• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    ных — «Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік» (т. 1—6, 1992—95), «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь: спорт» (1996), тэрміналагічных — «Рускабеларускі слоўнік грамадскапалітычнай тэрміналогіі» (1970), «Рускабеларускі слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі» (1994), «Рускабеларускі палітэхнічны слоўнік» (т. 1—2, 1997—98), «Слоўнік выдавецкіх тэрмінаў» У. Касько, «Слоўнік лінгвістычных і тэксталагічных тэрмінаў» (абодва 2012), «Рускабеларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў» В. Варанца (2013) і інш. 3 улікам псіхал. асаблівасцей чытацкай аудыторыі бываюць С.: школьныя, вучэбныя, агульналіт., спецыяльныя. У залежнасці ад тыпу знакавай сістэмы, якая выкарыстоўваецца, — рукапісныя, друкаваныя, гукавыя, электронныя.
    В. К. Шчэрбін.
    СЛУЦК, горад у Мінскай вобл., цэнтр Слуцкага рна, на р. Случ. За 105 км на Пд ад Мінска, вузел чыгунак на Асіповічы, Баранавічы, Салігорск, аўтадарогамі злучаны з Бабруйскам, Мінскам, Салігорскам. 63 тыс. ж. (2015).
    Упершыню ўпамінаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1116. Адзін з гарадоў Тураўскай зямлі. 3 1160 цэнтр удзельнага Слуцкага княства. 3 1320—30х гг. у ВКЛ. 3 1395уласнасць Алелькавічаў, Радзівілаў, Л.П.Вітгенштэйна. У 15 ст. горад, меў Верхні,
    Панарама г. Слуцк.
    Ніжні і Новы замкі. У 1441 атрымаў магдэбургскае права. У пач. 16 ст. у выніку нападу крымскіх татар разбураны і страціў самакірванне. 3 1507 у Навагрудскім павеце. 3 1586 дзейнічалі праваслаўнае брацтва пры Праабражэнскім манастыры, з 17 ст. — Успенскае брацтва. У 1593 — каля 1100 двароў, 7 тыс. ж. 6—27.11.1595 заняты казакамі С.Налівайкі. У 1640—40 кн. Багуслаў Радзівіл ператварыў С. у горадкрэпасць. Пры княжацкім двары вёўся Слуцкі летапіс, была бка, на падставе кніг і летапісу якой напісаў сваю «Хроніку» М.Стрыйкоўскі. У антыфеадальную вайну 1648—51 у жн. 1648 горад вытрымаў аблогу атрада казацкага палкоўніка І.Сакалоўскага. У 1652 С. зноў атрымаў магдэбургскае права (спачатку часткова, у 1700 канчаткова). У пач. 17 ст. працавала школа пры Праабражэнскім праваслаўным брацтве, з 1617 — кальвінісцкая школа, з 1624 — гімназія, школы для гараджан, з 1707 — езуіцкі калегіум і інш. 3 1672 дзейнічала Слуцкая друкарня. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 С. у 1655 вытрымаў аблогу рус. войска. Б.Хмяльніцкі 7.5.1756 выдаў універсал, паводле якога С. была гарантавана недатыкальнасць з боку казацкіх атрадаў, слуцкім купцам — вольны гандаль ва Украіне. У 1683 — каля 9 тыс. ж. У 1715—36 працавалі тэатры пры езуіцкім калегіуме, з 1751 — тэатр Радзівіла. Да канца 18 ст. горад пасту
    364
    СЛУЦКІ
    пова страціў сваё эканам. значэнне, колькасць насельніцтва скарацілася да 5,5 тыс. ж. 3 1791 цэнтр Случарэцкага павета Навагрудскага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, цэнтр Слуцкага павета Мінскай губ. У 1802 — 6,4 тыс. ж., у 1897 — 14,3 тыс. ж. У Першую сусв. вайну павет стаў прыфрантавым, таму ў 1915 для забеспячэння фронту да С. была пракладзена чыг. з Асіповічаў. У 1918 дзейнічаў Бел. нац. кт, адчынена бел. гімназія, у 1919 — культ.асветніцкая аргцыя «Папарацькветка». 3 1.1.1919 у БССР. У ліст.—снеж. 1920 адбылося Слуцкае паўстанне. 3 17.7.1924 цэнтр Слуцкага рна, з 17.7.1924 да 12.4.1927 і з 21.6.1935 цэнтр Слуцкай акругі. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У 1939 — 21,9 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 27.6.1941 да 30.6.1944 С. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія стварылі ў С. 3 лагеры смерці, дзе загубілі каля 20 тыс. чалавек. Дзейнічала Слуцкае антыфаш. падполле і Слуцкая зона партыз. злучэння. У 1959 — 22,7 тыс. ж., у 1970 — 35,6 тыс. ж., у 1999 — 63 тыс. ж.
