• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    338
    СЕЛЬСКАЯ
    вука, ваен. тэматыка. У наш час многія творы 1970—80х гг., што былі выкананы ў тэхніцы С., згублены, інш. знаходзяцца ў вельмі дрэнным стане і маюць патрэбу ў рэстаўрацыі.
    М.Л. Цыбульскі.
    СЕЛІХАНАЎ Сяргей Іванавіч (8.3. 1917, г. СанктПецярбург — 28.9.1976), беларускі скульптар. Нар. мастак Бе
    ларусі (1963). Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1937). Працаваў у манумент. і станковай скульптуры. Творы вызначаюцца выразнай пластыкай, якая дасягаецца свабоднай энергічнай лепкай, яснасцю і дакладнасцю сілуэта, глыбокай змястоўнасцю вобразнага вырашэння. Сярод работ: кампазіцыі «Беларусь працоўная» (1950) для бел. павільёна ВДНГ СССР, гарэльефная «Са
    С. Селіханаў. Помнік М.Казею. 1958.
    вецкая Армія ў гады Вялікай Айчыннай вайны» для Манумента Перамогі ў Мінску (1954), скульпт. «Няскораны чалавек» у мемар. ансамблі Хатынь (1969), помнікі К.С.Заслонаву ў г. Орша (1955), Герою Сав. Саюза М.Казею ў Мінску (1958), 1. і М. Цубам каля в. Вялікі Лес Салігорскага рна (1961), на магіле ахвяр фашызму ў г. Браслаў (устаноўлены ў 1981). Аўтар мемар. комплексу ў гонар Перамогі сав. народа ў Вял. Айч. вайне ў в. Старыца Капыльскага рна (1975). У станковай скульптуры псіхалагізмам і дакладнай перадачай рыс характару вызначаецца галерэя партрэтаў: героя Грамадз. вайны Я.Фабрыцыуса (1959), Герояў Сав. Саюза Р.Н.Мачульскага, І.С.Жыгарава (абодва 1970), А.Ф.Данукалава (1975), У.Е.Лабанка (1976), мастака А.Мазалёва (1956), нар. паэтаў Беларусі Я.Купалы (1959), Я.Коласа (1967), кампазіцый: «К.Я.Варашылаў на манеўрах» (1940), «Вызваленне» (1948), «Абаронім дзяцей» (1957), «Апошні бой» (1964), «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1965) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1970.
    СЁЛЬСКАЯ АРХІТЭКТЎРА, будынкі, збудаванні, малыя архітэктурныя формы, якія ствараюць прасторавае асяроддзе для жыццядзейнасці лю
    дзей у сельскай мясцовасці. Асаблівасці С.а. вызначаюць сац.эканам., гіст. і прыроднакліматычныя ўмовы, а таксама побытавыя традыцыі сельскага насельніцтва. С.а. беларусаў развівалася ў агульным рэчышчы дойлідства ўсх. славян, характарызавалася і мясц. асаблівасцямі кожнага гісторыкаэтнаграф. рэгіёна Беларусі. Асн. элементамі сельскіх паселішчаў (хутар, вёска, двор і інш.) былі сядзібы — комплексы жылых, гасп., вытворчых будынкаў, якія складалі разам з зямельным надзелам гасп.эканам. і архіт.кампазіцыйнае цэлае.
    У БССР у выніку перабудовы с.г. вытворчасці і ажыццяўлення калектывізацыі адбыліся значныя змены ў сельскім побыце ў цэлым, што паўплывала на прыёмы арганізацыі асяроддзя — ліквідавана цераспалосіца, узбуйніліся памеры пашы і інш. Змянілася тыпалогія будынкаў — пашырылася будаўніцтва камфортнага жылля, дзіцячых садоў, школ. З’явіліся новыя тыпы вытворчых збудаванняў — жывёла і птушкагадоўчыя фермы і комплексы, сянажныя вежы, зернесушыльныя комплексы, гаражы, майстэрні. Іншымі сталі кампазіцыйныя прыёмы арганізацыі сельскіх паселішчаў, узрасла значнасць грамадскіх цэнтраў і вытворчых зон. Перыяд 1960—70х гг. характарызаваўся рэалізацыяй эксперымент. распрацовак, накіраваных на пошук аптымальных прыёмаў планіровачнай арганізацыі паселішчаў, вытворчых комплексаў, тыпаў жылых будынкаў і аб’ектаў культ.быт. прызначэння, інжынернага забеспячэння (цэнтр. сядзібы калгасаў «Прагрэс» Гродзенскага, імя Калініна Нясвіжскага, саўгаса «Малеч» Бярозаўскага рнаў 1 інш.).
