Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
353
СЛАВІСТАЎ
У.Слабодчыкаў. Раніца мастака. В.Ваньковіч. 2010.
мне мілы...» (1982), «Удовы. 1945 г.» (1985), «Францыск Скарына» (1986), «Рагнеда» (1989), «Анёл з апаленымі крыламі» (1990), «Прысвячэнне Шагалу» (1994), «Вільяна» (2007), «Балерыны, якія адпачываюць» (2008), нізка «Біблейскія сюжэты» (1993— 97) і інш. Аўтар помнікаў: воінамінтэрнацыяналістам у Бабруйску (1997), «Загінуўшым за сяброў сваіх» (2002) і «Раніца мастака. В.Ваньковіч» (2010) у Мінску, графу С.Зорычу ў Шклове (2007, у суаўт.), патрыярху Аляксію II у Мінску (2012) і Віцебску (2013) і інш.; мемарыялаў «Звоннабат» у Светлагорску (2005) і «Дзецям вайны» ў Магілёве (2009), дэкар. скульптуры для Нясвіжскага парку (1988—89), серыі скульптур «Вясна», «Лета», «Восень», «Зіма» ў Гомелі (2004) і інш. Г.А.Фатыхава.
СЛАВІ'СТАЎ БЕЛАРЎСКІ КАМІТЭТ, грамадская навуковая арганіза
цыя. Засн. ў 1957 пры АН Беларусі як арганізацыйны кт для падрыхтоўкі бел. вучоных да 4га Міжнар. з’езда славістаў у Маскве. 3 1959 функцыянуе на пастаяннай аснове (да 1991 пад кіраўніцтвам Сав. кта славістаў). Займаецца развіццём і каардынацыяй у Беларусі навук. даследаванняў у галіне славяназнаўства, садзейнічае ўсталяванню і развіццю навук. і культ. сувязей бел. вучоных з замежнымі славістамі, забяспечвае іх удзел у міжнар. славістычных праектах, удзельнічае ў распрацоўцы праблематыкі міжнар. з’ездаў славістаў, арганізацыі ў Беларусі канферэнцый, сімпозіумаў і інш. мерапрыемстваў, прапануе тэмы дакладаў, кантралюе іх своечасовую падрыхтоўку і публікацыю, прапагандуе дасягненні бел. славістыкі і беларусістыкі за мяжой. У склад С.б.к. ўваходзяць спецыялісты ў галіне бел. і слав. мовазнаўства,
літ.знаўства, культуралогіі і фалькларыстыкі. А.А.Лукашанец.
СЛАВІСТАЎ МІЖНАРОДНЫЯ З’ЁЗДЫ, найбуйнейшыя навуковыя славістычныя форумы, на якіх абмяркоўваюцца дасягненні ў галіне вывучэння слав. моў, лр, гісторыі і культуры слав. народаў. Праводзяцца ў слав. краінах у парадку чарговасці з 1929; з 1958 — 1 раз у 5 гадоў. Усяго адбылося 15 з’ездаў (апошні ў 2013 у Мінску). Падрыхтоўкай С.м.з. кіруе Міжнар. кт славістаў, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі 37 краін, у т.л. Рэспублікі Беларусь (гл. Славістаў беларускі камітэт). У адпаведнасці з распрацаванай структурай і праблематыкай з’езды маюць акадэмічны характар: чытаюцца пленарныя і секцыйныя даклады, працуюць круглыя сталы і тэматычныя блокі, арганізуюцца выстаўкі новай лры па славістычнай тэматыцы. Паміж з’ездамі праходзяць пленарныя пасяджэнні, на якіх разглядаюцца пытанні падрыхтоўкі да чарговага з’езда, яго праграма, структура і колькасны склад, абмяркоўваецца дзейнасць навук. камісій, выданне прац з’езда. У рабоце 1га С.м.з. прымаў удзел вучонылінгвіст П.А.Бузук. Пачынаючы з 4га з’езда ў Маскве, бел. славісты рэгулярна ўдзельнічаюць у іх працы. А.А.Лукашанец.
СЛАВЎК (Слаук) Валерый Пятровіч (н. 7.4.1947, г.п. Коханава Талачынскага рна), беларускі графік. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1977). 3 1997 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў станковай і кніжнай графіцы. Для станковых твораў характэрны адыход ад канкрэтыкі сюжэтнага дзеяння, абагульненне вобразнай шматграннасці зместу, падрабязнае адлюстраванне прадметаў побыту і навакольнага асяроддзя: «Белы кот» (1995), «Начны візіт», «Дарога» (абодва 1996), «Аднарог», «Прыцемкі» (абодва 1997), «Запаволены рух», «Эдэм», «Ператварэнне» (усе 1998) і інш. Кніжная графіка вызначаецца абвостраным успры
354
СЛАВЯНЕ
маннем літ. зместу, эмацыянальным і глыбокім выяўленнем характараў герояў, своеасаблівасцю сюжэтаў: нар. казкі «Удовін сын» (1977—80), «Пі
ліпкасынок», «Курачка Раба» (абедзве 1983), «Алёнка» (1989), «Залаты птах» (1993), збкі казак «Вясна ўвосень» У.Караткевіча (2000), «Купалінка» Я.Сцяпанавай (2008), кнігі «Касмалёт» М.Ганчарова (1979), «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Я.Баршчэўскага (1990), «Лятучы змей» у апрацоўцы У.Ягоўдзіка (1995), «Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак» (2е выд. 2010), «Куды скача петушыная кабыла» СЛаўровай (2014) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 2001.
