• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Стаўбцоўская царква Святой Ганны.
    пераважалі творы бел. пісьменнікаў (радыёспектакль «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча і інш.).
    СТАЎБЦОЎСКАЯ ЦАРКВА СВЯТОЙ ГАННЫ, помнік архітэктуры класіцызму ў г. Стоўбцы. Пабудавана ў 1825 з цэглы па фундацыі князя А.Чартарыйскага. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём пад 2схільным дахам. Гал. фасад завершаны 2ярусным фігурным франтонам з увагнутымі бакавымі гранямі і цэнтр. арачнай нішай, фланкіраванай 2 парамі пілястраў. Яркім дэкар. элементам фасада з’яўляецца рама, размешчаная над цэнтр. уваходам і вырашаная паслядоўна ўпісанымі геаметрычнымі фігурамі — квадрата з раскрапаванымі вугламі і квадрата з 8вугольнікам. Бакавыя аконныя праёмы фасада акаймоўваюць простыя ліштвы з несапраўднымі замковымі камянямі і архівольтамі. Фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах і пілястрамі дарычнага ордэра ў прасценках, апяразаны спрошчаным антаблементам. Унутры асн. аб’ём перакрыты люстравым скляпеннем з падугамі. Над уваходам 4 драўлянымі калонкамі падтрымліваюцца хоры. У алтарнай частцы іканастас 4яруснай 7часткавай кампазіцыі, расчлянёны канеліраванымі пілястрамі. Кампазіцыя завершана
    5 фігурнымі франтонамі з бакавымі валютамі. Арнаментальнадэкар. акцэнт іканастаса — разныя царскія вароты. Абразы іканастаса размежаваны на 2 ярусы антаблементам з трыгліфным фрызам. Храм абнесены бутавай агароджай з 2яруснай брамайзваніцай. Царква дзейнічае.
    СТАЎБЦбЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на 3 Мінскай вобл. Цэнтр — г. Стоўбцы. У складзе раёна 201 сельскі нас. пункт, 11 сельсаветаў: Вішнявецкі, Дзераўноўскі, Заямнаўскі, Літвенскі, Мікалаеўшчынскі, Наваколасаўскі, Навасвержанскі, Налібацкі, Рубяжэвіцкі, Старасвержанскі, Шашкоўскі. Пл. 1902,7 км2. Нас. 39,9 тыс. чал. (2015), лясызаймаюць 44%. Жывуць беларусы (75,1%), палякі (16,4%), рускія (5,8%), украінцы (1,2%). Па тэр. раёна праходзіць чыг. Мінск—Баранавічы, аўтадарогі Брэст—Мінск, Стоўбцы—Кобрын і Пяршаі—Стоўбцы—Нясвіж, пралягаюць 2 газаправоды: Таржок—Мінск—Івацэвічы і Ямал—Зах. Еўропа.
    Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл. 12.10.1940 падзелены на 14 сельсаветаў. У канцы чэрв. 1941 раён акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў Стоўбцах і раёне загубілі 4892 чал., спалілі 28 вёсак і хутароў (15 не адрадзіліся). На сучаснай тэр. раёна дзейнічалі Івянецкі падп. міжрайпартцэнтр (14.4— 19.12.1943), стаўбцоўскія падп. райкамы КП(б)Б (15.10.19436.7.1944) і ЛКСМБ (20.10.19435.7.1944), Стаўбцоўскае і Івянецкае партыз. злучэнні (партыз. брыгады 18я імя Фрунзэ, імя Жукава, імя Панамарэнкі, імя Сталіна, імя Чкалава, імя Шчорса, «Камсамолец», М.М.Нікіціна, партыз. атрады П.А.Алыбіна, імя Жданава, імя Кутузава, «Мясцовыя», партыз. спецгрупа «Асілкі», выдавалася падп. газ. «Голас селяніна». Раён вызвалены ў пач. ліп. 1944 войскамі 2га і 1га Бел. франтоў у ходзе Мінскай аперацыі. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. 17.4.1962 далучаны 4 сельсаветы скасаванага Івянецкага
    382
    СТОЛІН
