• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    399
    ТАРАС
    «Прайсці праз вернасць» (1979), «За маім сталом» (1984), «Паслухайце, вясна ідзе» (1990) і інш. Пісаў для дзяцей: «Быліна пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні» (1979), зб. «Ехаў казачнік Бай» (1984) і інш. Імя Т. прысвоена Бел. пед. ўнту, Мінскаму пед. каледжу, Мядзельскай раённай бібліятэцы, вул. ў Мінску. У 2014 у Мядзелі ўзведзены помнік паэту. Дзярж. прэмія СССР 1948. Дзярж. прэмія Беларусі 1966. Ленінская прэмія 1978.
    Тв.: 36. твораў. Т. 1—6. Мінск, 1978— 81; 36. твораў. Мінск, 2010; 36. твораў: Т. 1 — 13. Мінск, 2006—13; Errata: вершы, пераклады. Мінск, 1996; Блікі сонца: вершы, казкі. Мінск, 1997.
    Літ.: Бугаёў Дз. Паэзія Максіма Танка. Мінск, 2003; Мікуліч М. Максім Танк. Талент, заручаны з небам. Мінск, 2012; Калядка С. Максім Танк: новыя факты, матэрыялы, інтэрпрэтацыі. Мінск, 2014.
    «ТАРАС НА ПАРНАСЕ», ананімная сатырычнагумарыстычная паэма; помнік бел. лры 19 ст. Напісана, верагодна, К.Вераніцыным у 1850я гг. Упершыню апублікавана ў 1889 у газ. «Мінскі лісток». Аснову сюжэта твора складаць прыгоды палясоўшчыка Тараса, які выпадкова трапіў на Парнас — месца знаходжання антычных багоў і паэтаў. У паэме ярка апісаны побыт бел. сялян, з вял. сімпатыяй прадстаўлены вобраз Тараса — адзін з першых рэаліст. вобразаў чалавека з народа ў бел. лры. Некаторымі асаблівасцямі «Т. на П.» набліжаны да травесційных паэм (гл. Бурлеска), да «Энеіды навыварат». У паэме адлюстравана тэма барацьбы ідэйных кірункаў у рус. лры сярэдзіны 19 ст., сатыр. выпады супраць славянафільскай ідэалізацыі патрыярхальнага побыту; па сваёй дэмакратычнай сутнасці твор накіраваны супраць эстэтыкі афіц. народнасці і псеўданароднасці. Напісана 4стопным ямбам, у аснове мовы — ўсх. бел. гаворкі, якімі аўтар валодае віртуозна. Шырока выкарыстаны нар. параўнанні, выслоўі, устойлівыя зва
    роты. «Т. на П.» — якасна новая з’ява ў бел. лры, якая адыграла вядучую ролю ў яе развіцці і станаўленні бел. літ. мовы. Перакладзена на рус., укр., польск. і англ. мовы.
    Публ.: Энеіда навыварат; Тарас на Парнасе. Мінск, 1982; Тарас на Парнасе: нар. паэма. Мінск, 1998.
    ТАРАСАЎ Віктар Паўлавіч (29.12.1934, г. Барнаул, Расія — 10.2.2006), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1967). Нар. артыст СССР (1982).
    В. П. Тарасаў.
    Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1957). 3 1957 працаваў у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Для майстэрства Т. характэрны высокая акцёрская тэхніка, здольнасць да пераўвасаблення, псіхал. дакладнасць пры выразным сцэнічным малюнку. Стварыў яркія, шчырыя, знешне і ўнутрана абаяльныя вобразы ў бел. і класічнай драматургіі: Кузьмін («Лю
    В. Тарасаў у ролі Ухватава.
    дзі і д’ябалы» К.Крапівы), Мяснікоў («Дні нашага нараджэння» І.Мележа), Вадзім («Выклік багам» А.Дзялендзіка), Францыск Скарына («Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Ухватаў(«Пагарэльцы» А.Макаёнка), Мульцік («Вечар А.Дударава), Барон («Надне» М.Горкага), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля) і інш. Здымаўся ў кіно («Першыя выпрабаванні», «Бацька», «Дзяржаўная градніца», «Песня пра зубра» і інш.), удзельнічаў у тэлепастаноўках («Крах», «Людзі на балоце»), Дзярж. прэмія Беларусі 1966.
    Літ.: Ярмалінская В. «Брава, Віктар!..»: нарыс жыцця і творчасці В.Тарасава. Мінск, 1999; Арлова Т. Эталон: [пра жыццё і творчасць акцёра тэатра і кіно В.Тарасава] // Мастацтва. 2006, №4.
