• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    ТЫНФ (польск. tymf, ням. Timpf, рус. тннф, ад імя ням. арандатара манетных двароў у Каралеўстве Польскім А.Тынфа, ініцыялы якога стаялі на рэверсе манеты), 1) назва (спачатку нар., у 18 ст. афіц.) сярэбранай манеты Рэчы Паспалітай 1663—66. 2) Назва ў Рэчы Паспалітай сярэбранай манеты Прусіі 1679—1750. 3) Сярэбраная манета Рас. імперыі 1707—09 для замежных плацяжоў у час Паўн. вайны 1700—21. Пастанова Брэсцка
    407
    ТЫШКЕВІЧ
    га сейміка 1714 называла яе «Т. маскоўскі». 4) Сярэбраная манета Рэчы Паспалітай 1752—56. У 1752—53, 1755 меў пазначэнне наміналу «Т». 5) Назва ў Рэчы Паспалітай сярэбраных прускіх перайманняў Т. Рэчы Паспалітайу 1751—58 са зніжанай на трэць колькасцю серабра. 6) Назва ў Рэчы Паспалітай сярэбранай манеты 1759—61 Рас. імперыі для замежных плацяжоў у час Сямігадовай вайны 1759—63. 7) Сярэбраная манета Рэчы Паспалітай манетных двароў Гданьска 1758—63 і Эльбланга 1763. Назва Т. ў канцы 17—18 ст. надавалася манетам, большым за 6грашовік і меншым за чвэрцьталяровік, незалежна ад тыпу выявы. Абарачаліся на тэр. Беларусі. Усе Т. зняты з абарачэння ў Рэчы Паспалітай універсалам 1766.
    І.І.Сінчук.
    ТЫШКЁВІЧ Канстанцін Піевіч (17.2.1806, г. Лагойск — 13.7.1868), беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, адзін з заснавальнікаў бел. археалогіі. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім, Забельскім дамініканскім калегіумах. Скончыў Віленскі ўнт (1828). 3 1828 працаваўу мінве фінансаў Царства Польскага. 3 1836 жыў у Лагой
    ску, дзе засн. ашчадны банк для сялян і мяшчан, цукровыя заводы, палатняную мануфактуру і інш. На аснове ўласных калекцый разам з бацькам стварыў музей старажытнасцей. Адзін з заснавальнікаў музея старажытнасцей у Вільні. Чл. Віленскай археал. камісіі. Даследаваў каля 200 курганоў, гарадзішчаў і замчышчаў у Мінскай губ., стварыў першыя тапаграфічныя планы гарадзішчаў. У 1856 арганізаваў экспедыцыю па р. Вілія, у выніку якой сабраў багаты этнаграф. матэрыял і напісаў краязнаўчую манаграфію «Вілія і яе берагі» (г. Дрэздэн, 1871, на польск. мове). Паклаў пачатак вывучэнню стараж. гарадоў Беларусі — Лагойска, Заслаўя, Астрашыцкага Гарадка і інш. Багатыя зборы Т. ў значнай ступені разышліся паза межы сучаснай Беларусі (гарады Вільнюс, Варшава, Масква і інш.).
    Д.У.Караў.
    ТЫШКЁВІЧ Яўстафій Піевіч (18.4.1814, г. Лагойск — 8.9.1873), беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, адзін з заснавальнікаў навук. бел. археалогіі. Ганаровы чл. Пецярбургскай і Стакгольмскай АН, Лонданскага археал. інта. Скончыў Мінскую
    гімназію (1831). 3 1832 працаваў у бках Пецярбурга, з 1835 быў на службе ў губ. праўленнях Вільні, Харкава, Мінска. 3 1840 ганаровы апякун школ Барысаўскага пав. У 1843 з мэтай археал. і гіст. даследаванняў наведаў Швецыю, Фінляндыю, Данію. 3 1844 маршалак шляхты Барысаўскага пав. У 1847 у Мінску, чл. часовай камісіі па зборы і выданні стараж. актаў, грамат і прывілеяў 16—18 ст. гарадоў Мінскай губ. 3 1848 куратар Мінскай гімназіі, з 1855 папячыцель музея старажытнасцей у Вільні, які стварыў на аснове ўласных калекцый. Заснавальнік і старшыня Віленскай археал. камісіі. Адзін са стваральнікаў музея старажытнасцей у Лагойску. Аўтар кн. «Погляд на крыніцы мясцовай археалогіі, або Апісанне некаторых помнікаў старажытнасцей у заходніх губернях Рускай дзяржавы» (1842), «Апісанне Барысаўскага павета» (1847), «Археалагічныя даследаванні помнікаў рамёстваў і г.д. у старажытнай Літве і Русі Літоўскай» (1850, усе на польск. мове), успамінаў пра В.Ваньковіча, Я.Рустэма, І.Ходзьку і інш.
