Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
345
СІНТЭТЫЧНЫЯ
эвалюцыі сінтаксічнага ладу мовы. Важным кірункам даследавання і апісання мовы і маўлення з’яўляецца таксама С. тэксту, стылістычны, аўтарскі і інш. С. мовы непасрэдна звязаны з інш. ўзроўнямі і адзінкамі моўнай сістэмы — гукавым ладам, марфемікай, словазмяненнем, працэсамі словаўтварэння, лексікасемантычнымі групоўкамі слоў і іх спалучальнасцю, семантыкай і ідыяматыкай. Бел. мова ў працэсе гіст. развіцця і функцыянавання назапашвае індывід. сінтаксічныя звароты, канструкцыі, спалучэнні, якія складаюць адзін з аспектаў яе нац. спецыфікі.
Літ.: М і х н е в і ч А.Я. Праблемы семантыкасінтаксічнага даследавання беларускай мовы. Мінск, 1976; Беларуская граматыка. Ч. 2. Сінтаксіс. Мінск, 1986.
СІНТЭТЬІЧНЫЯ МОВЫ, мовы, у якіх пераважаюць сінтэтычныя формы выражэння граматычнага значэння. У С.м. граматычнае значэнне выражаецца ў межах самога слова пры дапамозе афіксаў (прыстаўка, суфікс), флексій, змены націску («ру кі» — «рукі»), унутраных флексій («збіраць» — «сабраць»), трансфіксаў (у семіцкіх мовах — афікс з галосных, што ўключаецца ў трохкансанантны корань слова), суплетыўных відазмяненняў («дрэнны» — «горшы») ці паўтору марфем (напр., стараслав. формы імперфекту: «знаахь», «прошаахь»). Да С.м. належаць усе слав. (акрамя балгарскай), літоўская, ням., арабская і інш. мовы. С.м. проціпастаўляюцца ізаляваным, аналітычным і полісінтэтычным мовам, дзе граматычныя значэнні не выражаюцца ці выражаюцца за межамі слова (службовымі словамі, артыклямі, прыназоўнікамі і інш.) і цэлымі комплексамі паказчыкаў адпаведна.
Літ.: Мечковская Н.Б. Структурная н соцнальная тнпологня языков. М., 2001; Рагаўцоў В.І. Агульнае мовазнаўства. Магілёў, 2006.
С. У. Шахоўская.
СІПАКОЎ Янка (Іван Данілавіч; 15.1.1936, в. Зубрэвічы Аршанска
га рна — 10.3.2011), беларускі пісьменнік. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1997). Скончыў БДУ (1960). 3 1960 працаваў у час. «Вожык», з 1973 — у час. «Маладосць», з 1993 — у выдве
«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», у 1997—2005 — у час. «Беларусь». Яго паэзіі ўласцівы лірызм, рамантычная ўзвышанасць, выразнасць паэт. карціны, жанравая разнастайнасць. Аўтар збкаў паэзіі «Сонечны дождж» (1960), «Лірычны вырай» (1965), «Веча славянскіх балад» (1973), «У поўдзень, да вады» (1976), «Усміхніся мне» (1984); кніг «Жанчына сярод мужчын» (1980), «Спадзяванне на радасць» (1983), «Журба ў стылі рэтра» (1990), «Вецер на даху вагона» (2003), «Спаталенне смагі: дзённік настрою» (2007), «Зялёны лісток на планеце Зямля» (2010) і інш. Развіваўу бел. лры жанры прытчаў (зб. «Тыя, што ідуць», 1993), паэм у прозе («Ахвярны двор», 1991). Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.: Сад людзей: выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1985; Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1995—97; Падары нам дрэва. Мінск, 1997; Жыві як хочацца: аповесці. Мінск, 2000.
Літ.: Позняков М. С любовью к народу н Роднне // Нёман. 2007. №2.
