• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Літ.: Пятровіч С. УладзімірСтэльмах // Майстры беларускай сцэны. Мінск, 1986.
    СЎДНІК Міхаіл Раманавіч (21.11.1910, б. в. Пяцюлёва Полацкага рна — 19.12.1995), беларускі мовазнавец. Чл.кар. НАН Беларусі (1970). Кандыдат філал. навук (1954). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1980). Скончыў Мінскі пед. інт (1938). 3 1930 настаўнічаў. 3 1944 у Інце мовы, лры і мастацтва АН Беларусі. У 1952—94 у Інце мовазнаўства АН Беларусі (заг. сектара, у 1957—83 дырэктар). Даследаваў бел. лексікалогію і лексікаграфію, арфаграфію, тэрміналогію, анамастыку. Адзін з аўтараў «Рускабеларускага слоўніка» (1953), «Беларускарускага слоўніка» (1962), «Рускабеларускага слоўніка грамадскапалітычнай тэрміналогіі» (1970), 14моўнага «Слоўніка славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі» (т. 1—2, Прага, 1977—79), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84), «Арфаграфічнага слоўніка» (6е выд., 1990, з М.П.Лобанам), «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы» (4е выд. 2005).
    Тв.: Слоўнік асабовых уласных імён. 2е выд. Мінск, 2005.
    СЎМАРАЎ Васіль Фёдаравіч (н. 7.12.1938, Мінск), беларускі жывапісец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі
    (1981). Скончыў Бел.тэатр.маст. інт (1965). У 1965—90 кіраваў дзіцячай нар. студыяй выяўл. мастацтва пры
    В. Ф. Сумараў.
    Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у Мінску. Працуе ў галіне тэматычнай карціны, жанрах пейзажа і нацюрморта. Творчасці С. уласцівы вострая сучаснасць, колеравая раскаванасць, шчырасць эмоцый, завершанасць кампазіцыі, пластычнасць форм, стылізацыя малюнка. Сярод твораў: «Лікбез» (1967), «Мой дом» (1972), «Ноч, у якую расцвёў кактус» (1974), «Песня пра партызан» (1975), «Сказ пра Навагрудак» (1976), «3 векуўвек» (1979), «Элегія» (1981), «Напрадвесні» (1982), «Пакаянне» (1990), «Зямля маіх бацькоў» (2005), «Восень у Драздах» (2008), «Блакітная вясна» (2010), «Памяць» (2014) і інш. Жыц
    В. Сумараў. Пятровіч. 2009.
    389
    СУПРУН
    цесцвярджальнасць характарызуе палотны: «Залатыя шары» (1990), «Зіма ў Навагрудку» (1998), «Узышоў месяц» (1999), «Зорка надзеі» (2000), «Пятровіч» (2009), «Блакітная веранда» (2009—10) і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982.
    Г.А. Фатыхава.
    СУПРЎНАдамЯўгенавіч(24.10.1928, г. Палтава, Украіна — 18.8.1999), беларускі мовазнавец. Др філал. (1966) і пед. (1982) навук, праф. (1967). Скончыў Кіргізскі ўнт (1952), працаваў у ім. 3 1966 заг. кафедры БДУ. Даследаваў пытанні тэарэт. і прыкладной лінгвістыкі, псіхалінгвістыку, граматыку, лексіку, лексічную і граматычную тыпалогію слав. моў, палабскую мову, методыку выкладання рус. мовы ў школах. Аўтар манаграфій «Славянскія лічэбнікі» (1969), «Часціны мовы ў рускай мове» (1971), «Асновы тэорыі маўленчай дзейнасці» (1974), «Метады вывучэння лексікі» (1975), «Лексічная тыпалогія славянскіх моў» (1983), «Палабская мова» (1987), «Стараславянская мова» (1991), «Праславянская мова» (1993), «Царкоўнаславянская мова» (1999), «Даследаванні па лінгвістыцы тэксту» (2001). Адзін з аўтараў «Частотнага слоўніка беларускай мовы» (вып. 1—5, 1976—92) і «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1,3; 1978, 1985).
    Літ.\ Память н слава: к 75летаю co дня рождення профессора А.Е.Супруна. Мпнск, 2003.