    Д.У.Караў.
    408
    У, дваццаць першая літара беларускага алфавіта. Утворана ад кірылічнай Y («іжыца»), створанай на аснове грэкавізант. устаўнай Y («іпсілан»). Мела лічбавае значэнне «чатыраста». 3 16 ст. акрамя рукапіснай мела друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае лабіялізаваны галосны гук [«у»] задняга раду верхняга пад’ёму («думка», «сувязь»).
    У ЛАНЬХАНЬ (сапр. Гао Ман; н. 1926, г. Харбін, Кітай), кітайскі публіцыст, перакладчык, мастак. Скончыў Інт Саюза хрысціянскай моладзі. Працаваў у тве кітайскасав. дружбы. Да 1989 у Інце замежнай лры пры Кітайскай Акадэміі грамадскіх навук, гал. рэд. кітайскага час. «Сусветная літаратура». Выдаў кн.: «Даўно не бачыліся, Масква!», «У горадзе і за горадам», «Падарожжа да Святой гары», «Мясціны рэзідэнцый расійскіх паслоў», «Замалёўкі пра выяўленчае мастацтва Расіі», «Душэўнае хваляванне», «Сярэбраны век», «Я малюю Расію», «Велічныя цяжкасці», «Біяграфія Пастэрнака», «Крылы гісторыі», «Абеліскі. Храмы», «Запіскі пра чалавечае жыццё», «След ад чарнілаў», «Развагі пра культуру Расіі», «Карціны Гао Мана» і інш. Пераклаў на кітайскую мову лірычную паэзію А.Пушкіна, зб. п’ес і лісты М.Лермантава, лісты Л.Талстога, паэзію Г.Ахматавай, С.Ясеніна, У.Маякоўскага, паэму «Кацярына» Т.Шаўчэнкі, вершы М.Танка, І.Франко, кн. «Цынкавыя хлопчыкі» С.Алексіевіч і інш. Аўтар каліграфічных партрэтаў бел. пісьменнікаў Я.Купалы, Я.Коласа, А.Адамовіча, В.Быкава, Н.Гальпяровіча, А.Карлюкевіча, М.Танка.
    В.А.Карлюкевіч.
    УВАРАВІЧЫ, археал. помнікі — гарадзішчы, селішчы і курганны могільнік каля г.п. Уваравічы БудаКашалёўскага рна.
    Гарадзішча1 мілаградскай і зарубінецкай культур. На паўд. ускраіне гар. пасёлка, ва ўрочышчы Гарадок, на мысе карэннай права
    бярэжнай тэрасы р. Уза. Пляцоўка памерамі 65 67 м, выш. 8 м, з 3 бакоў умацавана валам. Даследаваў у 1988—90 А.І.Драбушэўскі. Культ. пласт 1,2— 1,3 м. Выяўлены рэшткі 5 пабудоў, некалькі дзясяткаў гасп. і слупавых ям. Амаль у цэнтры пляцоўкі даследаваны рэшткі доўгага дома. Знойдзены рэшткі бронзаліцейнай вытворчасці — абломкі домніц, тыгляў, льячак, ліцейных форм для бранзалетаў, кавалкі шлакаў і інш. У адной з пабудоў выяўлены невял. скарб бронзавых упрыгажэнняў, у складзе якога была літая фігурка каня. Верагодна, у раннім жалезным веку было важным гандлёвым цэнтрам Верхняга Падняпроўя. Датуецца 7 ст. да н. э. — 1 ст. н. э.
    Гарадзішча2 заІкмнаУад гар. пасёлка. Пляцоўка амаль квадратная памерамі 90 80 м. Па ўсім перыметры насыпаны вал, з 3 бакоў умацавана ровам. У 1893 выявіў і абследаваў Е.Р.Раманаў, у 1976 абследаваў Я.Г. Звяруга.
    С е л і ш ч a  1 за 0, 2 км на Пд ад р. Уза. У 1962 выявіў Л.Д.Побаль. Знойдзены кальцыніраваныя косткі, кераміка 1й пал. 1га тыс. і інш.
    С е л і ш ч a  2 за 2,5 км на Пд ад гар. пасёлка. Займае схіл правябярэжнай тэрасы р. Уза на полі. У 1981, 1993 абследаваў А.А.Макушнікаў. Памеры каля 100 60 м. Знойдзена кераміка жалезнага веку 12— 13 ст.
    Курганны могільнік за 0,5 км на Пд ад гар. пасёлка. 34 насыпы выш. 0,5—1,7 м, дыям. 5—12 м (раней было 150 насыпаў). Адкрыў у канцы 19 ст. Е.Р.Раманаў, даследаваўу 1892 мясц. настаўнік, у 1976 абследаваў Я.Г.Звяруга. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены падвескі, нож, гліняны гаршчок, арабскія манеты 933 г. Датуецца канцом 10 — пач. 12 ст.
