• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    звычаі і вераванні сялян Мазыршчыны і Случчыны. Даследаваў земляробчыя прылады працы, бортніцтва, дыялекты бел. мовы, звычаі сябрыны, талакі («Земляробчыя прылады Беларускага Палесся», 1910; «Граматычны нарыс беларускай гаворкі вёскі Чудзіна Слуцкага павета Мінскай губерні», 1911; «Бортніцтва ў Беларусі», 1914). Выдаў збкі «Казкі 1 апавяданні беларусаўпалешукоў» (1911), «Казкі і апавяданні беларусаў са Слуцкага павета» (1926), «Прымхі і забабоны беларусаўпалешукоў» (1930). Рукапісы зб. «Песні Магілёўшчыны», этнаграф. працы «Быт беларусаў», падрыхтаванага «Кароткага слоўніка беларускай дзіцячай мовы» (1919) не захаваліся. Рукапісная спадчына С. зберагаецца ў Музеі этнаграфіі (СанктПецярбург), Рус. музеі, Pac. АН (СанктПецярбург), НАН Беларусі.
    СЁМУХА Васіль Сяргеевіч (н. 18.1.1936, б. хутар Ясенец, Пружанскі рн), беларускі перакладчык.
    В.	С. Сёмуха.
    Скончыў Маскоўскі ўнт (1959). Настаўнічаў. Працаваў у Бел. дзярж. выдве, выдве «Беларусь», газ. «Літаратура і мастацтва». У 1972—97 у выдве «Мастацкая літаратура». Пераклаў кн. прозы «Ад Эбра да Волгі» В.Брэдэля (1959), «Вайна без бітвы» Л.Рэна (1962), «Прысуджэнне прэміі» Г. дэ Бройна (1977), «Даўнымдаўно ў нас дома» ГФалады (1981), «Доктар Фаўстус» Т.Мана (1989), «Гульня шкляных перлаў» Г.Гесэ (1992), «Авантурнік Сімпліцысімус» Г.Грымельсгаўзена (1997), кн. паэ
    343
    СЁМУШНЫЯ
    зіі «Фаўст» І.В.Гётэ (1976), «Санеты Арфею» Р.М.Рыльке (1982), паэму «Польскія кветкі» Ю.Тувіма (1984), кн. лірыкі «Белы алень» В.Бэлшэвіцы (1985) і інш. Выдаў зб. выбраных перакладаў «Прыйдзі, стваральны дух» (1986), пераклаў на бел. мову «Найвышэйшую песню Саламонаву» (1994), «Новы запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002). Аўтар перакладаў п’ес для тэатраў Беларусі: «Марыя Сцюарт» Ф.Шылера (1968), «Каханне пад вязамі» О’Ніла (1994) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
    СЁМУШНЫЯ ПЁСНІ, траецк і я п е с н і, жанравая група песень, якія суправаджалі свята Сёмухі (Тройцы). С.п. былі генетычна звязаны са старж. святам ушанавання продкаў і расліннасці. Гал. рытуальным дзеяннем свята было завіванне бярозкі: «Ты не радуйся, зелен дуб! // He к табе ідзём — к бярозе, // He цябе заўём — бярозку, // Заўём бярозку сосенкаю — // Звянчаем Аксенку з Сенічкам». У некаторых песнях «дзеўкі красныя» нясуць да бярозы «яешні смачныя», // Гарэлку горкую, скрыпку звонкую...» У гэтых творах ежа набывала рытуальны сэнс. 3 бярозаю быў звязаны і абрад кумлення, калі дзяўчаты пераходзілі на новы этап адносін, станавіліся добрымі сяброўкамі. Падчас абраду дзяўчаты звязвалі вершаліны 2 суседніх бяроз і праходзілі парамі пад утворанай аркай (вянком), спяваючы: «Нутка, кума, пакумімся! Нутка, дзеўка, пагалубімся! // Ты мне кума, а я табе, // 3 кумой скуміліся, // Душа з душой злюбіліся...» С.