• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    сі (1964). Нар. артыст СССР (1979). Скончыў опернадрам. студыю імя К.Станіслаўскага ў Маскве (1941). Працаваў у розных оперных тэатрах. У 1962—69 гал. рэжысёр Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Спектаклі С. адметныя падпарадкаванасцю ўсіх элементаў агульнай маст. задуме, майстэрствам арганізацыі масавых сцэн. На бел. сцэне паставіў спектаклі: «Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева, «Джаконда» А.Панк’елі, «Кето і Катэ» В.Далідзэ (усе 1962), «Атэла» Дж.Вердзі, «Арэстэя» С.Танеева (абодва 1963), «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні, «Яснае світанне» А.Туранкова (абодва 1964), «Кастрычнік» В.Мурадэлі (1965), «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Брэсцкая крэпасць» К.Малчанава, «Алеся» Я.Цікоцкага (усе 1967), «Багема» Дж.Пучыні, «Калі ападае лісце» Ю.Семянякі (абодва 1968), «Травіята» Дж.Вердзі (1969). Дзярж. прэмія Украіны 1971. Дзярж. прэмія Грузіі 1972.
    СМОЛЬСКІ Дзмітрый Браніслававіч (н. 25.7.1937, Мінск), беларускі кампазітар, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1975). Нар. артыст Беларусі (1987). Скончыў Бел. кансерваторыю (1960). У 1962—2014 выкладаў у Бел. акадэміі музыкі (з 1986 праф.). Яго творчасці ўласцівы арыгінальнасць творчай задумы і яе
    высокамаст. ўвасабленне. Для стылю музыкі С. характэрны псіхалагізм, экспрэсіўнасць вобразаў, сіс
    Д. Б. Смольскі.
    тэмнасць кампазіцыйных сродкаў. Сярод твораў: оперы «Сівая легенда» (паст. 1978), «Францыск Скарына» (паст. 1980), араторыі «Песні Хірасімы» (1966), «Мая Радзіма» (1970), «Паэт» (1980), вак.сімф. цыкл «Бабін век» (1971), 13 сімфоній, канцэрты для фп., цымбал з сімф. аркестрам, канцэрціна для скрыпкі, віяланчэлі з аркестрам, 20 вак. цыклаў, інструм. пьесы, 2 струнных квартэты і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1972. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
    СНбЎСКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік палацавапаркавай архітэктуры ў в. Сноў Нясвіжскага рна. Закладзены ў 1827 паводле праекта архіт. Б.Тычэц
    Сноўскі палацавапаркавы комплекс.
    374
    СОЖСКІ
    кага. Належаў Радзівілам, К.Рдултоўскаму, Абуховічам, з 1854 Г.Харцінгу. Уключаў палац, парк, сад, службовыя і гасп. пабудовы. Кампазіцыйным цэнтрам комплексу з’яўляецца палац у стылі класіцызму. Уяўляе цагляны будынак шматпланавай аб’ёмнапрасторавай сіметрычнай кампазіцыі. У цэнтры — 2павярховы аб’ём, аформлены на фасадах аднолькавымі па форме, але рознымі па памерах 4калоннымі іанічнымі порцікамі. Да цэнтр. аб’ёму прымыкаюць сіметрычныя аднапавярховыя крылы, да іх — 2павярховыя карпусы, размешчаныя перпендыкулярна да прадольнай восі палаца. На тарцах размяшчаюцца аднапавярховыя аб’ёмы з павільёнамі, у якіх былі жылыя і службовыя памяшканні. Фасады крылаў дэкарыраваны іанічнымі каланадамі. Каланада левага крыла адкрытая, правага — прымыкае да фасаднай сцяны. Калоны сіметрычна размешчаны ў прасценках прамавугольных аконных праёмаў. У каларыстычнай апрацоўцы — вохрысты фон і белыя элементы ордэрнага дэкору (капітэлі, арнаментальны фрыз). У інтэр’еры прамавугольная парадная зала (пл. 100 м2) аздоблена нішамі, скульптурай, каланадай; захавалася кафляная печ. Перад палацам быў вял. партэр з газонам, абкружаны па перыметры алеямі. Усх. частка комплексу была прадстаўлена пейзажным п а р к а м (пл. 4 га), асн. кампазіцыйным элементам якога з’яўлялася водная сістэма. Уключала прамавугольны і акруглы вадаёмы з крыніцамі, 2 вял. астравы і вузкія пратокі. Сцены і дно вадаёмаў выкладзены каменем. Парк захаваўся часткова, яго кампазіцыя была парушана пазнейшымі пасадкамі. Комплекс (палац, парк) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    «СОЖСКІ КАРАГОД», міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва. Праходзіць з 1997 у г. Гомель 1 раз у 2 гады. Заснавальнікі і арганізатары — Мінва культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскія абл. і
    Падчас адкрыцця міжнароднага фестывалю харэграфічнага мастацтва «Сожскі карагод». 2013.
