Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Да сярэдзіны 1928 колькасць гурткоў ТБШ дасягнула 430, у 1930 — больш за 500. Драм. гурткі і секцыі ставілі творы бел., укр. і польскіх драматургаў, у т.л. «Паўлінку» Я.Купалы, «Антось Лата» Я.Коласа, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Збянтэжаны Саўка» Л.Родзевіча, «Суд» У.Галубка, «У зімовы вечар» Э.Ажэшка і інш. У рэпертуары хароў пераважалі бел. нар. песні. Тва выказвала рашучы пратэст супраць закрыцця польск. ўладамі бел. пач. школ і гімназій, выступала за дэмакратызацыю нар. адукацыі. У 1927 надрукавана «Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (ад 1905 г.)» І.Дварчаніна. Польск. ўлады перашкаджалі дзейнасці ТБШ, закрывалі бел. гімназіі, забаранялі акруговыя і павятовыя з’езды, арыштоўвалі і судзілі кіраўнікоў і актывістаў. Да восені 1932 колькасць гурткоў зменшылася да 150. Забаронена польск. уладамі 2.12.1936.
ТАКАРОЎСКАЯ МІХАЙЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Такары Камянецкага рна. Пабудавана ў 1816 на месцы папярэдняга храма. Уключае выцягнуты прамавугольны ў плане асн. аб’ём, прытвор, квадратную ў плане апсіду з бакавымі нізкімі рызніцай і ахвярнікам. Над прытворам чацверыковы ярус званіцы, завершаны 8гранным светлавым барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Франтальны арачны праём званіцы запоўнены абразом «Святы Міхаіл». Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх дашчаных ліштвах, умацаваны брусамісцяжкамі ў прасценках. Над прамавугольным уваходам размешчана паўкруглая люкарна. У інтэр’еры абразы 17—19 ст. Храм акаймаваны бутавай агароджай і скверам. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспулікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ТАЛАЧЫН, горад у Віцебскай вобл., цэнтр Талачынскага рна, на р. Друць. За 124 км на ПдЗ ад Віцебска, чыг.
394
ТАЛАЧЫНСКАЯ
станцыя на лініі Мінск—Орша, аўтадарогамі злучаны з Крупкамі, Круглым, Сянном. 9,8 тыс. ж. (2015).
Вядомы з 1433 як горад у ВКЛ. 3 сярэдзіны 16 ст. гандлёвае мястэчка Аршанскага павета Віцебскага ваяв., штогод праводзіліся 3 кірмашы. У 1621 — 314дымоў. У 17 ст. належаў Сапегам. У 18 ст. Сангушкі адкрылі базыльянскі манастыр са школай (1779) і шпіталем. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) усх. частка мястэчка ўвайшла ў склад Рас. імперыі і стала называцца Стары (Рускі) Т, цэнтр Стараталачынскай воласці Капыскага павета Магілёўскай губ. У ім да 1793 дзейнічаў пагранічны пункт з мытняй. Зах. частка атрымала назву Зарэчны (Новы) Т., цэнтр Зарэчнаталачынскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Зарэчны Т. у Рас. імперыі. 3 1861 у Аршанскім павеце. У 1863 у Старым Т., аў 1869уЗарэчным Т. акрыты нар. вучылішчы. У 1890я гг. абедзве часткі зноў аб’яднаны ў адно мястэчка Т. У 1897 — 2614 ж., у пач. 20 ст. — 391 двор, 3748 ж., школа, 2 нар. вучылішчы. У 1917 — 355 двароў, 2181 ж. 3 26.4.1919 у Аршанскім павеце Гомельскай, з 18.11.1920 у Віцебскай губернях РСФСР. 3 15.2.1923 цэнтр Талачынскай воласці. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Талачынскім рне Аршанскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939 — 6,1 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 8.7.1941 да 26.6.1944 Т. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 22.7.1955 горад. У 1999 — 10,6 тыс. ж.
