Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
ХОЦІМСКІ ГІСТОРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. у 1996 у г. Хоцімск, адкрыты для наведвальнікаў у 1998. Пл. экспазіцыі 216 м2, выставачнай залы — 80 м2. Асн. фонд — звыш 1,2 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — звыш 3,3 тыс. адзінак (2015). Экспазіцыя размешчана ў 3 залах: прырода роднага краю, археалогіі, этнаграфіі. Прадстаўлены калекцыі археал. знаходак, у т.л. прылады працы, асабістыя рэчы быт. прызначэння бронзавага і жалезнага вякоў, перыяду Сярэдневякоўя, муляжырэканструкцыі зброі; калекцыя крамянёвых нуклеусаў, адшчэпаў, праколак каменнага веку. Экспануюцца калекцыі жывапісу, графікі, нумізматыкі, этнаграфіі, ткацтва і адзення, дакументаў, вайсковай атрыбутыкі, таксідэрмічных фігур. У ліку найб. цікавых экспанатаў — калекцыі абразоў бел. іканапіснай школы канца 19 ст. і сучасных вырабаў з саломкі нар. майстраўмельца Ц.П.Журуна. У выставачнай зале праводзяцца выстаўкі сучаснай графікі, памяці воінаўафганцаў, фотавыстаўкі «Падарожжа па Паўночнай Індыі», «Імі ганарыцца Хоцімшчына» і інш.
ХОЦІМСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на У Магілёўскай вобл. Цэнтр — г.п. Хоцімск. У складзе раёна 69 сельскіх нас. пунктаў, 5 сельсаветаў: Бярозкаўскі, Бяседавіцкі, Вялікаліпаўскі, Забялышынскі, Трасцінскі. Пл. тэр. 859 км2, лясы займаюць 32%. Нас. 11,3 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (92%), рускія (6,9%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,1%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Хоцімск—Клімавічы і Хоцімск—Касцюковічы.
Раён утвораны 17.7.1924, падзелены 20.8.1924 на 14 сельсаветаў, да 9.6.1927 у Калінінскай, да 26.7.1930 у Магілёўскай акругах. 8.7.1931 раён скасаваны, 11 сельсаветаў далучаны да Касцюковіцкага, 2 — да Клімавіцкага рнаў. Адноўлены 12.5.1935 у складзе 14 сельсаветаў. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Хоцімску і раёне 869 чал. Дзейнічалі партыз. брыгады «Уперад», 5я Клятнянская, асобныя партыз. атрады «Другія», «Бальшавік», 2і Хоцімскі. Раён вызвалены ў канцы вер. 1943 часцямі 50й арміі Бранскага фронту ў ходзе Бранскай аперацыі. 17.4.1962 раён скасаваны, 2 сельсаветы перададзены Клімавіцкаму, г.п. Хоцімск і 6 сельсаветаў — Касцюковіцкаму рнам, 30.7.1966 адноўлены ў ранейшых межах. У 2000 у раёне налічвалася 84 сельскія нас. пункты, 9 сельсаветаў.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай прамсці і інш. У раёне (2015) 4 сярэднія школы, 6 вучэбнапед. комплексы дзіцячы сад—школа (2 на аснове сярэдняй і 4 — базавай школы), дзіцячая школа мастацтваў, 5 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: інфарм. тэхналогій, творчасці дзяцей і моладзі (з аддзелам турызму і краязнаўства), сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённыя Цэнтр культуры і Дом рамёстваў, 6 сельскіх дамоў культуры, Дом фальклору (в. Клін), 8