СЛАВЯНЕ, найбуйнейшая ў Еўропе група народаў, аб’яднаная блізкасцю моў і агульнасцю паходжання. Размаўляюць на мовах слав. групы індаеўрап. сям’і. Падзяляюцца на 3 групы: усх. (беларусы, рускія, украінцы), зах. (палякі, чэхі, славакі, лужычане) і паўд. (балгары, сербы, славенцы, чарнагорцы, харваты, баснійцымусульмане, македонцы). Складаюць асн. частку насельніцтва Балгарыі, Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Македоніі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Харватыі, Чэхіі, Чарнагорыі. Агульная колькасць слав. народаў — 300—350 млн. чал. Гісторыя стараж. С. вывучаецца паводле археал., антрапалагічных, лінгв. і этнаграф. даных, звестак стараж.грэч., рымскіх і візант. гісторыкаў (Пліній Старэйшы, Тацыт,
Пталамей, Іардан, Пракопій Кесарыйскі). Пытанне пра стараж. прарадзіму С. застаецца дыскусійным. Непасрэднымі продкамі С. з’яўляюцца носьбіты пражскай археал. культуры, якія ў 5—7 ст. займалі тэр. ад вярхоўя Эльбы на 3 да Сярэдняга Падняпроўя на У (іх помнікі сустракаюцца на Пд Беларусі). У пісьмовых крыніцах этнонім С. ўпершыню сустракаецца ў 6 ст. Стараж. С. падзяляліся на асобныя племянныя группоўкі: у 6 ст. вядомы дулебы, у «Аповесці мінулых гадоў» згадваюцца паляне, севяране, драўляне, улічы, ціверцы, харваты, бужане, валыняне, дрыгавічы, крывічы, радзімічы, вяцічы і інш. Пісьмовыя і археал. звесткі сведчаць, што ў 3й чвэрці 1га тыс. ў С. адбываўся працэс распаду першабытнаабшчынных адносін. Яны займаліся ворыўным і лядным земляробствам, жывёлагадоўляй, рамёствамі, жылі суседскімі абшчынамі. У 2й пал. 1 га
тыс. узніклі стараж. слав. дзяржавы: Першае Балгарскае царства, дзяржава Сама, Вялікамараўская дзяржава, Карантанія, Кіеўская Русь і інш. У наступныя стагоддзі тэр. С. зведала змяненні: на 3 немцы знішчылі амаль усіх палабскіх і паморскіх С. (іх нешматлікія нашчадкі — лужычане і кашубы), праніклі ў Сілезію, занялі частку чэшскіх зямель, пачалі асіміляваць карантанійскіх славенцаў, большая частка паўд. С. бала асмілявана грэкамі, а венгерскія плямёны, якія ў канцы 9 ст. занялі даліну сярэдняга Дуная, адрэзалі зах. С. ад паўд. У 10—11 ст. створаны раннефеадальныя манархіі ў палякаў, чэхаў, харватаў, у 12 ст. — у сербаў. У большасці паўд. С. і ў Кіеўскай Русі замацавалася хрысціянства ўсх. абраду, у астатніх — зах. Браты Кірыла і Мяфодзій распрацавалі літургію на слав. мове, азбуку (глаголіцу), зрабілі пераклад некаторых рэліг. кніг.
