• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, мэблевай, лёг
    335
    СВІСЛАЧ
    кай, буд. матэрыялаў прамсці. У раёне (2015) гімназія, 4 сярэднія школы, 5 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад—сярэдняя школа, 2 вучэбнапед. комплексы дзіцячы сад— базавая школа і дзіцячы сад—пачатковая школа, 3 школы мастацтваў, 4 дашкольныя ўстановы, цэнтры: дашкольны развіцця дзіцяці, сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, творчасці дзяцей і моладзі, турызму і краязнаўства. Працуюць раённы Цэнтр культуры і нар. творчасці, Дом рамёстваў (в. Сакольнікі), 3 сектары культуры і вольнага часу, сектар па рабоце з дзецьмі і моладдзю, 9 сельскіх клубаў, клуббібліятэка, 8 бк, 4 бкі—цэнтры краязнаўства, бка—цэнтр эстэтычнага выхавання, бібліятэкаклуба, гісторыкакраязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя раёна цэнтр. раённая бальніца, паліклініка, 6 урачэбных амбулаторый урача агульнай практыкі, 2 пункты хуткай дапамогі, 14 ФАПаў, домінтэрнат для пажылых людзей і інвалідаў. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам у раёне ёсць ДЮСШ алімпійскага рэзерву, фізкульт.спарт. клуб. Выдаецца раённая «Свіслацкая газета». Дзейнічаюць 15 рэліг. абшчын, з іх 9 праваслаўных, 3 каталіцкія, 2 евангельс
    кіх хрысціянбаптыстаў, 1 хрысціян веры евангельскай. Археал. помнікі: каменныя магілы каля вёсак Вілейшы і Студзенікі, селішча ў в. Качкі, бескурганны могільніку в. Сакольнікі, гарадзішча каля в. Хрустава. Помнікі архітэктуры: руіны касцёла Яна Хрысціцеля (1792) у в. Грынявічы, фрагменты сядзібнага дома (19 ст.) і Петрапаўлаўская царква (1я пал. 19 ст.) у в. Гарнастаевічы, ПараскеваПятніцкая царква (1815) у в. Вял. Свянціца, Успенская царква (1861) у в. Дабраволя, Міхайлаўскі касцёл (1825—28), сядзіба (сярэдзіна 19 ст.) і Троіцкая царква (1872) у г.п. Поразава. Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў у г.п. Поразава, вёсках Куклічы, Студзенікі, сав. воінаў і партызан у г.п. Поразава, вёсках Гарнастаевічы, Новы Двор, сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму ў в. Ханявічы. Помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Вял. Сяло, Вердамічы, Відзейкі, Грынкі 1, Дабраволя, Дашкавічы, Занкі 1, Ражкі 1, Стокі, Ханчыцы, брацкая магіла сав. воінаў і помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у в. Сакольнікі, брацкая магіла сав. пагранічнікаў і помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у в. Нязбодзічы. У в. Занкі 1 нарадзіўся бел. вучоны С.І.Бо
    гушСетранцэвіч (1731 — 1826), у в. Хрышчонавічы — бел. спартсменка Я.Д.ПравалінскаяКарольчык (н. 1976).
    СВІСЛАЧ, гораду Гродзенскай вобл., цэнтр Свіслацкага рна, каля вытокаў р. Свіслач (басейн Нёмана). За 82 км на ПдУ ад Гродна, 2 км ад чыг. ст. Свіслач на лініі Ваўкавыск—Гайнаўка (Польшча), аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Гроднам, Ваўкавыскам, Поразавам. 6,7 тыс. ж. (2015).
    Вядома з 1256, калі, згодна з Іпацьеўскім летапісам, кн. Ізяслаў Свіслацкі («Внслочьскн») удзельнічаў у ваен. паходзе на яцвягаў галіцкавалынскіх князёў. У 15 — пач. 16 ст. велікакняжацкая ўласнасць у ВКЛ. 3 1507 у Ваўкавыскім павеце Навагрудскага ваяв., з 1523 мястэчка. 3 сярэдзіны 16 ст. маёмасць Заслаўскіх, потым Хадкевічаў, КрышпінаўКіршэнштэйнаў, Тышкевічаў (у 1778—1831). У 1668 пабудаваны Троіцкі касцёл (разбураны падчас Вял. Айч. вайны), пры якім дзейнічала парафіяльная школа. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Ваўкавыскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў, з 1860х гг. цэнтр Свіслацкай воласці. У 1804 адкры
    Плошча К.Маркса ў г. Свіслач.
    336
    СВЯЦКІ
    Свяцкі палацавапаркавы комімекс.