сельскіх клубаў, аўтаклуб, цэнтр. раённая, дзіцячая, 11 сельскіх бк, бка флоры і фауны (в. Бяседавічы), бібліятэкаклуб, 2 бібліятэкімузеі, гісторыкакраязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённая бальніца, паліклініка, 3 урачэбныя амбулаторыі, 9 ФАПаў, псіханеўралагічны домінтэрнат. Выдаецца раённая газ. «Шлях Кастрычніка». У раёне 7 рэліг. абшчын, у т.л. 4 праваслаўныя, 3 пратэстанцкія. Помнікі археалогіі: стаянкі каменнага веку каля г.п. Хоцімск, вёсак Баханы, Бярозкі, Бяседавічы, Бесядскі Прудок, Падлесная, курганныя могільнікі каля вёсак Батаева, Баханы, Забялышын, Ліпаўка, Маркаўка, Падлесная, Таклёўка, Трасціно, б. в. Арол. Помнікі архітэктуры: царква Іаана Прадцечы (1843) у в. Забялышын, ветраны млын (пач. 20 ст.) у б. в. Зелянец. Помнікі гісторыі: брацкія магілкі сав. воінаў у в. Горня, магілы ахвяр фашызму ў в. Ельня, помнікі сав. воінам у вёсках Дубраўка, Камароўка, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Батаева, Баханы, Бярозкі, Бяседавічы, Варвараўка, Васілеўка, Ветка, Ельня, Забялышын, Клін, Ліпаўка, Малуноўка, Трасціно, Чарняўка, Юзафоўка, Янаполле, б. в. Ігнатаўка, помнік вызвалення ў в. Ліпаўка, мемар. знак на месцы спаленай фаш. карнікамі в. Вітава. У в. Забялышын нарадзіўся бел. пісьменнікЯ.Брайцаў (1861— 1931), у в. Бяседавічы — бел. дзярж. дзеяч, гісторык, акадэмік НАН Беларусі І.З.Сурта (1893—1937). Сярод ураджэнцаў Хоцімшчыны Героі Сав. Саюза Я.Я.Сусько (в. Чарняўка, 1917—2002), М.К.Піліпенка (в. Дубраўка, 1924—2009), поўныя кавалеры ордэна Славы
ХРОНІКА БЫХАЎЦА, Летапіс Быхаўца, Быхаўца х р о н і к a — трэці, найбольш поўны агульнадзяржаўны летапісны звод ВКЛ. Выяўлена ў 1820я г. ў бцы А.Быхаўца, памешчыка з маёнтка Магілёўцы пад Ваўкавыскам. Пачатак і канец хронікі не зберагліся. Вядома ў адзі
429
ХРОНІКА
ным спісе канца 17 — пач. 18 ст., перапісаным лацінкай з больш даўняга кірылічнага тэксту. Рукапіс згублены ў 2й пал. 19 ст. Крыніцамі Х.Б. паслужылі «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага», ГаліцкаВалынскі летапіс, БеларускаЛітоўскі летапіс 1446. Аўтар зводу перанёс пачатак падзей з 1 у 5 ст., з часоў Нерона ў эпоху Вял. перасялення народаў і дапоўніў легендарную гісторыю Літвы аповесцю пра Міндоўга і Войшалка (запазычана з ГаліцкаВалынскага летапісу). Бел.літоўскі летапіс 1446 уключаны ў скарочаным выглядзе, без агульнарус. часткі і «Пахвалы Вітаўту». Асн. крыніцамі арыгінальнай часткі, якая складае каля палавіны тэксту і ахоплівае падзеі пераважна 15 — пач. 16 ст., паслужылі розныя гіст. і сямейныя паданні, успаміны відавочцаў, уласныя назіранні аўтара. Дамінуючая тэма — ваен.патрыятычная. Шмат старонакаўтар прысвяціў апісанню паходаў і бітваў. Асаблівай жывасцю і літ. дасканаласцю вызначаюцца апавяданні пра адзін з паходаў Альгерда на Маскву, Грунвальдскую бітву 1410 і забойства вял. кн. Жыгімонта Кейстутавіча ў 1440. Твор абрываецца на апісанні перамогі войска ВКЛ пад кіраўніцтвам М.Глінскага над татарамі пад Клецкам у 1506. Асобныя старонкі хронікі маюць выразную публіцыст. накіраванасць. Прыкметна непрыязнае стаўленне аўтара да кіруючых колаў Польшчы, у якіх ён бачыў гал. ворагаў паліт. незалежнасці сваёй радзімы. Адначасова храніст высока ставіў ролю бел.літоўскіх феадалаў у гісторыі ВКЛ, у абароне яго дзярж. інтарэсаў. У Х.Б. выявіліся імкненні і погляды патрыятычна настроенай часткі мясц. шляхты, заклапочанай гіст. лёсам сваёй дзяржавы. Мова хронікі — узор старабел. літ. пісьмовай мовы 16 ст. Асобныя дэталі зместу і гіст. рэаліі сведчаць пра тое, што асн. частка Х.Б. напісана беларусам праваслаўнага веравызнання, блізкім да князёў Алелькавічаў. Яклетапісны звод завершана, верагодна, у 1530я
