правасл. царквы, аднак настойліва захоўвала старую абраднасць (адсюль назва), якая існавала да ніканаўскіх рэформ (8канцовы крыж, двухперсце, напісанне слова «Іісус» з адным «і» і інш.). Падзяляліся на 2 буйныя часткі — папоўцаў і беспапоўцаў. Папоўцы стаялі бліжэй да правасл. царквы, аднак адмаўляліся прызнаць цара памазанікам божым. Беспапоўцы адмовіліся ад інта свяшчэнства, афіц. праваслаўную царкву лічылі ератычнай, якая трапіла пад уладу антыхрыста. На тэр. Беларусі С. пачало распаўсюджвацца з 1650х гг. з Памор’я і Ноўгарада. Беспапоўцы аселі пераважна на паўн. землях: у Браславе, Полацкім (Лепель, Полацк, Себеж, Сянно) і Віцебскім (Веліж, Віцебск, Копысь) ваяводствах. Яны адмаўлялі любы кампраміс з дзяржавай і праваслаўнай царквой, не будавалі вял. храмаў, часта пераязджалі з месца на месца. Папоўцы пасяліліся на ПдУ Беларусі — каля Магілёва, Чэрыкава, Веткі і Гомеля. Папоўцамі былі перважна заможныя сяляне, рамеснікі, купцы. Іх цэрквы па велічыні і багацці не саступалі праваслаўным. Найбуйнейшым пасяленнем папоўцаўбыла Ветка, засн. ў 1685. Хутка вакол яе вырасла 14 слабод. У 2й чвэрці 18 ст. у Ветцы і слабодах было каля 40 тыс. жыхароў. На Гомельшчыне дзейнічалі манастыры і скіты. У 1735 і 1764 царскія ўлады, занепакоеныя ўцёкамі прыхільнікаў С. у Рэч Паспалітую, правялі з удзелам войск 2 т.зв. выганкі з Веткі і слабод: выгнаннікаў высялялі ў Сібір. Частка стараабраднікаў перасялілася
    378
    СТАРАДАРОЖСКІ
    ў Віцебск, Лепель, Полацк і іх ваколіцы, а таксама ў Бабруйск і Барысаў. У 1830—40я гг. стараабраднікі пражывалі пераважна ў Віцебскай (Лепель, Полацк), Магілёўскай (Ветка, Гомель, Добруш, Магілёў, Орша, Рагачоў, Сянно), Мінскай (Бабруйск, Барысаў, Мазыр, Нясвіж, Рэчыца) губернях. У пач. 20 ст. рас. ўлады пачалі праводзіць палітыку верацярпімасці да неправаслаўных веравызнанняў. Указ ад 1905 пашырыў правы вернікаў гэтых канфесій, у т. л. і прыхільнікаў С., афіцыйна гарантаваў свабоду іх дзейнасці. С. ў Беларусі захавала свае адметныя культ. рысы, якія выяўляюцца ў галіне кніжнай графікі і арнаменту, іканапісе, пабудове і аздабленні жылля, маст. коўцы па метале, бісерапляценні, традыцыях адзення і кулінарыі. У Рэспубліцы Беларусь у 2015 зарэгістравана 35 абшчын С. Агульная іх колькасць складае каля 20 тыс. чал. Найбольшаяколькасць вернікаў у Браслаўскім, Віцебскім, Лепельскім, Полацкім рнах Віцебскай, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім рнах Гомельскай, Барысаўскім рне Мінскай і Бабруйскім рне Магілёўскай абласцей. У 1999 зарэгістравана Старажытнаправаслаўная паморская царква ў Рэспубліцы Беларусь. Дзейнічае Веткаўскі музей стараабрадніцтва і бел. традыцый імя Ф.Р.Шклярава.
    А.А. Гарбацкі.
    СТАРАДАРОЖСКАЯ РАЁННАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1935 у г. Старыя Дарогі як раённая бка. У 1979 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Старадарожскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) каля 186 тыс. экз., каля 10 тыс. чытачоў. Пры бцы дзейнічае цэнтр прававой інфармацыі, клубы «Пасядзелкі» (з 1996), самадзейных паэтаў «Арэскія вытокі» (з 1995), краязнаўчы «Крыніца» (з 2010), літ.муз. гасцёўня «Гармонія» (з 1999). На 2013—16 распрацаваны праект «Маладосць. Здароўе. Жыццё» па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Жыхароў маланаселе
    Да арт. Старадарожскі музей выяўленчага мастацтва. Помнік стваральніку музея А.Я.Беламу.
    ных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліобус(21 вёска). А.І.Лапанік.
    СТАРАДАРОЖСКІ МУЗЁЙ ВЫЯЎЛЁНЧАГА МАСТАЦТВА. Засн. ў 1990 у г. Старыя Дарогі, адкрыты для наведвальнікаў у 1999. Пл. экспазіцыі каля 500 м2. Асн. фонд — звыш 4тыс. адзінак захоўвання (2015). Музей мае 8 тэматычных залаў («Жывапісная Беларусь», «Гісторыя Беларусі ў мастацкіх вобразах і партрэтах», «Творы мастака А.Пятрухны», «Сябры клуба «Спадчына», «Скульптура і медальерная кераміка», «Любіць Радзіму, шанаваць родную мову» і інш.). Аснову маст. калекцыі складае асабісты збор А.Я.Белага: жывапіс, графіка, скульптура, медальернае мастацтва (каля 600 адз.) і нумізматыка. Каля будынка музея ўстаноўлены помнікі (77 адз.) вял. літоўскім князям Міндоўгу, Віценю, Вітаўту, Ягайлу, а таксама Л.Сапегу, Ф.Скарыне, К.Каліноўскаму, Ф.Багушэвічу, A. і М. Багдановічам, М.Улашчыку, В.Быкаву, А.Бярозку і інш. дзеячам гісторыі і культуры Беларусі. СТАРАДАРбЖСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдУ Мінскай вобл. Цэнтр — г. Старыя Дарогі. У складзе раёна 90 сельскіх населеных пунктаў, 7 сельсаветаў: Дражнаўскі, Новадарожскі, Палажэвіцкі, Пасецкі, Старадарожскі, Шчыткавіцкі, Языльскі. Пл. тэр. 1370 км2, лясы займаюць 51%. Нас. 20,1 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (93%), рускія (4,8%),