• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    У 2015 у С. індустрыяльны каледж, прафес. ліцэй хімікаў, гімназія, 11 сярэдніх, 2 базавыя школы, школа мастацтваў, маст. школа, 4 ДЮСШ, 21 дашкольная установа, цэнтры: тэхн. творчасйі дзяцей і моладзі, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед., камп’ютарны дзяцей і моладзі, эколагабіялагічны дзяцей і моладзі, Цэнтр культуры, Дом культуры энергетыкаў, Дом рамёстваў, Цэнтр адпачынку «Тандэм», Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Ювента», кінатэатр, 7 бк, гісторыкакраязнаўчы музей, бальніца, 3 паліклінікі, 3 дыспансеры. Брацкія магілы сав. воінаў і маракоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі: на месцах пахаванняў сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайне, землякам, якія загінулі ў розных войнах; Р.Шацілу, манумент «Маўклівы» на брацкай магіле сав. воінаў,
    Панарама горада Светлагорск.
    якія загінулі пры вызваленні Шацілак ад ням.фаш. акупантаў.
    СВЕТЛАГОРСКАЯ РАЁННАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1965 у г. Светлагорск. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Светлагорскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) каля 70 тыс. экз., 6 тыс. чытачоў. 3 2005 абслугоўвае чытачоў у аўтаматызаваным рэжыме, пры запісе выданняў скарыстоўвае штрыхкоды. Асн. кірункі дзейнасці: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, фарміраванне ў чытачоў цікавасці да гісторыі і культуры краіны, здаровага ладу жыцця, прававая і экалагічная адукацыя насельніцтва, работа па прафарыентацыі навучэнскай моладзі. Пры бцы дзейнічае маладзёжны цэнтр «Ступені», публічны цэнтр прававой інфармацыі, працуе літ.муз. гасцёўня «Гармонія». Л.У.Дадалка.
    СВЕТЛАГОРСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пн Гомельскай вобл. Цэнтр — г. Светлагорск. У складзе раёна г.п. Парычы, р.п. Сасновы Бор і 101 сельскі нас. пункт, 8 сельсаветаў: Асташкавіцкі, Баравікоўскі, Давыдаўскі, Краснаўскі, Мікалаеўскі, Парыцкі, Сасноваборскі, Чыркавіцкі. Пл. тэр. 1899,9 км2, лясы займаюць 54%. Нас. 85,5 тыс. чал. (2015, разам са Светлагорскам), у т.л. гар. 83,6%.
    333
    СВЁНТАК
    Жывуць беларусы (88,6%), рускія (8,7%), украінцы (1,7%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1%). Па тэр. раёна праходзяцьчыг. Калінкавічы—Жлобін, аўтадарогі Бабруйск— Мазыр—мяжа Украіны (Новая Рудня), Акцябрскі—Парычы—Рэчыца, Ждобін—Светлагорск. Суднаходства па р. Бярэзіна.
    Раён утвораны 17.7.1924 як Парыцкі, 20.8.1924 падзелены на 14 сельсаветаў, да 26.7.1930 у Бабруйскай акрузе. У ліп. 1931 далучаны 5 сельсаветаў скасаванага Азарыцкага рна, 12.2.1935 яны перададзены Даманавіцкаму рну. 3 20.2.1938 у складзе Палескай вобл., 28.6.1939 Акцябрскаму рну перададзены 4 сельсаветы. У пач. Вял. Айч. вайны на тэр. раёна жорсткія абарончыя і наступальныя баі вялі воіны 21й і 3й армій Зах. і Цэнтр. франтоў, маракі Пінскай рачной ваен. флатыліі, байцы Парыцкага і Рэчыцкага знішчальных батальёнаў. У ліп,—жн. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Парычах і раёне 3,3 тыс. чал., спалілі разам з жыхарамі в. Ола, у сак. 1944 стварылі каля б. в. Падасіннік адзін з Азарыцкіх лагераў смерці. Дзейнічалі Парыцкія падп. райкамы КП(б)Б (крас.  18.11.1943) і ЛКСМБ (1.318.11.1943), партыз. брыгады 123я Акцябрская імя 25годдзя БССР, імя Панамарэнкі, імя Чапаева, асобныя партыз. атрады І.