• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Радзімічанка са скроневымі кольцамі. Антрапалагічна гістарычная рэканструкцыя.
    350
    СКУЛЬПТУРА
    штрыхаванай керамікі культурам. С.к. прынята класіфікаваць паводле знешняга выгляду і тэхналагічных адзнак. Вылучаюць С.к. драцяныя — сагнутыя з тонкага дроту ў выглядзе кольца ці больш складанай фігуры (паўтараабаротныя, бранзалетападобныя, спіральныя); пацеркавыя — драцяныя кольцы з нанізанымі на іх некалькімі (1—5) металічнымі, радзей шклянымі пацеркамі; шчытковыя — пры іх вырабе дрот месцамі раскоўвалі ў пласціны, якія мелі форму ромбаў; прамянёвыя і блізкія да іх лопасцевыя — вырабляліся спосабам адліўкі, складаліся з дужкі і фігурнай часткі. Прынята лічыць, што С.к. нясуць этнавызначальную функцыю, што дае магчымаснь удакладніць карту рассялення плямён. Для крывічоў характэрны бранзалетападобныя С.к. дыяметрам 5—11 см з завязанымі канцамі. На Полаччыне, Віцебшчыне, Браслаўшчыне трапляюцца вузкапласціністыя С.к. з заходзячымі канцамі, арнаментаваныя выпуклымі паяскамі, якія таксама лічацца крывіцкімі. Дрыгавічы насілі невял. драцяныя паўтараабаротныя
    С.к. дыяметрам каля 2 см, радзей пярсцёнкападобныя драцяныя і т.зв. кіеўскія 3пацеркавыя вузлаватыя. У радзімічаў былі пашыраны сярэбраныя і бронзавыя 7прамянёвыя С.к., падобныя да 7лопасцевых кольцаў вяцічаў. У міжрэччы Нёмана і Буга знаходзяць С.к. пярсцёнкападобныя з Sпадобным або спіральным завітком з зыходзячымі канцамі, 3пацеркавыя і інш. А.М.Плавінскі.
    СКРЫГАН Ян (Іван Аляксеевіч; 16.11.1905, в. Труханавічы Капыльскага рна — 18.9.1992), беларускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1985). Скончыў БДУ (1932). У 1924—36 працаваў у раённым і рэсп. перыяд. друку. 3 1955 у Дзярж. выдве Беларусі, з 1959 у час. «Полымя». 3 1967 заг. рэдакцыі выдва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». У 1975—85 у Кце па Дзярж. прэміях Беларусі ў галіне лры, мастацтва і архітэктуры. Адзін з пачынальнікаў бел. нарыса: «Новая зямля» (1929), зб. «Шугае сонца» (1930), «Недапісаны профіль» (1932). Аўтар зб. маст.дакумент. про
    зы «Апавяданні» (1956), «Наталля» (1957), «Няпрошаная сляза» (1958), «Скажы адно слова» (1961), «Свая
    аповесць» (1964), «Кругі» (1969, 1986), літ. партрэтаў бел. пісьменнікаў і ўспамінаў аб іх: зб. «Ранішнія росы» (1965), «Некалькі хвілін чужога жыцця» (1979, 1990). У 1936 і 1949 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1954. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
    Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1985.
    Лііп.: Слова пра Яна Скрыгана. Мінск, 2005.
    СКУЛЬПТЎРА (лац. skulptura ад sculро выразаю, высякаю), від выяўленчага мастацтва, творы якога маюць
    Да арт. Скулыітура. Фрагмент алтара ў касцёле Францыска Ксаверыя ў г. Гродна.
    351
    СКУЛЬПТУРА
    Скульптура «Няскораны» ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
    фізічнаматэрыяльны, прадметны аб’ём і 3вымерную форму, размешчаную ў рэальнай прасторы. Вырабляецца з дрэва, каменю, гіпсу, косці, гліны, металу, пластмасы і інш. матэрыялаў. Найб. пашыраны аб’ект выявы — чалавек, радзей жывёлы, прырода (пейзаж), нацюрморт.