    раённы выканаўчыя кты. Асн. мэта — развіццё фестывальнага руху ў Беларусі, папулярызацыя, развіццё жанраў і сучасных кірункаў харэагр. мастацтва, пашырэнне і ўмацаванне творчых сувязей, узаемадзеянне нац. культур. У межах фестывалю праводзіцца конкурс балейтмайстарскіх работ, ладзяцца выступленні калектываў нар.сцэнічнага, эстр. танца і брэйкданса, міжнар. турнір па бальнаспарт. танцах на кубак г. Го.мель «Залатая рысь». У 2013 пераможцамі фестывалю сталі: Гранпры — узорны дзіцячы ансамбль танца «Юнацтва»
    Эмбмма фестывалю харэграфічнага мастацтва «Сожскі карагод».
    (г. Бранск, Расія), у намінацыях «народнасцэнічны танец»: 1е месца — узорны харэагр. ансамбль «Шолпан» (г. Караганда, Казахстан), 2е Meena — заслужаны аматарскі калектыў «Гарадзенскія карункі» (г. Гродна), 3е месца — узорны ансамбль музыкі і танца «Лазіаара» (г. Крыўлень, Малдова); «сучасная харэаграфія»: 1е месца — студыя сучаснай харэаграфіі «Цеплаабмен» (г. Гомель), 2е Meena — нар. тэатр танца «ALMA DEA» (г. Гродна), 3е месца — танц. артыстычная студыя «Вікторыя» (г. Крыўлень); «лепшая балетмайстарская работа сярод калектываў народнасцэнічнага танца»: 1е месца — «Танцы з Сербіі» Д.В.Клеца (г. Субоціца, Сербія), 2е меспа — «На кірмаш» І.Мажанэ (Гаркалінскі край, Латвія), 3е месца — «Калядны звон» В.Пранічнікавай (г. Гомель), «Рэпка» В.Гардон (г. Гродна); «лепшая балетмайстарская работа сярод калектываў сучаснай харэаграфіі»: 1е месца «Касмічная Адысея» А.Максіменкавай, У.Сядлецкага (Мінск), 2е месца «Музыка вады» В.Ісакова (г. Гомель), 3е месца «Смага жыцця» А.Цімашэнкі (г. Гомель); «Пластычны тэатр» — тэатр мімікі і жэста «Радуга» (г. Кіеў); «пантаміма» — нар. тэатр пантамімы «Рух» (Мінск); «за заха
    375
    СОЛІД
    ванне нацыянальных традыцый»: танц. калектыў сеньёраў «Baltabele» (Гаркалінскі край, Латвія), маладзёжнакульт. цэнтр «Младост» (г. Субоціца), узорны ансамбль музыкі і танца «Лазіаара». В.В.Давідовіч. СбЛІД (ад лац. solidus трывалы, паўнацэнны), залатая, білонная ці медная манета еўрап. дзяржаў. 1) залатая манета Візант. імперыі 8—13 ст. На тэр. Беларусі абарачалася пад назвай намісма. 2) Білонная манета 15—16 ст. г. Гданьска, Торуня і Эльбланга. 3) Білонная і медная манеты 17—18 ст. Рэчы Паспалітай, парытэтныя 1/3 гроша. Польскія эмісіі С. выпускаліся на манетных дварах у Быдгашчы, Варшаве, Губіне, Дрэздэне, Кракаве, Мальбарку, Познані. Літоўскія эмісіі С. выпускалі Брэсцкі манетны двор у 1665—66, Віленскі манетны двор у 158085, 158992, 161227, 165254, а таксама манетныя двары ў г. Коўнаў 1665—66, Мальбаркуў 1666, Олькушы ў 1663, 1665—66, Уяздзе ў 1660—61, 1665—66.