    ТАРАШКЁВІЧ Браніслаў Адамавіч (20.1.1892, б. засценак Мацюлішкі, Літва — 29.11.1938), беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, мова і літ.знавец, перакладчык. Акадэмік НАН Беларусі (1928). Скончыў Петраградскі ўнт (1916), працаваўу ім у 1916—17. У 1917 адзін з лідараў Бел. сацыяліст. грамады, у 1918—23 — Бел. сац.дэмакр. партыі. У 1918 заг. культ.асветнага аддзела Бел. нац. камісарыята. У 1919 выкладаўу Мінскім бел. пед. інце. 3 1920 узначальваў бел. сектар у дэпартаменце асветы Сярэдняй Літвы, з 1921 дырэктар Віленскай бел. гімназіі. Адзін з заснавальнікаў Тва бел. школы. У 1922 абраны паслом сейма Польшчы, узначаліў Бел. пасольскі клуб. Выступаў у заходнебел. друку з артыкуламі па актуальных пытаннях нац.вызваленч. руху. У 1925 адзін са стваральнікаў Бел. сялянскаработніцкай грамады. Неаднаразова арыштоўваўся польск. ўладамі. 3 вер. 1933 у выніку абмену паліт. вязнямі жыў у СССР, працаваўу Міжнар. агр. інце ў Маскве. Даследаваў агр. эканоміку капіталістычных краін. Вывучаўсінтаксіс бел. мовы, стыль і фанетыку Лаўрэнцьеўскага летапісу. Падрыхтаваў і выдаў «Беларускую граматыку для школы» (5е факсімільнае
    400
    ТКАЦТВА
    выд. 1991), у якой упершыню вызначаны правапісныя і граматычныя нормы сучаснай бел. мовы. Пераклаў на бел. мову «Іліяду» Гамера, паэму «Пан Тадэвуш» А.Міцкевіча. У 1938 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
    Тв:. Выбранае: крытыка, публіцыстыка, пераклады. Мінск, 1991.
    Літ.: Ліс А. Браніслаў Тарашкевіч. Мінск, 1966; Вал ахановіч А.І.,Міхнюк У.М. Споведзь у надзеі застацца жывым. Мінск, 1999.
    ТАРЫЧ (сапр. Аляксееў) Юрый Віктаравіч (14.1.1885, г. Полацк — 22.2.1967), беларускі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст; заснавальнік бел. кіно. Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1935). Вучыўся у Маскоўскім унце (1903—05). Працаваў у Расіі. У 1928—39 на к/студыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе. У 1926 зняў першы бел. маст. фільм «Лясная быль». У 1930 стварыў першую бел. гукавую кінапраграму «Пераварот». Фільмы Т. адрозніваліся дакладным ўзнаўленнем прыкмет часу, глыбокім псіхал. даследаваннем характараў: «Да заўтра» (1929), «Нянавісць» (1930), «Вышыня 88,5» (1931), «Шлях карабля» (1935), «Адзінаццатае ліпеня» (1938). У Вял. Айч. вайну зняў навелу «На кліч маці» для кіназб. «Беларускія навелы» (1942, з У.КоршСабліным). Паставіў шэраг дакум. фільмаў, у т.л. «Народны паэт» (1952), маст. кіраўнік кінафільма «Апавяданні пра юнацтва» (1961). У 2010 у Полацку ўзведзены бюст Т. (сульпт. Л.Мінкевіч).
    Літ.: Красннскнй А.В. Юрнй Тарнч. Мннск, 1971; Лапо А. Юрый Тарыч: пачынальнік беларускага кіно. Мінск, 2014.
    ТАТАРЫ (саманазва татар), народ цюркскай моўнай групы ва Усх. Еўропе і Паўн. Азіі, асн. насельніцтва Рэспублікі Татарстан у Рас. Федэрацыі. У Рэспубліцы Беларусь паводле перапісу 2009 пражывае 7316 чал. Гавораць на татарскай мове, спавядаюць іслам суніцкага толку. Першыя звесткі аб з’яўленні Т. на тэр. Беларусі адносяцца да пач. 14 ст. Вял.
