• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    У 2015 у С. гімназія, 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, ДЮСШ, 7 дашкольных устаноў, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед., культуры, творчасці дзяцей і моладзі, дашкольны развіцця дзіцяці «Вясёлка», 2 бкі, кінатэатр, музей нар. творчасці, бальніца, паліклініка, 8 аптэк, фізкульт.аздараўленчы комлекс «Меліяратар». Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму. Помнікі: стэла ў гонар вызвалення г. Стоўбцы, воінамінтэрнацыяналістам. Мемар. сядзіба Я.Коласа «Акінчыцы». Помнікі архітэктуры — капліца (19 ст.), царква Св. Ганны(1825).
    СТРАЛЬЦОЎ Міхась (Міхаіл Лявонавіч; 14.2.1937, в. Сычын Слаўгарадскага рна — 23.8.1987), беларускі пісьменнік, публіцыст, перакладчык. Скончыў БДУ (1959). Працаваў у рэдакцыях час. «Полымя», «Маладосць». 3 1984 заг. аддзела ў час. «Нёман». У зб. апавяданняў «Сена на асфальце» (1966), аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970) лёсы людзей пасляваен. вёскі. Збкі паэзіі С. «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны» (1986) адрозніваюцца лірызмам і філас. паглыбленас
    цю вобразнага мыслення, кн. публіцыстыкі «Жыццё ў слове» (1975), «У полі зроку» (1976) — арыентацыяй на агульначалавечыя каштоўнас
    ці і глыбінёй аналітычнага даследавання. Даследаваў творчасць бел. пісьменнікаў (Я.Коласа, З.Бядулі, М.Гарэцкага, К.Чорнага і інш.). Перакладаў на бел. мову творы А.Пушкіна, Б.Пастарнака, Ч.Айтматава, Я.Смелякова, М.Браўна, П.Неруды і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
    Тв.: Выбранае. Мінск, 1987. Блакітны вецер: апавяданні. Мінск, 1962; Загадка Багдановіча. Мінск, 1968; Падарожжа за горад. Мінск, 1986; Пячатка майстра Мінск, 1986.
    СТРЎБНІЦКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік драўлянага народнага дойлідства з рысамі барока ў в. Струб
    Струбніцкі Троіцкі касцёл.
    ніца Мастоўскага рна. Пабудаваны ў 1740. Да прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць апсіда з сакрысціямі і бабінец. Асн. аб’ём і апсіда накрытыя адным 2схільным дахам з вальмамі над апсідай. Гал. фасад завершаны высокім франтонам з чацверыковай шатровай вежачкай. Сцены ашаляваны і ўмацаваны брусамісцяжкамі ў прасценках шырокіх парных лучковых вокнаў. У інтэр’еры 3 разныя алтары. Скульпт.арнаментальны антураж гал. алтара акаймоўвае абраз «Каранаванне Марыі» (1753, маст. К.Бінеўскі). Па баках — скульпт. выявы крылатых анёлаў(выш. 1,5 м). Падстольузносіцца арнаментальнаскульпт. шчыт з абразамронда «Архангел Міхаіл». На адкрытыя арачным прасветам хоры ўзняты арган. У інтэр’еры сцены размаляваны арнаментальным фрызам і сюжэтным жывапісам у тэхніцы грызайль. Ля касцёла на могілках ўзведзены каменныя 2ярусная шатровая званіца і мураваная брама (абедзве 1856). Касцёл дзейнічае.
    СТРУЖЭЦКІ Тадэуш Іванавіч (н. 9.1.1953, в. Падлявонавічы Пастаўскага рна), беларускі дзеяч культуры, педагог. Скончыў Мінскі пед. інт (1975). У 1977 працаваў у Палацы культуры прафсаюзаўу Мінску, у
    387
    СТУПАКОЎ
    1977—91 у Мінскім інце культуры, намеснік дырэктара Рэсп. навук,метадычнага цэнтра нар. творчасці і культасветработы. Адначасова з 1983 у Мінве культуры Беларусі (у 1989—2004 начальнік упраўлення). У 1990 — 2004 каардынатар Нац. секцыі Міжнар. савета па арганізацыі фалькл. фестываляў і традыц. мастацтваў. 3 2005 саветнік Гал. ўпраўлення Еўропы Мінва замежных спраў Рэспублікі Беларусь, саветнік па гуманітарных пытаннях і культуры Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. 3 2009 намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь. 3 2013 намеснік старшыні Бел. фонду культуры, ЦК прафсаюза работнікаў культуры. У.А.Гілеп. СТУПАКОЎ Юрый Фёдаравіч (24.3. 1934, с. Рубцова Маскоўскай вобл. — 24.10.1999), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1980). У 1968—99 працаваў у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі. Выконваў драм. і характарныя ролі. Ддя яго творчасці характэрны глыбокае пранікненне ў сутнасць вобраза, псіхал. пераканаўчасць, арганічнае перапляценне драм. і камедыйнага пачаткаў. Сярод лепшых роляў: Навіцкі, Хазяінаў («Трывога», «Соль» А.Петрашкевіча), Карніла («Знак бяды» паводле В.Быкава), Сацін («На дне» М.Горкага), Пабеданосікаў («Лазня» У.Маякоўскага), Васкоў («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), маркіз дэ Шарон («Мальер» М.Булгакава), Браўн («Трохграшовая onepa» Б.Брэхта), Макдуф («Макбет» У.Шэкспіра), Шрузберы («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера) і інш. Здымаўся ў кіно («Зімародак», «Полымя», «Вясельная ноч», «Культпаход у тэатр» і інш.).
