Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Раён утвораны 17.7.1924 ў складзе Мінскай акругі (да 26.7.1930), 20.8.1924 падзелены на 11 сельсаветаў. 18.1.1931 да С.р. далучаны 1 сельсавет АстрашыцкаГарадоцкага і 8.7.1931— 2 сельсаветы Смілавіцкага скасаваных рнаў. 3 20.2.938 раён у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў раёне 6380 чал. і правялі карныя аперацыі «Балотная ліхаманка» (жн. 1942), «Фрыда» (кастр. 1942), «Баклан» (май—чэрв. 1944) і інш. Дзейнічалі Смалявіцкія падп. райкамы КП(б)Б (13.10.19422.7.1944) і ЛКСМБ
(30.11.19422.7.1942), Смалявіцкая падп. аргцыя на торфапрадпрыемстве «Чырвоны сцяг», Мікалаевіцкае камсамольскамаладзёжнае падполле, партыз. брыгады «Смерць фашызму», «Дзядзькі Колі», «За Савецкую Беларусь», «Чырвоны Сцяг», «Разгром», асобныя атрады «Артур», «Мясцовыя». Выдавалася падп. газ. «Смерть фашмзму». Раён вызвалены 2—8.7.1944 войскамі 3га і 2га Бел. франтоў у ходзе Мінскай аперацыі пасля жорсткіх баёўз ням.фаш. войскамі, акружанымі ў Мінскім «катле». 25.12.1962 раён скасаваны, г.п. Смалявічы і 8 сельсаветаў перададзены Мінскаму рну, г.п. Жодзіна, р. п. Зялёны Бор, 1 сельсавет Барысаўскаму, 2 сельсаветы Лагойскаму рнам. 6.1.1965 раён адноўлены ў б. межах.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, машынабуд., буд. матэрыялаў, харч., паліўнай прамсці. У раёне (2015) агр. каледж, arp.тэхн. прафес. ліцэй, гімназія, 10 сярэдніх, 1 базавая школы, 5 комплексаў дзіцячы сад—сярэдняя школа, 2 комплексы дзіцячы сад—базавая школа, 3 школы мастацтваў, 13 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: сац.пед, і карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі,
369
СМАЛЯВІЧЫ
эколагабіял., творчасці дзяцей і моладзі, дзіцячага турызму і краязнаўства. Працуюць rap., 11 сельскіх дамоў культуры, раённы Цэнтр рамёстваў, Дом культуры ААТ «Смалявічы Бройлер», 4 сельскія клубы, аўтаклуб, 21 бка. Выдаецца газ. «Край Смалявіцкі». У сістэме аховы здароўя раёна цэнтр. раённая і ўчастковая бальніцы, паліклініка, 8 урачэбных амбулаторый (з іх 2 урача агульнай практыкі), 10 ФАПаў. Для заняткаў фізкультурай і спортам ёсць ДЮСШ алімпійскага рэзерву, 2 фізкульт.аздараўленчыя комплексы. Дзейнічаюць 19 рэліг. абшчын, у т.л. 14 праваслаўных, 1 каталіцкая, 4 пратэстанцкія. Археал. помнікі: гарадзішчы каля вёсак Каменка, Прылепы, Туры, Чэрнікаўшчына; курганныя могільнікі каля вёсак Пеліка, Тадуліна. Помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: царква Іаана Багаслова (1772) у в. Дамашаны, Дабравешчанская царква (1794) і жылы будынак Дабравешчанаскага манастыра (1811—50) у в. Малыя Ляды, Казьмадзям’янаўская царква (1875) у в. Драчкава, царква Раства Багародзіцы (1905) у в. Пліса, Георгіеўская царква (1907) у в. Забалоцце, парк (мяжа 19—20 ст.) у в. Шыпяны, млыны (пач. 20 ст.) у вёсках Высокае, Рудня, будынак бровара (пач. 20 ст.) у в. Алесіна. Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Волма, Драчкава, Кляннік, Крыніца, Масцішча, Пекалін, Пліса, Чырвоны Лужок, Юр’ева; магілы ахвяр фашызму ў вёсках Арэшнікі, Бабін Лес, Тадуліна, Хаценава, Шыпяны. Помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну у вёсках Прылепы, Прысынак; падпольшчыкам у в. Мікалаевічы; сав. лётчыкам у в. Волма, партызанам і падпольшчыкам у вёсках Сутокі і Юр’ева. Курган Славы Сав. Арміі — вызваліцельніцы Беларусі. У пас. Ляды нарадзіўся бел. заолаг, геолаг і падарожнік К.М.Ельскі (1837— 96), у в. Пятровічы — рас. этнограф, фалькларыст, географ Э.К.Пякар
скі (1858—1934) і бел. перакладчык Я.Семяжон (1914—90), у в. Юр’ева — археолаг А.МЛяўданскі (1893— 1937), у в. Кальнікі — бел. батанік, акадэмік НАН Беларусі В.Ф.Купрэвіч (1897—1969). У раёне нарадзіліся Героі Сав. Саюза: у в. Дабраводка А.А.Аляхновіч (1914—80), у б.в. Астраўкі (цяпер у межах в. Лаўля) — В.К.Зыль (1902—73), у г. Жодзіна — П.І.Купрыянаў (1926—44), у в. Юр’ева — Я.Р.Слонскі (1886—1943), у в. Пеліка — В.А.Тумар (1919—44), у в. Пятровічы — В.В.Холад, у в. Старына (Забалойкі с/с) — поўны кавалер ордэна Славы М.І.Патаповіч (192285).