    На тэр. Беларусі фарміравалася ў рэчышчы 2 плыней мастацтва — побытавага і сакральнага. Да 1й належаць касцяныя шахматныя фігуркі, дэкар. накладкі, вухачысткі, невял. дэкаратызованыя чалавечыя постаці (напр., скульптура «Музыкант» 12 ст., выяўленая ў Навагрудку). Да сакральнага мастацтва адносіцца С. «Шклоўскі ідал» 10 ст., знойдзеная пад Шкловам, а таксама каменныя, шыферныя і бронзавыя абразкі (плакетка «Канстанцін і Алена» сярэдзіны 12 — пач. 13 ст. з Полацка). Для ўсіх іх характэрны дэкаратыўнасць, прапарцыянальныя дэвіяцыі, спецыфічнае абагульненне, вольная інтэрпрэтацыя запазычаных стыліст. і кампазіцыйных схем. У 16—18 ст. творы сакральнай С. былі інтэграваны ў архітэктуру: гатычны «Гжэгаж» (1470—80) з Полацка, рэнесансныя «Ганна і Марыя з дзіцем» (канец 16
    ст.), шматлікія барочныя фігуры і архітэктурнадэкар. элементы алтароў у касцёлах Божага Цела ў Нясвіжы (1582 — 93), Францыска Ксаверыя (1737 — 60, разьбяр Я.Шміт з чаляднікамі) ў Гродне, Небаўзяцця Дзевы Марыі (1783) у Будславе і інш. У канцы 17 — пач. 18 ст. высокага еўрап. ўзроўню дасягнула бел. мемар. С. і, у прыватнасці, мастацтва каменных надмагілляў. Яркім прадстаўніком класіцызму ў бел. С. лічыцца К.Ельскі. Сярод творцаў эпохі Мадэрну В.Бубноўскі, ЕСлізень, Я.Тышынскі і інш. Сапраўдны росквіт бел. С. прыйшоўся на 1920я гг., калі ў Віцебску базіраваўся Маст.практычны інт. У кубістычнай манеры, выконваючы манумент. помнікі і партрэты сучаснікаў, плённа працаваў Д.Якерсон, тэорыю супрэматызма распрацоўваў К.Малевіч. У той жа час было створана аб’яднанне УНОВЙС («Сцвярджальнікі новага мастацтва»), удзельнікі якога ў галіне С. звярталіся да смелых, наватарскіх прыёмаў, выкарыстоўвалі нетрадыц. матэрыялы і тэхнікі (Л.Лісіцкі, Н.Суэцін, І.Чашнік і інш.). Актыўна выкарыстоўваўся колер, фактуры, гатовыя прадметы інтэграваліся ў рэльефы. Віцебскі авангард таго часу заклаў асновы радыкальнай фармалістычнай традыцыі ў бел. С.
    Сучасная нац. С. мае моцныя карані і ў мастацтве сацыяліст. рэалізму. Менавіта ў гэтым рэчышчы на
    Да арт. Скульптура. В.Коп а ч. Двое. 2002.
    працягу большай часткі 20 ст. развівалася бел. С. Творы бел. аўтараў былі адметныя спецыфічнымі якасцямі, сярод якіх балансаванне на мяжы манументальнасці і станковасці, увага да дэталёвай, амаль дэкар. апрацоўкі паверхні, далікатнае выкарыстанне матэрыялу. Значных поспехаў дасягнулі З.Азгур, А.Бембель, А.Глебаў і інш. творцы, якія плённа працавалі ў сярэдзіне 20 ст. і стварылі значную колькасць «класічных» для сав. мастацтва станковых і манумент. аб’ектаў. Сярод іх: мемар. комплексы Хатынь (скульпт. С.Селіханаў) і Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі (абодва 1969, скульпт. А.Арцімовіч і А.Бембель). У 1970х — 1980я гг. айчынныя скульптары ўсё часцей звярталіся да нац. тэматыкі. Узнёслым рамантызмам прасякнутыя помнікі Я.Купалу (1972, архіт. А.Анікейчык, Л.Гумілеўскі, А.Заспіцкі), М.Багдановічу (1981, архіт С.Вакар) у Мінску і інш. У канцы 1980х гг. назіраўся паступовы адыход ад жорскіх патрабаванняў сацыяліст. рэалізму (Г. Гаравая, Л.Зільбер).
    У пач. 21 ст. адкрытасць да інфармацыі і ўплываў звонку, творчыя кантакты бел. скульптараў з калегамі інш. краін і іх удзел у замежных выстаўках, конкурсах і сімпозіумах спры ялі інтэграцыі айчыннай скульптуры ў сусветны артпрацэс. Штогод бел. скульптары ўдзельнічаюць у буйных
    352
    СЛАБОДЧЫКАЎ
    сусв. праектах, сярод якіх біенале: Венецыянскае (2011, К.Касцючэнка, А.Клінаў), Маскоўскае сучаснага мастацтва (2013, К.Селіханаў), Пекінскае міжнар. мастацтва (2015, М.Пятруль) і інш. Сярод знакавых манументаў перыяду незалежнасці краіны помнікі Рагнедзе і Ізяславу ў Заслаўі Мінскага рна (1993, скульпт. А.Арцімовіч,), Ф.Скарыну (2006, скульпт. А.Дранец), манумент «Вароты памяці» (2015, скульпт. К.Касцючэнка) у мемар. комплексе «Трасцянец» у Мінску.