СІРОЦКІЯ ПЁСНІ, жанравая група лірычных песень, у якіх раскрываецца цяжкае жыццё сіраты. Яны самыя журботныя і тужлівыя ў песенным фальклоры беларусаў: «На бацькоўскім сыне // Вышыта сарочка, // А на сіраціне // Няма ні рубочка. // Па бацькоўскім сыне// Бацька, маці плача, // А па сіраціне // Чорны
воран крача. // Па бацькоўскім сыне // Музыкі іграюць, // А па сіраціне // Слёзы праліваюць». Адзінота і адрынутасць з’яўляюцца пастаяннымі спадарожнікамі сіраты («Ой, палын, палын — трава горкая, // А доля мая яшчэ горшая»). Вобраз сіраты найбольш любімы ў народзе, яму спачуваюць і аўтарпеснятворца, і нават сам Бог. Увага да сіроцкага лёсу — адна з праяў прыроднай гуманнасці беларусаў. У наш час С.п. маюць пазнавальнае значэнне, знаёмяць з мінулым нашых продкаў, іх думкамі, перажываннямі, імкненнямі.
А.М.Аляхновіч.
СІТНІЦА Рыгор Сямёнавіч (н. 1.1.1958, в. Курыцічы Петрыкаўскага рна), беларускі мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1982). У 1983—2008 выкладаў у Гімназіікаледжы мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка. 3 2007 1ы нам. старшыні, з 2013 старшыня Бел. саюза мастакоў. Для творчасці характэрна спалучэнне супрэматычных і канструктывісцкіх прынцыпаў у пабудове кампазіцыі, гіперрэаліст. трактоўка формы, сімвалічнасць маст. мовы. Творы вылучаюцца непаўторнай адметнасцю аўтарскага стылю, вытанчанай эстэтычнай культурай і гістарычнапатрыятычнай тэматыкай. Аўтар графічных лістоў «Кветкі для Іны» (1981), «Кліч матчынай песні» (1986), «Мастак Язэп Драздовіч» (1987), «Няміга» (1994), «Каложа» (1995), «Касцёл Святой Ганны ў Вільні» (2014), серый «Беларускія народныя майстры» (1982), «Імгненні
Р.Сітніца. 3 серыі «Гаспода». 1998—2008.
346
СКАМАРОХІ
памяці» (1984), «Хвіліна маўчанння» (1985), «Вянок пашаны паэту», «Горкі пах палыну» (абедзве 1988), «Нясвіжскае рэха» (1991—92), «Рубон», «Храм» (абедзве 1993), «Прагулка ўздоўж паркана» (1993—2008), «Мінск. Верхні горад. Фрагменты рэстаўрацыі» (1994), «Новы дом» (1995), «Святло адвечнае», «Краіна забыцця» (абедзве 1996), «Замак» (1997), «Ратаванне Грэцыяй» (1998), «Гаспода» (1998—2008), «Артэфакт» (2010—15), «Мінск. Спроба рэінкарнацыі» (2013), «Аб’ект41» (2015), «Сустрэтае» (2013—15) і інш.
Г.А. Фатыхава
СКАЗ у музыцы, 1) найменшая форма выкладання тэмы (або яе часткі). У метрычных адносінах зыходзіць з 4 ці 8 тактаў, складаецца з матываў і завяршаецца кадэнцыяй, у гарманічным плане засн. на ўзаемадзеянні танічных і нетанічных (пры дамінаванні першых) функцый. Звычайна існуе як частка цэлага, зрэдку набывае самаст. значэнне (у незамкнутай гал. партыі санатнай формы). У простай 3часткавай форме С. можа выконваць функцыю перыяду як формы яе частак. Адрозненне паміж С. і злітным перыядам звязана з тыпам заключнай кадэнцыі (у перыядзе яна поўная, у С. — палавінная).
Л. С. Шпакоўская.