СМАЛЯВІЧЫ, горад у Мінскай вобл., цэнтр Смалявіцкага рна, на р. Пліса. За 35 км на У ад Мінска, чыг. станцыя налініі Мінск—Орша, аўтадарогамі злучаны з Чэрвенем, Лагойскам, Смілавічамі, Самахвалавічамі. 14,1 тыс. чал. (2015).
Упершыню згадваецца ў 1448 як уласнасць крэўскага намесніка Алёхны Даргіевіча. У 1508 мястэчка Мінскага павета Мінскага ваяв. ВКЛ. Прывілеем вял. кн. літоўскага і караля польск. Жыгімонта I Старога падаравана кн. К.Астрожскаму, які пабудаваўтут царквуСв. Мікалая. 3 2й паловы 16 ст. ўласнасць Радзівілаў, Вітгенштэйнаў, Гагенлоэ. У пач. 17 ст. —120 двароў, каля 1 тыс. ж. Мястэчка пацярпела ў час вайны Расіі з
Новабудоўляў г. Смалявічы.
Рэччу Паспалітай 1654—67, Паўн. вайны 1700—21. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, 2366 ж. 3 1795 цэнтр воласці Барысаўскага павета Мінскай губ. У пач. 19 ст. тут існаваў княжацкі палац (згарэўу 1819). У 1850я гг. — каля 800 ж. У 1871 праз С. пракладзена МаскоўскаБрэсцкая чыг., пабудавана ст. Вітгенштэйнаўская (з 1930 называлася С.). У 1897 — 299 двароў, 2757 ж. 3 1863 дзейнічала земскае нар. вучылішча. 3 17.7.1924 цэнтр Смалявіцкага рна, з 20.8. да 24.9.1926 — сельсавета. Да 26.7.1930 у Мінскай акрузе. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939 — 6,8 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 26.6.1941 да 2.7.1944 С. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі тут больш за 2 тыс. жыхароў, стварылі гета і расстралялі каля 3 тыс. чал. яўр. нацыянальнасці. Дзейнічала Смалявіцкая падп. аргцыя «Чырвоны Сцяг» на торфапрадпрыемстве. 3 25.12.1962 у Мінскім, з 6.1.1965 цэнтр зноў створанага Смалявіцкага рна. 3 7.3.1968 горад. 26.5.1998 атрымаў герб: у правым чырвоным полі «варажскага» шчыта сярэбраны знак Судзімонта Даргіевіча, першага ўладальніка С. У левым галубым полі залатая бочка з чорнай смалой.
Сучасны горад размешчаны на ўзвышаным рэльефе з паніжэннем у бок р. Пліса 1 чыгункі. Планіровач
370
СМАРГОНСКІ
ная квартальная структура прамавугольная і кампактная, з дробнай сеткай вуліц, планіроўка больш старых раёнаў ірэгулярная, склалася гістарычна. Чыгунка дзеліць С. на паўн. і паўд. раёны. Паўн. раён — асн. масіў жылой забудовы. Гал. кампазіцыйная вось — вул. Савецкая з утворанай на ёй цэнтр. плошчай. На скрыжаванні вуліц Савецкая і Першамайская і па вул. Садовая склаўся адм.грамадскі і культ. цэнтр. Пераважае аднапавярховая індывід. забудова сядзібнага тыпу. Капітальныя 2—5павярховыя дамы сканцэнтраваны ў цэнтр., паўд.зах. і ўсх. частках горада. Паводле генплана 2011 (карэкціроўка 2014) у апошні час пабудаваны лагістычны цэнтр «Алмі», дзіцячы сад, узведзены жылыя дамы і інш. сац. аб’екты, рэканструяваны чыг. вакзал. 3 2015 С. развіваецца як горадспадарожнік Мінска.