    Першапачаткова горад развіваўся ва ўсх. напрамку. У яго правабярэжнай частцы паміж пасадам і замкам размяшчалася гандлёвая пл., у 1419 тут пабудаваны фарны касцёл. У канцы 15 ст. С. пачаў расці ў зах. напрамку, за р. Бычок. Паступова расшыраўся і на Пн як горад з радыяльнакальцавой планіроўкай. Левабярэжжа, паўд. частка горада, забудоўвалася пазней, і ўжо ў 16 ст. тут склалася прамавугольная сетка вуліц з драўлянай забудовай. Абедзве часткі горада злучаліся паміж сабой мостам. Востраў быў прадмесцем С., паза гар. ўмацаваннямі на ПнУ ад населенага пункта. У 17 ст. пабудавана ратуша. У 1630—40я гг. С. ператварыўся ў горадкрэпасць, умацаваную землянымі валамі і ровам, бастыёнамі і равелінамі. Уваход у горад быў праз 3 мураваныя і 1 драўляную брамы. У канцы 17 — пач. 18 ст. пабудаваны касцёл і калегіум езу
    ітаў. У 1840я гг. ў сувязі з будаўніцтвам шашы была парушана гіст. планіроўка горада. С. стаў развівацца на 3 і У, уздоўж шашы ўзводзіліся пераважна мураваныя будынкі. У 2й пал. 19 ст. ў горадзе пабудаваны мураваны касцёл. (не збярогся, архіт. Н.Хчшчановіч). У 20 ст. забудова С. вялася ўздоўж дарог, якія з’яўляюцца ўездамі ў горад з боку Мінска і Бабруйска, што вызначыла яго працягласць з 3 на У. Асн. вуліцы — Леніна, К.Лібкнехта, М.Багдановіча, Капыльская, 14 Партызан. Планіровачная структура С. — радыяльнакальцавая ў цэнтр. частны горада, да яе прымыкаюць раёны з прамавугольнай сеткай вуліц. На скрыжаванні вуліц Леніна, М.Багдановіча і Капыльская цэнтр. плошча — адм.грамадскі і культ. цэнтр. Гал. кампазіцыйная вось — вул. Леніна, забудаваная 5павярховымі дамамі. Мікрараёны на вуліцах Жукава, Чайкоўскага, Камсамольская, паміж вуліцамі Леніна і 14 Партызан забудаваны 5—9павярховымі жылымі дамамі. С. развіваецца паводле генплана 2002. Сфарміраваны зах., цэнтр., усх. і паўд.ўсх. планіровачныя раёны. У апошні час вядзецца будаўніцтва жылых дамоў, уведзены ў эксплуатацыю аўта і газанапаўняльная станцыі, узведзены касцёл Св. Антонія, рэканструяваны цэнтр. частка горада, поймы р. Случ, гар. стадыён, аўтавакзал, выяздныя дарогі, добраўпарадкаваны чыг. вакзал. Зона адпачынку — пабярэжжа Случы, гар. Парк культуры і адпачынку, сквер на скрыжаванні вуліц Леніна, 14 Партызан, 1 Жніўня.
    У 2015 у С. 2 гімназіі, 10 сярэдніх, спарт., муз., маст. школы, спецыялізаваная ДЮСШ алімпійскага рэзерву, 18 дашкольных устаноў, цэнтры: дзіцячай творчасці, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед., эколагабіял., турызму, тэхн. і прыкладной творчасці, маладзёжны, традыц. культуры, Дом культуры, Дом культуры моладзі, 3 бкі, краязнаўчы музей, кінатэатр, бальніца; капліца Св. Вар
    вары (1990я гг.), Антоніеўскі касцёл (1992—2000). Брацкая магіла партызан Грамадз. вайны, брацкія магілы сав. воінаў, партызан, ваеннапалонных і мірных жыхароў; магілы ахвяр фашызму, Героя Сав. Саюза В.А.Леваняна. Манументальныя скульптуры — адраджэнне слуцкага пояса, ткач. Помнікі: княгіні Соф’і Слуцкай, Вызваліцелям, у гонар 50годдзя сав. улады. Помнікі архітэктуры — Міхайлаўская царква (2я пал. 18 ст.), будынакі духоўнага вучылішча (1767), мужчынскай гімназіі (1852— 54), дваранскага сходу (19 ст.), паштовай станцыі (19 ст.). Помнік археалогіі — гарадзішча.