    князі ВКЛ. Гедзімін, Кейстут, Альгерд запрашалі Т. з Залатой Арды на службу і выкарыстоўвалі ў барацьбе з Тэўтонскім ордэнам. 3 канца 14 ст. склаліся цэнтры кампактнага пасялення Т. каля Вільні, у Трокскім, Ковенскім, Ашмянскім, Лідскім, Навагрудскім, Брэсцкім, Клецкім, Мінскім, Слонімскім, Гродзенскім і інш. паветах ВКЛ. Колькасць Т. паводле перапісу 1897 складала 13 877 чал., яны жылі пераважна ў Мінскай, Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай губернях. На тэр. сучаснай Беларусі Т. расселены ў большасці дысперсна; найб. канцэнтрацыя татарскага насельніцтва характэрна для некаторых раёнаў Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцей, а таксама Мінска. Удзельная вага Т. у складзе насельніцтва Рэспублікі Беларусь складае каля 0,1 %. У 16 — пач. 17 ст. Т. страцілі сваю родную мову і пачалі карыстацца бел., а таксама польск. і рус. Т. у Беларусі стварылі багатую лру на бел. мове арабскім пісьмом — кітабы, таджвіды, тэфсіры, хамаілы. Першыя мусульманскія мячэці на тэр. ВКЛ узніклі ў час кіравання вял. кн. Вітаўта (1380— 1430). Цяпер у Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць 6 мячэцей; створаны культ. цэнтр у г. Іўе (1995). У месцах пасялення Т. вядзецца навучанне дзяцей у васкрэсных мусульманскіх школах, вядзецца работа па рэстаўрацыі і будаўніцтве мячэцей, праводзяцца навук. канферэнцыі, выдаюцца кнігі па гісторыі і культуры Т., адзначаюцца нац. святы. У 1989—99 работу па нац.культ. адраджэнні самабытнага татарскага народа ў Беларусі каардынавала бел. згуртаванне Т.мусульман «АльКітаб» («Кніга»), з 2000 Бел. грамадскакульт. згуртаванне Т. «ЗікрульКітаб» («Памяць і кніга»). Дзейнічаюць Бел. рэгіянальнае аб’яднанне татарскай моладзі (з 1997), Грамадскае аб’яднанне Т. г. Гродна (з 1998), Міжнар. фонд развіцця татарскабашкірскай духоўнай спадчыны «Чышма» («Крыніца») і інш.
    ТКАЦТВА, сукупнасць тэхналагічных працэсаў па вырабе тэкстыльных тканін. Уключае падрыхтоўчыя аперацыі, выраб тканін на ткацкіх станках і заключныя аперацыі апрацоўкі тканін. У Беларусі вядома з часоў позняга неаліту і ранняга бронзавага веку. Матэрыялам для Т. служылі ніткі з валокнаў канапель, лёну, воўны. У 11—13 ст. вырабляліся тканіны палатняныя, саржавыя, што сведчыць пра высокі ўзровень развіцця Т. Для вырабу тканін выкарыстоўвалі 4нітовае прыстасаванне, якое нагадвала бярдзечка (прыстасаванне для Т. паясоў). У 16—17 ст. у гарадах развівалася рамесніцкае Т., ткачы аб’ядноўваліся ў цэхі. У 18 ст. у цэнтрах развітоra Т. (Гродна, Мір Карэліцкага рна, Карэлічы, Нясвіж, Слонім, Слуцк і інш.) з’явіліся мануфактуры, якія выпускалі палатно, шаўковыя тканіны, сукно і інш. Асабліва праславіліся мануфактуры па выпуску высокамаст. шаўковых паясоў у Слуцку і шпалер у Карэлічах. Т. 19 — пач. 20 ст. адлюстроўвала багаты маст. і тэхн. вопыт рамяства: пераважна 21 4нітовая тэхніка, бранае і выбарнае Т., перабор «пад палатно» і інш. Нар. тканіны адрозніваліся багаццем арнаментальнакампазіцыйных рашэнняў, тонкасцю каларыту. 3 канца 19 ст. існавалі саматужныя ткацкія промыслы, якія выраблялі тканіны на продаж: ствараліся ткацкія школымайстэрні, дзе павышаўся якасны ўзровень саматужнага Т. ў выніку ўкаранення больш дасканалага абсталявання, выкарыстання новых тэхнік Т. (напр., шматнітовае Т., розныя віды перабору). Аднак ручное Т. паранейшаму заставалася часткай быт. і маст. культуры сельскага насельніцтва Беларусі. На ручным ткацкім станку («кроснах») выраблялі тканіны для адзення, абрадавыя ручнікі, прадметы хатняга побыту. 3 1930х гг. традыц. нар. Т. пачало скарачацца. У сярэдзіне 20 ст. ва ўсіх рэгіёнах Беларусі набыло дэкар. характар, а творчасць
    401
    ТКАЧОНАК
    нар. майстрых сканцэнтравалася на вытворчасці тканін для інтэр’ера, у асноўным дзяруг і дываноў, выкананых у пераборных тэхніках Т. У наш час традыцыі ручнога ўзорнага ткацтва развіваюцца ў дамах рамёстваў, на прадпрыемствах маст. промыслаў Беларусі і асобнымі майстрамі.
    ТКАЧОНАК Аляксандр Леанідавіч (н. 20.11.1950, г. Чашнікі), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1998).