Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
ТЎРАЎ, горад у Жыткавіцкім рне, прыстань на р. Прыпяць. За 25 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Жыткавічы на лініі Лунінец—Калінкавічы, 263 км ад Гомеля, аўтадарогамі злучаны з ДавыдГарадком, Жыткавічамі і Лельчыцамі. 2,7 тыс. ж. (2015).
Вядомы з 980 па «Аповесці мінулых гадоў». 3 канца 10 ст. паліт., эканам. і культ.рэліг. цэнтр Тураўскага княства. Назва горада пайшла ад імя першага летапіснага кн. Тура. У 1005 засн. Тураўскае епіскапства, у епархіі дзейнічала школа. У 1078—86 княжыў Яраполк Ізяславіч, у 1097—1113 Святаполк Ізяславіч. У 12 ст. тут жыў і працаваў Кірыла Тураўскі. 3 1125 цэнтр самаст. ўдзельнага княства. У 1150 належаў Андрэю Юр’евічу, сыну вял. кн. кіеўскага Юрыя Далгарукага, затым у валоданні князёў Валынскіх. 3 1320х гг. у складзе ВКЛ, уладанне вял. кн. Гедзіміна, пасля — яго сына Нарымунта. 3 1430 належаў вял. кн. ВКЛ Свідрыгайлу. У 15 ст. ў Троцкім ваяв. У 1508 кароль польск. Жыгімонт 1 аддаў горад М.Глінскаму, з 1528 уладанне Астрожскіх. 3 1565 у Пінскім павеце Берасцейскага ваяв. ВКЛ. У 1648 — 401 дым, у 1667 — 111 дымоў, у 1790 — 497 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, цэнтр Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губ., належаў Салагубам. У 1842 адкрыта царк.прыходская школа. У 1858 — 2030 ж. У 1865 выяўлена Тураўскае евангелле, напісанае на пергаменце, якое з’яўляецца адным з самых стараж. помнікаў бел. пісьменнасці. У 1866 — 882 двары, 2662 ж., у 1897 — 667 двароў, 4297 ж., школа, нар. вучылішча. У 1908 — 675 двароў 6431 ж. У 1911 адкрыта земскае вучылішча. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 у Гомельскай губ. РСФСР, з 10.8.1920 зноў БССР. У снеж. 1922 адкрыта бка. У 1923 6217 ж. 3 17.7.1924 цэнтр Тураўскага рна Мазырскай акругі (да 26.7.1930). У 1927 адкрыты краязнаўчы музей. У 1931—62 выходзіла раённая газ. «Чырвоная Тураўшчына». У
1933 4,5 тыс. ж. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну 14.7,—5.8.1941 і з 23.8.1941 да 5.7.1944 Т. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. Дзейнічала Тураўскае камсамольскамаладзёжнае падполле. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 3 17.4.1962 у Жыткавіцкім рне. У 1999 — 3,5 тыс. ж. 3 10.8.2004 горад.
У 2015 у Т. 2 сярэднія і муз. школы, дзіцячы сад, цэнтры дзяцей і моладзі, культуры, Дом культуры, бка, краязнаўчы музей, бальніца, 2 аптэкі. Брацкія магілы сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі Кірылу Тураўскаму, кн. К.В.Астрожскаму, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у гонар 1000годдзя Т. Стараж. каменны крыж на Барысаглебскіх могілках. Помнік архітэктуры — царква Усіх Святых (1810). Археал. помнікі — царква (1170), замчышча стараж. горада (паўн.зах. частка Т.), дзе на аснове раскопак кафедральнага сабора 12—13 ст. створаны гіст.археал. комплекс «Старажытны Тураў» з музейнай экспазіцыяй.
ТЎРАЎ Віктар Цімафеевіч (25.10.1936, г. Магілёў — 31.10.1996), беларускі кінарэжысёр. Нар. артыст Беларусі (1979). Нар. артыст СССР (1986). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1960). 3 1959 на к/студыі «Беларусьфільм». У 1991—96 маст. кіраўнік майстэрні рэжысуры ігравога кіно Бел. акадэміі мастацтваў. У сваіх фільмах услаўляў высакароднасць нар. характараў і прыгажосць бел. прыроды. Сярод работ: дакумент. кінанарысы «Наш Салігорск», «Гомельскія танцоры» (абодва 1959), маст. кінастужкі «Праз могілкі» (1964), «Я родам здзяцінства» (1966), «Вайна пад стрэхамі» (1967), «Сыны ідуць у бой» (1969), «Час яе сыноў» (1974), «Пункт адліку» (1979), «Людзі на балоце» (1981), «Подых навальніцы» (1982), «Высокая кроў» (1989), «Чорны бусел» (1993), «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1994), тэлефільмы «Апейка» (1982), «Блізкае і далёкае» (1984) і інш. Дзярж. прэмія
405
ТУРАЎСКАЕ
СССР 1984. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Літ.: Казько В. Так на Беларусі хаваюць прарокаў //Дзікае паляванне ліхалецця. Мінск, 2009.
ТЎРАЎСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ, помнік слав. кніжнай пісьменнасці 11 ст.; самая ранняя кніга, створаная на бел. землях (з тых, што захаваліся). Знойдзена М.І.Сакаловым у 1865 у г. Тураў Жыткавіцкага рна. Захавалася 10 аркушаў. Напісана ўставам на цвёрдым глянцаваным пергаменце, які быў разлінеены на 17—18 радкоў на старонцы. Літары прамыя квадратныя, словы напісаны злітна. Загалоўкі і прапісныя літары старавізант. тыпу выкананы кінавар’ю. Размалёўка сіняя, чырвоная і зялёная, чарніла карычневага колеру. Маргінальныя ўпрыгожанні (кніжны дэкор) ў выглядзе гронкі. Ёсць укладныя запісы (2.5.1508, 10.2.1513) на землі тураўскай Праабражэнскай царквы, дараваныя ёй кн. К.Астрожскім. Адзначаныя ўклады былі пацверджаны ў 1731 і 1790, пра што на палях таксама ёсць запісы. Было вывезена ў Віленскую публічную бку. Зараз зберагаецца ў Цэнтр. бцы АН Літвы. У 1962—63 рэстаўрыравана, зроблены новы пераплёт, стары (17 ст.) захоўвацца
асобна. У 2014 А.Суша падрыхтаваў факсімільнае ўзнаўленне рукапісу ў суправажэнні навук. каментарыяў.
ТЎРАЎСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАРХІЯ, адна са старэйшых праваслаўных епархій у Беларусі. Засн. ў канцы 10 — пач. 11 ст. як адм.тэр. адзінка Кіеўскай мітраполіі. Першапачаткова ахоплівала тэр. басейна р. Прыпяць і на У ад яе, уключала таксама гарады Навагрудак, Мінск, Пінск, Барысаў. У сярэдзіне 13 ст. епіскапская кафедра перанесена ў Пінск, епархія стала называцца ТураваПінская (ці ПінскаТураўская). У 1878— 1922 кіруючыя архірэі Мінскай епархіі тытулаваліся як «Мінскія і тураўскія». У 1992 Т.п.е. адноўлена як самаст. епархія Бел. экзархата Рус. праваслаўнай царквы. У 2015 епархія ўключае тэр. 10 адм. раёнаў Гомельскай вобл.: Брагінскага, Ельскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Мазырскага, Нараўлянскага, Акцябрскага, Петрыкаўскага, Хойніцкага. Дзейнічаюць 7 благачынных акруг: Мазырскія гар. і сельская, Тураўская, Калінкавіцкая, Лельчыцкая, Петрыкаўская і Хойніцкая, 71 царк. прыход, мужчынскі і жаночы манастыры, брацтва і сястрыцтва. Епархіяльная ўправа знаходзіцца ў Мазыры. Вы
даецца газ. «Тураўскія епархіяльныя ведамасці». Тытулы правячых архірэяў: тураўскі (да сярэдзіны 13 ст.), тураўскі і мазырскі (з 1992). Епархію ўзначальваюць: з 1992 епіскап Пётр (Карпусюк), з 2005 — Стафан (Нешчарэт), з 2012 — Леанід (Філь).
ТЎРАЎСКІЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ ХОР. Створаны ў 1945 у г. Тураў Жыткавіцкага рна пры гар. Доме культуры. У 1962 прысвоена званне «народны», у 2005 — «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.А.Птушко (з 1996). Асн. кірунак творчасці — адраджэнне і папулярызацыя бел. нар. песеннай спадчыны. У рэпертуары бел. нар. песні «Пасеялі дзеўкі лён», «Чаму ж не прыйшоў», «Ой, каліна, ой, маліна», «Ой, у лузе пры дарозе», «Ода Тураву», «Песня пра родную зямлю» і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат Усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998, 2005,), абл. аглядуконкурсу харавых калектываў імя Т.Лапацінай (г. Рэчыца, 2002, 2008), удзельнік рэгіянальнага фестывалю песеннай творчасці на прыз М.Дрынеўскага (г. Лельчыцы, 2006), рэсп. святаконкурсу вак.харавых калектываў
Тураўскі заслужапы аматарскі хор.
406
ТЫНФ
Да арт. Тураўскі краязнаўчы музей. Ахоўны павільён над рэшткамі кафедральнага сабора 12—13 cm.
да 100годдзя Г.Цітовіча (г. Жыткавічы, 2010) і інш.
ТЎРАЎСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1927 у г. Тураў Жыткавіцкага рна. У Вял. Айч. вайну ўсе матэрыялы музея страчаны. Адноўлены ў 1949, адкрыты для наведвальнікаў у 1950. Пл. экспазіцыі 328 м2. Асн. фонд — больш за 11 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — звыш 8 тыс. адзінак (2015). Mae 5 экспазіцыйных і выставачную залу. Экспазіцыя складаецца з раздзелаў: гісторыя стараж. Турава і жыццё і дзейнасць рэліг. асветніка Кірылы Тураўскага, паўсядзённы побыт гараджан у канцы 19 — пач. 20 ст., падзеі Кастр. рэв. і Грамадз. вайны, усталяванне сав. улады, калектывізацыя, барацьба з непісьменнасцю на Тураўшчыне, дзейнасць камсамольскамаладзёжнага антыфаш. падполля і партыз. атрада «За Радзіму» ў Вял. Айч. вайну, вызваленне Чырв. Арміяй ад ням.фаш. захопнікаў, пасляваен. аднаўленне і развіццё прамсці і сельскай гаспадаркі. У раздзеле этнаграфіі і дэкар.прыкладнога мастацтва прадстаўлены традыц. для Тураўшчыны промыслы і рамёствы: саломапляценне, ткацтва, вышыў
ка, бондарства, кавальства, дрэваапрацоўка. Раздзел прыроды знаёміць з разнастайнасцю ландшафтаў Тураўскага краю, раслінным і жывёльным светам, карыснымі выкапнямі. Экспануюцца калекцыі археал. знаходак з раскопак на тэр. горада і раёна, нумізматыкі, фотаматэрыялы пра жыццё і побыт гараджан, а таксама друкаваныя і рукапісныя матэрыялы ідакументы. Найб. цікавыя экспанаты: калекцыі каменных сякер бронзавага веку 2га тыс. да н.э., шыферных прасліц 11—13 ст., манеты кн. Святаполка, саркафаг з раскопак сабора 12 ст. на Тураўскім гарадзішчы. У музеі праводзяцца аглядавыя і тэматычныя экскурсіі, сустрэчы з ветэранамі вайны і працы, воінаміінтэрнацыяналістамі. У склад музея ўваходзіць гісторыкаархеал. комплекс «Старажытны Тураў» на тэр. б. дзяцінца і вакольнага горада Стараж. Турава, дзе над раскапанымі рэшткамі кафедральнага сабора 12—13 ст. узведзены ахоўны павільён і разгорнута археал. экспазіцыя.
ТЫЗЕНГАЎЗ Антоній (1733, г.п. Наваельня Дзятлаўскага рна — 31.3.1785), дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ, мецэнат. Граф. 3 1757 гродзенскі па
вятовы падстароста, з 1763 вял. пісар ВКЛ, з 1764 канюшы літоўскі. У 1765—80 падскарбі надворны літоўскі, гродзенскі староста, адміністратар каралеўскіх эканомій у ВКЛ. Намаганнямі Т. Гродна стала месцам работы розных дзярж. устаноў: Скарбовай каміссіі, Трыбунала ВКЛ, асэсарскага суда. Ініцыятар буйнамаштабных пераўтварэнняў у каралеўскіх эканоміях ВКЛ у галіне адміністрацыі, сельскай гаспадаркі, шляхоў зносін, навукі і адукацыі. Правёў эканам. рэформы ў каралеўскіх эканоміях ВКЛ, арганізаваў шэраг мануфактур (перш за ўсё Гродзенскія каралеўскія мануфактуры). Адм. цэнтрам эканам. дзейнасці Т. стала забудаванае ім прадмесце Гродна — Гарадніца, дзе размяшчаліся батанічны сад, мед. акадэмія, кадэцкі корпус, школы мернікаў бухгалтараў, будаўнікоў. Стварыў парафіяльныя школы для сялянскіх і мяшчанскіх дзяцей, арганізаваў у Гродне тэатр, капэлу, муз.тэатральную школу, друкарню, ініцыятар выдання «Газэты Гродзеньска». Рэканструяваў цэнтр мяст. Паставы. Меў планы па будаўніцтве прам. прадпрыемстваў і ўстаноў асветы. Аднак неэканомнае выкарыстанне сыравіны, неэфектыўнасць прыгоннай працы, слабы збыт прадукцыі прывялі да заняпаду прадпрыемстваў і да няўдачы гасп. палітыкі Т. У 1780 ён адхілены ад кіравання каралеўскімі эканоміямі ў ВКЛ, затым жыў у Гродне і Варшаве. Помнік Т. устаноўлены ў касцёле Францыска Ксаверыя (Фарным), яго імем названа плошча ў Гродне.