• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Будынак Слонімскага раённага краязнаўчага музея.
    ні, Мілашэвічы, Ніз, Паўлава, Парэчча, Пасінічы, Рахавічы, Русакова, Саленікі, Сасноўка, Сянькоўшчына, Талькаўшчына, Ферадкі, Чапялёва, Ягнешчыцы, курганныя могільнікі каля вёсак Бярдовічы, Нагуевічы, Ягнешчыцы, могільнік з каменнымі магіламі каля в. Клепачы, стаянкі каля вёсак Вял. Шылавічы, Ніз, Русакова. Талькаўшчына, каменныя магілы каля в. Рудаўка. Помнікі архітэктуры: Георгіеўская царква (канец 18 ст.) і Успенскі манастыр (1672— 1825) у в. Жыровічы, касцёл Св. Барбары (1819, па інш. звестках 1877) у в. Сялявічы, цэрквы Троіцкая (2я пал. 19 ст.) у в.Дзераўная, у гонар іконы Казанскай Божай Маці (1я пал. 19 ст.) у в. Вял. Шылавічы, Іаана Хрысціцеля (1812) у б. в. Мал. Кракотка, Раства Багародзіцы ў в. Яруцічы (1858—80) і в. Вял. Кракотка (1883), Міхайлаўская (19 ст.) у в. Вострава, Ільінская (1861) у в. Сурынка, Петрапаўлаўская (1886) у в. Мізгіры. Помнікі гісторыі: брацкія магілы салдат рус. арміі часоў Першай сусв. вайны каля в. Высацк, сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Азярніца, Васілевічы, Вострава, Вял. Кракотка, Вял. Шылавічы, Драпава, Клепачы, Касцяні, Кастровічы, Масілавічы, Міжэвічы, Новадзявяткавічы, Плаўскія, Талькаўшчына, Хадзя
    вічы, сав. воінаў і партызан у вёсках Жыровічы, Сялявічы, Сянькоўшчына, партыз. могілкі ў в. Акунінава, магілы ахвяр фашызму ў вёсках Азарычы, Акунінава, Баравікі, Васілевічы, Вял. Кракотка, Вербалаты, Гарбачы, Ніз, Паўлавічы, Пятралевічы 1, Харашэвічы, партызан і ахвяр фашызму каля вёсак Заводны Лес і Загор’е, сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму ў в. Коласава, месца спаленай фаш. карнікамі і не адроджанай в. Рудня, месца бою партызан з карнікамі 9—10.6.1944 каля в. Паўлава, помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Акунінава, Васілевічы, Дзераўная, Мяльканавічы, Паўлава, Харашэвічы. У в. Парэчча нарадзіўся ўдзельнік паўстання 183031 М.К.Валовіч (180633), ув. Чамяры — бел. вучоныдэрматавенеролаг А.Я.Пракапчук (1896—1970).
    СЛбНІМСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ імя І.І.Стаброўскага. Засн. ў 1929 у г. Слонім як прыватны. 3 1939 дзярж. установа. 3 1945 дзейнічаў як Баранавіцкі абл. краязнаўчы музей. У 1952 адноўлены як Слонімскі раённы краязнаўчы музей. 3 2001 імя І.І.Стаброўскага. Пл. экспазіцыі 400 м2, пл. выставачных залаў 270 м2. Асн. фонд — больш за 23 тыс. адзінак захоўвання, навук,дапаможны — каля 5 тыс. адзінак (2015). Экспазіцыя музея размешчана ў 9 залах і мае аддзелы прыроды, гісторыі, рэдкай кнігі і іконы. Сярод экспанатаў: калекцыя манет 17—19 ст., у т. л. скарб польскалітоўскіх манет 16—18 ст., калекцыя дакументаў 16—19 ст., бронзавы бюст Напалеона, выкананы ў Парыжы ў 1885, каляровы план г. Слонім 1825, планы асобных маёнткаў 18—19 ст., калекцыі стараж. рукапісаў 16—19 ст. і інш. Праводзіць аглядныя і тэматычныя экскурсіі з выкарыстаннем відэа і аўдыёматэрыялаў, слайдаў, экскурсіі па гіст. цэнтры горада, выстаўкі, дні адчыненых дзвярэй, музейныя вечары і інш. Музеем перыядычна праводзяцца гісторыкакраязнаўчыя канферэнцыі, выдадзены гісторы
    362
    СЛОЎНІКІ