У 2015 у С. ліцэй, гімназія, 4 сярэднія школы, школа мастацтваў, ДЮСШ, 5 дашкольных устаноў, цэнтр карэкцыйныразвіваючага навучання і рэабілітацыі, Дом культуры, Дом нар. творчасці, Цэнтр рамёстваў, кінатэатр, 2 бкі, бальніца, паліклініка, 2 аптэкі, 2 стадыёны; Мікалаеўская царква (2000я гг.), капліца Св. Валенціна (2000я гг.). Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі: сав. воінам вызваліцелям (стэла і абеліск), лётчікам, супрацоўнікам міліцыі, мемар. знак у памяць яўрэяў, растраляных фашыстамі 13.9.1941.
СМАЛЯНСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока ў в. Смаляны Аршанскага рна. Пабудавана ў 2й пал. 18 ст. Асн. амаль квадратны ў плане 3ярусны аб’ём з 3 бакоў абкружаны нізкай глухой галерэяй. Цэнтр. сяродкрыжжа ўвянчана масіўным шлемападобным купалам на нізкім чацверыковым барабане, які падтрымліваецца аркай і 2 слупамі ў інтэр’еры. Апошні ярус 3яруснага гал. фасада скла
Смалянская СпасаПраабражэнская царква.
даюць 2 шатровыя вежы васьмярык на чацверыку. Аконныя праёмы ў сярэднім ярусе аб’ёму прамавугольныя і, за выключэннем алтарных, спараныя, у барабане — паўцыркульныя і лучковыя. У інтэр’еры ярусны разны іканастас, на купале размалёўкі 18 ст., якія вызначаюцца маляўнічасцю каляровай гамы і манументальнасцю кампазіцыі (зроблены тэмперай па дошках). Намаляваны 12 апосталаў у поўны рост. Велічныя постаці на блакітным фоне ў адзенні вохрыстачырвонага, балотназялёнага, залацістакарычневага колераў запаўняюць амаль усе роўніцы граней купала. Храм і роспісы па дрэве ў купале ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
СМАРГОНСКАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1944 у г. Смаргонь як раённая бка. У 1979 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Смаргонскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. 3 2015 сучасная назва. Кніжны фонд (2015) больш за 70 тыс. экз., 5 тыс. чытачоў. У бцы дзейнічаюць публічны цэнтр прававой інфармацыі, мультымедыйны, інтэрнэтклас, літ.муз. гасцёўня «Сустрэчы». Жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліобус (41 населены пункт). С.М.Афанасьева.
СМАРГОНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнУ Гродзенскай вобл. Цэнтр — г. Смаргонь. У складзе раёна 324 сельскія нас. пункты, 9 сельсаветаў: Вішнеўскі, Войстамскі, Жодзішкаўскі, Залескі, Каранёўскі, Крэўскі, Лылойцінскі, Сінькоўскі, Сольскі. Пл. 1490 тыс. км2, лясы займаюць 35%. Нас. 53,8 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (87,4%), рускія (6,5%), палякі (2%), украінцы (1,4%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (2,8%). Па тэр. раёна праходзіць чыг. Маладзечна—Вільнюс і Маладзечна—Ліда, аўтадарогі Барысаў—Вілейка—Ашмяны, Лынтупы—Смаргонь—Гальшаны, Маладзечна—Смаргонь і інш.
Утвораны 15.1.1940 у складзе Вілейскай вобл. Падзелены 12.10.1940 на 19 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Смаргоні і раёне 3896 чал. У раёне дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б (9.12.7.1944) і ЛКСМБ (17.10.1943—2.7.1944), партыз. брыгады імя Варашылава, 2я імя Суворава, імя Гастэлы, 1я Віцебская (2га складу), імя Будзённага. Раён вызвалены ў пач. чэрв. 1944 войскамі 3га Бел. фронту ў ходзе Мінскай аперацыі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл. 31.8.1959далучаны 3 сельсаветы скасаванага Свірскага рна.
371
СМАРГОНЬ
3 20.1.1960 раён у Гродзенскай вобл. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 уключаў частку тэр. Астравецкага рна. 3 1965 раён у сучасных межах.