п. мелі і іншае абрадавае прызначэнне, звязанае са шлюбам. Спалучэнне земляробчых і шлюбных матываў у сёмушнай абраднасці тлумачылася тым, што шлюб быў звязаны не толькі з неабходнасцю працягнення роду, але і атаясамліваўся з урадлівасцю зямлі. Даволі распаўсюджанымі былі С.п.варожбы на прадказанне лёсу. Дзяўчаты кідалі вянкі «на чыстыя воды», прасілі: «пра долю кажыце», ці будуць яны «жывы да цёплага лета»,
    ці «спалюбяць іх «хлопцы ўдалы», «ці павядуць... у свае дамы». Лакальнай асаблівасцю з’яўляліся куставыя песні, гал. прызначэннем якіх было спрыяць будучаму ўраджаю, што пераканаўча раскрываецца ў песенным двухрадкоўі: «Дзе куста вадзілі, там пшанічанька радзіла». Пры выкананні куставых песень стваралася асаблівая атмасфера даверлівасці паміж удзельнікамі гурта і слухачамі. Апошнія часта ўцягваліся «дзявоцкім войскам» у выкананне песень і танцаў разам з Кустом.
    Літ.: Веснавыя песні. Мінск, 1979; Ш а рая В.М. Абрад завівання і развівання бярозкі на Тройцу: структура, функцыянальныя асаблівасці. Мастацкі свет песень // Каляндарнаабрадавая паэзія. Кн. 1. Мінск, 2001. А.М.Аляхновіч.
    СІДАРАЎ Юрый Уладзіміравіч (8.5. 1927, с. Рап’ёўка Саратаўскай вобл., Расія — 9.1.2004), беларускі акцёр, педагог. Нар. артыст Беларусі (1977).
    Скончыў Маскоўскае тэатр. вучылішча імя М.С.Шчэпкіна (1949). Працаваў у Гродзенскім абл. драм. тэатры, з 1954 у Нац. акадэмічным драм. тэатры імя М.Горкага. Адначасова з 1968 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў. Творчасці С. ўласцівы лаканічныя выразныя сродкі, знешняя стрыманасць пры ўнутранай напружанасці, дакладнасць дэталей, пластычнасць маст. вобраза. Выканаўца гераічных, лірычных, вострахарактарных, камедыйных роляў: лейтэнант Наганаў, палкоўнік Кусонскі, паліцай Зыль («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка», «Дзеля жыцця»
    Ю. Сідараў у ролі Ягора Булычова.
    К.Губарэвіча), Гарачун («Білету мяккі вагон» А.Маўзона), Дробыш, Хазяінаў («Трывога», «Соль» А.Петрашкевіча), Чарвякоў («Знак бяды» паводле В.Быкава), Мікіта («Улада цемры» Л.Талстога), Пратасаў, Бардзін, Ягор Булычоў, Бубнаў, Жан («Дзеці сонца», «Ворагі», «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне», «Букееў і кампанія» паводле п’есы «Якаў Багамолаў» М.Горкага), Дасберген Мустафаеў («Узыходжанне на Фудзіяму» Ч.Айтматава і К.Мухамеджанава), Актавій Цэзар, Банка («Антоній і Клеапатра», «Макбет» У.Шэкспіра) і інш. Здымаўся ў кіно («Полымя», «Атланты і карыятыды» і інш.).
