Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
420
ФУГАТА
скага дзярж. цырка. 3 1987 дырэктар — маст. кіраўнік Нац. аркестра сімф. і эстр. музыкі Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1971 выкладае
М.Я. Фінберг.
ў Бел. акадэміі музыкі (з 1997 праф.). Прапагандуе музыку бел. кампазітараў. Арганізатар, маст. кіраўнік 1 гал. дырыжор фестываляў: міжнар. джазавага (з 1994, Мінск), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (з 1992), рэсп. «Музы Нясвіжа» (з 1996), Нац. бел. песні і паэзіі ў г. Маладзечна (з 1993), камернай ідухоўнай музыкі «Тураў» у Жыткавіцкім рне (2005), маст. праекта «Шлягеры на ўсе часы» (2008) і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
В. У.Дадзіёмава.
ФІНСКІ Аляксандр Міхайлавіч (н. 2.1.1953, пас. Вясёлы Гай Пухавіцкага
А.Фінскі. Пакровы Прасвятой Багародзіцы. 2011.
рна), беларускі скульптар. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1977). 3 1977 выкладаў у Рэсп. школеінтэрнаце па музыцы і выяўл. мастацтве імя І.В.Ахрэмчыка, з 1991 у Бел. акадэміі мастацтваў. Адначасова ў 2001—04 намеснік старшыні Бел. саюза мастакоў. Працуе ў манум. і станковай скульптуры, медальерным мастацтве. Работам уласцівы кампазіцыйная завершанасць, эмацыянальнасць і пластычная выразнасць вобразаў. Сярод твораў: паркавая скульптура «Калыска» у парку Я.Купалы (1988), мемар. знак нулявога кіламетра «Пачатак дарог Беларусі» на Кастр. пл. (1998) у Мінску, помнікі Сімяону Полацкаму ў Полацку, А.Міцкевічу ў Мінску (абодва 2003), «Вызваліцелям Рагачова.1944» у Рагачове (2004), М.Танку ў Мядзелі (2014), рэльеф «Летапісец» для Нац. бкі Беларусі (2006), мемар. комплексы ахвярам Халакоста «Яма» ў Мінску (2002), «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны» ў в. Красны Бераг Жлобінскага рна (2007), скульпт. кампазіцыі для Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь (2009), архіт.скульпт. кампазіцыя «Пакровы Прасвятой Багародзіцы» ў Маладзечна (2011) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 2010.
Г.А. Фатыхава.
ФЎГА (ад лац. fuga бег), поліфанічны музычны твор, засн. на шматразовым правядзенні ва ўсіх галасах адной або некалькіх тэм. Адрзніваюць Ф. простыя, або аднатэмныя, і складаныя. Складаныя Ф. могуць быць падвойныя (на 2 тэмы) і патройныя (на 3). Паводле канцэпцыі У.Пратапопава, Ф. можа разглядацца як жанр у выглядзе самаст. твора або асобнай часткі ў малым або вял. інструм. цыкле, як метад выкладання ў інструм. творах інш. жанраў (прэлюдыі, жызе і інш.). Незалежна ад кампазітарскага стылю формаўтварэнне ў Ф. грунтуецца на элементах: тэма (вядучая муз. думка, якая прадстаўляе адносна завершаную мелодыю, першапачаткова ва ўмовах аднагалосся), ад
каз (імітацыя тэмы ў інш. голасе і ў інш. танальнасці), супрацьстаўленне (кантрапункт да тэмы), інтэрмедыя (прамежкавая пабудова паміж правядзеннем тэмы), стрэта (уступ імітаванага голасу да заканчэння правядзення тэмы ў пачатковым голасе). Асобныя элементы з’яўляюцца абавязковымі (тэма, адказ, супрацьстаўленне). Пачынаючы з эпохі Адраджэння, Ф. адаптоўвалася да ўмоў розных кампазітарскіх тэхнік (мадальнасці, танальнасці, санорыкі, алеаторыкі). Многія бел. кампазітары звярталіся да складання Ф. як самаст. твораў для фп. (Э.Зарыцкі, Э.Наско, А.Безенсон), прэлюдыі і фугі для фп. (Д.Камінскі, Д.Смольскі, Л.Мурашка, Н.Усцінава). Ёсць Ф. і для інш. інструментаў: інтрадукцыя, Ф. і астыната для аргана А.Янчанкі, Ф. для 2 раяляў у джазавым стылі В.Войціка, прэлюдыя і Ф. для квартэта драўляных духавых інструментаў У.Будніка. М.Аладаў звяртаецца да Ф. як у цыклічных формах (Ф. з Сімфоніі № 2 до мінор, сачыненне 20), так і ў асобных творах (2 Ф. на тэмы бел. нар. песень для фп., сачыннне 71). Л.Абеліёвіч ўключыў Ф. ў сімф. цыклы (2 ч. ў сімфоніі №2, 3 ч. ў сімфоніі №3).
