Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
паэмы цесна звязаны з рэальнагіст. жыццём сярэдневяковай Русі і сведчаць пра шырокі кругагляд яе аўтара, пра яго глыбокую дасведчанасць у складанай гісторыі ўсх.слав. зямель і княстваў, якую ён паказаў з аб’ектыўнасцю і дакладнасцю. «Слова» вылучаецца жанравай складанасцю; эмацыянальная стыхія ўзмацняецца блізкім да нар. галашэнняў «плачам Яраслаўны», «залатым словам» Святаслава, паэт. апісаннем уцёкаў Ігара з палону і напружанымі батальнымі сцэнамі. Твор — каштоўная крыніца пазнання далёкай мінуўшчыны ўсх. славян, у т.л. Беларусі. Яркай гіст. асобай, мудрым і дзейным валадаром, княземчарадзеем і адначасова несправядліва пакрыўджаным, няшчасным чалавекам паказаны ў «Слове» легендарны Усяслаў Брачыславіч. Уражвае сваім трагізмам і трапнасцю маст. апісання бітва на Нямізе 1067. Значная ўвага, нададзеная ў паэме Полацку і яго мінуламу, сведчыць пра важную ролю Полацкага княства ў гісторыі ўсх. славян, пра яго цесныя і даўнія ўзаемасувязі з Кіеўскай Руссю. «Слова» — сваеасаблівая энцыклапедыя Стараж. Русі, багатая крыніца пазнання тагачасных светапогляду, культуры і побыту. Паэма паўплывала на лры ўсх.слав. народаў, сцвярджаючы традыцыі народнасці і патрыятызму. «Слова» адкрыў у пач. 1790х гг. рус. гісторык А.МусінПушкін у рукапісе 16 ст., які зберагаўся у Яраслаўлі і загінуў у Маскве ў 1812. Упершыню твор апублікаваны ў 1800. У ліку першых даследчыкаў «Слова» быў З.ДаленгаХадакоўскі. У 1910 паэт. переклад урыўка паэмы пра смерць полацкага кн. Ізяслава зрабіў М.Багдановіч. Поўныя празаічныя пераклады на бел. мову належаць Я.Купалу (1919) і М.Гарэцкаму (1922). Сярод апошніх бел. перакладаў — вольны пераклад Я.Крупенькі (нап. 1966—79, апубл. часткова ў 1976, цалкам у 1994), дакладны і паэт. пераклад Р.Барадуліна (1984—85), паэт. пераклады В.І.Дарашкевіча (1985, апубл. ў 1989) і І.Г.Чыгрынава (1991).
359
СЛОНІМ
Публ.: Бел. пер. — Слова пра паход Ігаравы. Мінск, 1986.
СЛОНІМ, горад у Гродзенскай вобл., цэнтр Слонімскага рна, на р. Шчара. За 143 км на ПдУ ад Гродна, чыг. станцыя на лініі Баранавічы—Ваўкавыск. Вузел аўтадарог на Баранавічы, Івацэвічы, Ружаны, Зэльву, Дзятлава. 49,4 тыс. ж. (2015).
Паводле археал. даследаванняў узнік у 11 ст. Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252 як Услонім (у 1255 Вслонім). У 1254 уваходзіў у ГаліцкаВалынскае княства, быў цэнтрам удзельнага княства. 3 2й пал. 13 ст. ў складзе ВКЛ. Слонімская харугва ўдзельнічала ў Грунвальдскай бітве 1410. Пасля Гарадзельскай уніі 1413 С. уключаны ў склад Трокскага ваяв. У 1506 горад разбураны крымскімі татарамі. У 1532 С. атрымаў ад вял. кн. Жыгімонта I магдэбургскае права, падцверджанае ў 1591 вял. кн. Жыгімонтам III (тады ж С. атрымаў герб: залаты леў з падвойным сярэбраным крыжам у плане на блакітным
полі; малюнак паўтараецца на сучасным гербе) і ў 1679 Янам III Сабескім. Пасля адм.тэр. рэформы 1565—66 цэнтр павета Навагрудскага ваяв. У 1586—1633 старостам С. быў канцлер ВКЛ Л.Сапега. У 1597—1685 у С. праходзілі генеральныя сеймікі ВКЛ. 3 1655 старостамі С. былі князі Агінскія. Эканам. пад’ём С. ў 2й пал. 18 ст. звязаны з дзейнасцю слонімскага старосты вял. гетмана ВКЛ М.К.Агінскага, які заснаваў у С. сваю рэзідэнцыю, пабудаваў палац, аранжарэю, гандлёвыя рады, мануфактуры, Агінскі канал, стварыўдрукарню, тэатр, балетную школу, муз. капэлу і інш. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, цэнтр Слонімскага павета Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У вайну 1812 каля С. 20 кастр. адбыўся бой паміж рас. і франц. войскамі. У 1886 праз С. прайшла чыг. Баранавічы—Беласток. У 1897 — 1312 двароў, 15 893 ж., дзейнічалі 2класнае павятовае і прыходскае вучылішчы. У пач. 20 ст. тут ад
крыты гімназіі і рэальнае вучылішча. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр Слонімскага павета Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 4.12.1939 у Баранавіцкай вобл., з 15.1.1940 цэнтр Слонімскага рна. У Вял. Айч. вайну з 26.6.1941 да 10.7.1944 С. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі тут больш за 10 тыс. чалавек. Падчас вайны дзейнічалі Слонімская раённая антыфаш. aprцыя, падп. райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, міжрайпартцэнтр. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. У 1973 — 32,3 тыс. ж., у 1999 — 51,7 тыс. ж.