    рна. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у склад раёна ўваходзілі г.п. Івянец і 3 сельсаветы скасаванага Валожынскага рна.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, лясной, харчовай, паліўнай, буд. матэрыялаў прамсці. У раёне (2015) гімназія, 14 сярэдніх школ, 7 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад—сярэдняя школа, 5 дзіцячых школ мастацтваў, ДЮСШ, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Вясёлка», 18 дашкольных устаноў, цэнтры: творчасці дзяцей і моладзі, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед., аздараўленчы лагер «Нёман», фізкульт.аздараўленчы комплекс «Меліяратар». Працуюць 23 клубы, 17 бк з 13 філіяламі, Коласаўскі заказнік з філіялам літ.мемар. музея Я.Коласа, музейсядзіба «Дзяржынава». У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённая і 2 участковыя бальніцы, 10 амбулаторый урача агульнай практыкі, 14 ФАПаў, 10 аптэк, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Выдаецца раённая газ. «Прамень». У раёне 35 рэліг. абшчын, у т.л. 19 праваслаўных, 9 каталіцкіх, 4 хрысціян веры евангельскай, 2 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 1 хрысціян поўнагаевангелля. Натэр. раёна размешчаны Налібоцкі ландшафтны заказнік. Помнікі археалогіі: стаянкі ў вёсках Заямнае, Канкаловічы, Кругліца, паселішчы ў вёсках Жукаў Барок, Мікалаеўшчына, Русаковічы, Сверынава, гарадзішчы ў вёсках Васілеўшчына, Сула. Помнікі архітэктуры: Петрапаўлаўскі касцёл (1588) і Успенская царква (пач. 17 ст.) у в. Новы Свержань, царква Іаана Хрысціцеля (1712) у в. Вішнявец, касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (17 ст.) і капліца (19 ст.) у в. Дзераўная, касцёлы Св. Юзафа (1907—11) у в. Рубяжэвічы і Сэрца Ісуса (1931—34) у пас. Школьны. Помнікі гісторыі: падпольшчыкам у вёсках Зуберава, Кляцішча, дзеячу падполля і партыз. руху ў Вял. Айч. вайну А.У.Мамантаву ў в. Аталезь, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках
    Вішнявец, Вял. Двор, Вял. Навікі, Горкі, Дзераўная, Дзяўгі, Залужжа, Засулле, Заямнае, Кнотаўшчына, Куль, Любкаўшчына, Маркачоўшчына, Налібакі, Ніўнае, Ператокі, Рочавічы, Рубяжэвічы, Старына, Тонава, Шашкі, Яблонаўка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан у пас. Коласава. У б. в. Акінчыцы (цяпер у межах г. Стоўбцы) нарадзіліся нар. паэт Беларусі Я.Колас (1882— 1956) і бел. грамадскі дзеяч, пісьменнік Я.Ю.Лёсік (1883—1940), у б. маёнтку Дзяржынава — сав. дзярж. дзеяч Ф.Э.Дзяржынскі (1877— 1926), у в. Мікалаеўшчына — бел. дзярж. дзеяч, пісьменнік А.А.Сянкевіч (1884—1938), бел. пісьменнікі А.Галіна (М.М.Міцкевіч; 1897— 1991) і А.А.Камароўскі (н. 1947), паэт М.Маляўка (н. 1941), у в. Ініца — паэт, перакладчык, этнограф У.Паўлюкоўскі (1895—1955), у в. Новы Свержань — дзярж. дзеяч Беларусі Э.І.Шыркоўскі (1932—2002), у в. Жыгалкі — бел. літаратуразнавец і перакладчык У.І.Мархель (н. 1940), у в. Засулле — мастакУ.І.Жук (н. 1941), у в. Малыя Навікі — бел. пісьменнік
    Панарама цэнтра г. Столін.
    К.Камейша (н. 1943), у в. Янкавічы — бел. пісьменнік Г.Далідовіч (н. 1946), у в. Белькаўшчына — бел. паэт Я.Хвалей (н. 1947), на хутары Раздоры — бел. паэт І.І.Рубін (1954—93), у г. Стоўбцы — бел. мастак Ю.М.Несцярук (н. 1957), у в. Вечатарова — бел. мастацтвазнавец Я.М.Сахута (н. 1945).
    СТОЛІН, горад у Брэсцкай вобл., цэнтр Столінскага рна, на р. Гарынь. За 245 км на У ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Гарынь на лініі Лунінец—Сарны (Украіна), на аўтадарозе Пінск—ДавыдГарадок. 12,7 тыс. ж. (2015).
    Вядомы з 16 ст. як мястэчка ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяв. ВКЛ. Прыватнае ўладанне з драўляным замкам, належала Саламярэцкім, Вішнявецкім, Пацеям, Солтанам, Скірмунтам, Стахоўскім і інш. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у вер. 1655 С. спалілі казакі І.Залатарэнкі. У 1792—93 цэнтр Запінскага павета. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, цэнтр Столінскай воласці Пінскага павета Мінскай губ. У 1886 — 121 двор, 815 ж. У 1й чвэрці 19 ст.
