Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Тв.: Охрана прнроды н архнтектура. Мннск, 1976; Ландшафтный облнк белорусского села. Мннск, 1982; Архнтектурноландшафтная среда: вопросы охраны н формлровання. 2е нзд. Мннск, 1982; Градостронтельство н террлторнальная
391
сюжэт
планнровка: Понятмйнотермннол. слов. Мннск, 1999; Ландшафтная архнтектура. Мннск, 2002,
СЮЖЭТ (ад франц. sujet прадмет, змест), сістэма ўзноўленых у літаратурным творы падзей; арганізуючы пачатак літ. твора. Сукупнасць узаемазвязаных падзей, вакол якіх грунтуюцца пэўныя персанажы, складаюць сюжэтную лінію. У буйных маст. творах сюжэтных ліній можа быць некалькі. Паводле суаднесенасці паміж сабой падзей, што ўваходзяць у С., яны падзяляюцца на хранікальныя і канцэнтрычныя. У першых дзеянне разгортваецца ў часавай паслядоўнасці («На ростанях» Я.Коласа), у другіх падзеі развіваюцца на аснове прычыннавыніковых сувязей («Кар’ер» В.Быкава).
На працягу многіх стагоддзяў пісьменнікі звярталіся да С. міфалогіі, гіст. паданняў і рэальных гіст. падзей, твораў лры мінулых эпох, апрацоўваючы і дапаўняючы іх. Пачынаючы з 18 ст. папулярнымі сталі С., засн. на фактах і з’явах жывой рэчаіснасці. З’явіліся першыя аўтабіягр. творы.
Сярод асн. элементаў С.: экспазіцыя, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка. Экспазіцыя — апісанне абстаноўкі, часу і месца дзеяння, некаторых рыс характараў персанажаў і ўмоў іх фарміравання. Звычайна змяшчаецца ў пач. твора, але сустракаецца і затрыманая экспазіцыя, якая змяшчаецца ўжо пасля таго, як распачалося дзеянне. Завязка — падзея, з якой пачынаецца канфлікт. Звычайна падаецца ў пачатку твора, хоць часам можа знаходзіцца нават у сярэдзіне. Калі ў творы некалькі сюжэтных ліній (напр., «Людзі на балоце» І.Мележа), то ў кожнай з іх можа быць свая ўласная завязка. Развіццё дзеяння — паступовыя змены ў адносінах паміж персанажамі, якія выкліканы характарам развіцця канфлікту пасля завязкі твора. Кульмінацыя — момант найвышэйшага напружання ў працяканні дзеяння, калі супярэчнасці паміж
персанажамі дасягаюць найб. вастрыні. Развязка — вырашэнне канфлікту ці палаженне, якое стварылася ў працэссе развіцця ўсяго дзеяння. Побач з тэрмінам «развязка» ў літ.знаўчых даследаваннях даволі часта прымяняецца тэрмін «фінал». Але паміж імі не заўсёды можна ставіць знак тоеснасці. Іншы раз фінал твора не супадае з развязкай, напр., апошняя можа папярэднічаць фіналу або наогул адсутнічаць (апошняя сцэна камедыі «Паўлінка» Я.Купалы).
Акрамя асн. элементаў С. існуюць дапаможныя: пралог, эпілог, перадгісторыя, паслягісторыя. Пралог змяшчаецца толькі ў пачатку твора і перадае агульны сэнс, С. ці асн. матывы твора, або сцісла перадае падзеі, што папярэнічаюць асн. дзеянню. Перадгісторыя знаёміць з мінулым персанажаў, асаблівасцямі фарміравання іх характараў светапогляду і інш. Пэўна вызначанага месца ў творы не мае. Можа размяшчацца ў пачатку і ў сярэдзіне. Эпілог неабходна размяжоўваць з паслягісторыяй. Бо калі пасляслоўе разгорнута распавядае аб лёсах персанажаў пасля таго, як закончылася асн. дзеянне твора, то эпілог — сціслае, лаканічнае пасляслоўе, у якім робяцца нейкія высновысентэнцыі наконт дзеяння, што адбылося, дзякуецца за ўвагу чытачам, просіцца аб прыхільнасці і інш.
У галіне сюжэтабудавання няма нейкіх універсальных правіл і норм. Выкарыстанне, а таксама размяшчэнне ў пэўнай паслядоўнасці як асн., так і дапаможных элементаў залежыць перш за ўсё ад задумы аўтара, ад яго індывід. манеры пісьма (стылю). Разам з тым на сюжэтабудаванне накладваюць пэўны адбітак жанравыя традыцыі, а таксама час, у якім жыве і працуе пісьменнік, літ. практыка яго эпохі.
СЯЛЁЦКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Сялец Бярозаўскага рна. Пабудавана ў 1870 з цэглы. Да квадратнага ў плане асн.
аб’ёму прымыкаюць трапезная, бабінец з надбудаванай 3яруснай шатровай званіцай і 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Званіца і асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам, завершаны цыбулепадобнымі макаўкамі на 8гранных барабанах. Бакавыя фасады расчлянёны пілястрамі. Аконныя праёмы з арачнымі ліштвамі і слаёнымі пілястрамі абрамлены складанапрафіляваным антаблементам. Гал. ўваход выдзелены шырокім арачным парталам, завершаным шлемападобным адлівам. У інтэр’еры абразы 18—19 ст., разны іканастас з царскімі варотамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
сяннб, горад у Віцебскай вобл., цэнтр Сенненскага рна, на беразе воз. Сянно. За 56 км на ПдЗ ад Віцебска, 15 км ад чыг. ст. Бурбін на лініі Лепель—Орша, вузел аўтадарог на Віцебск, Багушэўск, Талачын, Чашнікі, Бешанковічы. 7,5 тыс. ж. (2015).
Вядома з 1534 як мястэчка ў ВКЛ. У вайну Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—37 было занята войскамі маскоўскага кн. Б.Гарбатага і спалена (1535). 3 1й пал. 17 ст. належала Сапегам, з 2й пал. 17 ст. — Агінскім. У пач. 17 ст. засн. кляштар францысканцаў. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1772 Я.Агінская падаравала С. графу Серакоўскаму, старосце гальшанскаму. 3 1773 горад, цэнтр Сенненскага павета Магілёўскай губ. (у 1778—96 называлася Магілёўскае намесніцтва). У 17961802 у Бел. губ. У 1781 зацверджаны герб — у зялёным полі 2 скрыжаваныя залатыя касы (у знак багацця сенам). У пач. 19 ст. — каля 600 двароў, школа (пры кляштары). У 1847 1730 ж., у 1865 2706 ж„ у 1897 4061 ж., у 1904 543 двары, 4367 ж. У канцы 1910х гг. — 450 дамоў, 4245 ж., 6 школ, у т.л. гар. вучылішча, 4класная жаночая прагімназія, 3 бкі, 2 бальніцы, аптэка, друкарня, фатаграфія. 3 2.2.1919 у складзе РСФСР. 3 26.4.1919 цэнтр
392
СЯРЭДНЕБЕЛАРУСКІЯ
Панарама г. Сянно.
Сенненскага павета Віцебскай губ., з 15.2.1923 у Віцебскім павеце. 3 3.3.1924 у БССР, з 17.7.1924 цэнтр Сенненскага рна Віцебскай акругі (да 26.7.1930). У 1926 5509 ж., 978 гаспадарак. У канцы 1920х гг. дзве 7гадовыя, няпоўная 7гадовая, 1й ступені, яўр., ліквідацыі непісьменнасці школы, 4 бкі, нар. дом. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У 1939 — 4,3 тыс. ж., заатэхнікум, бальніца, кінатэатр. У Вял. Айч. вайну з 8.7.1941 да 25.6.1944 С. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. Дзейнічала Сенненскае антыфаш. падполле. У 1959 — 5,4 тыс. ж., у 1970 — 5,2 тыс. ж., у 1999 — 8,9 тыс. ж.
Сучасны горад размешчаны на 2 узвышшах, падзеленых з Пн на Пд воз. Сянно. Развіваецца паводле генплана 2001. Планіровачная структура прамавугольная з дробнай сеткай кварталаў. Стараж. район С. знаходзіцца на тэр. б. Гандлёвай пл., каля якой у пач. 19 ст. сфарміраваўся адм. цэнтр. Адм.грамадскі і культ. цэнтр склаўся на скрыжаванні вуліц Кастрычніцкая, Савецкая і К.Маркса. Пераважае аднапавярхо
вая забудова сядзібнага тыпу па індывід. праектах, 2—3павярховая сканцэнтравана ў цэнтры, 5павярховая — на вуліцах Завадская, Назарэнкі, Азгура і інш. Пабудаваны Мікалаеўская царква, жылыя дамы па вуліцах Перамогі, Касманаўтаў, зав. Касманаўтаў, будынак «Белдзяржстраха», рэканструяваны Дом культуры, дабраўпарадкаваны вул. Азгура, мадэрнізаваны аб’екты гандлю, часткова дарожная сетка горада. Вядзецца рэканструкцыя (2015) кандытэрскага цэха пад базу біятлона. Зона адпачынку — воз. Сянно і Тухінскае, гар. парк, лесапарк 40годдзя Перамогі.