Планіровачная структура Т. сфарміравалася ў 18—19 ст. У цэнтр. частцы горада захавалася рэгулярная сетка вуліц з выразна вылучанымі кварталамі рознай канфігурацыі. Аўтадарогай і р. Друць падзелены на 4 планіровачныя раёны: цэнтр., паўд.зах., Зарэчча, Юзафполле. Асн. кампазіцыйная вось — вул. Леніна, на перакрыжаванні яе з вуліцамі Дзяржынскага, Энгельса і Валадарскага
склаўся грамадскі цэнтр. Адм.гандлёвая зона сфарміравалася ў рне пл. 40годдзя Кастрычніка. Сучасны горад развіваецца паводле генплана 1994 (карэкціроўка 2011). Пабудаваны бальніца, школа №3, бібліятэка, адм. будынкі раённага аддзела унутраных спраў і пракуратуры, царква, новыя карпусы масласыраробнага завода. Праведзена рэканструкцыя цэнтр. плошчы і сквера. У 2015 праведзена мадэрнізацыя і капітальны рамонт Дома культуры, цэнтр. бальніцы, музея, гасцініцы, рэстарана «Друць», універмага, кінатэатра «Колас». Абноўлены знешні і ўнутраны выгляд школ №1 і №2. Рэстаўрыраваны Пакроўскі жаночы манастыр. Зона адпачынку — р. Друць, гар. парк.
У 2015 у Т. гімназія, 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, ДЮСШ, 3 дашкольныя ўстановы, дамы культуры, рамёстваў, творчасці дзяцей і моладзі, кінавідэацэнтр «Колас», гісторыкакраязнаўчы музей, парк культуры і адпачынку, бальніца, паліклініка, 4 аптэкі, 2 спарт. залы. Брацкая магіласав. воінаўі партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік Вызвалення. Помнікі архітэктуры — Пакроўская царква (1796) і манастыр базыльян (1779), Талачынскі Антоніеўскі касцёл (1853), фрагмент
парку (19 ст.), будынак музея (канец 19 ст.).
ТАЛАЧЬІНСКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА I МАНАСТЬІР БАЗЫЛЬЯН, помнік архітэктуры віленскага барокаў г. Талачын. Царква пабудавана ў 1796 як уніяцкая на месцы папярэдняга храма. 3 1804 праваслаўная. У 1993 рэстаўрыравана. Храм — 3нефавая 2вежавая базіліка з 2 сакрысціямі. Прамавугольны цэнтр. неф завершаны на тарцах фігурнымі франтонамі. Архіт. выразнасць гал. фасаду надаюць увагнутыя прасценкі і багатая ордэрная пластыка: ступеньчатыя пілястры, раскрапаваныя слаістыя карнізы, складаныя па форме нішы, абрамленні і інш. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. Цэнтр. і бакавыя нефы перакрыты крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках, прэсбітэрый — цыліндрычным скляпеннем.У інтэр’еры мураваны іканастас 18 ст., іконы сярэдзіны 17—18 ст. Царква дзейнічае. Адначасова з храмам узведзены школа і манастырскі корпус — прамавугольны ў плане 2павярховы будынак пад 2схільным дахам з франтонамі на тарцах. Фасады расчлянёны пілястрамі ў прасценках і прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах з
395
ТАЛАЧЫНСКАЯ
валютамі зверху. Выкарыстоўваецца як адм. будынак. Комплекс б. манастыра базыльян (царква, манастырскі жылы корпус) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ТАЛАЧЬІНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1930 у г. Талачын як раённая бка. У 1975 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Талачынскаяга рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) каля 30,6 тыс. экз., 3,5 тыс. чытачоў. Пры бцы дзейнічаюць цэнтр прававой інфармацыі, клубы для людзей пажылога ўзросту «Залаты ўзрост» (з 2000), для
Талачынскі Антоніеўскі касцёл.
Талачынская
Пакроўская царква і манастыр базымян.
жанчын «Суразмоўніца» (з 2014). 3 2007 жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліобус (7 маршрутаў, Ібвёсак).
Т. М. Свіркоўская.
