• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, машынабудавання, вытворчасці буд. матэрыялаў, харчовай, паліўнай прамысловасці. У раёне (2015) прафес. ліцэй с.г. вытворчасці (г.п. Коханава), гімназія, 9 сярэдніх, 2 базавыя школы, 5 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад — школа (у т.л. 3 на аснове базавай, 2 — пачатковай школы), 2 дзіцячыя школы мастацтваў, ДЮСШ, 14 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: раённы дзяцей і моладзі, сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённыя Цэнтр культуры і нар. творчасці, Цэнтр рамёстваў, гар., пасялковы і 8 сельскіх дамоў культуры, Дом фальклору, 4 сельскія клубы, аўтаклуб,
    цэнтр. раённая, дзіцячая, 12 сельскіх бк, 2 бібліятэкіклубы, гісторыкакраязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённая і раённая (г.п. Коханава) бальніцы, 3 паліклінікі, 5 урачэбных амбулаторый, 16 ФАПаў, 4 аптэкі. Выдаецца раённая газ. «Hama Талачыншчына». У раёне 13 рэліг. абшчын, у т.л. 7 праваслаўных, 1 каталіцкая, 1 адвентыстаўСёмагадня, 2 хрысціян веры евангельскай, 2 евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Помнікі археалогіі: курганныя могільнікі каля вёсак Багрынава, Воўкавічы, Загараддзе, Навінка, Скавышкі, гарадзішчы ў вёсках Друцк, Кісялі, стаянка ў в. Загацце, земляны вал і курган каля в. Козкі і інш. Помнікі архітэктуры: вадзяны млын (19 ст.) каля в. Хахлоўка, гарадзішча каля в. Друцк. Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Абольцы, Валосава, Еўлахі, Жукнева, Забалацце, Міхайлаўшчына, Падбярэззе, Рамашкава, Рыдамля, Славені, магілы ахвяр фашызму каля вёсак Маціёва, Райцы, Слаўнае, помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Друцк, Заднева, Серкавіцы, Шапчына, партызанам у в. Янава, ахвярам фашызму ў в. Сіманава.У в. Высокі Гарадзец нарадзіўся бел. пісьменнік М.Зарэцкі (М.Я.Касянкоў; 1901—37), у в. Дроздава — адзін з кіраўнікоў і арганізатараў Мінскага падполля ў Вял. Айч. вайну Д.А.Караткевіч (1904—43), у г.п. Коханава — бел. тэатр. мастак В.В.Галубовіч (1910—91), у в. Звянячы — нар. мастак Беларусі і СССР, Герой Беларусі М.А.Савіцкі (1922—2010), у в. Новае Сяло — мастак Л.Ц.Баразна (1929— 72). Сярод ураджэнцаў Талачыншчыны — Героі Сав. Саюза Ф.К.Анташкевіч (в. Казігорка, 1922—45), 1,П.Кожар(в. Малое Гальцэва, 1902— 67), М.П.Лугоўскі (в. Равуча, 1911 — 44), А.А.Лузгін (в. Загараддзе, 1920— 77), Ф.Я.Макавецкі (в. Багданаўка, 1899—1974), М.Б.Осіпава (в. Серкавіцы, 1909—99), Я.М.Целешаў (пас. Забайкал, 1923— 97).
    397
    ТАЛАША
    Да арт. Талаша дзеда доммузей. Фрагмент экспазіцыі.
    ТАЛАША ДЗЁДА ДОММУЗЁЙ. Засн. у 1989 у в. Навасёлкі Петрыкаўскага рна. Размешчаны ў хаце легендарнага бел. партызанадзеда Талаша, пабудаванай ім у пач. 1920х гг. Пл. экспазіцыі 63 м2. Асн. фонд — больш за 400 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — звыш 170 адзінак (2015). На тэр. сядзібы знаходзяцца драўляная разная брама і 5 скульпт. кампазіцый «Паўстанец», «Партызан», «Вёска», «Мацярынства» і «Чаканне». Прадстаўлены матэрыялы пра сям’ю Талаша, яго аднавяскоўцах, партыз. рух на тэр. Петрыкаўскага рна, фотаздымкі, успаміны, лісты з фронту. Узноўлена хата дзеда Талаша, дзе ён жыў у канцы 19 ст., са старадаўнімі прыладамі працы і прадметамі хатняга ўжытку, хлеў, склеп, калодзеж і інш., у доме разгорнута экспазіцыя, прысвечаная сялянскаму побыту канца 19 — пач. 20 ст.