гг. Х.Б. — важная крыніца па сярэдневяковай гісторыі Беларусі і Літвы, каштоўны помнік грамадскапаліт. думкі, бел. і літоўскага народаў, бел. мовы і лры эпохі Адраджэння. Паслужыла крыніцай «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага, а праз яе — і апошняй (1611) рэдакцыі «Хронікі Еўрапейскай Сарматыі» А.Гваньіні, «Хронікі Польшчы» М. і I. Бельскіх, шэрагу інш. хронік і гісторый 17—19 ст., у т.л. бел.ўкр. хранографа «Вялікая хроніка». Упершыню поўнасцю апубл. ў 1846 Т.Нарбутам, перавыдадзена ў «Поўным зборы рускіх летапісаў» (т. 17, 1907; т. 32, 1975). Перакладзена на рус., літоўскую і сучасную бел. мовы.
Літ.: Беларускія летапісы і хронікі. Мінск, 1997.
В.А. Чамярыцкі.
«ХРбНІКА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА I ЖАМОЙЦКАГА», гісторыкалітаратурны твор 16 ст., у якім выкладзена гісторыя ВКЛ ад легендарнага кн. Палемона да Гедзіміна. Напісанаў 1520я гг. на бел. мове, відаць, у Вільні ў асяроддзі літоўскіх (балцкіх) феадалаў. Яе 2я і 3я рэдакцыі ўзніклі ў сярэдзіне 16 ст. У аснову хронікі пакладзена легенда пра паходжанне літоўскіх князёў і шляхты ад рымскіх арыстакратаў. Яна літаратурна апрацавана, храналагічна прывязана да пэўных этапаў еўрап. гісторыі (пачатак падзей аднесены да часоў Нерона, 1 ст. н.э.), набыла выгляд гіст. аповесці пра сапраўдныя падзеі мінулага. Крыніцамі для яе паслужылі розныя гіст. паданні (пра паходы Гедзіміна в Украіну, бітвы з татарамі, пра мінулае Вільні, Полацка, Навагрудка, пра язычніцкія звычаі літоўцаў і інш.). Беларускалітоўскі летапіс 1446 і Іпацьеўскі летапіс выкарыстаны адвольна і тэндэнцыйна. У Хроніцы ўзвялічваецца і гераізуецца мінулае Літвы і прыніжаецца гісторыя Русі. Пададзеная з пазіцыі літоўскіх феадалаў і маючы шмат фактычных недакладнасцей і свядомых скажэнняў пра гісторыю
ўзнікнення ВКЛ, хроніка часам не стасуецца з сапраўднай гісторыяй. Створана з мэтай сцвердзіць вядучую ролю, пануючае становішча ў дзяржаве літоўскіх феадалаў, абудзіць у іх пачуцці нац. гонару і патрыятызму. Напісана ў звязнай форме, вельмі бегла, месцамі схематычна. 3 літ. боку найб. цікавае ў хроніцы паэт. апавяданне пра заснаванне Гедзімінам Вільні, пабудаванае на тапанімічнай легендзе, апрацаванай нар. фантазіяй. Хроніка распаўсюджвалася ў Беларусі ў складзе 2га аднайм. бел.літоўскага летапіснага зводу, што ўзнік у выніку яе аб’яднання з «Летапісцам вялікіх князёў літоўскіх» і інш. часткамі Бел.літоўскага летапісу 1446. Збераглася ў 3 рэдакцыях: кароткай (летапіс Красінскага), пашыранай (Альшэўскі летапіс, Патрыяршы рукапіс, Румянцаўскі летапіс і інш. спісы) і поўнай (Летапіс Рачынскага, Еўраінаўскі летапіс). Паслужыла непасрэднай крыніцай Хронікі Быхаўца, «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай іўсяе Русі» М.Стрыйкоўскага, «Хронікі Еўрапейскай Сарматыі» А.Гваньіні, некаторых інш. хронік і гісторый 16—19 ст.