У 14—15 ст. фарміравалася забудова пасада. У 16 ст. на месцы разбуранага замка пабудаваны драўляны палац, перад ім сфарміравалася гандлёвая плошча (цяпер вул. Першамайская), да яе прымыкалі асн. вуліцы. У 17—18 ст. узведзены касцёл дамініканцаў калегіум езуітаў (не захаваліся), касцёл і кляштар бернардзінак, касцёл і кляштар бернардзінцаў, сінагога, капліца Дамі
Панарама г. Слонім.
360
СЛОНІМСКІ
ніка, Андрэеўскі касцёл, кляштар бенедыкцынак, ратуша і інш. 3 2й пал. 18 ст. забудова горада ішла вакол звязаных між сабой плошчаў: гал. гандлёвай, каля касцёла дамініканцаў (цяпер пл. Леніна), і сінагогі. У 19 ст. распрацаваны праекты перапланіроўкі з захаваннем гіст. планіровачнай структуры, згодна з якімі пабудаваны 2—3павярховыя цагляныя дамы ў цэнтры горада. Сучасны С. размешчаны абапал р. Шчара. Цэнтр. частка з гіст. планіроўкай і асн. жылы масіў знаходзяцца на левым беразе. Горад развіваецца паводле генплана 1995. Гал. вуліцы — Чырвонаармейская, Пушкіна, Савецкая, П.Лумумбы. Адм.грамадскі цэнтр склаўся на вул. Першамайская і пл. Леніна. Пераважае аднапавярховая індывід. забудова сядзібнага тыпу, у паўн.ўсх. частцы створаны мікрараён з 5—9павярховымі дамамі. У 2000я гг. пабудаваны мікрараёны шматквартэрнай забудовы Паўд,Зах., квартал сядзібнай жылой забудовы Косаўскі тракт. Уведзены ў эксплуатацыю новыя будынкі аўтавакзала (2008), Фонду сац. абароны насельніцтва (2009), комплекс будынкаў раённага Упраўлення ўнутраных спраў (2011) і інш. У 2014 добраўпарадкаваны гіст. забудовы вуліц К.Маркса і В.Крайняга. Зона адпачынку — р. Шчара, канал Агінскага з паркам, парк у пас. Фабрычны, воз. Лабазоўка.
У 2015 у С. гімназія, ліцэй, 8 сярэдніх школ, 15 устаноў дашкольнай адукацыі, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед., 4 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 3 спарт. школы, фізкульт. клуб, раённы Цэнтр культуры і адпачынку, Цэнтр культуры, Цэнтр нар. творчасці і рамёстваў, драм. тэатр, 8 бк, раённы краязнаўчы музей імя І.І.Стаброўскага, музей кнігі раённай бкі імя Я.Коласа, кінатэатр; Праабражэнскі сабор (1994—2005), царква Серафіма Жыровіцкага (2001—03). Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі
ў Вял. Айч. вайну. Помнікі воінамвызваліцелям, лётчыкам, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры — Троіцкая царква (1639—45) і кляштар бернардзінцаў (1749), сінагога (1642), касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі (1664—70) і кляштар бернардзінак (сярэдзіна 18 ст.), капліцаСв. Дамініка (1745), касцёл Св. Андрэя (1775), кляштар бенедыкцінак (1801), царква Афанасія Брэсцкага (1933), касцёл Дзевы Марыі (1938).
СЛОНІМСКАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА імя Я.Коласа. Засн. ў 1944 у г. Слонім як раённая бка. У 1976 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Слонімскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. 3 2015 імя Я.Коласа і сучасная назва. Кніжны фонд (2015) каля 82,3 тыс. экз., 4,44 тыс. чытачоў. Пры бцы працуюць публічны цэнтр прававой інфармацыі (з 2002), інтэрнэтклас (з 2003), музей бел. кнігі (з 1993), літ.муз. гасцёўня (з 1982). 3 2008 жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліобус (33 вёскі).
Л.У.Рэпінская.
СЛОНІМСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пд Гродзенскай вобл. Цэнтр — г. Слонім. У складзе раёна 147 сельскіх нас. пунктаў, 10 сельсаветаў: Азгінавіцкі, Азярніцкі, Васілевіцкі, Дзеравянчыцкі, Дзераўноўскі, Жыровіцкі, Міжэвіцкі, Новадзявяткавіцкі, Паўлаўскі, Сянькоўшчынскі. Пл. тэр. 1471 км2, лясы займаюць 35%. Нас. 16,1 тыс. чал. (2015, без г. Слонім). Жывуць беларусы (85,9%), рускія (8,3%), палякі (2,7%), украінцы (1,8%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,3%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Баранавічы—Ваўкавыск—Гродна, аўтадарогі Баранавічы—Гродна, Слонім—Масты—Скідзель—граніца Літвы (в. Парэчча), Быцень—Слонім—Ліда—Воранава— граніца Літвы (в. Беняконі), Слонім—Ружаны—Пружаны—Высокае і інш.
Раён утвораны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл., 12.10.1940 падзелены на 14 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну ў канцы чэрв. 1941 раён акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Слоніме і раёне каля 44 тыс. чал., правялі карную аперацыю «Гамбург» (снеж. 1942), спалілі 31 вёску, у т.л. разам з жыхарамі вёскі Акунінава, Баравікі, Ніз, Паўлавічы, Сяркі (пасля вайны адноўлены), Рудня (не адноўлена). На тэр. раёна дзейнічалі Слонімская раённая антыфаш. aprцыя, падп. міжрайпартцэнтр (з 14.8.1943) і міжрайцэнтр ЛКСМБ, падп. райкамы КП(б)Б (17.9.194310.7.1944) і ЛКСМБ (1.12.1943—10.7.1944), партыз. фарміраванні Слонімскай зоны (пазней брыгады імя Ракасоўскага), брыгады імя Панамарэнкі, «Перамога», асобныя партыз. атрады. Выдавалася падп. газ. «Вольная праца». Раён вызвалены ў ліп. 1944уходзе наступлення на БаранавіцкаБрэсцкім напрамку часцямі 65й арміі 1га Бел. фронту (11 злучэнням і часцям нададзены ганаровыя найменні «Слонімскіх»). 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. 20.1.1960 далучаны 2 сельсаветы Казлоўшчынскага, 17.4.1962 — 4 сельсаветы Зэльвенскага скасаваных рнаў, у 1963—65 — 1 сельсавет Ваўкавыскага рна. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 С.р. таксама ўключаў гар. пасёлкі Дзятлава, Казлоўшчына і 10 сельсаветаў Дзятлаўскага рна. 19.1.1965 г.п. Альбярцін быў далучаны да г. Слонім. 30.7.1966 Зэльвенскаму рну перададзены 5 сельсаветаў, адзін з іх 18.3.1967 зноў уключаны ў С.р. 3 1967 раён у сучасных межах. У 1998 уС.р. налічвалася 12 сельсаветаў, 146 сельскіх нас. пунктаў.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай прамсці, па вытворчасці буд. матэрыялаў і інш. У раёне (2015) мед., аграрнатэхн., прафесійнатэхн. с.г. вытворчасці каледжы, палітэхн. ліцэй, гімназія, 13 сярэдніх школ, 7 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад — школа (2 на базе сярэдняй
361
СЛОНІМСКІ
школы, 4 — базавай, 1 — пачатковай), 2 дзіцячыя школы мастацтваў і дзіцячая муз. школа, 3 ДЮСШ, 15 rap. (у т.л. санаторны і спец. яслісады) і 7 сельскіхдзіцячыхдашкольных устаноў, цэнтры: творчасці дзяцей і моладзі, тэхніч. творчасці дзяцей і моладзі, дзіцячаюнацкага турызму, экалагічны, сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённы Цэнтр культуры, нар. творчасці і рамёстваў, цэнтры: культуры і адпачынку, 9 культуры, 4 адпачынку, нар. творчасці (в. Васілевічы), нар. культуры (в. Драпава), 3 сельскія клубы, цэнтр. раённая, 5 rap., 2 дзіцячыя (гар. і раённая), 17 сельскіх бк, раённы краязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя 4 бальніцы, 3 паліклінікі, 8 амбулаторый урача агульнай практыкі, 20 ФАПаў. Выдаецца раённая газ. «Слонімскі веснік». У раёне 29 рэліг. абшчын: 18 праваслаўных, 5 каталіцкіх, 5 пратэстанцкіх, 1 мусульманская. Помнікі археалогіі: гарадзішчы каля вёсак Азгінавічы, Азярніца, Асабнякі, Вял. Шылавічы, Дзераўная, Збочна, Лапухова, Ніз, Талькаўшчына, селішчы ў вёсках Глоўсевічы, Залессе, Ісаевічы, Міжэвічы, Партызанаўка, Чамяры н каля вёсак Асабнякі, Баравікі, Васілевічы, Вераб’евічы, Кавалі, Касця