    СІЛАБАТАНІЧНАЕ ВЕРШАСКЛАДАННЕ, сістэма вершавання, у аснове якой — раўнамернае чаргаванне націскных і ненаціскных складоў. Ужываецца перш за ўсё ў мовах з пераменным месцам націску (бел., рус., укр., англ., ням. і інш.). Рытм сілабатанічнага верша ствараецца таксама чаргаваннем у вершаваных радках аднолькавай колькасці складоў (як у сілабічным вершаскладанні). С.т.в. карыстаецца 5 метрамі (ямбічным, харэічным, дактылічным, амфібрахічным і анапестычным) і вял. колькасцю вершаваных памераў. У бел. фальклоры ўпершыню зафіксавана ў 16 ст. Найб. пашырылася ў 18—19 ст., што прывяло да ўзнікнення ў канцы 18 ст. бел. літ. сілабатонікі. Кан
    344
    СІНТАКСІС
    чатковы пераход бел. паэзіі на С.т.в. адбыўся ў 19 ст. (Я.Лучына, А.Гурыновіч, А.Абуховіч, Ф.Багушэвіч). Пануючай гэта сістэма стала з пач. 20 ст. дзякуючы творчасці М.Багдановіча, З.Бядулі, Ц.Гартнага, А.Гаруна, Я.Купалы, Я.Коласа і інш. Сёння сілабатоніка — асн. сістэма вершавання ва ўсх.слав., у т.л. бел., вершатворчасці. В.П.Рагойша.
    СІЛАБІЧНАЕ ВЕРШАСКЛАДАННЕ, сістэма вершавання, у аснове якой — чаргаванне аднолькавай колькасці складоў у вершаваных радках. Ужываецца пераважна ў мовах з пастаянным месцам націску ў словах: франц., армянскай, мовах цюркскіх народаў (націск на апошнім складзе), у польск. (на перадапошнім), чэшскай (на першым) і інш. Асн. рытмастваральнымі кампанентамі сілабічнага верша, апрача аднолькавай колькасці складоў у радках (ад 7 да 16), з’яўляюцца міжрадковыя паўзы, клаўзулы, рыфмы, цэзуры. У пач. 16 ст. С.в. прыйшло ў бел. лру. Найб. буйны бел. сілабіст 1й пал. 17 ст. Сімяон Полацкі паклаў пачатак рус. літ. вершаванню, і ў першую чаргу сілабічнаму. Пасля ўваходу Беларусі ў склад Рас. імперыі ў канцы 18 ст. і зніжэння ўздзеяння польск. мовы і сілабікі на бел. паэзію бел. літ. сілабіка паступова заняпала. У канцы 19 ст. ўвогуле спыніла існаванне.
    СІНАГОГА (ад грэч. synagogue сход, месца сходу), беткнесет (іўрыт, літар. — дом сходу), шул (ідыш, літар. — школа), культавы будынак у іўдаізме. Узніклі ў 1й пал. 1га тыс. да н.э ў Палесціне і Егіпце. Пасля разбурэння рымлянамі Іерусалімскага храма і пашырэння дыяспары будаваліся ўсюды, дзе жылі яўрэі. У адрозненне ад храма лічыцца не домам Бога, а домам малітваў сходаў і вучэння. У С. праводзяцца богаслужэнні, вывучаецца Біблія і Талмуд, спраўляюцца рэліг. абрады, абмяркоўваюцца справы абшчыны. Паводле яўр. рэліг. правіл С. павінна
    быць самым высокім будынкам у горадзе. Аднак мясц. ўлады патрабавалі, каб С. была не большай па вышыні за цэрквы і мячэці, таму на С. прымацоўвалі шэст, які ўзвышаўся над навакольнымі будынкамі. Унутры С. на сценах вывешвалі табліцы з малітоўнымі тэкстамі, біблейскімі і талмудсцкімі выслоўямі, упрыгожвалі іх геаметрычным ці раслінным арнаментам. Выявы чалавека забараняліся. Прамавугольная зала мела вокны для сузірання неба, гал. сцяна арыентавалася на Іерусалім (у еўрап., у т.л. бел., яўрэяў на У). Каля гэтай сцяны ў спец. шафе знаходзіўся скрутак Торы, а ў цэнтры залы — кафедра. Памяшканне для жанчын размяшчалася ззаду мужчынскага або на балконе. У Беларусі С. вядомы з канца 14 ст. (у Брэсце і Гродне). 