    та губернская гімназія (праіснавала да 1845). 3 1822 тут дзейнічалі тайнае тва «Заране», у 1825 — філіял тайнага рэв. тва «Ваенныя сябры». У гэтым жа годзе ў гімназіі выкладаў гісторыю і геаграфію фалькларыст Я.Чачот. У 1886 — 2023 ж., у 1897 — 3034 ж. У 1904 пачаўся рух цягнікоў праз чыг. станцыю С. на лініі Ваўкавыск—Свіслач. У 1905 — 3375 ж., у 1914 — 6460 ж. У 1908 адкрыта гар. вучылішча. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, мястэчка, 2935 ж., затым горад, цэнтр Свіслацкай гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяв. Дзейнічалі падп. aprцыі (Бел. рабочасялянская грамада, Тва бел. школы, КПЗБ, КСМЗБ). 3 ліст. 1939 зноў у БССР, 5016 ж. 3 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр Свіслацкага рна і аднайм. сельсавета Беластоцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 26.6.1941 да 17.7.1944 С. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 1.11.1942 у яўр. гета С. было расстраляна 1536 чал. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. У 1959  2411 ж. У 1969 пачаў дзейнічаць пагранічны пераход Свіслач—Сямёнаўка (Польшча). У 1977 — 5,3 тыс. ж., у 2001 — 7,8 тыс. ж. 3 11.9.2000 горад.
    У 2й пал. 18 ст. пракладзена 5 вуліц, 3 з якіх заканчваліся мураванымі брамамі. У зах. частцы размяшчалася гандлёвая плошча, у цэнтры якой стаяў высокі мураваны слуп з медным шарам. Архіт.планіровачная структура сучаснага горада рэгуляр
    ная з прамавугольнай сеткай вуліц. Адм.грамадскі цэнтр — пл. К.Маркса. Пераважае аднапавярховая забудова садзібнага тыпу, у цэнтр. частцы — капітальная 2—5павярховая. Прам. зона фарміруецца ў паўн.зах. частцы горада. С. развіваецца паводле генплана 2012 у паўн.ўсх. і паўд.зах. напрамках. Капітальна адрамантавана цэнтр. частка С., рэканструяваны будынкі (2007) аддз. ААТ «ААБ Беларусбанк», прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Свіслацкім рне, б. музея школы пад будынак раённага аддзела следчага кта, узведзены гандлёвы цэнтр «Еўраопт» у мікрараёне Паўночны. Вядзецца (2015) забудова жылога квартала па вул. Каліноўскага. Зона адпачынку — парк з каскадам штучных вадаёмаў у пойме р. Свіслач.
    У 2015 у С. гімназія, 2 сярэднія школы, 2 дашкольныя ўстановы, цэнтры: сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, турызму і краязнаўства, спецыялізаваная дзіцячаюнацкая школа алімпійскага рэзерву, ДЮСШ, дзіцячая школа мастацтваў, раённы Цэнтр культуры і нар. творчасці, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, 2 бкі, гісторыкакраязнаўчы музей; Троіцкі касцёл Св. Францішка Асізскага (1991—2001). Помнікі гісторыі: фрагмент Кацярынінскага тракту (Масква—Варшава); плошча, на якой адбываліся кірмашы ў канцы 18 — 19 ст. Брацкія магілы сав. воінаў
    і ахвяр фашызму, сав. воінаў і партызан, сав. пагранічнікаў і супрацоўнікаў Нар. камісарыята дзярж. бяспекі, супрацоўнікаў міліцыі; магілы ахвяр фашызму, партызан і мірных жыхароў. Помнікі К.Каліноўскаму, Р.Л.Траўгуту, воінам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, землякам, якія загінулі ў Афганістане, мемар. комплекс «Волат» (1989). Помнікі архітэктуры — Крыжаўзвіжанская царква (19 ст.), будынкі гімназіі (1802—03), сінагогі 19—20 ст. (сучасны кінатэатр «Зорка»), гасп. пабудовы (19—20 ст.). Помнік садовапаркавага мастацтва — парк (19 ст.).
    СВЯЦКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік палацавапаркавай архітэктуры 2й пал. 18 — пач. 19 ст. ў в. Свяцк Гродзенскага рна. Створаны паводле праекта італьян. архіт. Дж.Сака пры гродзенскім маршалку Ю.Валовічу і яго сыне Антонію. Фарміраваўся ў 2 этапы: на 1 м у 1779 — будаўніцтва і афармленне інтэр’ераў палаца, на 2м у пач. 19 ст. — дапаўненне агульнай кампазіцыі 2 бакавымі флігелямі з галерэямікаланадамі. Рэканструяваны ў 1930я гг. (архіт. А.Сасноўскі). Палац — 2павярховы мураваны будынак з высокім мансардавым дахам. Гал. фасад члянёны 3 рызалітамі. Тыльны мае ў сярэдзіне 5гранны эркер, дэкарыраваны пілястрамі і завершаны гранёным шатровым дахам. У дэкоры выкарыстаны дробныя пілястры, парталы ўваходаў, вузкія рызаліты.
