• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    412
    УРОДНІЧ
    з насельніцтвам 3,9 млн. чал. уніяты складалі каля 40%. У 1795 кіраўніцтва ўніятамі перададзена Полацкаму ўніяцкаму архіепіскапу Іраклію Лісоўскаму, у 1798 створаны Брэсцкае (на тэр. Мінскай і Літоўскай губ.) і Луцкае ўніяцкія епіскапствы. У 1810 дзейнічалі 4 уніяцкія епархіі — мітрапаліцкая ў Вільні, архіепіскапская ў Полацку, епіскапскія ў Брэсце і Луцку. У 1828 засн. незалежная ад рымскакаталіцкай царквы грэкакаталійкая калегія, створаны 2 епархіі — Літоўская і Бел. У 1835 у складзе Бел. епархіі 583 прыходскія царквы, 937 святароў і 865 тыс. прыхаджан. На Полацкім царк. саборы ў 1839 прынята рашэнне аб скасаванні Брэсцкай уніі і далучэнні ўніяцкай царквы да праваслаўнай, якое было зацверждана Сінодам і імператарам. Пасля 1921 на тэр. Зах. Беларусі пачалі адраджацца суполкі вернікаўуніятаў, у 1924 адкрыты першы прыход, у 1939 было 18 прыходаў. У 1946 у СССР уніяцтва было ліквідавана. У пач. 1990х гг. пачалося адраджэнне У.ц. на тэр. Беларусі. У 2015 у Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 18 грэкакаталіцкіх прыходаў, дзейнічаюць 2 дэканаты — Цэнтр.Зах. (12 прыходаў у Мінску, Баранавічах, Брэсце, Гродне, Лідзе, Маладзечне, Івацэвічах, Пінску) і Усх. (6 прыходаў у Віцебску, Гомелі, Магілёве, Оршы). Узначальвае грэкакаталіцкую царкву ў Беларусі апостальскі візітатар архімандрыт Сяргей Гаёк. У 1990—95 выходзіў час. «Унія», выдаюцца газ. «Наша вера», «Царква» (абедзве з 1995), «Шляхда Хрыста» (з 1999), дзейнічае выдва «Сафія».
    А.М.Філатава.
    УРБАНІЗАЦЫЯ (франц. urbanisation ад лац. urbanus гарадскі), гістарычны працэс павышэння ролі гарадоў, гар. ладу жыцця і гар. культуры ў развіцці грамадства. Звязаны з прасторавай канцэнтрацыяй дзейнасці ў параўнальна нешматколькасных цэнтрах і арэалах. У вузкім разуменні У. азначае рост гарадоў, асабліва вял., павелічэнне ролі гар. насель
    ніцтва. Узнікненне першых гарадоў у Беларусі, як і ў Еўропе, абумоўлена паглыбленнем грамадскага падзелу працы і фарміраваннем новых вытворчых адносін. 3 улікам асаблівасцей сац.эканам. і паліт. развіцця грамадства фарміраванне гар. пасяленняў у Беларусі адбывалася ў некалькі этапаў: узнікненне першых rap. населеных пунктаў у перыяд пераважна агр. адносін (9—11 ст.), фарміраванне гар. пасяленняў у перыяд ранняга Сярэдневякоўя (12—13 ст.), развіццё гарадоў і фарміраванне мястэчак у перыяд ВКЛ (13 — 1я пал. 16 ст.), гар. пасяленні ў складзе Рэчы Паспалітай (1569—1795), развіццё гарадоў у складзе Рас. імперыі (1795—1917), гарады і гар. пасёлкі ў міжваен. перыяд (1918—41), рост і развіццё гар. населеных пунктаў у перыяд пасляваен. індустрыялізацыі СССР (1944—91), фарміраванне сістэмы гар. рассялення Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы (з 1991). Самымі стараж. гарадамі Беларусі з’яўляюцца Полацк, Тураў, Заслаўе, Брэст, Віцебск, Орша, Мінск, Друцк, Пінск. Паводле перапісу насельніцтва 1897 на тэр. Беларусі налічвалася 36 гарадоў, у якіх пражывала 649 тыс. чал. (10% ад агульнай колькасці насельніцтва). У 1939 у структуры гар. рассялення налічвалася 65 гарадоў і 108 пасёлкаў rap. тыпу з колькасцю насельніцтва 1855 тыс. чал. (21 %). Да канца 1970х гг. Беларусь стала ўрбанізаванай краінай, у якой доля rap. насельніцтва перавысіла долю сельскага і склала 55% (1979). У 2006 у Беларусі было 112 гарадоў і 112 пасёлкаў гар. тыпу (7059 тыс. чал., 72,4%). Паводле перапісу 2009 у Беларусі налічвалася 112 гарадоў і 94 пасёлкі гар. тыпу з насельніцтвам 7064 тыс. чал. Насельніцтва ад 10 да 20 тыс. чал. мелі 44 гарады, ад 5 да 10 тыс. чал. — 26 гарадоў, ад 20 да 50 тыс. чал. — 15 гарадоў. Гар. насельніцтва сканцэнтравана пераважна ў буйных гарадах з колькасцю насельніцтва 100—250 тыс. чал., у якіх пражывае 989,4 тыс. ж.,
    і 250—500 тыс. чал. — 1 826,2 тыс. ж. Найбуйнейшыя гарады Беларусі (2015, тыс. чал.): Мінск (1938), Гомель (526), Магілёў (374), Віцебск (373), Гродна (362), Брэст (335), Бабруйск (218), Баранавічы (179), Барысаў (144), Орша (130).
    УРбДНІЧ Уладзімір Васілевіч (н. 22.5.1942, в. Вял. Арлы Столінскага рна), беларускі мастак. Засл. дзе
    У.В. Уродніч.
    яч мастацтваў Беларусі (1992). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1972). У 1972—2002 працаваў ў Мінве культуры Беларусі. У 2003—10 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Для творчасці характэрны сціпласць каларыту, уважлівае стаўленне да малюнка. Сярод твораў:
    У. Уродніч. Дарога да Вялікай Мядзведзіцы. 2005.
    413
    УШАЦКАЯ
    сюжэтнатэматычныя карціны «Дарогамі Перамогі» (1972), «Перад зменай» (1973), «Бацькоўскімі дарогамі» (1975), «Сынам нашым» (1978), «Хлеб» (1979), «На хлебаробскім полі» (1984), «Трывожны крык» (1990), «Пах бэзу» (1996), «I агні партызанскіх кастроў...» (2000), «Сказ аб Страціме» (2001), цыклы карцін «Людзі Століншчыны» (1975—2001), «Наберагах Гарыні» (1979), «Думы аб былым» (1981), «Гоман Палесся» (1982), «Сустрэча» (1985), «Хмарная раніца» (1988), «Апошнія яблыкі бабкі Тэклі» (1989), «Смаловы пах» (1994), «Раніца Гарыні» (2001) і інш. Аўтар серыі «Хутарскія апавяданні» (1999—2002), у якой адлюстраваў штодзённы побыт Бел. Палесся. Напісаў батальныя палотны «Дарога да Вялікай Мядзведзіцы» (2005), «Слова Радзіме» (2006), «На Магілёўскім напрамку» (2007), «На маршы галоўнага ўдару» (2008), «Вогненны Днепр 1941» (2015) і інш.
    Г.А. Фатыхава.
    УШАЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА і м я Е.Я.Лось. Засн. ў 1926 у г.п. Ушачы як раённая бка. У 1977 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Ушачскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. У 1978 прысвоена імя Е.Я.Лось. Кніжны фонд (2015) каля 28,4 тыс. экз., 2,2 тыс. чытачоў. Пры бцы дзейнічаюць цэнтр прававой інфармацыі, клубы цікавых сустрэч «Ушачане» (з 2003), маладзёжны «Прававы навігатар» (з 2013). 3 2009 бка працуе па мэтавай комплекснай праграме «Жывая памяць Ушаччыны». Л.Ф.Голуб. УШАЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў цэнтры Віцебскай вобл. Цэнтр — г.п. Ушачы. У складзе раёна 256 сельскіх нас. пунктаў, 7 сельсаветаў: Вялікадолецкі, Вяркудскі, Глыбачанскі, Жарскі, Кубліцкі, Сарочынскі, Ушацкі. Пл. тэр. 1489 км2, лясы займаюць 45%. Нас. 13,7 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (94,8%), рускія (4%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,2%). Па тэр. раёна праходзяць аў
    тадарогі Ушачы—Докшыцы, Полацк—Лепель, Ушачы—Лепель і інш.
    Раён утвораны 17.7.1924, падзелены 20.8.1924 на 12 сельсаветаў да 26.7.1930 у Полацкай акрузе. 8.7.1931 далучаны 4 сельсаветы скасаванага Ульскага рна. 3 21.6.1935 у Лепельскай акрузе, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў пач. ліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ва Ушачах і раёне каля 2,4 тыс. чал., у час карных аперацый спалілі 116 вёсак, з іх 23 не адрадзіліся. Дзейнічалі ўшацкія антыфаш. падполле, падп. райкамы КП(б)Б (6.7.194229.6.1944) і ЛКСМБ (23.7.1942—29.6.1944), партыз. брыгады 1я Антыфаш., 2я Ушацкая імя Панамарэнкі, 16я Смаленская, «За Савецкую Беларусь», імя ВЛКСМ, імя Чапаева, Лепельская імя Сталіна, Чашніцкая «Дубава», М.М.Нікіціна і інш., партыз. полк Смаленскі; выдавалася падп. газ. «Прымежны калгаснік». У канцы вер. 1942 партызаны разбілі ням. гарнізон ва Ушачах, ачысцілі ад акупантаў Ушацкі і сумежныя з ім часткі суседніх раёнаў, была ўтворана Ушацкая, пазней ПолацкаЛепельская партыз. зона з цэнтрам ва Ушачах, дзейнічала партыз. камендатура. Са снеж. 1943 да крас. 1944 тут дыслацыраваліся штаб ПолацкаЛепельскай аператыўнай групы ЦК КП(б)Б і БШПР, штаб партыз. брыгады імя Чапаева, размяшчалася падп. друкарня. Зімой 1943—44 на лёдзе воз. Вячэлле дзейнічаў партыз. аэрадром. Раён вызвалены ў канцы чэрв. 1944 у ходзе ВіцебскаАршанскай і Полацкай аперацый войскамі 1га Прыбалтыйскага фронту. 3 20.9.1944 у Полацкай вобл. 9.9.1946 зноў утворанаму Ульскаму рну перададзены 3 сельсаветы. 3 8.1.1954 у Віцебскай вобл. 17.12.1956 далучаны 4 сельсаветы Ульскага, 20.1.1960 — 2 сельсаветы Ветрынскага скасаваных рнаў. 25.12.1962 раён скасаваны, 2 сельсаветы ўключаны ў Полацкі рн, г.п. Ушачы і 12 сельсаветаў — у Лепельскі. Зноў утвораны 30.7.1966 у складзе 10 сельсаветаў (на тэр., раней