Літ.: Праут Э. Аналнз фуг. М., 1922; Золотарев В.А. Фуга. 3 нзд. М., 1965; Крупнна Л.Л. Эволюцпя фугн. М., 2001.
А.Б.Пескін.
ФУГАТА (ад італьян fugato літар. — накшталт фугі), форма поліфанічнай музыкі, блізкая да фугі (дакладней яе экспазіцыі). Прымяняецца ў якасці кантраснага падзелу ў творы, які напісаны ва ўмовах гамафоннай фактуры. Уводзіцца ў квартэты, санаты, сімфоніі, оперы, часта выкарыстоўваецца ў харавых творах. У бел. музыцы 20 ст. прыём Ф. часта выкарыстоўваўся кампазітарамі як сродак вобразнага раскрыцця. У кантаце «Беларускім партызанам» А.Багатырова ў раздзеле «Няхай Гітлерувампіру» прыём уведзены для ўвасаблення моцнай унутранай энергіі, патрыятычнага парыву бел.
421
ФУНДАМЕНТАЛЬНАЯ
партызан ў барацьбе з фашызмам. У араторыі «Званы» Я.Глебава харавое Ф. канцэнтруе драм. напал, быццам увасабляючы муз. гукамі словы «насілася смерчам конніца Батыя». У оперы «Джардана Бруна» С.Картэса Ф. адлюстроўвае вобразную сферу інквізіцыі. У вак. цыкле «Песні беларускага Паазер’я» Л.Захлеўнага ў заканчэнні хору «А ў нядзеляньку паранёшаньку» ўводзіцца санорнае Ф. (шэптам) як прыём канцэнтрацыі эмацыйнага напружання.
Літ.: Гл. да арт. Фуга.
А.Б.Пескін.
ФУНДАМЕНТАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА Беларускага дзяржаўнага універсітэта (БДУ). Засн. ў 1921 у Мінску. 3 1922 Бел. дзярж. і ўніверсітэцкая бка. Адначасова выконвала функцыі і цэнтр. бібліяграфічнай установы Беларусі (у складзе бкі створаны ў 1924 Бел. кніжная палата, у 1925 Бібліяграфічнае бюро). 3 1926 Бел. дзярж. бка, да 1930 выконвала функцыі бкі ўнта. У 1931 у БДУ была сфарміравана новая бка (у асноўным з вучэбнай лры) з сучаснай назвай. Кніжны фонд (2015) каля 2 млн. тамоў універсальнага фонду айчыннай і замежнай лры, больш за 27 тыс. карыстальнікаў. У складзе бкі 13 галіновых і спецыялізаваных чытальных залаў, 3 медыятэкі, 8 абане
ментаў. Штогод бка набывае звыш 20 тыс. экз. новых выданняў, вядзе міжнар. дакументаабмен са 116 навук. і вучэбнымі аргцыямі з 23 краін свету. Фонд рэдкіх і каштоўных выданняў складаюць: старадрукаваныя выданні, калекцыі рэв. друку і першых гадоў сав. улады, першыя прыжыццёвыя і асабліва каштоўныя выданні работ класікаў навукі, лры і мастацтва, выданні — узоры маст. афармлення і паліграф. выканання; мініяцюрныя і малафарматныя выданні, рэпрынты і факсіміле, выданні з аўтографамі асоб, вядомых у лры, навуцы, грамадскім жыцці, прафесарскавыкладчыцкага складу БДУ; нелегальныя і забароненыя дарэв. выданні; экзэмпляры с экслібрысамі ці ўладальніцкімі пячаткамі і інш. Вял. інфармацыйную і культ. каштоўнасць уяўляюць створаныя на базе Ф.б. дэпазітарныя фонды Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН) і Міжнар. валютнага фонду (МВФ), якія дазволілі карыстальнікам бкі працаваць з першакрыніцамі дакументаў і публікацый ААН і МВФ, статыстычнымі штогоднікамі, матэрыяламі канферэнцый, семінараў, сімпозіумаў, зборнікамі дагавораў перыяд. выданнямі на англ. і рус. мовах. Ф.б. на працягу многіх дзесяцігоддзяў з’яўляецца рэсп. каардынацыйным і метадычным цэн
трам для больш чым 50 бк устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.
А.В.Буціна.