    ТАЛКАЧОВА Галіна Сямёнаўна (н. 3.3.1934, Мінск), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1990). Скончыла бел. тэатр.маст. інт (1957). 3 1957 працуеў Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных роляў. Для творчасці
    Г. Талкачова ў ролі Марцэлі.
    Т. характэрны паглыбленны псіхалагізм, яркая тэатр. форма. Сярод створаных ёю вобразаў: Інга, Лена («Выклік Багам», «Начное дзяжурства» А.Дзялендзіка), Зося («Сэрца надалоні» паводле І.Шамякіна), Maui («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Ірына, Гурмыжская («Апошняя ахвяра», «Лес» А.Астроўскага), Насця («На дне» М.Горкага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля), Голда («Памінальная малітва» Р.Горына), Марцэля («Хам» Э.Ажэшка), Эліда («Жанчына з мора» Г.Ібсена), Івона («Жудасныя бацькі» Ж.Както), Яна («Апошні закаханы» Н.Саймана), Бабуля («Апельсінавае віно» А.Камоны) і інш.
    ТАМАШЭВІЧ Іван Мікалаевіч (н. 4.3.1949, в. Мерч Шклоўскага рна), беларускі спявак (барытон), баяніст. Нар. артыст Беларусі (2000). Скончыў Мінскі пед. інт (1979). 3 1969 выкладаў ва ўстановах культуры Шклова і Бабруйска, з 1979 — у Наваполацкім муз. і Полацкім пед. вучылішчах. У 1988—2000 працаваў у Бел. тве інвалідаў па зроку. Адначасова з 1992 выкладчык Мінскага муз. вучылішча, з 1970 саліст сімф. аркестра і камернаінструм. ансамбля Белтэлерадыёкампаніі, з 1992 — аркестра духавых інструментаў «Няміга», з 1993 — Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі. У 2001—03 саліст Бел. філармоніі. У рэпертуары песні замежных і бел. кампазітараў, рамансы, арыі з опер. Сярод канцэртных праграм: «Я не шкадую сэрца для добрых людзей», «I адкрыліся вочы ў душы», «Жамчужная россып мелодый кахання», «Зямны паклон вялікім юбілярам», «О, раманс, ты каханне маё вечнае» і інш.
    ТАМКОЎ Леў Мікалаевіч (2.8.1937, г. Жлобін — 31.3.1997), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1976). Скончыў Бел. політэхн. інт (1960). 3 1969 гал. архітэктар інта «Гомельграмадзянпраект», з 1984 — Гомельскай вобл. Асн. работы: праекты планіроўкі і забудовы
    398
    ТАНК
    мікрараёнаў і жылых раёнаў (№1, Фестывальны і інш., 1960—70я гг.; у суаўт.), рэстаран «Беларусь» (1967), аэравакзал (1969), будынак Інта механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (1972), жылыя дамы па вуліцах Савецкая і Кожара (1979) і інш., мемар. комплекс на брацкіх магілах байцоў нар. апалчэння ў парку імя Луначарскага (1975, у суаўт.) у Гомелі; помнік Смутку да 10годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ў г. Хойнікі (1996, скульпт. Л.Заграбаева).
    ТАНЕЦ (польск. taniec ад ням. Tanz), від мастацтва, у якім мастацкі вобраз ствараецца пры дапамозе эстэтычна асэнсаваных, узгодненых з музыкай і арганізаваных у прасторы рухаў чалавечага цела; асаблівы від духоўнай дзейнасці. Бел. нар. Т. мае шматвекавую гісторыю, асаблівыя пластычную мову, танц. малюнкі, манеру выканання і інш. Вылучаюць Т. прафес. сцэнічныя (класічны, характарны, нар.сцэнічны, эстр., мадэрн, джазТ. і інш.) і быт. (нар., г.зн. фалькл., і бальны, г.зн. сацыяльны). У Беларусі прафес. сцэнічны Т. упершыню выкарыстаны ў оперы «Ідылія» («Сялянка») С.Манюшкі (1852). Класічны і характарны Т, якія зарэкамендавалі сябе як найб. дасканалая танц. сістэма, з’явіліся ў 18 — 1 й пал. 19 ст. ў прыгонных тэатрах Беларусі (гарады Гродна, Нясвіж, Слонім, Слуцк, Шклоў) і дасягнулі росквітуў 20 ст. ў нац. балетным тэатры (Нац. акадэмічны Вял. тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Бел. акадэмічны муз. тэатр і інш.). Нар.сцэнічны Т. карыстаецца вял. папулярнасцю і найб. ярка прадстаўлены ў дзейнасці праф. (Дзярж. ансамбль танца Рэспублікі Беларусь, харэагр. ансамбль «Харошкі» і інш.) і аматарскіх харэагр. калектываў рэспублікі (гл. Аматарскае харэаграфічнае мастацтва). У аснове сучаснага эстр. Т. ляжаць выразныя сродкі аднаго ці некалькіх жанраў харэаграфіі, асаблівасці структурыравання і інш. Сучасныя нар. Т. прадстаўлены мноствам
    кірункаў. Шырока распаўсюджаны ў Беларусі бальны Т., які развіваецца ў 2 спарт. і побытавай формах. Праф. сцэнічныя і побытавыя Т. займаюць важнае месца ў харэагр. культуры Беларусі.