3 16 ст. будаваліся мураваныя і драўляныя С. Адзінага патрабавання да архіт. стылю не было. Характэрнай асаблівасцю С. у Беларусі быў 4схільны дах. Выкарыстоўваліся элементы архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму і інш. Разнавіднасцю С. у Рас. імперыі быў малітоўны дом, які паводле закона 1835 мог быць адкрыты для агульных набажэнстваў у населеным пункце, дзе колькасць яўр. дамоў не перавышала 30. С. часам называлі і іўдзейскую абшчыну вернікаў. 3 2й пал. 16 да канца 18 ст. ў ВКЛ С. таксама называліся адм.тэр. саюзы кагалаў: Брэсцкая, Гродзенская, Пінская, Полацкая, Слуцкая, Бел. (ваўсх. Беларусі) кагальныя акругі, якія з’яўляліся і судоваапеляцыйнымі інстанцыямі. Да 1917 ва ўсх. Беларусі было 704 дзеючыя С. (разам з малітоўнымі дамамі), у 1936 у БССР — 71. Шмат С. знішчана ням.фаш захопнікамі ў час Вял. Айч. вайны. У 2015 у Беларусі 11 дзеючых С.: у Мінску (2), Віцебску (2), Магілёве, Пінску, Брэсце, Гродна, Бабруйску, Гомелі. Захаваліся будынкі мураваных С. — помнікі архітэктуры: у Быхаве і Слоніме (17 ст.), Століне (18 ст.), Ашмянах, Барысаве, Іўі, Кобрыне, Міры (Карэліцкі рн), Ружанах (Пружанскі рн)
    і інш. (19 — 1я пал. 20 ст.), драўляных — у Івянцы і Нясвіжы (19 ст.) і інш.
    СІНТАКСІС (ад грэч. sintaxis будова, парадак), 1) характэрныя для пэўнай мовы спосабы аб’яднання форм слоў у словазлучэнні і сказы, простых сказаў у складаныя, а таксама значэнні, функцыі, тыпы словазлучэнняў і сказаў. 2) Раздзел граматыкі, які вывучае заканамернасці будовы сказаў і моўных катэгорый, што звязаны са сказам. Аб’ектам вывучэння С. з’яўляюцца сінтаксічныя адносіны, сродкі і адзінкі. Сінтаксічныя адносіны паміж словамі ўзнікаюць у маўленні і рэалізуюцца ў асн. сінтаксічных адзінках: словазлучэннях («халодная зіма», «пайсці ў лес»), простых сказах («Сонейка зайшло за хмары»), складаных сказах («Раскрываюцца краскі начныя, як выпадуць росы». М.Багдановіч), складаным сінтаксічным цэлым, тэкстах. Фармальнае выражэнне сінтаксічных адносін вядзе да ўзнікнення сувязей, якія афармляюцца сінтаксічнымі сродкамі дадзенай мовы — формамі слоў, службовымі словамі, парадкам слоў, інтанацыяй. Найб. значныя і актуальныя кірункі С.: a п і с а л ь н ы — устанаўлівае характэрную для мовы сукупнасць сінтаксічных структур — тыпаў словазлучэнняў і сказаў, іх агульных функцый і значэнняў; д ы н а м і ч н ы (камунікатыўны) — вывучае суаднясенне сінтаксічных структур у маўленні, працэсы, якія звязаны з пераўтварэннем сказа як адзінкі знакавай сістэмы ў адзінку маўлення — выказванне; ф у н к ц ы янальны — высвятляе функцыянальнасінтаксічныя ўласцівасці і магчымасці моўных сродкаў, канкрэтныя функцыі адзінак (словаформ, словазлучэнняў, простых сказаў) у складаных сінтаксічных пабудовах; семантычны — вывучае семантычныя катэгорыі, якія вызначаюць граматычную спалучальнасць слоў і выяўляюцца праз аналіз сінтаксічных структур; гістарычн ы — даследуе фактары і працэсы