ТАЛАЧЬІНСКІ АНТОНІЕЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры класіцызму ў г. Талачын. Пабудаваны ў 1853 з цэглы ў гонар перамогі ў вайне 1812. Да прамавугольнага ў плане аб’ёму з тыльнага боку далучана паўкруглая апсіда з бакавымі сакрысціямі пад конхавым пакрыццём. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам. Гал. фасад з прамавугольным у плане нізкім нартэксам пад 2схільным пакрыццём дэкарыраваны рустам. Бака
выя фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі, расчлянёны пілястрамі ў прасценках, апаясаны прафілірованым карнізам. Асн. аб’ём храма падзелена 2 парамі магутных пілонаў на 3 нефы, цэнтр. з якіх паглыблены паўкруглай апсідай. Пры ўваходзе вылучаны бакавыя каморы, над якімі размешчана галерэя хораў. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспулікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
ТАЛАЧЬІНСКІ ПСТОРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1985 у г. Талачын, адкрыты для наведвальнікаў у 2001. Пл. экспазіцыі 158 м2, выставачная — 28 м2. Асн. фонд — каля 8 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — больш за 1,2 тыс. адзінак (2015). У музеі 4 экспазіцыйныя і выставачная залы. Прадстаўлены археал. знаходкі з раскопак стараж. Друцка, гарадзішчаў КісяліДымакуры, Багрынава, курганнага могільніка каля в. Дроздава; крамянёвыя прылады працы, ювелірныя ўпрыгажэнні, калекцыі манет Рэчы Паспалітай і Рус. дзяржавы, матэрыялы аб падзеях вайны 1812 і Першай сусв. вайны. Значнае месца займае блок, прысвечаны перыяду Вял. Айч. вайны: матэрыялы пра абарону Талачыншчыны ў 1941, дзейнасць падполля і партыз. руху, вызваленне ад ням.фаш. захопнікаў і інш. Сярод экспанатаў старадрукі, у т.л. «Жыццё святых» (1694), творы жывапісу, прадметы побыту і прылады працы сялян 19 — пач. 20 ст., вырабы мясц. нар. майстроў і інш. Музей праводзіць экспазіцыйнавыставачную, навук.асветную, метадычную дзейнасць.
ТАЛАЧЬІНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдУ Віцебскай вобл. Цэнтр — г. Талачын. У складзе раёна г.п. Коханава, 260 сельскіх нас. пунктаў, 7 сельсаветаў: Аболецкі, Валосаўскі, Воўкавіцкі, Коханаўскі, Серкавіцкі, Слаўнаўскі, Талачынскі. Пл. тэр. 1499 км2, лясы займаюць 28,4%. Нас. 25,7 тыс. чал. (2015). Жывуць
396
ТАЛАЧЫНСКІ
Да арт. Талачынскі гісторыкакраязнаўчы музей. Фрагмент экспазіцыі.
беларусы (92%), рускія (5,5%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (2,5%). Патэр. раёна праходзяць чыг. Мінск—Орша, аўтадарогі Мінск — мяжа Расіі (Рэдзькі), Талачын— Крупкі, Сянно—Талачын, Талачын— Круглае, газаправод Ямал — Зах. Еўропа, Таржок—Івацэвічы, нафтаправод Унеча—Дзісна.
Раён утвораны 17.7.1924, падзелены 20.8.1924 на 14 сельсаветаў, да 26.7.1930 у Аршанскай акрузе. 8.7.1931 далучаны 1 сельсавет Копысскага (8.12.1931 перададзены Шклоўскаму рну), 6 сельсаветаў Круглянскага, мястэчка Коханава і 3 сельсаветы Коханаўскага скасаваных рнаў. 12.2.1935 адноўленаму Круглянскаму рну перададзена 7 сельсаветаў. 3 20.21938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Талачыне і раёне каля 9,5 тыс. чал., у час карных аперацый спалілі 44 вёскі. Дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б (8.7.194326.6.1944) і ЛКСМБ (жн. 1942—26.6.1944), партыз. брыгады «Граза», М.П.Гудкова, дыверсійная Бел. імя Леніна, «Чэкіст», 1я і 2я імя Заслонава, 2я Бел. імя Панамарэнкі (2га складу), 1я Смаленская, партыз. палкі Смаленскі і «Трынаццаць», асобныя атра
ды 1ы, 5, 8, 10, 24, 28, 30ы, партыз. група «Артур»; выдавалася падп. газ. «Чырвоны хлебароб». Раён вызвалены ў канцы чэрв. 1944 у ходзе ВіцебскаАршанскай аперацыі войскамі 3га Бел. фронту. 9.9.1946 зноў утворанаму Коханаўскаму рну перададзены в. Коханаўка (з 1947 — г.п. Коханава) і 6 сельсаветаў, 17.12.1956 пасля яго скасавання зноў уключаны ў Т.р. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 Т.р. уключаў таксама частку тэр. Аршанскага рна. У 2000 у раёне г.п. Коханава, 10 сельсаветаў, 273 сельскія нас. пункты.