• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Ю.Славацкага, А.Снядэцкага і інш. Уезд у сядзібу быў аформлены чыгуннымі варотамі з дэкар. карункавым арнаментам і радзівілаўскім гербам «Трубы» (цяпер узноўлены). У гады Першай сусветнай вайны палац разбураны. У 1922 узноўлены пад кіраўніцтвам польск. архіт. Ю.Нагурскага. Падчас Вял. Айч. вайны палац згарэў. Парк пейзажнага тыпу закладзены ў 1855. Пл. каля 24 га. Найб. разнастайна была аформлена тая частка парку, якая абкружала палац. Асн. яе акцэнтам была сажалка з фантанам і плаваючымі лебедзямі. Сярод дрэў пераважала блакітная елка. У выглядзе салітэраў (азінкавых пасадак) раслі елка Энгельмана, лістоўніца Кемпфера, ліпа венгерская. Парк меў багаты склад экзатычных раслін. На асобных участках абсадкі з таполі Сімана, соснен чорнай і веймутава стварылі цесныя калідоры. Парк унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    СТбЛІНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдУ Брэсцкай вобл. Цэнтр — г. Столін. У складзе раёна г. ДавыдГарадок, р.п. Рэчыца, 96 сельскіх нас. пунктаў, ДавыдГарадоцкі гарадскі Савет і Рэчыцкі пас. Савет, 18 сельсаветаў: Альшанскі, Белавушскі, Беражноўскі, Велікамалешаўскі, Веляміцкі, Відзіборскі, Гараднянскі, Глінкаўскі, Лядзецкі, Манькавіцкі, Плотніцкі, Радчыцкі, Рамельскі, Рубельскі, Рухчанскі, Стружскі, Фядорскі, Харомскі. Пл. тэр. 3342 км!, лясы займаюць 38%. Нас. 74,4 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (97,3%), рускія (1,1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,6%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Лунінец—Сарны (Украіна), аўтадарогі Пінск—Жыткавічы, Дубровіца (Украіна)—Жыткавічы.
    Раён утвораны 15.1.1940 у складзе Пінскай вобл., 12.10.1940 падзелены на 17 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Століне і раёне 9309 чал.
    384
    СТОЛІНСКІ
    На сучаснай тэр. раёна дзейнічалі столінскія падп. райкамы КП(б)Б (1.9.194316.2.1944) і ЛКСМБ (9.8.1943— 1.3.1944), давыдгарадоцкія падп. райкамы КП(б)Б(ліп. 1941 — 13.9.1941, 16.7.194312.2.1944) і ЛКСМБ (11.8.194312.2.1944), партыз. брыгады імя Молатава, «Савецкая Беларусь», асобны партыз. атрад Столінскі. 16.1.1943 і 9.1.1944 укр. і бел. партызаны разграмілі ў Століне варожы гарнізон. Вызвалены ў ліп. 1944часцямі 1га Бел. фронту ўходзе наступлення на БаранавіцкаБрэсцкім напрамку ў перыяд Бел. аперацыі 1944. 19.1.1961 да раёна далучаны г. ДавыдГарадок і 8 сельсаветаў скасаванага ДавыдГарадоцкага рна.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харч., буд. матэрыялаў, металаапрацоўчай, дрэваапрацоўчай прамсці. У раёне (2015) агр.эканам. каледж, прафес. ліцэй, гімназія, 30 сярэдніх, 3 базавыя, 1 пачатковая школы, 7 вучэбнапед. комплексаў яслісад—сярэдняя школа, 3 вучэбнапед. комплексы яслісадбазавая школа, 3 школы мастацтваў, 2 муз. школы мастацтваў, 4 ДЮСШ, 33 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, цэнтры: дзіцячай творчасці (2), сац.пед., турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць 50 дамоў культуры, Цэнтр ганчарства, Цэнтр драўлянай скульптуры, Дом нар. творчасці, 2 сельскія дамы фальклору, 2 цэнтры культуры і адпачынку, аўтаклуб, 50 бк, краязнаўчы музей з 3 філіяламі. У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённая бальніца з філіялам у г. ДавыдГарадок, сельская ўчастковая і 3 бальніцы сястрынскага догляду, паліклініка з філіялам у г. ДавыдГарадок, 11 урачэбных амбулаторый, 36 ФАПаў, 1 здраўпункт. Выдаецца газ. «Навіны Палесся». У раёне 77 рэліг. абшчын, у т.л. 41 праваслаўная, 2 каталіцкія, 25 хрысціян веры евангельскай, 6 евангельскіх хрысціян баптыстаў, 3 адвенцістаў Сёмага дня. Помнікі археалогіі: гарадзішчы каля вёсак Белавуша, Га