    С. В. Гуткоўская.
    ТАНІЧНАЕ ВЕРШАСКЛАДАННЕ, сістэма вершавання, у аснове якой аднолькавая (прыблізна аднолькавая) колькасць моцных, або апорных, націскаў у вершаваных радках. Колькасць ненаціскных складоў паміж імі розная (ад 0 да 8). Ва ўсх.слав. вершаскладанні літ. танічны верш склаўся ў 19 — пач. 20 ст. на аснове нар. вершаскладання, танічнага па сваёй прыродзе. Вылучаюць некалькі відаў Т.в.: акцэнтнаскладовы верш (аднолькавая колькасць акцэнтаў — моцных націскаў, аднолькавая колькасць складоў у вершаваных радках), дольнік, тактавік, акцэнтны верш (аднолькавая або прыблізна аднолькавая колькасць акцэнтаў у радках). Кожны з іх вызначаецаа пэўнай колькасцю моцных націскаў у вершаваных радках. Разам з тым яны адрозніваюцца сваёй мерай свабоды ў дачыненні да колькасці складоў у радках, колькасці ненаціскных складоў паміж націскамі, ужывання рыфмы і інш. Танічным вершам напісаны «Тарасова доля», «Бандароўна» Я.Купалы, «Страцімлебедзь» М.Багдановіча, «Босыя на вогнішчы» М.Чарота. Т.в. шырока ўжывалася ў творчасці М.Танка, П.Панчанкі, К.Кірэенкі і інш.
    В.П.Рагойша.
    ТАНК Максім (сапр. С к у р к о Яўген Іванавіч; 17.9.1912, в. Пількаўшчына Мядзельскага рна — 7.8.1995), беларускі паэт. Нар. паэт Беларусі (1968). Акад. НАН Беларусі (1972). Герой Сац. Працы (1974). Вучыўся ў Вілейскай, Радашковіцкай, Віленскай гімназіях. Удзельнік рэв.вызваленчага руху Ў Зах. Беларусі. Неаднойчы быў арыштаваны польск. ўладамі, адсядзеў у турмах каля 2 гадоў. У Вілен
    М. Танк.
    скай турме выдаваў рукапісны час. «Краты» (1933). 3 1939 працаваў у газ. «Віленская праўда», «Сялянская газета». У Вял. Айч. вайну супрацоўнічаў у газ. «За Савецкую Беларусь», працаваў у рэдакцыі газетыплаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». 3 1945 учас. «Вожык», з 1948 гал. рэдактар час. «Полымя». У 1967—90 старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У першых паэт. збках «На этапах» (1936), «Пад мачтай» (1938), паэмах «Журавінавы цвет», «Нарач» (абедзве 1937) арганічнае спалучэнне ў бел. маст. слове сінкрэтычнага і інтэлектуальнаасатыятыўнага мыслення, усхваленне вобразаў барацьбітоў за вызваленне Беларусі, сац. партрэт эпохі. Патрыятычныя творы ваен. гадоў увайшлі ў збкі «Вастрыце зброю» і «Праз вогненны небасхіл» (абодва 1945). У пасляваен. дзесяцігоддзе паэт асэнсоўваў героіку мінулага («Люцыян Таполя», «Антон Небаба»), усхваляў свет як найвышэйшую каштоўнасць («Дзённік Mipa»), сцвярджаў мудрасць нар. маралі («Рукі маці»), усхваляў родны край («Ты будзеш жыць, Радзіма!»). Паэт. збкі «Каб ведалі» (1948), «На камні, жалезе і золаце» (1951), «У дарозе» (1954), «След бліскавіцы» (1957), «Мой хлеб надзённы (1962) — сведчанне росту канцэптуальнасці паэзіі Т. Узмацненне філасафічнасці лірыкі, паглыбленне гуманістычнага пачатку, арыентацыя на агульначалавечыя маральныя і эстэтычныя каштоўнасці сталі стылявымі дамінантамі творчасці паэта 1970—90х гг.: збкі «Нарачанскія сосны» (1972), Дарога, закалыханая жытам» (1976),