СКАЛАБАН Віталь Уладзіміравіч (5.8.1947, в. Шылавічы Слонімскага рна — 20.8.2011), беларускі гісторык, літаратуразнавец. Кандыдат гіст. навук (1987). Скончыў Ленінградскі ўнт (1970). 3 1972 працаваў у выдве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» (у 1992—95 заг. рэдакцыі). 3 1995 нам. дырэктара, з 1997 саветнік Бел. НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы. 3 2000 нам. дырэктара Нац. навуковаасветнага цэнтра імя Ф.Скарыны. 3 2002 у Нац. архіве Рэспублікі Беларусь (у 2004—11 заг. аддзела). Даследаваў гісторыю бел. нац. руху, культуру 19 — пач. 20 ст., пытанні архівазнаўства, краязнаўства і бібліяграфіі. Увёў
у навук. ўжытак невядомыя тэксты бел. лры 19ст. (узб. «Шляхам гадоў», 1990), гісторыкаліт. матэрыялы пра жыццё і творчасць бел. пісьменнікаў, грамадскапаліт. і культ. дзеячаў. Адзін са складальнікаў бібліяграфічных дапаможнікаў «М.М.Улашчык» (1996), «Беларускі навуковадаследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» (1997), «Бібліятэка Міхася Мялешкі» (1998), «Р.П.Платонаў» (2000), «М.В.ДоўнарЗапольскі» (2001), даведніка «Беларусь у пастановах і распараджэннях Дзяржаўнага камітэта абароны СССР. 19411945 гг.» (2008), зб.каў дакументаў «Напярэдадні: Заходняя асобая ваенная акруга (канец 1939 — 1941 г.)» (2007), «Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. 1916—1918 гг.» (2008), «Хатынь: трагедыя і памяць» (2009), «Беларусы ў савецкім тыле» (вып. 1—2, 2010), «Купала і Колас, вы нас узгадавалі» (2010). Рэдактарскладальнік кн. «Памяць. Гісторыкадакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна» (1998). Адзін з аўтараў сцэнарыяў дакум,маст. фільмаў, прысвечаных жыццю і творчасці Ц.Гартнага, У.ігнатоўскага, Я.Купалы і інш.
Тв:. Время н бремя архнвов н нмён: очеркн, эссе, пьеса. Мннск, 2009 (разам з Л.І.Рублеўскай).
СКАМАРОХІ, першыя старажытныя прафесійныя акцёры, носьбіты вуснапаэт. нар. творчасці, якія вылучыліся з удзельнікаў язычніцкіх свят. Тэрмін «С.» ўпершыню з’явіўся ў балгарскіх перакладах з візант. крыніц у 8—9 ст. У Беларусі С. ўзгадваліся ў пропаведзях Кірылы Тураўскага, пісцовай кнізе Пінскага і Клецкага княстваў, актавых кнігах Віцебскай і Магілёўскай губерняў, інвентарах Магілёва 1604, Віцебска 1661, падатковым рэестры Слуцка 1648 і інш. Выявы С. ёсць у Аршанскім і Мсціжскім евангеллях, Радзівілаўскім летапісе, Бібліі Ф.Скарыны (1517) і інш. Вядомы С. аселыя, якія жылі ў гарадах, мястэчках, вёс
ках, займаліся рамяством або земляробствам і перыядычна выступалі з нагоды каляндарнага (Каляды, Русалле і інш.) ці сямейнага (вяселле) свят, і вандроўныя, што не былі звязаны з мясц. маст. традыцыямі, пастаянна клапаціліся аб узбагачэнні і аднаўленні рэпертуару. Сярод С. вылучаліся музыкі, бахары (казачнікі, апавядальнікі баек), танцоры, сілачы, лялечнікі, акрабаты, гімнасты, фокуснікі (штукары), мядзведнікі (дрэсіроўшчыкі мядзведзяў). Паказы абавязкова суправаджаліся музыкай (дуда, жалейка, бубен, цымбалы, скрыпка), а пры адсутнасці інструментаў — прыпеўкамі. Для іх былі характэрны імправізацыя, выкарыстанне