С.Губіна і Парыцкі імя Кірава. Паўд.ўсх. частка Парыцкага рна з в. Шацілкі (сучасны г. Светлагорск) вызвалена войскамі Бел. фронту ў канцы ліст. 1943 у час ГомельскаРэчыцкай аперацыі, астатняя з г.п. Парычы — у канцы чэрв. 1944 войскамі 1га Бел. фронту і маракамі Дняпроўскай ваен. флатыліі ў ходзе Бабруйскай аперацыі. 3 20.9.1944 раён у Бабруйскай, з 8.1.1944 у Гомельскай абласцях. 20.1.1960 далучаны р.п. Сасновы Бор і 3 сельсаветы скасаванага Даманавіцкага рна. 9.6.1960 цэнтр раёна перанесены ўг.п. Шацілкі, які 29.7.1961 пераўтвораны ў г. Светлагорск, ра
    ён перайменаваны ў С.р. 25.12.1962 Жлобінскаму рну перададзены 2 сельсаветы, адначасова да раёна далучаны г.п. Акцябрскі і 8 сельсаветаў скасаванага Акцябрскага рна, якія 30.7.1966 былі вернуты адноўленаму Акцябрскаму рну. 3 1966 раён у сучасных межах.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, хім., машынабуд., цэлюлознапапяровай, дрэваапрацоўчай, буд. матэрыялаў, харч. прамсці, Светлагорская ЦЭН. У раёне (2015) індустрыяльны каледж, прафес. ліцэй хімікаў, гімназія, 20 сярэдніх і 1 базавая школы, 5 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад—сярэдняя школа і 1 — дзіцячы сад—базавая школа, 31 дзіцячая дашкольная ўстанова, 3 школы мастацтваў, маст. школа, 5 ДЮСШ (у т.л. 3 алімпійскага рэзерву), цэнтры: пазашкольнай работы, творчасці дзяцей і моладзі «Ювента», тэхн. творчасці навучэнцаў, раённы экалагічны дзяцей і юнацтва, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед., вучэбнавытворчы камбінат. Працуюць раённы Дом рамёстваў, Дом нар. творчасці, Дом культуры энергетыкаў, гар. Цэнтр культуры, Цэнтр адпачынку «Тандэм», 2 гар., 16 сельскіх дамоў культуры, 4 цэнтры вольнага часу, аўтаклуб, 2 клубыбібліятэкі, 26 бк (7 гар., 2 пасялковыя і 17 сельскіх), гіст.краязнаўчы музей, карцінная галерэя «Традыцыя» імя Г.Пранішнікава. У сістэме аховы здароўя раёна 3 бальніцы, 2 паліклінікі, 3 урачэбныя сельскія амбулаторыі агульнай практыкі, 27 ФАПаў. Выдаецца раённая газ. «Светлагорскія навіны». Дзейнічаюць 24 рэліг. абшчыны, у т.л. 8 праваслаўных, 1 каталіцкая, 6 пратэстанцкіх. Помнікі археалогіі: селішчы каля вёсак Дражня, Каралёва Слабада 1, Красноўка, Міхайлаўка, Новая Беліца і інш. Помнікі архітэктуры: будынак школы б. жаночага вучылішча (1881) у г.п. Парычы, ветраны млын у в. Мольнічы (1883; перавезены з в. Ляды Жлобінскага рна ў пач. 2000х гг.). Помнікі
    гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў, маракоў і партызан у Светлагорску, г.п. Парычы, вёсках Асташкавічы, Баравікі, Вял. Бор, Давыдаўка, Дуброва, Здудзічы, Карані, Коўчыцы 2, Мармавічы, Палессе, Печышчы, Расава, Славань, Чыркавічы, Чэрнін, Язвін, Якімава Слабада і інш; магілы ахвяр фашызму ў вёсках Высокі Полк, Давыдаўка, Здудзічы, Малімоны, Печышчы, Хутар, Чкалава; помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. Вайну, у вёсках Казлоўка і Чкалава; помнік маракам Дняпроўскай ваеннай флатыліі каля в. Чыркавічы, Курган Славы каля в. Судавіца. У в. Данілоўка нарадзіўся бел. мовазнавец, акадэмік НАН Беларусі С.М.Некрашэвіч (1883—1937), у г.п. Парычы — бел. тэатр. дзеяч М.А.Міцкевіч (1901—54), у в. Чыркавічы — Герой Сав. Саюза П.М.Стафаноўскі (1903—76), у в. Карані — адзін з кіраўнікоў Мінскага антыфаш. падполля В.С.Жудро (1917—42).
    СВЁНТАК КазімірЯнавіч (21.10.1914, г. Валга, Эстонія — 21.7.2011), рымскакаталіцкі царкоўны дзеяч Бе
    К. Свёнтак.