    радная, Харомск, Хотамель; стаянкі і селішчы каля вёсак Аздамічы, Велямічы, Верхні Церабяжоў, Вял. Вікаравічы, Кашара, Мачуль, Ніжні Церабяжоў, Рубель, Струга, Фядоры, Хотамель, Бухлічы; курганныя могільнікі ў вёсках Атвержычы, Дубай і інш.; гарадзішча, селішча і бескурганны могільнік у ДавыдГарадку. Помнікі архітэктуры: цэрквы Васкрасенская (1817) у в. Алыомель, Успенская (1888) у в. Альпень, Троіцкая (1905) у в. Белавуша, Параскевы Пятніцы (пабудавана каля 1884 на падмурку царквы 18 ст., перабудавана ў 20 ст.) у в. Беражное, Ільінская (1881) у в. Велямічы, Троіцкая (пабудавана ў 18 ст., перабудавана ў 1930я гг.) у в. Гарадная, Георгіеўская (1724) у ДавыдГарадку, Раства Багародзіцы (1718—20) у в. Дубенец, Пакроўская (1785) у в. Плотніца, царква (сярэдзіны 19 ст.) у в. Радчыцк, Міхайлаўская (18 ст.) у в. Рамель, Міхайлаўская (1796) у в. Рубель, Раства Багародзіцы (1730) у в. Рухча 1, Пакроўская (канец 19 ст.) у в. Стахава. Помнікі гісторыі: паўстанцам 1863 у в. Калоднае, актывістам сав.
    Да арт. Столінскі раённы краязнаўчы музей. Фрагмент экспазіцыі.
    улады ў в. Дубай; землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну ў вёсках Аздамічы, Альманы, Альшаны, Асаўцы, Вял. Малешава, Вял. Арлы, Варані, Велямічы, Глінка, Дубай, Калоднае, Лядзец, Манькавічы, Ніжні Церабяжоў, Плотніца, Радчыцк, Рамель, Рубель, Рухча 1, Сямігосцічы, Сіціцк, Стахава, Цераблічы, Талмачава, Турское, Туры, Харомск; дружбы паміж бел. і ўкр. народамі ў в. Верхні Церабяжоў. У в. Плотніца нарадзіўся бел. архітэктар І.І.Некрашэвіч (н. 1937), у в. Вял. Арлы — бел. мастак У.Уродніч (н. 1942), у г. ДавыдГарадок — бел. пісьменнік У.Глушакоў (н. 1952) і бел. паэт Л.ДранькоМайсюк (н. 1957), у в. Харомск — бел. скульптар А.В.Дранец (н. 1962).
    СТОЛІНСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1954 у г. Столін, адкрыты для наведвальнікаў у 1955. Пл. экспазіцыі 206 м2. Асн. фонд — больш за 14 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — звыш 7 тыс. адзінак (2015). Дзейнічаюць 6 экспазіцыйных залаў па раздзелах: прыроды, археалогіі, гісторыі (3 залы) і этнаграфіі. Прадстаўлены прадметы і
    385
    СТОМА
    прылады працы эпохі неаліту і бронзавага веку з археал. помнікаў Століншчыны, калекцыі насякомых, птушак, звяроў, рыб, дыярама «Край лясоў і балот» і інш. У экспазіцыі матэрыялы і дакументы, прысвечаныя сядзібнапаркавым комплексам краю, роду Радзівілаў, калекцыі старадаўняй халоднай і агнястрэльнай зброі, ручнікоў і паясоў і інш. Прадстаўлены матэрыялы аб дзейнасці падполля і партыз. руху ў Вял. Айч. вайну. Экспануюцца вырабы традыц. керамікі з в. Гарадная, нар. ткацтва, саломапляцення, вышыўкі і інш.
    СТОМАЗдзіслаў Францавіч (17.8.1907, Мінск — 21.7.1991), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1961). Нар. артыст СССР (1968). Скончыў драм. студыю Польск. перасоўнага тэатра Беларусі (1929), працаваў у ім. 3 1937 у Бел. тэатры юнага гледача імя Н.К.Крупскай, з 1940 у Бел. тэатры імя Я.Купалы. Вострахарактарны і камедыйны акцёр. Яго творчасці ўласцівы багатая палітра інтанацый, мімікі і жэста, імкненне падкрэсліць сац. характарыстыку ствараемых вобразаў. Сярод роляў: Быкоўскі і Пустарэвіч («Паўлінка» Я.Купалы), Куторга («Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча), Глушак («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Лявон («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Бураўчык («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), дзед Савось, Іаахім («Адкуль грэх?», «Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Піліп Назараў («I змоўклі птушкі» І.Шамя
    кіна), Хлопаў («Рэвізор» М.Гогаля), Белагубаў («Даходнае месца» А.Астроўскага), Япіходаў («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Бенволіа, Пароль («Рамэа і Джульета», «Канец — справе вянец» У.Шэкспіра), Арлекін («Ілжэц» К.Гальдоні) і інш. Здымаўся ў кіно («Міколкапаравоз», «Я, Францыск Скарына...», «Хлеб пахне порахам», тэлефільмы «Руіны страляюць...», «Час выбраў нас» і інш.). Дзярж. прэмія Беларусі 1966.