сродкаў буфанады і гратэску. У рэпертуар С. уваходзілі пераасэнсаваныя абрадавыя дзеянні, сцэнкі калядоўшчыкаў і пазаабрадавыя гульні, пародыі на рэліг. рытуалы або нар. традыцыі (вяселле, пахаванне), танцы, стараж. п’есы, інтэрмедыі школьнага тэатра, батлейкі, уласныя творы. Сярод калядных выступленняў найб. папулярнай была сцэнка «Мацей і доктар». Значнае месца займалі апавяданні і песні, сцэнкі, у якіх высмейваліся адмоўныя рысы характару людзей, асабліва прадстаўнікоў улады і царквы. На вяселлі С. суправаджалі маладых да вянца, выконвалі развітальныя і сустрэчныя песні, кіравалі танц.муз. часткай, маглі выступаць у ролі сватоў і інш. вясельных чыноў. Найб. папулярнай дзеяй С. былі т.зв. мядзведжыя пацехі. Апошні паказ С. з антырэліг. сатырай «Велікодныя яйкі» зафіксаваны ў 1925ув. Астроўна Бешанковіцкага рна Віцебскай вобл. Памяць пратворчасць С. захавалася ў бел. прымаўках: «Што за вяселле без скамарохаў?», «Пайшлі ногі ў скокі — на кірмашы — скамарохі», « На таргу музыка грае, на забавы запрашае» і інш. У наш час традыцыі мастацтва С. адраджаюцца ў нар. святах каляндарнага цыкла, вясковых вечарынках, пазагандлёвай гульнёвай частцы кірма
347
СКАРЫНА
шоў, выступленнях фалькл. калектываў. П.А.Гуд, Н./.Гуд.
СКАРЬІНА Францыск (каля 1490, г. Полацк — каля 1551), беларускі 1 ўсходнеславянскі першадрукар, асветнікгуманіст, пісьменнік. Дакладная дата нараджэння невядома. Нарадзіўся ў сям’і полацкага купца Лукі Скарыны. Пачатковую адукацыю атрымаў, відаць, у Полацку і Вільні. У 1504 паступіў у Кракаўскі ўнт, у 1506 атрымаў вучоную ступень бакалаўра вольных мастацтваў. Невядома, дзе С. знаходзіўся ў 1507—12. Ёсць меркаванні, што ён скончыў унт у Празе, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі, але існуе таксама меркаванне, што ён атрымаў доктарскі дыплом у Кракаве. He пазней восені 1512 С. прыбыў у Італію ў г. Падуя, каб атрымаць ступень доктара медыцыны. У 1512 абараніў ступень доктара мед. навук у Падуанскім унце. Выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе пры падтрымцы купцоў з Полацка і Вільні. У 1517—19 надрукаваў23 ілюстраваныя кнігі Бібліі. Яны суправаджаліся прадмовамі і каментарыямі, якія адлюстроўваюць канфесійныя, гіст. і асветніцкія погляды С. У пач. 1520х гг. пераехаў у Вільню, дзе засн. друкарню. Каля 1522 выдаў «Малую падарожную кніжку» (складаецца з 23 ч.), у 1525 — «Апостал». 3 сярэдзіны 1520х гг. быў сакратаром віленскага біскупа Яна, займаўся мед. дзейнасцю, у 1529 здзейсніў паездку ў Кёнігсберг па запрашэнні прускага герцага Альбрэхта Гогенцолерна. Шэраг даследчыкаў падтрымліваюць гіпотэзу аб наведванні С. Масквы з мэтай распаўсюджвання сваіх выданняў. Агульнае ўскладненне паліт. і фінансавых умоў зрабілі немагчымым працяг яго выдавецкай дзейнасці ў Вільні. У сярэдзіне 1530х гг. С. пераехаў у Прагу, дзе атрымаў пасаду каралеўскага садоўніка ў адным з першых у Еўропе батанічных садоў. Дакладная дата смерці і месца пахавання С. невядомы. У пач. 1552 яго сын Сімяон атрымаў прывілей чэшскага караля Фердынанда на права наследаван