    УЗДА, горад у Мінскай вобл., цэнтр Уздзенскага рна, на р. Уздзянка. За 74 км на ПдЗ ад Мінска, 22 км ад чыг. ст. Негарэлае на лініі Мінск—Баранавічы, аўтадарогамі злучаны з Мін
    УЗДЗЕНСКАЯ
    Палац культуры ў г. Узда.
    скам, Негарэлым, Капылём, Слуцкам, Нясвіжам. 10,1 тыс. ж. (2015).
    Вядома з 1450 як двор Корсакаў у Мінскім павеце Віленскага ваяв. ВКЛ. У 1496 мястэчка. 3 2й пал. 16 ст. належала Кавячынскім, пазней Завішам, Красінскім. 3 1565— 66 цэнтр воласці ў Мінскім ваяв. У 1567 Мацей Кавячынскі засн. порт на Уздзянцы. У 1572 ва У. знаходзіўся С.Будны ў сувязі з выданнем Бібліі. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, цэнтр воласці ігуменскага павета Мінскай губ. У 1829—30 працавалі друкарня І.Прэса, школа, 4 пачатковыя навуч. ўстановы, аптэка. У 1897 — 2,8 тыс. ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 1.8.1923 ва Уздзенскай воласці Мінскага павета, з 17.7.1924 цэнтр Уздзенскага рна Мінскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Мінскай вобл., з 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939 — 3,5 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 да 29.6.1944 У. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. Дзейнічала антыфаш. падполле. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Дзяржынскім рне. У 1959 — 4 тыс. ж., у 1973 — 5,3 тыс. ж. У 1976 да У. далучаны вёскі Закрэўшчына, Мангалінова. У 1977 — 5,9 тыс. ж., у 1989 — 8тыс. ж. 3 10.3.1999 горад, 9,4 тыс. ж. Mae сучасны герб: на сярэбраным полі «галандскага» («вянгер
    скага») шчыта Св. Пётр у блакітным з золатам адзенні і Св. Павел — у чырвонаблакітным.
    Сучасны горад ракой Уздзянка падзелены на 2 планіровачныя раёны: усх. (Малая Узда) з індывід. забудовай сядзібнага тыпу і зах., дзе размешчаны асн. масіў жылой забудовы і грамадскі цэнтр. Гіст. цэнтр склаўся ў раёне вул. Ленінская, якая злучае 2 плошчы — Свабоды і Чырвоную. Адм.грамадскі і культурны цэнтр сфарміраваўся ўздоўж вул. Савецкая. Горад развіваецца паводле генплана 2012. У 2014 пабудаваны Палац культуры, у 2015 — вылічальны цэнтр аўтаматызаванай сістэмы межбанкаўскіх разлікаў Нац. банка Рэспублікі Беларусь. Праведзена рэканструкцыя аўтавакзала, мадэрнізацыя фасадаў кінатэатра «Кастрычнік». Вядзецца (2015) забудова квартала па вул. Навіцкага, добраўпарадкаванне бульвара Дзяржынскага.
    У 2015 у горадзе гімназія, 2 сярэднія школы, агульнаадукацыйная санаторная школаінтэрнат, школа мастацтваў, ДЮСШ, 4 дашкольныя ўстановы, цэнтры: развіцця дзіцяці «Вясёлка», дзіцячай творчасці, 2 бкі, Дом культуры, кінатэатр, гісторыкакраязнаўчы музей, парк Перамогі, бальніца, паліклініка, 5 аптэк, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі; Кры
    жаўзвіжанскі касцёл (2004). Помнікі архітэктуры — касцёл Адшукання Св. Крыжа (1798), капліца (1800), Петрапаўлаўская царква (1905).
    ЎЗДЗЕНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА імя Паўлюка Труса. Засн. ў 1944 у г. Узда якраённая бка. 3 1960 імя П.Труса. У 1976 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Уздзенскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) каля 42 тыс. экз., 3,5 тыс. чытачоў. Гал. кірунак дзейнасці бкі — літ. краязнаўства. Пры бцы дзейнічаюць клубы па інтарэсах: для людзей пажылога ўзросту «Залаты ўзрост», для сямей, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей, «Мая сям’я», літ. аб’яднанне «Нёманец», літ.маст. гасцёўня «У Паўлюка». 3 2015 працуе раённы літ.асветніцкі праект «Бібліятэка. Моладзь. Кніга» (асн. кірункі — падтрымка маладых пісьменнікаў і паэтаўаматараў, адкрыццё новых імёнаў і інш.). 3 2008 жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліобус па 16 маршрутах (38 вёсак). А.В.Драчан. ЎЗДЗЕНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў цэнтры Мінскай вобл. Цэнтр — г. Узда. У складзе раёна 203 сельскія нас. пункты, 6 сельсаветаў: Азерскі,