    СТЫЛІЗАЦЫЯ АБРАДУ, адзін з найбольш распаўсюджаных тыпаў абрадавага тэатралізаванага прадстаўлення. Патрабуе глыбокіх тэарэт. і практычных ведаў у галіне абрадавасвяточнай культуры народа. Пры С.а. важна ў маст.вобразнай форме
    раскрыць 3 аспекты традыц. святочнай культуры: міфал. светапогляд чалавека; моўнапаэт. структуру абраду і фалькл. твораў; рэгіянальныя асаблівасці, што надаюць абраду ўнікальную самабытнасць. Менавіта ступень захавання і ўзнаўлення гэтых маст. кампанентаў у структуры рытуальных дзей трэба лічыць гал. крытэрыем С.а.
    Раскрыццё міфал. светапогляду пры С.а. адбываецца праз гульню, што не адмяняе ўзнаўлення ў ёй вытокаў стараж. мыслення, пошуку кода, шыфру паводзін, учынкаў і абрадавых дзей чалавека мінулага. Пры дапамозе абрадавай мовы малюецца сац. асяроддзе, ракрываюцца асобы, персанажы, вобразы. Янатлумачыць рытуальныя падзеі, іх сімволіку і інш. Гэта мова можа быць незразумелай гледачу, таму ў некаторых выпадках архаічныя і дыялектныя словы замяняюцца блізкімі па значэнні. Часта пры С.а. выкарыстоўваюцца тропы (параўнанні, метафары, увасабленні). Напр., у вясельных песнях Палесся, зафіксаваных М.В.ДоўнарЗапольскім, жаніх прадстаўлены як чорны воран, ветрык, галубок, зеляносенькі дубок, месяц, селязень, собаль, сокал, салавейка, а нявеста — быліна, каліна, таполя, пчала, хмара, дожджык, рэчка, шчука, пава, чорна галачка, галубка і інш. Асаблівую самабытнасць, індывідуальнасць і непаўторнасць надае С.а. ўзнаўленне рэгіянальнай спецыфікі абрадаў і свят, што патрабуе ўдумлівага, сур’ёзнага і самаадданага вывучэння мясц. багацця традыц. спадчыны, асэнсавання яе эстэтычнай каштоўнасці. Мясц. абрадавай традыцыі ўласцівы характэрная жывая гутарковая мова і дыялекты, непаўторны рэпертуар са сваімі песнямі, танцамі, гульнямі і інш., спецыфічныя рытуалы і святы, асаблівасці жыццёвага ўкладу людзей, унікальная дзейнасць нар. умельцаў рамесніцкага мастацва, рукадзелля, разьбы па дрэве, ткацтва, майстроў спеваў, ігры на нар. муз. інструментах, казачнікаў і інш.
    У наш час сярод частых памылак пры С.а. — капіраванне пераважна знешніх рыс стылю, стылізацыя толькі моўнага пачатку нар. спадчыны, жаданне наравіць густу гледачоў, перайманне агульных узораў нар. культуры, што прыводзіць да адсутнасці глыбіні, арганічнасці, адзінства зместу і маст. формы, надае дзеянню эстэтычную дэкаратыўнасць, павярхоўнае адлюстраванне рэчаіснасці. Часам назіраецца прафес. ўніфікацыя ўвасаблення рэжысуры абрадавых дзей, штампы пры выкананні нар. музыкі, падзел на выканаўцаў і гледачоў, спажывецкія адносіны апошніх да святочных дзён і інш. Некаторыя рэжысёры ўвасабляюць жыццё народа на сцэне як пацеху, забаву, вясёлае здарэнне, пры гэтым скажаюць яго сэнс, дапускаючы прымітывізм і вульгарызм узнаўлення лакальнай традыцыі.