    383
    СТОЛІНСКАЯ
    дзейнічала ланкастэрская школа. У 1897 — 250 двароў, 3,3 тыс. ж., пачатковае вучылішча. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, горад, цэнтр Столінскай гміны ў Лунінецкім павеце, з 6.12.1922 цэнтр Столінскага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 цэнтр Столінскага рна Пінскай вобл. У Вял. Айч. вайнуз 12.7.1941 да 7.7.1944 С. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У студз. 1944 партызаны брыгады «Савецкая Беларусь» і атрады злучэння С.А.Каўпака разграмілі ў С. ням.фаш. гарнізон. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1959 — 5,8 тыс. ж., у 1970 — 7,1 тыс. ж., у 1999 — 12,2 тыс. ж.
    Тэр. сучаснага горада фарміруюць цэнтр (уласна С.), усх. (в. Манькавічы) і зах. (р.п. Рэчыца) раёны, злучаныя вул. Дзяржынскага ў адзіны горадабуд. комплекс, выцягнуты ўздоўж р. Гарынь. Агульнагар. цэнтр сфарміраваўся ўздоўж вул. Савецкая, складаецца з адм. (пл. Леніна), гандлёвай і спарт. зон. С. развіваецца паводле генплана 1998 (карэкціроўка 2010). Індывід. жылая забудова пераважае ў зах. частцы, 2—5павярховая сканцэнтравана ў цэнтры ўсх. часткі горада. Прам. зона сфарміравана ў зах. і ўсх. напрамках. У 2013— 15 пабудаваны фізкультурнаспарт. комплекс «Аквамарын», універсам, квартал жылой забудовы. Зона адпачынку — р. Гарынь, парк «Манькавічы» на яе пабярэжжы, р. Капанец, гар. парк.
    У 2015 у С. агр.эканам. каледж, прафес.тэхн. ліцэй с.г. вытворчасці, гімназія, 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, ДЮСШ, 3 дашкольныя ўстановы, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, Дом культуры, Цэнтр дзіцячай творчасці, 2 бкі, краязнаўчы музей, кінатэатр, стадыён, бальніца, паліклініка, 4 аптэкі, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Мемарыял, прысвечаны памяці
    воінаўвызваліцеляў і землякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік воінамафганцам. Два батанічныя помнікі прыроды рэсп. значэння (у т.л. парк «Манькавічы», закладзены Радзівіламі ў 1885). Помнікі архітэктуры — сінагога (1792—93), Вазнясенская царква (1938).
    СТОЛІНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1940 у г. Столін як раённая бка. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Столінскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) звыш 48,5 тыс. экз., 3,1 тыс. чытачоў. Пры бцы дзейнічаюць цэнтр прававой інфармацыі, клуб «Сустрэча» (з 2003). 3 2007 жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліобус (33 вёскі).
    Л.І.Неўдах.
    СТбЛІНСКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС «МАНЬКАВІЧЫ», помнік палацавапаркавай архры канца 19 ст. ў в. Манькавічы Столінскага рна. Засн. як рэзідэнцыя князёў Радзівілаў. Пабудаваны па праекце ням. архіт. Вентцэля ў стылі неабарока. Кампазіцыйным цэнтрам комплексу быў Гпадобны ў плане палац з высокім мансардным дахам. Складаўся з некалькіх карпусоў ускладненай кампазіцыі. Трохвугольныя франтоны рызалітаў з балконамі асн. корпуса ўпрыгожвалі барэльефы радзівілаўскага арла з мітрай. Злева да палаца прымыкалі флігель з уязной аркай, афіцына з 2 кухнямі, службамі, складамі і жылымі пакоямі. Паміж флігелем і афіцынай узвышалася 4ярусная 8гранная гадзіннікавая вежа с зашклёным маяком у завяршэнні. Унутры яе знаходзілася воданапорная вежа. Перад палацам размяшчаўся прамавугольны партэр з клумбамі і кветнікамірабаткамі. На высокіх пастаментах месціліся вазы, скульптуры сфінксаў. Да дворыка прымыкалі тэнісныя корты. У інтэр’ерах знаходзіліся шматлікія паляўнічыя трафеі. У бцы захоўваліся кнігі А.Міцкевіча,