    СЛЎЦКАЯ РАЁННАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЗКА. Засн. ў 1904 у г. Слуцк як публічная бка, з 1929 цэнтр. гар. 3 2005 сучасная назва. Кніжны фонд (2015) больш за 181,4 тыс. экз., каля 9,5 тыс. чытачоў. У бцы працуюць цэнтр прававой інфармацыі, дзіцячы аддзел. Пры ўстанове дзейнічаюць клубы жаночы «Сяброўка», маладзёжны «Праметэй», літ.муз. гасціная «Алімп».
    Л. В. Гурыновіч.
    СЛЎЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1952 у г. Слуцк. Экспазіцыйная пл. 315 м2, выставачная — 352,5 м2. Асн. фонд — звыш 30 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — больш за 9 тыс. адзінак (2015). Музейныя прадметы аб’ядноўваюцца ў калекцыі: нумізматыка, баністыка, археалогія, філатэлія, фалерыстыка, этнаграфія, жывапіс, графіка, шкло, фарфор і інш. Сярод экспанатаў жаночыя ўпрыгажэнні 3 ст. да н.э. — 1 ст. н.э. , касцяныя і драўляныя шахматныя фігуркі 12 ст., каменныя і бурштынавыя крыжыкі 12 ст. з гарадзішча стараж. Слуцка, кафля 17 ст. з выявай герба Слуцка, сярэбраны слуцкі пояс і фрагменты шаўковых паясоў, габелен «Паляванне на дзіка» 18 ст., дакументы і матэрыялы пра Раманаўскі бой 1812, паўстанне 1863—64, старэйшую школу Беларусі — Слуцкую гімназію і інш. Дзей
    365
    СЛУЦКІ
    Да арт. Слуцкі краязнаўчы музей: 1 — будынак музея; 2 — фрагмент экспазіцыі.
    нічаюць выставачная і 6 экспазіцыйных залаў. Музей мае філіялы: музей этнаграфіі (з 1999, асн. экспазіцыя — «Побыт і заняткі сялян Слуцкага павета 19 — пач. 20 ст.») і галерэю мастацтваў (4 выставачныя і лекцыйная залы). У музеі і філіялах праводзяцца стацыянарныя выстаўкі, прысвечаныя нар. традыцыям і абрадам, цыклы экскурсій, урокі мужнасці, сустрэчы з воінаміінтэрнацыяналістамі і ветэранамі Вял. Айч. вайны і інш.
    Н.Г. Серык.
    СЛЎЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пд Мінскай вобл. Цэнтр — г. Слуцк. У складзе раёна 209 сельскіх нас. пунктаў 18 сельсаветаў: Акцябрскі, Беліцкі, Бокшыцкі, Вясейскі, Гацукоўскі, Грэскі, Знаменскі, Ісернскі, Казловіцкі, Кіраўскі, Ленінскі, Маяцкі, Паўстынскі, Першамайскі, Покрашаўскі, Рачкавіцкі, Сорагскі, Сяражскі. Пл. тэр. 1821 км2, лясы займаюць 24%. Нас. 30,2 тыс. чал. (2015, без Слуцка). Жывуць беларусы (89,9%), рускія (6,4%), украінцы (1,4%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (2,3%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Баранавічы— Слуцк—Асіповічы (з веткай Слуцк— Салігорск), аўтадарогі Мінск—Мікашэвічы, Івацэвічы — Старыя Дарогі, Баранавічы—Асіповічы і інш.
    Раён утвораны 17.7.1924, падзелены 20.8.1924 на 17 сельсаветаў, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Слуцкай акрузе, з 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў канцы чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Слуцку і раёне каля 25,6 тыс. чал., спалілі 33 вёскі (7 з іх — Беразінец, Гондарава, Задоўба, Лазараў Бор, Лявішча, Пераходы, Фадзееўка — пасля вайны не аднавіліся). На тэр. сучаснага раёна дзейнічалі Слуцкае антыфаш. падполле, слуцкія падп. міжрайкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, райкамы КП(б)Б (29.3.194330.6.1944) і ЛКСМБ (1.9.1942—30.6.1944), грэскія падп. райкамы КП(б)Б (12.3.1943— 29.6.1944) і ЛКСМБ (1.12.19421.7.1944), партыз. злучэнне Слуцкай зоны, партыз. брыгады 64я імя Чкалава, 95я імя Фрунзэ, 225я імя Суворава, імя Варашылава, асобны партыз. атрад Слуцкі і інш. Выходзілі падп. газ. «Патрнот Роднны», «Народны мсцівец». Раён вызвалены ў канцы чэрв. 1944 у ходзе Бел. аперацыі войскамі 1га Бел. фронту з удзелам партызан. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 зноў у Мінскай абласцях. 17.12.1956 далучаны 5 сельсаветаў Грэскага, 8.8.1959 — 1 сельсавет Чырвонаслабодскага скасаваных рнаў. 25.12.1962 г.п. Урэчча і 1 сельсавет перададзены Любанска