    У пач. 1990х гг. удасканаленне вытворчых адносін у сельскай гаспадарцы спрыяла з’яўленню новых форм с.г. вытворчасці: фермерскія гаспадаркі, с.г. кааператывы і інш. Маштабныя комплексныя мерапрыемствы, якія ажыццяўляліся ў Бе
    339
    СЕЛЯШЧУК
    ларусі ў адпаведнасці з праграмамі жыллёвага будаўніцтва, развіцця мясц. самакіравання, спрыялі пашырэнню будаўніцтва індывід. жылых дамоў, аб’ектаў прамсці па перапрацоўцы с.г. прадукцыі, паляпшэнню добраўпарадкавання і інжынернага забеспячэння сельскіх паселішчаў. Будаваліся таксама блочныя, секцыйнныя жылыя дамы і дамы для мнагадзетных сем’яў з палепшанымі архіт.планіровачнымі якасцямі, спецыяльна распрацаваныя для сельскай мясцовасці. Актыўнае выяўленне ў архітэктуры мясц. фактараў выкарыстанне сучасных буд. матэрыялаў і выразных каларыстычных рашэнняў садзейнічалі стварэнню разнастайнасці ў забудове. Дзярж. праграма адраджэння і развіцця сяла, рэалізаваная на сістэмных прынцыпах у 2005—10, дазволіла ўдасканаліць тэр. структуру сельскай мясцовасці з улікам дэмаграфічных і сац.эканам.працэсаўісфарміраваць каля 1500 аграгарадкоў (Сноў Нясвіжскага, Александрыя Шклоўскага, Гервяты Астравецкага рнаў і інш.), у якіх створаны ўмовы для забеспячэння сац. стандартаў і для жыхароў прылеглых тэр. Больш увагі надаецца адпаведнасці архіт.канструктыўных рашэнняў кліматычным умовам і эфектыўнай эксплуатацыі будынкаў зварот да скатных дахаў, высокія запатрабаванні па цеплаперадачы да буд. канструкцый і матэрыялаў, выкарыстанне альтэрнатыўных крыніц энергіі і інш.). У 2010—15 рэалізавана Рэсп. праграма развіцця малочнай галіны, што дазволіла спалучыць С.а. з сучаснымі тэхналогіямі і стварыць выразныя кампазіцыйныя акцэнты сельскіх краявідаў. Развіццё атрымала архітэктура аб’ектаў сельскага турызму (аграсядзібы, турыстычныя комплексы і базы, веламаршруты, «зялёныя сцежкі» 1 інш.), што дазваляе больш эфектыўна выкарыстоўваць эканам. і культ. патэнцыял сельскай мясцовасці.
    Літ.: Соколовскйй В.Э., Ал й мов Р.Н. Архвтектура нового белорус
    ского села. Мйнск, 1979; Емельянов В.Н. Архнтектурнопланйровочная органнзацйя сельскях населённых мест Белоруссйй. Мйнск, 1984; Сергачёв С. А. Народное зодчество Беларусй. йсторня н современность. Мйнск, 2015.
    С.А.Сергачоў.
    СЕЛЯШЧЎК Мікалай Міхайлавіч (4.8.1947, в. Велікарыта Маларыцкага рна — 25.9.1996), беларускі мас
    так. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1976). Працаваў у розных жанрах жывапісу, станковай і кніжнай графіцы, экслібрысе. Яго творчасці ўласцівы маст.аналітычны падыход да кожнага твора, імкненне паказаць
    М. Селяшчук. Люблю цябе сустракаць.
    1990.
    непаўторную сувязь вытокаў нац. культуры і сучаснага мастацтва. Спалучаў сюррэаліст. манеру выканання з вобразамі бел. фальклору і этнаграфіі. Аформіў кн. «Бацькаў дар» (1984), «Прагны багацей», «ІндыкалаКудыкала» Р.Барадуліна (абедзве 1984), «Казкі беларускіх пісьменнікаў» (1988), «Сымонмузыка» Я.Коласа (1988—89) і інш. Станковыя творы вызначаюцца алегарычнасцю, метафарычнасцю маст. мовы, філас. асэнсаваннем рэчаіснасці, спалучэннем фактуры фону, абстрактных элементаў з колеравымі і фігуратыўнымі: «Дачыненне» (1978), «Казачны калейдаскоп» (1979—80), «Пачуццё адзіноты» (1979), «Памяці Максіма Багдановіча» (1981), «Матылькі тут не жывуць» (1982), «Бацька памёр» (1982—84), «Канец сезона туманаў» (1984), серыя «Казачны калейдаскоп» (1984—85), «Лета» (1987), «Не хадзі за мной, я сама заблудзілася» (1988), «Хвіліна маўчання» (1989), «Л юблю цябе сустракаць» (1990), «Восень» (1991), «Інфант» (1992), «Дзень твайго кахання» (1993), «Прынцэса» (1994), «Спякотны вечар з вясёлкай
    340
    СЕННЕНСКІ
    на крэсле» (1995), «Загнаны анёл» (1996) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1992. Г.А.Фатыхава.