    СЎЦІН Хаім (1893 або 1894, г.п. Смілавічы Чэрвеньскага рна — 9.8.1943), французскі мастак беларускага паходжання. Вучыўся ў Віленскай акадэміі мастацтваў і Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. 3 1913 жыў у Францыі. Працаваў пераважна ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта. Творчасці ўласцівы пастозная манера пісьма і пачуццёвая экспрэсія. У ранні перыяд творчасці знаходзіўся пад уплывам М.Шагала, пазней — А.Мадыльяні. Сцэнам з жыцця людзей ніжэйшага саслоўя прысвечаны творы: «Туша быка» (3 варыянты, 1925), «Певень» (1926), «Маленькі кандытар», «Паж» (абодва 1927), «Хлопчык з хору» (1928), «Жанчына ўваходзіць у ваду» (1931), «Асёл» (1934), «Дзеці сядзяць на ствале дрэва», «Ветраны дзень у Асеры» (абодва 1939) і інш. На радзіме мастака дзейнічае музей «Прастора Хаіма Суціна».
    СЎША Аляксандр Аляксандравіч (н. 15.12.1982, Мінск), беларускі культуролаг, кнігазнавец. Кандыдат культуралогіі (2009). Скончыў Бел. ўнт культуры і мастацтваў (2005), Рэсп. інт вышэйшай школы (2007). 3 2005 працуе ў Нац. бібліятэцы Беларусі (у
    2009—12 вучоны сакратар, з 2012 намеснік дырэктара). Даследуе культ. спадчыну Беларусі, гісторыю і сучаснасць кніжнай і бібліятэчнай справы ў Беларусі. Арганізатар шэрагу праектаў па факсімільным узнаўленні кніжных помнікаў Беларусі, сярод якіх «Полацкае Евангелле», віленскі «Буквар» 1767, «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» В.Ластоўскага (усе 2012), «Баркалабаўскі летапіс» (2013), «Тураўскае Евангелле» (2014), «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» (2014—17) і інш. 3 2012чл. камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навук. і культ. ўжытак нац. культ. каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Адзін з арганізатараў і каардынатар штогадовых Міжнар. кангрэса «Бібліятэка як феномен культуры», Міжнар. кнігазнаўчых чытанняў, рэсп. навук.практычнай канферэнцыі «Электронная культура». 3 2015 старшыня Міжнар. асацыяцыі беларусістаў.
    СЫНКОВІЦКАЯ МІХАЙЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік абарончага дойлідства з рысамі стыля готыкі ў в. Сынковічы Зэльвенскага рна. Пабудавана ў канцы 15 — пач. 16 ст. з цэглы. У 1880—81 адрамантавана. Трохнефавы 4стоўпны 3апсідны каменны храм у форме перакоша
    Сынковіцкая Міхайлаўская царква.
    390
    СЫЧОВА
    нага чатырохвугольніка ў плане. Вуглы фланкіраваны 4 баявымі вежамі (з 3 гранёнымі, з У круглымі). Верхняя частка сцен, акрамя ўсх., ахоплена магутнай аркатурай, якая трымаецца на ступеньчатых убудаваных кранштэйнах. У прамежках паміж аркамі знаходзяцца акруглыя байніцы і назіральныя адтуліны. Накрыты высокім 2схільным дахам з вострымі тарцовымі шчытамі, аздобленымі на гал. фасадзе шчыпец упрыгожаны некалькімі ярусамі разнастайных па форме плоскіх атынкаваных і пабеленых ніш. Уверсе апсіды аб’яднаны перамычкамі. У інтэр’еры чатыры 8гранныя слупы падзяляюць прастору храма на нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі з нервюрамі. Перад храмам 2ярусная 4гранная званіца з бутавага каменю і цэглы, накрытая шатровым дахам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    СЫРАКОМЛЯ Уладзіслаў (сапр. Кандратовіч Людвік; 29.9.1823, в. Смольгава Любанскага рна — 15.9.1862), польскі і беларускі паэт. Гады маленства правёў на Міншчыне ў арандаваных бацькам фальварках Яськавічы (Салігорскі рн), Кудзінавічы (Капыльскі рн), Мархачоўшчына (Стаўбцоўскі рн). Вучыўся ў дамініканскіх школах у Нясвіжы (1833—35) і Навагрудку (1836—37). 3 1841 працаваў у Нясвіжскай канцылярыі кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі. 3 1844 арандаваў фальваркі Залучча (Стаўбцоўскі рн), з 1853 — Барэйкаўшчына (каля Вільні). За патрыят. выступленні ў 1861 арыштаваны і зняволены ў Віленскую турму. Першы друкаваны твор С. — вершаваная гутарка «Паштальён» (1844), што ў перакладзе Л.Трэфалева стала тэкстам рус. нар. песні «Калі я на пошце служыў ямшчыком...». Творчасць С. цесна звязана з гісторыяй, звычаямі і вуснай паэзіяй беларусаў. Паэт услаўляў простага чалавека («Споведзь пана Корсака»), адлюстроўваў цяжкае жыццё сялян
    ства, барацьбу супраць прыгонніцтва («Вызваленне сялян», «Уваскрэсенне»), выкрываў прыгнятальнікаў народа («Лялька», «Эпітафія землеўладальніку»). Шырока выкарыстоўваў сюжэты і вобразы бел. фальклору («Хадыка», «Дакументы», «Авідзій у Палессі»), апрацоўваў і перакладаў бел. нар. песні («Доля», «Жніўная песня»). Вывучаў гісторыю, этнаграфію, фальклор, мову бел. народа («Кароткае даследаванне мовы і характару паэзіі русінаў Мінскай правінцыі», 1856; «Нёман ад вытокаў да вусця», 1861, і інш.).