355
СЛАВЯНСКІ
У 12—13 ст. этнічнае і паліт. развіццё С. было запаволена знешнімі фактарамі: манголататарскім нашэсцем на Русь, нападамі на балканскіх С. візантыйцаў і венграў. У 2й пал. 14 ст. пачалося наступленне туркаў, якія захапілі тэр. балгар і сербаў. У 1348 у Празе засн. першы ў слав. краінах унт. Першая кніга на чэшскай мове надрукавана каля 1470, кірылічнага шрыфту ў 1491 у Кракаве. Ва ўсх. С. першую кнігу надрукаваў Ф. Скарына ў Празе ў 1517. Пад націскам ням. экспансіі ў 14—15 ст. знаходзіліся Польшча і ВКЛ, якія для процідзеяння ёй заключылі Крэўскую ўнію 1385. Перамога ў Грунвальдскай бітве 1410 стварыла спрыяльныя ўмовы для паспяховага паліт. і культ. развіцця С. У 15 ст. актывізаваўся працэс фарміравання ўсх.слав. народнасцей — беларусаў, рускіх і ўкраінцаў. У 1820я гг. дзеяч чэшскага і славацкага адраджэння П. Шафарык даў навук. абгрунтаванне этнічнай, гіст. і моўнай блізкасці слав. народаў. На працягу 18—пач. 20 ст. у выніку нац. паў
станняў, падтрыманых Расіяй, паліт. незалежнасць здабылі балканскія народы — чарнагорцы, сербы, балгары. Нац. прыгнёт і цяжкае эканам. становішча выклікалі моцную эміграцыю славян, у т.л. беларусаў, у інш. краіны Еўропы і Амерыкі. У пач. 20 ст. асн. маса слав. насельніцтва знаходзілася ў Рас. імперыі (107,5 млн. чал.), АўстраВенгрыі (каля 25 млн. чал.). Пераломнымі момантамі для С. былі Лют. і Кастр. рэв. 1917 у Расіі, крах Германскай імперыі і АўстраВенгрыі (1918), у выніку якіх здабылі незалежнасць Польшча і народы, што знаходзіліся пад уладай АўстраВенгрыі — чэхі, славакі, харваты, славенцы. Утварыліся шматнац. слав. дзяржавы — Чэхаславакія, Югаславія і СССР. У час 2й сусв. вайны лозунг супольнай барацьбы слав. народаў з фашызмам адыграў значную ролю ў вызваленні слав. народаў. У 1939 адбылося ўз’яднанне ўсіх бел. і ўкр. зямель у складзе БССР і УССР, пасля вайны — аднаўленне спрадвечнай этнічнай тэр. палякаў і
чэхаў. У канцы 20 ст. ў выніку распаду СССР, ЧССР і СФРЮ ўтварыліся новыя незалежныя слав. дзяржавы, у іх ліку суверэнная Рэспубліка Беларусь. Цяпер усе буйнейшыя слав. народы маюць сваю дзяржаўнасць.
«СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ», міжнародны фестываль мастацтваў. Праводзіцца з 1992 у г. Віцебск штогод. Спачатку праходзіў як муз. фестываль «Славянскі KipMam». 3 1998 сучасная назва. Арганізатары — Мінва культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскі аблвыканкам, Цэнтр культуры «Віцебск». Мэты фестывалю — адраджэнне, развіццё, папулярызацыя лепшых традыцый і дасягненняў нац., сусв. культуры і мастацтва, аб’яднанне творчых сіл дзяржаўудзельніц, падтрымка маладых талентаў і наватарства ў культуры і мастацтве. У рамках фестывалю праходзяць дні культуры і Дзень Саюзнай дзяржавы, ладзяцца тэатр. пастаноўкі, канцэрты, конкурсы выканаўцаў эстр. песні «Віцебск» і дзіцячы муз. конкурс «Віцебск»,
Да арт. «Славянскі базар у Віцебску». Летні амфітэатр. 2015.
356
СЛАЎГАРАД
Фрагмент сучаснай забудовы г. Слаўгарад.
фалькл. фэсты з конкурсамі рамёстваў і промыслаў «Горад майстроў», маст. вернісажы, творчыя сустрэчы з дзеячамі культуры і мастацтва. У 2004 на тэр. Летняга амфітэатра адкрыта Алея лаўрэатаў спец. узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення», дзе закладзена 5 імянных пліт. Узнагароды фестывалю: Гранпры, дыпломы, прэміі, спец. дыпломы Пастаяннага кта Саюзнай дзяржавы, памятныя прызы і падарункі. У 2015 у праграме 24га фестывалю прынялі ўдзел прадстаўнікі 21 краіны свету: Азербайджа
Лагатып 24га міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».
на, Арменіі, Балгарыі, Беларусі, Грузіі, Італіі, Казахстана, Кубы, Латвіі, Літвы, Македоніі, Мексікі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Cep611, Украіны, Харватыі, Чэхіі, Эстоніі. Сярод пераможцаў: міжнар. конкурсу выканаўцаў эстр. песні «Віцебск» — Гранпры Д.Кудайберген (Казахстан), 1я прэмія В.Грыбусава (Беларусь), 2я прэмія М.Манолаў (Балгарыя), 3я прэмія Г.Цвердаступ (Украіна), Сафі (Грузія); міжнар. дзіцячага муз. конкурсу «Віцебск» — Гранпры Л.Нуркуатава (Казахстан), 1я прэмія Д.Галіцкая (Украіна), 2я прэмія С.Сакалова (Беларусь), Лізі (Грузія), 3я прэмія В.Усцімава (Расія), Д.Пышная (Украіна).