    СОЛТАН Уладзімір Яўгенавіч (9.1. 1953, г. Баранавічы — 1.6.1997), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кан
    серваторыю (1979). У 1983—97 працаваў у Бел. акадэміі музыкі. Творам уласцівы жанравая разнастайнасць, інтанацыйная выразнасць, эмацыянальная напружанасць, нац. каларыт: оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» (па аднайм. аповесці У.Караткевіча; паст. 1989), «Пані Ядвіга» (па аповесці «Чорны шлях» К.Тарасава, паст. 1990), «Мілавіца» (паст. 1994),
    лірычная кантата «Мая Беларусь» на тэксты нар. і бел. паэтаў (1981), 2 сімфоніі (1981, 1983), 2 канцэрты для віяланчэлі з аркестрам (1987, 1997), камернаінструм. творы і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
    СПАРЫШКОЎ Уладзімір Пятровіч (н. 25.1.1951, г. Валгаград, Расія), беларускі аператар. Скончыў
    Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1975). 3 1976 на к/студыі «Беларусьфільм». Зняў ігравыя фільмы «Белы бусел ляціць» (1978), «Бацькі і дзеці» (з А.Суханавай), «Радаўніца» (абодва 1984), «Не забудзьце выключыцьтэлевізар» (1986), «Пераправа» (1987), «Высокая кроў» (1989; абодва з Б.Лямбахам), «Палёт начнога матылька» (1992), «Гладыятар па найме» (1993), «Кветкі правінцыі» (1994), «Гульня ўяўлення» (1995), «У жніўні 44га...» (2000), «Дзённы прадстаўнік» (2004), «Мы з будучыні» (2008) і інш., серыялы «Дыверсант» (2004), «Навальнічныя вароты» (2006), «Уцёкі» (2010). Дзярж. прэмія СССР 1985. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
    СРОДКІ МАСАВАЙ ІНФАРМАЦЫІ (СМІ), распаўсюджванне інфармацыі сярод насельніцтва з дапамогай перыядычных друкаваных выданняў, тэлерадыёарганізацый, радыё, тэле, відэа і кінахранікальных праграм. Асн. мэты: інфармаванне грамадзян аб дзейнасці дзярж. органаў, грамадскапаліт., сац.эканам. і культ. падзеях у краіне і за яе межамі, духоўных каштоўнасцях, рас
    паўсюджванне рэкламы. Сучасную сістэму СМІ фарміруюць культ. і інтэлектуальныя магчымасці аўдыторыі чытачоў, слухачоў і гледачоў, што выклікае з’яўленне новых аналітычных, інфармацыйных, паліт., рэкламных, спарт., забаўляльных і інш. тэле і радыёпраграм, перыяд. выданняў. Заснавальнікам СМІ можа быць грамадзянін, група грамадзян, паліт. партыя, грамадскае аб’яднанне, прадпрыемства, установа, арганізацыя, дзярж. орган. У краіне дзейнічаюць 7 агульнанац. тэлеканалаў: «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3», «Беларусь 4», «Беларусь 5» і «НТВБеларусь», міжнар. спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24», a таксама 5 абласных тэлерадыёкампаній, Першы нац. канал Бел. радыё. На 1.12.2015 у Беларусі зарэгістравана 1585 перыяд. выданняў, у т.л. 723 газеты, 818 часопісаў, 173 радыё і 100 тэлепраграм.
    СРЭБРАНІК, умоўная назва сярэбранай, білоннай і меднай манет часоў Кіеўскай Русі з імёнамі князёў Уладзіміра Святаславіча, Святаполка Яраполчыча, Яраслава Мудрага; адна з першых манет усх. славян. Назва ўтворана ў 19 ст. на падставе агульнай легенды аверса і рэверса большасці тыпаў С. Уладзіміра са словамі «срэбра». Вядомы 4 тыпы манет Уладзіміра, з якіх 1ы падобны да златнікаў, наступныя 3 тыпы замест выявы Хрыста на рэверсе нясуць варыянты княжацкага знака, на аверсе — дэталізаваны прастол, на якім сядзіць князь. С. Святаполка 3 тыпаў адрозніваюцца ад С. Уладзіміра асобнай формай княжацкага знака. С. Яраслава мае на аверсе выяву Св. Георгія, на рэверсе — княжацкі знак. Маса большасці манет 2,4—3,3 г, памер 25—32 мм; большая частка С. абламаная ці абрэзаная. Па Mace і памерах С. падобныя да сучасных ім куфіцкіх дырхемаў, па тыпе — да візантыйскіх солідаў. Захавалася больш за 260 экз., выкананых амаль 200 варыянтамі штэмпеляў; большасць паходзіць з нежынскага 1852
    376
    СТАНКОВАЕ
    і кіеўскага 1860 скарбаў. Першыя С. выяўлены ў 1815, у т.л. на тэр. Беларусі ў 1873 у Быхаўскім рне (4 экз. манет Уладзіміра 1га тыпу ў падвесцы з дырхемам 10 ст.), у 1886 у Талачынскім рне (фрагмент манеты Уладзіміра 3га тыпу ў скарбе дырхемаў і дэнарыяў 10—1й чвэрці 11 ст.).