У 2015 у С. 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, ДЮСШ. 3 дашкольныя ўстановы, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, культуры і нар. творчасці. Дом рамёстваў, 2 бкі, гісторыкакраязнаўчы музей, бальніца, паліклініка, 3 аптэкі; Мікалаеўская царква (1990я гг.). Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магілы ахвяр фашызму.
Археал. помнік — гарадзішча жалезнага веку (мясц. назва Гарадок).
СЯРЭДНЕБЕЛАРЎСКІЯ ГАВОРКІ, група мясцовых гаворак на сумежжы паўд.зах. і паўн.ўсх. дыялектаў бел. дыялектнай мовы. У ёй судакранаюцца, а таксама і ўзаемазаходзяць ізаглосы розных асаблівасцей паўд.зах. і паўд.ўсх. дыялектаў. С.г. з’яўляюцца паласой стыку і змешвання гаворак рознай дыялектнай прыналежнасці. У сувязі з узаемадзеяннем тоесных рознадыялектных асаблівасцей у асобных выпадках тут склаліся і некаторыя спецыфічныя рэгіянальныя сярэднебел. моўныя рысы гібрыднага або гіперычнага характару: у прыватнасці, канчатак «о» ў назоўным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў ніякага роду, якія абазначаюць маладых жывёл і птушак («ц’ал’о», «птушан’о», гібрыд паўн.ўсх. «онак» і паўд.зах. «а»), націскны канчатак «ец’», «іц’» («ыц’») з фінальным зычным «ц’» і ненаціскны канчатак «е» («а») у 3й асобе дзеяслова 1га і 2га спражэнняў адзіночнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу у залежнасці ад спражэння (класа дзеяслова), формы адзіночнага ліку жаночага роду прошлага часу з націскам на аснове ў дзеясловаў 1га спражэння з націскам на асабовым канчатку («н’есла», «в’езла», «п’екла»), канчатак творнага склону мн. л. назоўнікаў, прыметнікаў і займеннікаў з цвёрдым зычным «м» («дамамы», «з маладымы», «з фмы») і інш.
393
Т, дваццатая літара беларускага алфавіта. Утварылася ад кірылічнай Т («цверда»), якая ўзнікла на аснове грэкавізант. устаўнай Т («таў»), Мела лічбавае значэнне «трыста». 3 16 ст., акрамя рукапіснай мае друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумны глухі цвёрды пярэднеязычны зычны гук [«т»] («тавара», «трава»), перад галоснымі «е», «ё», «і», «ю», «я», мяккім «в» і «ь» у адпаведнасці з вымаўленнем замяняецца літарай «ц» («брат — брацік», «чарот — у чароце»),
ТАВАРЬІСТВА БЕЛАРЎСКАЙ ШКОЛЫ (ТБШ), культурнаасветная арганізацыя ў Зах. Беларусі ў 1921—36. Створана на аснове рашэння Цэнтр. бел. школьнай рады ў Вільні, статут зацверджаны 1.7.1921. Кіраўнікамі і актыўнымі дзеячамі былі Б.А.Тарашкевіч, Ф.І.Валынец, Я.Е.Гаўрылік, І.С.Дварчанін, П.С.Крынчык, П.В.Мятла, С.А.РакМіхайлоўскі, А.С.НекандаТрэпка і інш. Паводле статута 1926 вышэйшым органам быў з’езд, паміж з’ездамі — гал. ўправа, дзейнічалі акруговыя і павятовыя ўправы. Друкаваныя органы — «Бюлетэнь ТБШ», час. «Летапіс ТБШ», газ. «Шлях». Гал. мэта тва — пашырэнне асветы сярод беларусаў. Праводзіла дзейнасць па адкрыцці бел. школ, павышала агульнаадукацыйны і культ. ўзровень насельніцтва. Наладжвала курсы для настаўнікаў, аказвала матэрыяльную і навуч.метадычную дапамогу Віленскай, Радашковіцкай, Навагрудскай, Клецкай і інш. бел. гімназіям і пач. школам. Удзельнічала ў падрыхтоўцы падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, арганізавала кнігавыдавецкую дзейнасць (з 1921 у Вільні працавала выдва ТБШ). Для асветнай работы сярод насельніцтва стварала гурткі самаадукацыі, бкі, хатычытальні, нар. дамы, арганізоўвала драм. і харавыя калектывы, наладжвала іх выступленні. He пазбегла палітызацыі. У 1926 частка дзеячаў стварыла альтэрнатыўную культ.асветную аргцыю Бел. інт гаспадаркі і культуры.