    Тв.: Добрыя весці. Мінск, 1993; Згадкі Нясвіжа: санеты. Мінск, 2002; Вандроўкі па маіх былых ваколіцах. Мінск, 2002; Дамок арганіста: вершы, гутаркі, эсэ. Мінск, 2003; Бел. пер. — Выбр. творы. Мінск, 2011.
    СЬІРНІЦА, гаспадарчая пабудова для сушкі і захоўвання сыру. Былі пашыраны ў сядзібах і фальварках (16 — пач. 20 ст.), радзей у сялянскіх гаспадарках (19 — пач. 20 ст.). С. будавалі 2яруснымі на слупах са сценамі з плятня, саломы або дошак. Першы паверх мог заставацца адкрытым ці выкарыстоўваўся для захоўвання малочных прадуктаў. Каркасная сістэма 2га паверха стварала неабходныя ўмовы для вентыляцыі і сушкі сыроў. Некаторыя С. мелі ганак ці галерэйку, куды вяла адкрытая лесвіца. Вядомы С. ў г. ДавыдГарадоку Столінскага, в. Івань Слуцкага, б. маёнтку Рыбава Клецкага (усе 17 ст.), в. Рудня Астравецкага (19 ст.) рноў і інш.
    СЫС Анатоль Ціханавіч (17.10.1959, в. Гарошкаў Рэчыцкага рна — 4.5.2005), беларускі паэт. Скончыў Гомельскі унт (1982). У паэт. збках «Агмень» (1988), «Пан Лес» (1989), «Сыс» (2002) разважаў на тэмы паэта і паэзіі, дзяцінства, над лёсам радзімы, звяртаўся да гісторыі. Паэзіі С. ўласцівы грамадзянскасць, міфалагічнасць, шчырасць. Аўтар паэм «Алаіза» і «Агоньптушка» (абедзве 1988), эсэ.
    Тв.: Лён. Мінск, 2006.
    Літ.: Галубовіч Л.М. Сыс і кулуары. Мінск, 2010.
    СЫСОЕЎ Георгій Васільевіч (17.10. 1919, г. Волагда, Расія — 5.1.2010), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1973). Скончыў Інт жывапісу скульптуры і архітэктуры імя І.Я.Рэпіна ў Ленінградзе (1949). Працаваў у інтах «Белдзяржпраект» (1952—60), «Белдзіпрагандаль» (1966—71), «Мінскпраект» (1960— 66, 1971—90). Адначасова ў 1952—60 выкладаўу Мінскім маст. вучылішчы і Бел. тэатр.маст. інце. У 1990—94 кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. Адзін з аўтараў мемар. комплексу Брэсцкая крэпасцьгерой (1969—71), помніка К.Заслонаву ў г. Орша (скульпт. С.Селіханаў, 1955) і інш. Сярод інш. работ (у суаўт.): праект планіроўкі і забудовы 2й чаргі Ленінскага прта (1955—64), будынак Мінгарвыканкама (1964), 11павярховыя дамы на бульвары Луначарскага (1965—72), гаснініца «Мінск» (2я чарга, 1969), забудова мікрараёна Усход 1 (1972—78), рэканструкцыя інтэр’ераў Дома ўрада Беларусі (1978—86) 1 інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
    СЫЧОВААла Васільеўна (28.10.1928, г. СанктПецярбург — 3.12.2004), беларускі архітэктар, педагог. Др архітэктуры (1983), праф. (1985). Скончыла Уральскі політэхн. інт у г. Екацярынбург (1956). У 1958—61 працавала ў інце «Белдзяржпраект», у 1964—2004 выкладала ў Бел. нац. тэхн. унце (з 1983 заг. кафедры). Даследавала праблемы горадабудаўніцтва і ландшафтнай архітэктуры. Найб. значныя праектныя работы (у суаўт.); схема планіроўкі зон адпачынку на воз. Нарач і Воўчкавіцкім вадасховішчы ў Мінскім рне (1959), парк у г. Беразіно (1979) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.