• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    украінцы (1,1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,1%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Слуцк—Асіповічы, аўтадарогі Слуцк—Бабруйск, Салігорск—Глуск, Баранавічы—Асіповічы, Мар’іна Горка—Старыя Дарогі.
    Раён утвораны 17.7.1924 у складзе Слуцкай акругі. 20.8.1924 падзелены на 11 сельсаветаў. 3 9.6.1927 да 26.7.1930 у Бабруйскай акрузе. 3 12.2.1935 да 5.7.1936 адзін сельсавет у Грэскім рне. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. На 1.1.1941 ураёне 14сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі тут 1423 чал., спалілі 10 вёсак (в. Дразды не адрадзілася). Дзейнічалі антыфаш. падполле, старадарожскія падп. райкамы КП(б)Б (21.3.194328.6.1944) і ЛКСМБ (снеж. 194228.6.1944), партыз. брыгады 2я Мінская, 3я Мінская імя Будзённага, 64я імя Чкалава, 99я імя Д.Ц.Гуляева, 100я імя Кірава, 130я Петрыкаўская, асобныя партыз. атрады імя Шчорса, «Мсцівец», імя Калініна. Выдавалася падп. газета «За Советскую Роднну». Раён вызвалены ў канцы чэрв. 1944 войскамі 1га Бел. фронту ў ходзе Бабруйскай аперацыі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 зноў у Мінскай вобл. 25.12.1962 С.р. скасаваны, тэр. далучана да Слуцкага рна. 30.7.1966 раён адноўлены.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, машынабуд.,
    379
    СТАРАДАРОЖСКІ
    харчовай прамсці. У раёне (2015) гімназія, 6 сярэдніх школ, вучэбнапед. комплексы: дзіцячы сад—сярэдняя школа (3), дзіцячы сад—пачатковая школа, 15 дзіцячых дашкольных устаноў, школа мастацтваў, ДЮСШ, цэнтры: дзіцячай творчасці, турызму і краязнаўства для дзяцей і моладзі, сац.пед. з падраздзяленнем сац. прытулку, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі дзіцяці, 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, выхаваўчааздараўленчая ўстанова, летні аздараўленчы лагер «Крынічка», раённы фізкульт.аздараўленчы цэнтр. Працуюць раённы Цэнтр культуры і адпачынку, маладзёжны цэнтр «Юнацтва», раённы Цэнтр рамёстваў, 11 сельскіх цэнтраў культуры і вольнага часу і дамоў культуры, 5 клубаў (у т.л. клуббібліятэка), раённыя цэнтр. і дзіцячая бкі, 13 сельскіх бк, 5 бібліятэкклубаў, бібліятэкамузей, 2 музеі (раённы гісторыкаэтнаграф. і маст.). У сістэме аховы здароўя раёна 3 бальніцы, 3 урачэбныя амбулаторыі, 20 ФАПаў, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Выдаецца раённая газ. «Навіны Старадарожчыны». У раёне 10 рэліг. абшчын, у т.л. 6 праваслаўных, 1 каталіцкая, 3 хрысціян веры евангельскай. Археал. помнікі: гарадзішчы ў вёсках Асавец, Клятное, курганны могільнік у в. Языль. Помнікі архітэктуры: Георгіеўская царква (мяжа 19—20 ст.) у в. Залужжа, будынкі паштовых станцый (2я пал. 19 ст.) у вёсках Старыя Дарогі і Паськава Горка. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан у вёсках Залужжа, Пасека, Паставічы, Рухава, Языль, сав ваеннапалонных у в. Горкі; магілы ахвяр фашызму ў вёсках Гасціно, Сінягова, Языль. Помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Горкі, Залужжа, Новыя Фалічы, Падарэссе, Церабуты, Шчыткавічы, Языль; сав. воінам і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у в. Сінягова; партызанам у вёсках Залужжа, Застарычы, Рухава, ахвярам фашызму ва ўрочышчы Кашарка. Мемар. комплекс у гонар воінаў 120й страл
    ковай дывізіі, якія гераічна змагаліся ў акружэнні ў жн. 1941, і мясц. жыхароў якія з рызыкай для жыцця дапамагалі ім, у лесе каля в. Сінягова. У в. Мінкавічы нарадзіліся бел. паэт Я.Непачаловіч (1917—69) і бел. пісьменнік М.Парахневіч (н. 1934), у в. Арэхаўка — Герой Сав. Саюза І.Б.Непачаловіч (1922—90), у в. Мядзведня — бел. мастак І.Н.Стасевіч (1929—98), у в. Языль — бел. празаік, перакладчык А.Мардвілка (1905— 86), у в. Зялёная Дубрава — бел. паэт, фалькларыст і этнограф К.Цвірка (н. 1934).