    337
    СГРАФІТА
    Планіроўка 1га паверха калідорная, 2га — анфіладная. У цэнтр. частцы сканцэнтравана група парадных памяшканняў разнастайнай формы, некаторыя пакоі са зрэзанымі ці закруглёнымі вугламі. Цэнтр. месца ў планіроўцы займае вестыбюль з параднай 3маршавай лесвіцай. Вылучаецца дэкар. апрацоўка бельэтажа: калоны, пілястры, ліштвы ніш і праёмаў. Сцены ўпрыгожвала арнаментальная стукавая лепка. Шэраг залаў быў дэкарыраваны жывапісам. Парк пейзажнага тыпу закладзены ў канцы 18 ст. (пл. 12 га). Размешчаны на 2 пагорках, у лагчыне — сістэма вадаёмаў на розных узроўнях, за імі лясны масіў. У парку насупраць палаца ўзведзена капліца ў стылі неаготыкі (19 ст.). Палацавапаркавы комплекс (палац, інтэр'ер палаца, 2 флі
    Сграфіта на фасадзе дома ў г. Гродна.
    гелі, парк, капліца, б. склад) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    СГРАФІТА (італьян. sgraffito, graffito літар. выдрапаны), 1) разнавіднасць манументальнага дэкаратыўнага жывапісу, прынцыпы і тэхніка якога засн. на нанясенні на паверхню некалькіх слаёў тынкоўкі і выдрапванні кожнага з іх да наступнага слоя ў адпаведнасці з выбраным малюнкам. 2) Тэхніка аздаблення вырабаў у дэкар. мастацтве, у першую чаргу ў кераміцы.
    Як разнавіднасць манумент. жывапісу С. выкарыстоўваецца гал. чынам для выканання арнаментальных і фігуратыўных кампазіцый, засн. на дакладных абрысах і адносна буйных элементах. Карыстаецца асаблівай папулярнасцю дзякуючы трыва
    ласці паверхні, устойлівасці колеру і адноснай таннасці. Аднак памылкі ў тэхніцы С. цяжка выпраўляць, таму для выканання роспісу часта выкарыстоўваюць трафарэт. Тэхніка выканання С. складаецца з 3 этапаў: нанясення тынкоўкі, нанясення контуру малюнка і выдрапвання.
    С. бывае аднатоннае і каляровае. Для выканання самых простых і традыц. выяў ў тэхніцы С. выкарыстоўваюць шэры цэмент (у якасці асновы) і белую тынкоўку. Самы просты варыянт каляровага С. — 2колернае, але магчыма выкарыстанне 3 і 4 слаёў тынкоўкі, кожны з якіх афарбоўваюць рознымі пігментамі. Затым тынкоўку саскрабаюць на розную глыбіню, каб агаліць пласт з патрэбным колерам і атрымаць шматколерную выяву. Блізкі да С. прыём дэкарыравання будынкаў сустракаецца і ў нар. дойлідстве, дзе на каляровую паверхню сцяны наносіцца слой белай вапны, які потым часткова выскрабаецца.
    Як тэхніка С. вядома з глыбокай старажытнасці. Яе непасрэднымі папярэднікамі можна лічыць выдрапаныя на сценах пячор малюнкі першабытных людзей. Пачынаючы з 15 ст. С. пашырылася ў Італіі, пазней ва ўсёй Цэнтр. і Зах. Еўропе як спосаб упрыгожання будынкаў. Размяшчалася пераважна на фасадах.
    У Беларусі з’явілася ў 16 ст. ў аздабленні помнікаў рэнесанснай архітэктуры. Захаваліся і ўзноўлены ўнікальны чорнабелы арнаментальны пояс 18 ст. на Дабравешчанскім касцёле кляштара брыгітак у Гродне і выявы ў тэхніцы С. на вуглавой вежы Любчанскага замка. У сав. перыяд манумент. творы ў тэхніцы С. шырока выкарыстоўвалі бел. мастакі для ўпрыгожання тарцоў, фасадаў, а таксама інтэр’ераў грамадскіх і жылых будынкаў (Г.Вашчанка, У.Зінкевіч, Ю.Зуеў, А.Кішчанка, Я.Красоўскі, А.Някрасаў, У.Стальмашонак). Перавага аддавалася тэматычным кампазіцыям, дзе дамінаваў стыль і настрой сав. эпохі: касманаўтыка, асвета, на