    А.М.Аляхновіч.
    СТЫЛІСТЫКА, раздзел мовазнаўства, які вывучае стылі мовы, нормы і спосабы выкарыстання моўных адзінак у залежнасці ад зместу і мэты выказвання, сітуацыі і сферы зносін. Цэнтр. паняцце С. — стыль. Гал. аб’ект яе вывучэння — функцыянальны стыль мовы — грамадска ўсвядомленая сістэма моўных сродкаў у пэўнай сферы грамадскай дзейнасці (навук., справавой, публіцыст. і інш.). У сучаснай С. вылучаюць 4 асн. кірункі: С. моўных рэсурсаў (структурная, аналітычная, практычная, традыц.); С. маўлення (функцыянальная); С. мовы маст. лры; С. тэксту.
    Першыя навук. назіранні па С. моўных рэсурсаў з’явіліся ў 17 ст., а ў 19—20 ст. былі выдадзены дапаможнікі, у якіх падрабязна апісвалася семантыкафункцыянальная адметнасць моўных адзінак. Функцыянальная С. даследуе заканамернасці функцыянавання мовы ў розных сферах дзейнасці з улікам экстралінгв. фактараў. Важнае месца ў ёй належыць пытанням лексічнай, фразеалагічнай і грамат. сінанімікі,
    388
    СУМАРАЎ
    стыліст. афарбоўкі моўных адзінак. С. мовы маст. лры вывучае мову літ.маст. твора ў яе суадносінах з вобразнай структурай і ідэйнатэматычным зместам твора. Гал. прынцып яе вывучэння — сувязь мовы і думкі, што злучае літ.знаўчую С. з паэтыкай і эстэтыкай слова. С. тэксту разглядае структурнастыліст. магчымасці твораў кампазіцыйнастыліст. тыпы і формы, канструктыўныя прыёмы і функцыянаванне моўных сродкаў. У аснове С. тэксту функцыянальны аспект, які ўлічвае адзінства формы, зместу і экстралінгв. абумоўленасць тэксту. Таму С. тэксту часам разглядаюць як адгалінаванне функцыянальнай С. Структура тэксту ў розных даследаваннях разглядаецца ў залежнасці ад разумення паняцця тэксту. У бел. мовазнаўстве тэкст аналізуецца як са структурнага боку, так і з пазіцыі слоўнага вобраза аўтара (М.Я.Цікоцкі, В.І.Іўчанкаў, П.П.Жаўняровіч).
    Тэорыя дыскурсу на сёння актыўна развіваецца і вывучаецца рознымі навукамі — сацыялінгвістыкай, семіётыкай, філасофіяй, псіхалогіяй, культуралогіяй і інш. Пашыраецца і ўвага лінгвістаў да дыскурснага аналізу, які дазваляе ўбачыць тэкст у камунікатыўным дзеянні, як працэс, звязаны з інш. функцыянальнымі катэгорыямі. Лінгвістаў усё больш цікавіць сац. аспект мовы (В.І.Іўчанкаў, П.П.Жаўняровіч, С.В.Зелянко і інш.).
    СТЭЛЬМАХ Уладзімір Мацвеевіч (15.7.1910, в. Бушмічы Камянецкага рна — 27.1.1974), беларускі тэатральны дзеяч, пісьменнік. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1961). Скончыў студыю Бел. другога дзярж. тэатра (1930), Дзярж. інттэатр. мастацтва ў Маскве (1954). 3 1930 працаваў у Тэатры рабочай моладзі, у 1937—41 у Тэатры юнага гледача БССР імя Н.Крупскай. 3 1943 дырэктар Бел. тэатра імя Я.Коласа, з 1945 — Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, у 1947—51 — Бел. тэат
    ра імя Я.Купалы, у 1955—66 — Бел. рэсп. тэатра юнага гледача. У 1951 — 55 нач. аддзела Мінва культуры Беларусі. Выконваў характарныя ролі: Пан («Цудоўная дудка» В.Вольскага), Петухоў («Трывога» Ф.Кнорэ), Польдзі («Працяг будзе» А.Бруштэйна), Пенкраф («Таямнічы востраў» паводле Ж.Верна), Розенц («Гады выпрабаванняў» К.Раймонда) і інш. Аўтар кн. «Шляхі беларускага тэатра» (1964), «Кранаючы чулыя струны душы» (1966), «Тэатр і час: Запіскі дырэктара тэатра» (1973), п’ес «Шляхі» (паст. 1931), «Фантан», «Тры крыжы» (абедзве паст. 1932) і інш. Пераклаў на бел. мову «Хітрыкі Скапэна» Мальера (1940).