    СТАРАДАРОЖСКІ РАЁННЫ ГІСТОРЫКАЭТНАГРАФІ'ЧНЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1999 у г. Старыя Дарогі, адкрыты для наведвальнікаў у 2002. У 2011 — 15 праведзена рэканструкцыя. Пл. экспазіцыі 425 м2, выставачнай залы — 80 м2. Фонды музея — больш за 3 тыс. адзінак захоўвання (2015). У музеі 16 калекцый: жывапіс, графіка, скульптура, нумізматыка, баністыка, этнаграфія, ткацтва і адзенне, вышыўка, саломапляценне і саломааплікацыя, фатаграфіі і негатывы, кнігі, дакументы, вымпелы і сцягі, падарункі. Створана пастаянна дзеючая экспазіцыя «Гісторыі дарог і паштовай службы», якая размешчана ў 3 залах: адноўлены памяшканні паштмайстарскай, дзе размешчаны архіўныя дакументы, матэрыялы і фатаграфіі па гісторыі будаўніцтва
    Панарама цэнтра г. Старыя Дарогі.
    МаскоўскаВаршаўскага гасцінца і ЛібаваРоменскай чыгункі, з якімі звязана гісторыя станаўлення мястэчка Дарогі, кузні і карчмы. Музей праводзіць разнапланавыя зменныя тэматычныя выстаўкі, прапануе наведвальнікам экскурсіі, прэзентацыі, майстаркласы, лекцыі.
    СТАРЫУЛАС(сапр. СівыСівіцкі Уладзіслаў Пятровіч; 23.3.1865, г. Валожын — 30.9.1939), беларускі пісьменнік, фалькларыст. Апрацоўваў нар. паданні і легенды («Сватаўство», «Кумоўскія могілкі», «Палянка», «Цікавы» і інш.). Аўтар парадыйнасатыр. вершаванага апавядання «Тры зладзеі» (1912). У паэме «Год беларуса» (1910) паказаў побыт і працу сялян. У творах адчуваецца ўплыў бел. фальклору. Рукапісы С.У. знаходзяцца ў архівах Беларусі, Літвы, Польшчы.
    7«.: Год беларуса: вершы, вершаваныя апавяданні, публіцыстыка. Мінск, 1990.
    СТАРЬІЯ ДАРОГІ, горад у Мінскай вобл., цэнтр Старадарожскага рна, на р. Салянка. За 148 км на ПдУ ад Мінска, чыг. станцыя на лініі Баранавічы—Асіповічы, на аўтадарозе Бабруйск—Слуцк. 10,6 тыс. ж. (2015).
    Вядомы з 1524 як сяло Дарогі Глускай воласці ў ВКЛ. Уласнасць Гальшанскіх, Хадкевічаў, Алелькавічаў. 3 1565 у Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяв. 3 канца 16 ст. мяс
    380
    СТАСЕВІЧ
    тэчка на СлуцкаБабруйскім тракце. 3 пач. 17 ст. ўладанне Радзівілаў. У 1668 — 34 двары. У канцы 17 ст. за 6 км на У утварылася аднайм. паселішча, таму мястэчка атрымала назву С.Д. 3 1791 у Случарэцкім павеце. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, вёска. 3 1820х гг. належала Вітгенштэйнам, з 1846 дзярж. ўладанне. 3 1861 у Новадарожскай воласці Бабруйскага павета. У 1886 — 40 двароў, 271 ж. У 1896 за 2 км на 3 заснавана аднайм. чыг. станцыя ЛібаваРоменскай чыгункі, вакол якой з пач. 20 ст. пачало фарміравацца новае паселішча; яно дало пачатак сучаснаму гораду. У 1897 — 513 ж. 3 1914 пачало працаваць нар. вучылішча. У 1917 — 154 двары, 1996 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр Старадарожскага рна Слуцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Бабруйскай акруг. У 1926 — 1,8 тыс. ж. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. 3 27.9.1938 горад. У 1939 — 4,9 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 да 28.6.1944 С.Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. Дзейнічала Старадарожскае антыфаш. падполле. 24.7.1941 у час рэйду па тылах ворага С.Д. вызвалілі і тры дні ўтрымлівалі сав. коннікі 43й і 47й кавалерыйскай дывізій. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай абласцях. У 1959 — 4,9 тыс. ж. 3 25.12.1962да30.7.1966у Слуцкім рне. У 1996 зацверджаны герб — у чырвоным полі «варажскага» шчыта залаты гіпацэнтаўр, пад якім 2 скрыжаваныя залатыя посахі. У 1999 — 11,8 тыс. ж.