    СТбЎБЦЫ, горад у Мінскай вобл., цэнтр Стаўбцоўскага рна, на правым беразе р. Нёман. За 78 км на ПдЗ ад Мінска, чыг. станцыя на лініі Мінск—Баранавічы, на аўтадарогах Стоўбцы—Кобрын, Стоўбцы—Мір. 16,7 тыс. ж. (2015).
    Вядомы з 1511. У пач. 17 ст. мястэчка Мінскага павета Мінскага ваяв., уласнасць мінскага ваяводы А.Слушкі, які заснаваў у 1639 кляштар дамініканцаў. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 (вер. 1655) С. разрабаваны і спалены, знішчана больш за палову насельніцтва, але хутка аднавіліся. У 1669 атрымалі прывілей на правядзенне таргоў і кірмашоў. 3 пач. 18 ст. ўласнасць С.Дэнгафа, з 1728 — Чартарыйскіх, цэнтр графства, 144 двары, ратуша, школа і кляштар са шпіталем. У 1729 атрымалі магдэбургскае права. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, з 12.12.1796 цэнтр Стаўбцоўскай воласці Мінскага павета Мінскай губ. У 1822 адкрыта прыходскае вучылішча. У 1831
    маёнтак канфіскаваны ўрадам на карысць дзяржавы зза падтрымкі Чартарыйскімі паўстання 1830—31. У 1859 — 301 двор, у 1867 — 310 двароў, 2035 ж. У 1869 адкрыта нар. вучылішчадля хлопчыкаў, у 1875 —для дзяўчынак. У 1871 з пабудовай чыг. Масква—Брэст за 2 км ад С. засн. аднайм. чыг. станцыя. У 1886 у С. 186 двароў, 1070 ж., 2 царквы, 2 яўр. малітоўныя дамы, школа; у 1897 на станцыі — 8 двароў, 120 ж. У 1909 адкрыта гар. вучылішча. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, горад, цэнтр Стаўбцоўскай гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяв., прыгранічная чыг. станцыя, 2956 ж. У ноч на 4.8.1924 партыз. атрад на чале з С.Ваўпшасавым разграміў у С. паліцэйскі гарнізон і вызваліў з турмы 150 вязняў, у т.л. чл. ЦК КПЗБ П.Корчыка і С.Мертэнса. 15.7.1931 арганізавана Бел. тва дабрачыннасці. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, 7,5 тыс. ж. 3 4.12.1939 цэнтр Стаўбцоўскага павета Баранавіцкай вобл. 315.1.1940 цэнтр Стаўбцоўскага рна. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 да 2.7.1944 С. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. У 1970 — 7,5 тыс. ж., у 1989 — 12,1 тыс. ж., у 1999 —16,8 тыс. ж.
    Тэр. сучаснага горада размешчана паміж чыгункай 1 аўтадарогай. Планіровачная структура горада складаная, нерэгулярная. Асн. кампазіцыйная вось — вул. Ленінская. На скрыжаванні яе з вуліцамі Гагарына і Першамайская, у паўд. частцы гора
    Панарама г. Стоўбцы.
    386
    СТРУЖЭЦКІ
    да ўтворана пл. Леніна — гіст. цэнтр. Грамадскакульт. цэнтр — пл. Бессмяротнасці на скрыжаванні вуліц Сацыялістычная і Танкістаў. Пераважае аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу. У паўн.зах. частцы горада ў новых мікрараёнах 3—5павярховыя дамы. На прывакзальнай пл. склаўся гандлёвы цэнтр. Паводле генплана 2014 фарміруюцца мікрараёны Паўн. і Акінчыцы, асвойваюцца для шматкватэрнай забудовы напрамкі вёсак Сцецкі, Слабада і Задвор’е. У 2015 пабудаваны фізкультурнааздараўденчы комплекс. Зоны адпачынку — р. Нёман, гар. парк, лясны масіў на У ад горада, турысцкааздараўленчы комлекс «Высокі Бераг».