ФЯДОСІК Анатоль Сямёнавіч (7.2.1926, в. Кашэвічы Петрыкаўскага рна — 18.1.2005), беларускі фалькларыст. Засл. дзеяч навукі Беларусі (1990). Др філал. навук (1974), праф. (1981). Скончыў БДУ (1953). 3 1946 настаўнічаў. 3 1961 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі (з 1967 заг. аддзела, адначасова з 1969 нам. дырэктара). Распрацоўваў тэарэт. асновы класіфікацыі відаў і жанраў фальклору, даследаваў праблемы бел. нар. сатыры і гумару, бел. фальклор у параўнальным аспекце слав. і неслав. народаў («Праблемы беларускай народнай сатыры», 1978; «Беларускі абрадавы фальклор у агульнаславянскім кантэксце», 1998). Аўтар манаграфій «Беларуская сацыяльнабытавая казка» (1995), «Беларуская сямейнаабрадавая паэзія» (1997), «Барацьба і паэтычная творчасць палескіх партызан» (2000) і інш. Адзін з аўтараў серый «Беларускі фальклор: жанры, віды, паэтыка» (2001—04), «Беларусы» (т. 7, 2004). Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.: Фальклор і «масавая культура». Мінск, 1986; Ілюзорнасць і сапраўднасць: «Белыя плямы» ў гісторыі фалькларыстыкі 20—30хгг. Мінск, 1991.
А.Ю.Лозка.
422
X, дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай X («хер»), якая адпавядала грэкавізант. устаўнай X («хі»), У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гукі [«х»], [«х’»] («мохь», «тнхнй»). Мела лічбавае значэнне «шэсцьсот». У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумныя глухія фрыкатыўныя заднеязычныя зычныя гукі [«х»], [«х’»] («хата», «хітры» — «х’ітры»). Бывае вял. і малая, мае рукапісную і друкаваную формы.
ХАДОСКААлег Ігаравіч (н. 21.3.1964, г. Алматы, Казахстан), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1987). У 1989—2004 працаваў у Дзярж. акадэмічнай харавой капэле Рэспублікі Беларусь імя Р.Р.Шырмы. Стылю X. ўласцівы філасоф. глыбіня, псіхалагізм, жанравы сінтэз, полістылістыка, пераважанне драм. тону выказвання. У сімф. творах — сінтэз авангардных і традыц. прыёмаў, узаемапранікненне вак. і інструм. пачаткаў (сімфонія №1 «Пакаянная», сімфонія №2 «Via dolorosa», сімфонія №4 «Белая Русь», 1992—2000я гг.). Фалькл. матывы і бел. кантавая культура прадстаўлены ў кантатах «Песні Белай Русі» (1987), «Псальмыкалядкі» (1999) і інш. Сярод інш. твораў: оперы «Цень» паводле Я.Шварца (2006), «Чорны манах» паводле А.Чэхава (2008), балеты «Папялушка» (паст. 2006), «Зала чакання» (паст. 2011), сімф. паэма «Сымонмузыка» (1986), 5 сімфоній (1992—2000я гг.), «Літургія Іаана Залатавуста» (1993), «Усяночнае дбанне» (1997), кантата «Рэпетыцыя хору» (2008). Аўтар музыкі да к/фільмаў «Пайсці і не вярнуцца» (1992), «Масакра» (2010), драм. спектакля «Не мой» паводле А.Адамовіча (2009) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 2002. Н.Р.Ганул.
ХАНОК Эдуард Сямёнавіч (н. 18.4.1940, зернесаўгас у Фёдараўскім рне Кустанайскай вобл., К.азахстан), беларускі кампазітар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1982). Нар. артыст Беларусі (1996). Засл. дзеяч культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым (2001). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1969). Найб. плённа працуе ў песенным жанры. Аўтар песень, у т.л. «Зіма», «Давай пагаворым», «Ці тое яшчэ будзе», «Малінаўка», «Я ў бабулі жыву», «Завіруха», «Вы шуміце, бярозы», «Жураўлік», «Добры дзень, чужая мілая», «Самурай» і інш., музыкі да драм. спектакляў, пастаўленых на бел. сцэне («Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева, «Кот у ботах» С.Пракоф’ева і Г.Сапгір, «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча, «Амаральная гісторыя» Э.Брагінскага і Э.Разанава, «КанёкГарбунок» паводле казкі П.Яршова), музыкі да бел. анімацыйных фільмаў і інш. Аўтар кніг «Пугачоўшчына» (1998), «Пугачоўшчына... Дзесяць гадоў апасля» (2008), «Пугачоўшчына. Канец гісторыі» (2015).