В.А. Чамярыцкі.
«ХРбНІКА ЛІТОЎСКАЯ I ЖАМОЙЦКАЯ», помнік беларускалітоўскага летапісання 17 ст. Трэцяя частка «Вялікай хронікі», дзе выкладзена сусв. гісторыя да канца 16 ст. Напісана на старабел. мове. Зместам блізкая да Хронікі Быхаўца, асабліва да «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М.Стрыйкоўскага, што была асн. крыніцай для яе складальніка. Прысвечана гісторыі ВКЛ ад міфічнага кн. Палемона да Стафана Баторыя. У творы падкрэсліваецца гіст. значэнне бел. горада Навагрудка як першай сталіцы княства, шмат увагі аддаецца ваен.паліт. узаемаадносінам паміж ВКЛ і Расіяй. Адзіны помнік бел.літоўскага летапісання, дзе змешчана аповесць пра Кулікоўскую бітву — «Сказанне пра Мамаева пабоішча». Побач з унікальнымі звесткамі ў хроніцы нямала гіст. не
430
ХРЫСЦІЯНСТВА
дакладнасцей. Складзена, пэўна, у Паўд. Беларусі, магчыма, у Слуцку, чалавекам, блізкім да Радзівілаў (у хроніцы праслаўляецца іх род, паходжанне якога выводзіцца ад нашчадкаў рымскіх арыстакратаў). У складзе «Вялікай хронікі» бытавала ва Украіне і ў Расіі. Апубл. М.М.Улашчыкам у «Поўным зборы рускіх летапісаў» (т.32, 1975). В.А.Чамярыцкі. ХРЎЦКІ Іван Фаміч (8.2.1810, пас. Ула Бешанковіцкага рна — 13.1.1885), беларускі жывапісец. Акадэмікжывапісу (1839). Творчасць звязана з маст. жыццём Беларусі, Л ітвы і Расіі. Скончыў Полацкі калегіум (1827), Пецярбургскую акадэмію мастацтваў (1836). 3 1845 жыў у маёнтку Захарнічы (цяпер вёска ў Полацкім рне). Працаваў у жанрах нацюрморта, партрэта, пейзажа, інтэр’ера ў традыцыях акадэмічнай школы. Нацюрмортам X. ўласцівы ўраўнаважанасць кампазіцыі, выключнае майстэрства ў перадачы формы, колеру, аб’ёму і фактуры прадметаў, дэкаратыўнасць: «Плады і птушка» (1833), «Кветкі і плады» (1836), «Грыбы і агуркі» (1839), «Нацюрморт з грыбамі» (1842), «Бітая дзічына, агародніна і грыбы» (1854) і інш. У партрэтным жывапісе прытрымліваўся выяўлення індывід. асаблівасцей асобы: «Партрэт маладой жанчыны з кошыкам» (1835), «Партрэт невядо