    каэканам. нарыс аб Слоніме, буклеты да юбілеяў музея, лістоўкі на краязнаўчую тэматыку, буклетальбом «Слонім на старых паштоўках» і інш. СЛОЎНІКІ, даведачныя выданні, якія ўтрымліваюць шматаспектную інфармацыю пра рознаўзроўневыя моўныя адзінкі (словы, словазлучэнні, марфемы, сказы, складаныя сінтаксічныя цэлыя), разнатыпныя экстралінгв. факты (паняцці, прадметы, працэсы, з’явы, жывыя істоты) і артэфакты (створаныя чалавекам прадметы, выдуманыя істоты, фантаст. сусветы). Выконваюць шэраг сац. значных функцый: інфармацыйную і кумулятыўную (С. філал., энцыклапедычныя), камунікатыўную (С. двухмоўныя, шматмоўныя), кадыфікацыйную (С. нарматыўныя, нарматыўнаапісальныя), кагнітыўную (С. праектыўныя, канцэптуарыі). У Беларусі з’яўленне першых элементаў слоўнікавых артыкулаў ведаў звязана з пашырэннем пісьменства (11 ст.).: на палях і ў самім тэксце паміж радкоў рукапісных кніг манахіперапісчыкі змяшчалі глосы, з сукупнасці якіх пазней пачалі фарміраваць самаст. тэксты — гласарыі. Старабел. гласарыі з’яўляюцца правобразамі першых айчынных С. Від друкаванай кнігі бел. С. атрымалі на мяжы 16— 17 ст.: «Лекснс. Смречь реченія, вькрат'ьце сьбранны. Н нз славенскаго языка на просты рускій діялекть істолкованы» Л.Зізанія (1596), «Лексіконь славеноросскій н нмень толькованіе» П.Бярынды (1627). У сярэдзіне 17 — 2й пал. 19 ст. захаваліся звесткі аб асобных бел. С.: «Снноннма славеноросская», «Лексеконь вкротце албо речннкь выборннх речей к словеншнзне закрмтыхь» (1660), «Лексікон’ь снречь словесннкь славенскій... благопотребный кь выразуменію словесь славенскнхь, обретаютнхся вь кннгахь церковныхь нзображень» (1722), «Краткі слоўнік беларускай мовы» К.Калайдовіча (1822), «Збор слоў літоўскарускай (беларускай) гаворкі» Ф.Шымкевіча (1838—40), «Слоўнік і
    караняслоў беларускай гаворкі» П. Шпілеўскага (1845), «Слоўнік заходнярускай гаворкі» І.Грыгаровіча (1850), «Словы мясцовыя» Р.Кладніцкага (1850), «Беларускія словы» С.Мікуцкага (1854), «Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў» І.Насовіча (1867), «Тлумачэнне незразумелых слоў» П. Шэйна (1873), «Слоўнік старажытнай актавай мовы ПаўночнаЗаходняга краю і Царства Польскага» М.Гарбачэўскага (1874), «Слоўнік мовы Скарыны» П.Уладзімірава (1890), «Этымалогія мясцовых назваў Віцебскай губерні» Г. Трусмана (1897) і інш. Першым навук. распрацаваным С. бел. мовы з’яўляецца «Слоўнік беларускай мовы» І.Насовіча (1870), які ўтрымлівае звыш 30 тыс. слоў жывой бел. мовы сярэдзіны 19 ст. з перакладамі, тлумачэннямі і ілюстрацыямі да іх у выглядзе прыказак, прымавак, загадак, радкоў з нар. песень. Ён даў пачатак перыяду развітой лексікаграфіі ў Беларусі, у час якога бел. лексікографамі было падрыхтавана і выдадзена каля 3 тыс. разнамоўных С. розных тыпаў. Найб. колькасць бел. С. прысвечана апісанню фармальных і змястоўных характарыстык адзінак лексічнага ўзроўню. Фармальныя асаблівасці слова: напісанне, вымаўленне, частотнасць выкарыстання і інш. прадстаўлены ў арфаграфічных, арфаэпічных, частотных С. Сярод іх — «Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» (1987), «Пішам без памылак: асобна, разам, праз дэфіс» М.Прыгодзіча (2е выд. 2002), «Частотны слоўнік беларускай мовы» Н.Мажэйка (2006), «Беларускі арфаграфічны слоўнік: новае арфаграфічнае напісанне» (2012), «Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы» 3. Бадзевіч, Н. Гаўрош (2015) і інш. Змястоўныя, семантычныя характарыстыкі слова адлюстроўваюцца ў С. тлумачальных («Тлумачальны слоўнік беларускай мовы», т. 1—5, 1977— 84; «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы», 4е выд.,