    Сучасны горад развіваўся з прыстанцыйнага пасёлка. Сетка вуліц прамавугольная, арыентаваная на чыгунку, здробнымі кварталамі. Чыгунка дзеліць С.Д. на зах. і ўсх. планіровачныя раёны. Зах. раён — асн. жылы масіў, дзе пераважае капітальная 2—5павярховая забудова ўздоўж вуліц Камсамольская, К.Маркса, М.Горкага і інш. Асн. кампазіцыйная вось, звязаная з чыг. вакзалам, — вул. Савецкая, якая перасякае цэнтр горада ад вул. Першамайская да вул.
    Калініна. Ва ўсх. планіровачным раёне пераважае аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу. Адм.грамадскі і культ. цэнтр склаўся на скрыжаванні вул. Камсамольская, Пралетарская, К.Маркса. Паводле генплана 1996 у апошні час вядзецца жыллёвае будаўніцтва. Пабудаваны Палац культуры, будынкі ААТ «ААБ Беларусбанк», «Еўраопта», 5 магазінаў і 3 гандлёвыя павільёны, зроблены капітальны рамонт з мадэрнізацыяй дзіцячай школы мастацтваў. Зона адпачынку — парк у пойме р. Салянка, сквер па вул. Кірава.
    У 2015 у С.Д. гімназія, 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, ДЮСШ, 6 дашкольных устаноў, цэнтры: карэкцый наразвіваючага навучан ня і рэабілітацыі, сац.пед., культуры і адпачынку, маладзёжны «Юнацтва», рамёстваў, дзіцячай творчасці, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, 2 бкі, у т.л. раённая цэнтр., маст. музей, раённы гісторыкаэтнагр. музей, бальніца, паліклініка, 5 аптэк, цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, фізкульт.аздараўленчы. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Алея маці. Помнікі — Вызвалення, воінамінтэрнацыяналістам, партызанкампадполь
    1. Стасевіч.
    Герой Сацыялістычнай Працы І.М.Сакольчык.
    1972.
    шчыцам Г.Каралёвай і С.Бабаковай, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, ахвярам фашызму «Рэквіем». Помнікі архітэктуры — будынак паштовай станцыі (2я пал. 19 ст.), воданапорная вежа (канец 19 ст.).
    СТАСЁВІЧ Іван Нічыпаравіч (9.1. 1929, в. Мядзведня Старадарожскага рна — 11.9.1998), беларускі жывапі
    сец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1980). Скончыў Маскоўскі маст. інт імя В.Сурыкава (1958). У 1958—95 выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце (з 1980 праф.). Пісаў сюжэтнатэматычныя карціны, пейзажы, нацюрморты. Творчасці ўласцівы стрыманасць каларыту, востры сюжэт, манументалізацыя вобразнага ладу, дынамічная кампазіцыя твора. Ва
    381
    СТАСЕВІЧ
    ен. тэматыка ўвасоблена ў палотнах: «У беларускіх балотах» (1958), «Брэсцкая крэпасць» (1961), «Няскораныя» (1966), «Клятва» (1967), «Суровае юнацтва» (1971), «Сын палка. В.Д.Дончык» (1974), «Плачуць бярозы» (1975), «Вызваленне Барысаўшчыны» (1980), «За Беларусь. Аперацыя «Баграціён» (1984), «Прарыў блакады» (1994), «50 год Перамогі» (1995), тэма працы — у карцінах «Шахцёры Салігорска» (1963), «Полацкі нафтазавод» (1975), Чарнобыля — у палатне «Дзесяць год з Чарнобылем» (1996) і інш. Аўтар партрэтаў: Героя Сац. Працы І.М.Сакольчыка (1972), Маршала Сав. Саюза Г.К.Жукава (1973), мастака А.Бембеля (1983), партызанкі А.Каліноўскай (1985), цыклаў краявідаў Навагрудчыны (1971—75), Браслаўшчыны (1975; 1996) і інш. Г.А.Фатыхава.
    СТАСЁВІЧ Лілія Яфрэмаўна (22.10. 1921, г. Калуга, Расія — 9.6.1999), беларуская актрыса, педагог. Засл. артыстка Беларусі (1965). Скончыла Рэсп. тэатр. вучылішча ў Мінску (1941). 3 1944 працавала ў Бел. тэатры імя Я.Купалы. У 1948—80 на Бел. радыё. Адначасова ў 1956—63 і 1971—75 выкладала ў Бел. тэатр.маст. інце. Мела прыгожы сакавіты голас. Вяла грамадскапаліт., літ.драм., муз. перадачы, рэпартажы і інш. Выступала ў якасці чытальніка. У рэпертуары