    Творчыя эксперыменты, якія адбываюцца пераважна ў станковай пластыцы (засваенне прагрэсіўных тэндэнцый і тэхнік, выпрацоўка новых стыліст. і фармальных канцэпцый), у наш час пачынаюць выкарыстоўвацца і ў манумент. скульптуры (А.Мятліцкі, У.Слабодчыкаў, А.Фінскі і інш.). Набывае папулярнасць С. малых форм (І.Засімовіч, І.Казак, П.Лук, А.Плячкоў, А.Шаціла, В.Янушкевіч). У творчасці маладых скульптараў новыя рысы атрымліваюць жанры партрэта (А.Вараб’ёў, В.Мінко, В.Борзды), аб’ёмная тэматычная кампазіцыя (А.Шаппо, Д.Кандрацьеў, А.Асташоў), тэматычны рэльеф (В.Орсік, К.Кулагіна, Ф.Брыгадзіна) і інш. У той жа час развіваюцца параўнальна новыя жанры, сярод якіх сімвалічнавобразны знак (П.Пірагова, В.Цімашоў, Д.Сакалоў) і інсталяцыя (В.Васільеў, А.Фалей, К.Шалкоўская). Акрамя традыц. матэрыялаў, такіх, як бронза і камень, сучасныя скульптары працуюць са зварным металам (В.Малахаў, Д.Казлоў), шклом (Д.Самарская, А.Зарубіна) і пластыкам (А.Савашэвіч, Т.Гомза).
    Цікавай з’явай у бел. rap. С. апошніх гадоў стала яе дэманументалізацыя — з’яўленне фігур без пастаментаў у блізкім да натуральнага памеры. Сярод іх «Незнаёмка» (1998), «Які прыкурвае» (1999), «Дзяўчынка з парасонам» (2000) У.Жбанава, «Гандлярка семкамі» (2002) А.Купрыянава ў Мінску, «Пасажырка» (2009)
    Слабодская
    царква Аляксандра Неўскага.
    В.Мацкевіча ў Маладзечне, «Чамаданны настрой» (2010) В.Далгова ў Гомелі.
    Набываюць папулярнасць скульпт. пленэры, дзякуючы якім у публічнай прасторы гарадоў з’яўляюцца аўтарскія каменныя ці драўляныя творы. Сярод апошніх «Яблыня» (2006) С.Возісава ў Мінску, «Стронга» (2008) К.Злоцінай у г. Астравец, «Квадрактус» (2012) А.Мядзведзева ў Смаргоні і інш. Яскравыя працы паркавай дэкар. пластыкі ствараюць В.Копач 1 А.Сарокін.
    П.У.Вайніцкі.
    СЛАБОДСКАЯ ЦАРКВААЛЯКСАНДРА НЁЎСКАГА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Слабада Мядзельскага рна. Пабудавана каля 1880 з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянага храма. Рэстаўрыравана ў 1990я гг. (надбудаваны 3і ярус званіцы). Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 3ярусная чацверыковая званіца, прамавугольная трапезная і паўкруглая апсіда. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з галоўкай на 8граннай шыйцы ў завяршэнні. На паліхромным фоне бутавай муроўкі сцен кантрасна вылучаюцца атынкаваныя ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі, аркатурныя фрызы. Уваходны праём вьшучаны перспектыўным арачным парталам пад 2схільным шчытом, які абапіраецца на пілястры. Па восі царквы
    ўзведзена цагляная арачная брама, акаймаваная металічнай агароджай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    СЛАБОДЧЫКАЎ Уладзімір Іванавіч (н. 21.4.1952, в. Даўгінава Вілейскага рна), беларускі скульптар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (2011). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1975). 3 1976 выкладаў у Бел. рэсп. школеінтэрнаце па музыцы і выяўл. мастац
    У. 1. Слабодчыкаў.
    тве імя І.Ахрэмчыка. 3 1989 заг. кафедры Бел. акадэміі мастацтваў (з 2013 праф.). Працуе ў станковай, манум. і паркавай скульптуры, дробнай пластыцы, медальерным мастацтве. Творчасці С. ўласцівы пластычнасць, акругласць форм, высокая ступень выразнасці і сімвалічнасць маст. мовы. Сярод твораў: кампазіцыі «Дон Кіхот» (1973), «Артысты тэатра лялек» (1980), «Максім Багдановіч» (1981), «Мой родны кут, як ты