    СЕМІЁТЫКА (ад грэч. semeion знак), навуковая дысцыпліна, звязаная з вывучэннем знакавых сістэм, якія захоўваюць і перадаюць інфармацыю. Вывучае ўзнікненне, структуру і функцыянаванне знакавых сістэм, сярод якіх натуральныя і штучныя мовы, усе тыпы візуальных знакавых сістэм, а таксама сігнальныя сістэмы ў прыродзе і грамадстве. Асн. паняццем С. з’яўляецца знак як матэрыяльнаідэальнае ўтварэнне, якое перадае пэўны змест і выконвае ролю пасрэдніка ў культуры. Значэнне, зашыфраванае знакам, выяўляецца шляхам дэкадзіравання. Код — спосаб упарадкавання знакаў у пэўную сістэму. Адрозніваюць С. гуманітарную і логікаматэматычную (металогіку). Асн. прынцыпы металогікі сфармуляваны ў канцы 19 — пач. 20 ст. амер. логікам Ч. Пірсам, які засяроджваў увагу на ізаляваным знаку, суаднесенасці знака і значэння, знака і адрасата, на працэсе семіозісу (пераўтварэнне нязнака ў знак). Лінгв. кірунак С. распрацоўваў Ф. дэ Сасюр, які разглядаў мову ў якасці знакавай сістэмы і вывучаў спецыфіку знака як функцыі. 3 развіццём С. інтарэс вучоных да знака перарос у даследаванні тэксту як інтэграцыйнага знака, правадніка функцыі і значэння. У наш час С. мае шэраг адгалінаванняў: С. лры, С. масавых камунікацый, С. мастацтва, паліт. семіялогія, пед. семіялогія і інш. Вывучэнню С. ўбел. мовазнаўстве прысвечаны працы В.У.Мартынава, Н.Б.Мячкоўскай, Б.А.Плотнікава і інш.
    Літ.: Степанов Ю.С. Семнотнка. Антологня. М., 2001; Почепцов Г. Г. Семпотнка. М., 2002; Соломонмк А.Б. Параднгмасемнотнкн: очеркн пообідей семнотнке. Мннск, 2006; М е ч к о в ская Н.Б. Семнотнка: Язык. Прнрода. Культура. М., 2008. С.У.Шахоўская.
    СЕМЯЖОН Язэп (сапр. С е м я жонаў Іосіф Ігнатавіч; 16.11.1914,
    в. Пятровічы Смалявіцкага рна — 16.8.1990), беларускі перакладчык, крытык. Засл. работнік культуры Бе
    Я. Семяжон.
    ларусі (1989). Скончыў Мінскі пед. інт (1938). У 1932—34 працаваў у Трэцім бел. дзярж. тэатры, з 1953 выкладаў у Мінскім сувораўскім вучылішчы, у 1961—75 — у БДУ. Адначасова ў 1962—67 працаваў у час. «Беларусь». Для перакладаў С. характэрна дакладнае ўзнаўленне сэнсававобразнай структуры арыгінала, умелае карыстанне скарбамі роднай мовы. Асобнымі кнігамі ў яго перакладзе выйшлі збкі вершаў «Неапаль без сонца» Дж.Радары (1955), «Шатландская слава» (1957), «Вам слова, Джон Ячмень!» (1983) Р.Бёрнса, раман «Жанна д’Арк» М.Твэна (1961, з Н.Цімафеевай), зб. класічнай і сучаснай паэзіі В’етнама «Апалены лотас» (1968), раман «Пара ў дарогу, буслы!» Г.Ота (1982, з У.Чапегам), зб. «Сем цудаў свету» (1977) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
    СЕМЯНЯКА Юрый Уладзіміравіч (26.11.1925, Мінск  16.7.1990), беларускі кампазітар. Нар. артыст Беларусі (1974). Скончыў Бел. кансерваторыю (1957). У 1947—63 канцэртмайстар Дзярж. акадэмічнай харавой капэлы Беларусі. У творчасці аддаваў перавагу муз. жанрам, звязаным са словам, схіляўся да лірычнай, лірыкадрам. і лірыкакамедыйнай вобразнасці. Для музыкі С. ўласцівы мяккі, задушэўны меладызм, які грунтуецца на бел. нар. песеннасці і інтанацыях сучасных масавых жанраў. Аўтар опер «Ka
    лючая ружа» (паст. 1960), «Калі ападае лісце» (паст. 1968), «Зорка Венера» (паст. 1970), «Новая зямля» (паст.