    2005; «Беларускарускі тлумачальны слоўнік новых слоў і новых значэнняў слоў» Н.Даўгулевіч, В.Уласевіч, 2013), перакладных («Беларускарускі слоўнік», т. 1—3, 4е выд. 2012; «Рускабеларускі слоўнік», т. 1—3, 10е выд., 2012; «Польскабеларускі слоўнік» Я.Волкавай, В.Авілавай, 2004; «Англабеларускі слоўнік» В.Пашкевіч, 2006; «Беларускаазербайджанскі слоўнік», 2015), дыялектных («Слоўнік беларускіх гаворак паўночназаходняй Беларусі і яе памежжа», т. 1—5, 1979—86; «Тураўскі слоўнік», т. 1—5, 1982—87; «Мова Сенненшчыны», т. 1—2, 2015), гіст. («Гістарычны слоўнік беларускай мовы», вып. 1—34, 1982—2014; Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі» т. 1, 2013), этымалагічных («Этымалагічны слоўнік беларускай мовы», т. 1 —13, 1978— 2010; «Этымалагічны слоўнік прыказак» І.Лепешава, 2014 ), замежных слоў («Слоўнік іншамоўных слоў» А.Булыкі, т. 1—2, 1999), С. мовы пісьменніка («Слоўнік мовы Скарыны» У.Анічэнкі, т. 1—3, 1977—94; «Слоўнік мовы Янкі Купалы», т. 1—8, 1997—2012; «Слоўнік лексічных варыянтаў у мове твораў Якуба Коласа», 2012) і інш. Асобныя фармальныя і змястоўныя характарыстыкі рэестравых слоў вызначаюцца праз іх суаднясенне з інш. словамі (антонімамі, амонімамі, паронімамі, сінонімамі, аднакарэннымі словамі, паралексамі) у семанічных С.: «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» М. Клышкі (2е выд. 1993), «Беларускарускі паралексічны слоўнікдаведнік: дапаможнік для настаўніка» (1985), «Слоўнік амонімаў беларускай мовы» В.Старычонка (1991), «Слоўнік антонімаў беларускай мовы» У.Лазоўскага (1994), «Слоўнік паронімаў бел. мовы» С.Грабчыкава (1994) і інш. Апісанне адзінак марфалагічнага ўзроўню бел. мовы ажыццяўляецца з дапамогай С. марфем («Марфемны слоўнік беларускай мовы» А.Бардовіча, Л.Шакуна, 2выд. 1989), словаўтваральных («Словаўтва
    363
    СЛУЦК
    ральны слоўнік беларускай мовы» А.Бардовіча, М.Круталевіча, А.Лукашанца, 2000; «Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы» М.Аўласевіча, Т.Якубовіч, ч. 1, 2002), граматычных («Граматычны слоўнік дзеяслова», 2е выд. 2013; «Граматычны слоўнік назоўніка», 2е выд., «Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя», 2е выд., усе 2013), адваротных («Адваротны слоўнікбеларускай мовы» Л.Вардамацкага, В.Несцяровіча, 1994), С. скарачэнняў («Рускабеларускі слоўнік скарачэнняў», т. 1—2, 1996; «Англійскабеларускі слоўнік скарачэнняў», 2010) і інш. Адзінкі сінтаксічнага ўзроўню мовы (свабодныя і фразеалагічна знітаваныя словазлучэнні, сказы, складаныя сінтаксічныя цэлыя) фіксуюцца ў С. спалучальнасці («Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы» Н.Гаўрош, 2е выд. 1998; «Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы» М.Пазнякова, т. 1—2, 2012), фразеалагічных («Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» І.Лепешава, т. 1—2, 1993; «Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны» А. Зайкі, 2014), парэміялагічных [«Крылатыя выразы і афарызмы», 1960, і «Беларускія народныя параўнанні», 1973, Ф.Янкоўскага; «Беларуская перыфраза: (кароткі слоўнік)» Г.Малажай, 1974; «Слоўнік беларускіх прыказак» І.Лепешава, М.Якалцэвіч, 1996; «Слоўнік беларускіх народных параўнанняў», 2011], С. цытат («Жамчужыны думкі» А.Жадана, 3е выд. 1991; «Вітражы мудрасці: афарызмы, крылатыя словы, выказванні» М.Караля, 2е выд. 1991) і інш. Паняцці 1 факты навук. карціны свету, якая адлюстроўваецца ў мове, апісваюцца ў С. энцыклапедычных — «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік» (1992), «Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік» (2е выд. 2006), «Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік» (2011), «Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы» У.Завальнюка, М.Прыгодзіча, В. Раманцэвіч (2013), біябібліяграфіч