    перададзенай Лепельскаму рну). У 2000 у раёне 10 сельсаветаў, 258 сельскіх нас. пунктаў.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, швейнай прамсці і інш. У раёне (2015) 4 сярэднія школы, 5 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад—школа (у т.л. 3 на аснове сярэдняй, 2 — базавай школы), дзіцячая школа мастацтваў з 2 філіяламі, ДЮСШ, 7 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: раённы дзяцей і моладзі, сац.пед. Працуюць раённыя Цэнтр культуры і нар. творчасці, Дом рамёстваў, 6 сельскіх дамоў культуры, 7 сельскіх клубаў, аўтаклуб, цэнтр. раённая, пасялковая, дзіцячая, 16 сельскіх бк, бібліятэкаклуб, музей нар. славы імя У.Е.Лабанка, сядзібамузей В.Быкава (в. Бычкі), доммузей П.Броўкі (в. Пуцілкавічы), мемар. комплекс «Прарыў» (каля в. Паперына). У сістэме аховы здароўя 4 бальніцы, паліклініка, 18 ФАПаў. Выдаецца раённая газ. «Патрыёт». У раёне 9 рэліг. абшчын, у т.л. 6 праваслаўных, 1 каталіцкая, 1 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 1 хрысціян веры евангельскай. Помнікі археалогіі: гарадзішчы ў вёсках Белюкоўшчына, Ваўчо, Гарадзец, Загаваліна, Кублічы, Любжын, Турасполле, Усая, Чамярычына, курган каля в. Павулле, курганныя могільнікі каля вёсак Бадзяліна, Воснава, Гарадзец, Гута, Заазер’е, Замошша, Касары, Кляпцы, Корсакава, Крывушына, Кублічы, Лагі, Мазуліна, Матырына, Прудок, Пуцілкавічы, Рыбакі, Садкі, Салаўёўка, Селішча, Славені, Сонькін Рог, Старынка, Усая, Цётча. Ягадкі. Помнікі архітэктуры: касцёл Св. Веранікі і кляштар бернардзінцаў (1726) у в. Селішча, сядзіба (19 ст.) і царква Св. Параскевы Пятніцы (1884) у в. Арэхаўна, вяночны двор (1938) у в. Загор’е. Помнікі гісторыі: брацкія могілкі чырвонаармейцаў і партызан у в. Антунова (Вялікадолецкі с/с), брацкія магілы сав. воінаў у в. Мал. Дольцы, партызан у вёсках Афераўшчына, Вял. Дольцы, Пораўна, Усвея, сав. воінаў і парты
    414
    УШАЧЫ
    зан у вёсках Вял. Дольцы, Глыбачка, Дубраўка, Жары, Капусціна, Кублічы, Старынка, сав. воінаў і ахвяр фашызму ў в. Жары, ахвяр фашызму ў вёсках Забораўна, Загаваліна, Ляснеўшчына, Мал. Дольцы, Шасцярні, помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Арэхаўна, Гарбаціца, Глыбачка, Дубраўка, Жары, Казімірова, Лозы, Ляснеўшчына, Матырына, Плігаўкі, Рагуцкія, Сарочына, Селішча, Слабада (Сарочынскі с/с), Старынка, Турасполле, помнікі ахвярам фашызму ў вёсках Бабовішча, Усая, на месцы спаленых і не адроджаных вёсак Асавіна, Асінаўка, Баравыя, Бачкары, Белашы, Брады, Гараўцы, Гвазды, Гліннікі, Грыгары, Гуцішча, Жарэнькава, Калітнікі, Кіслы, Кісялі, Кублішчына, Курлёнкі, Ліпнікі, Мурагі, Ралля,Стараселле, Тухаціна, Чырвоная Горка, на месцы размяшчэння Лепельскага і Ушацкага падп. райкамаў КП(б)Б, штаба, базы і аэрадрома партыз. брыгады імя Сталіна (в. Старынка) і інш. У в. Кублічы нарадзіўся бел. пісьменнікдэмакрат А.ВярыгаДарэўскі (1816— 84), у б. фальварку Будзішча — бел. паэт Ф.Тапчэўскі (1832—92), у в. Пуцілкавічы — бел. краязнавец і археолаг Ф.Вярэнька (1862—92) і нар. паэт Беларусі П.Броўка (1905—80), у в. Чарсцвяды — бел. пісьменнік, этнограф і фалькларыст А.Пшчолка (1869—1943), у в. Бычкі — нар. пісьменнік Беларусі В.Быкаў (1924— 2003), у в. Старына — бел. паэтэса Е.Лось(1929—77),ув. Гарадок (Сарочынскі с/с) — нар. паэт Беларусі Р.Барадулін (1935—2014).