    ларусі. Мітрапаліт (1991), кардынал (1994). Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю імя Фамы Аквінскага ў Пінску (1939). У 1939—44 в.а. пробашча (настаяцеля) парафіі ў Пружанах. 3 1954 пробашч парафіі ў Пінску. У 1991—2006 узначальваў МінскаМагілёўскую рымскакаталіцкую епархію, у 1999—2006 — Канферэнцыю каталіцкіх епіскапаў у Беларусі. У 1991—2011 апостальскі адміністратар Пінскай рымскаката
    334
    СВІСЛАЦКІ
    ліцкай епархіі. У 1941 і 1944 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны.
    СВІСЛАЦКАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1899 у г. Свіслач, з 1944 набыла статус раённай. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Свіслацкага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. 3 2015 сучасная назва. Кніжны фонд (2015) больш за 85 тыс. экз., каля 3,7 тыс. чытачоў. У бцы дзейнічаюць цэнтры прававой інфармацыі, мультымедыйны і турысцкаінфармацыйны. Пры ўстанове працуе аматарскае аб’яднанне «Свіслачанка». 3 2007 жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліобус (34 вёскі). Н.У.Калач.
    СВІСЛАЦКІ ПСТОРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1976 у г. Свіслач. Адкрыты для наведвальнікаў у 1979. Размешчаны ў адным са старэйшых будынкаў горада, пабудаваным у 1907. Агульная пл. 297 м2, пл. экспазіцыі 189 м2. Асн. фонд — 7860 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 4073 (2015). У музеі 2 экспазіцыйныя залы (149 м2), прысвечаныя гісторыі Свіслаччыны ад стараж. часоў да 1900 і ваен. падзеям, якія адбываліся на тэр. краю ў розныя перыяды гісторыі: вайна 1812, паўстанне 1863—64, Першая сусв. і Вял. Айч. войны, і выставачная зала (40 м2). Сярод экспанатаў каменныя прылады працы эпохі мезаліту: скрабкі, рубілы, сякеры, матыкі, муляжы жалезных прылад працы і керамічнага посуду. Музей праводзіць разнапланавыя выстаўкі, прапануе наведвальнікам тэматычныя экскурсіі, лекцыі.
    СВІСЛАЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдЗ Гродзенскай вобл. Цэнтр — г. Свіслач. У складзе раёна г.п. Поразава, 152 нас. пункты, 7 сельсаветаў: Вердаміцкі, Дабравольскі, Навадворскі, Нязбодзіцкі, Поразаўскі, Свіслацкі, Ханявіцкі. Пл. тэр. 1449,5 тыс. км2, лясы займаюць 49%. На тэр. раёна знаходзіцца паўн. частка нац. парку Белавежская пушча (Свіс
    Будынак Свіслацкага гісторыкакраязнаўчага музея.
    лацкая пушча). Нас. 16,4 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (74,6%), палякі (20,5%), рускія (3,5%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,4%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Ваўкавыск—Гайнаўка (Польшча), аўтадарогі Свіслач—Гродна, Свіслач—Поразава—Пружаны, Поразава—Ваўкавыск.
    Раён утвораны 15.1.1940 у складзе Беластоцкай вобл. 12.10.1940 падзелены на 16 сельсаветаў (іх колькасць, назвы і межы ў 1945—2014 неаднаразова мяняліся). У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Свіслачы і раёне 4,6 тыс. чал., спалілі вёскі Броўск, Доўгі Барок, Немяржанка, Тушамля, Ціхаволя, Язвіны. На тэр. сучаснага раёна дзейнічалі Свіслацкія падп. райка
    Да арт. Свіслацкі гісторыкакраязнаўчы музей. Фрагмент экспазіцыі іканапісу.
    мы КП(б)Б (23.10.194313.7.1944) і ЛКСМБ (5.11.194313.7.1944), Поразаўскі падп. райкам ЛКСМБ (1.9.1943—15.7.1944), партыз. брыгады імя Чапаева, «У імя Радзімы», выдавалася падп. газ. «Свнслочская правда». Раён вызвалены ў сярэдзіне ліп. 1944 войскамі 2га і 1га Бел. франтоў у ходзе Беластоцкай аперацыі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 16.8.1945 частка тэр. (3 сельсаветы) перададзена Польшчы. 20.1.1960 да раёна далучаны г.п. Поразава і 6 сельсаветаў скасаванага Поразаўскага рна. 25.12.1962 перададзены Ваўкавыскаму рну 1 сельсавет і далучана тэр. скасаванага Бераставіцкага рна, якая 30.7.1966 вернута гэтаму раёну пры яго аднаўленні.