• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    віч (1788—1877), у в. Радучы — бел. драматург К.Губарэвіч (1907—87), у в. Утра — поўны кавалер ордэна Славы М.І.Івуценка (1921—45). У раёне нарадзіліся Героі Сав. Саюза Л.Я.Маневіч (1898—1945, г. Чавусы), А.Р.Целешаў (1906—40, в. Калясянка), С.І.Чубукоў (1907—83, в. Кузьмінічы), Ц.С.Жучкоў (1922—87, в. Бахацец), С.І.Азараў (1909—42) і І.Р.Карасёў (1922—55, абодва в. Вілейка).
    ЧАВУСЫ, горад у Магілёўскай вобл., цэнтр Чавускага рна, на р. Бася. За 41 км на ПдУ ад Магілёва, чыг. станцыя на лініі Магілёў—Крычаў, вузел аўтадарог на Магілёў, Слаўгарад, Мсціслаў, Чэрыкаў. 10,5 тыс. ж. (2015).
    Вядомы з сярэдзіны 16 ст. як в. Чавусавічы (Чавусовічы). У 1560 сяло ў Магілёўскай воласці ВКЛ. 3 1589 у складзе Магілёўскай эканоміі. 3 1604 горад, у 1634 атрымаў магдэбургскае права і герб — выява Св. Марціна, узброенага мячом, на KaHi. У 1648 — 176 дымоў. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Ч. заняты рус. войскамі і падараваны царом Аляксеем Міхайлавічам пал
    Панарама г. Чавусы.
    коўніку Бел. палка К.Паклонскаму. 3 вясны 1656 рэзідэнцыя казацкага палкоўніка І.Нячая, які да 1659 узначальваў Чавускі полк. Восенню 1660 горад адбіты войскамі Рэчы Паспалітай. У 1708 у час Паўн. вайны 1700—21 разрабаваны шведскімі войскамі. Паступова адбудаваны. У пач. 1770х гг. — больш за 420 двароў, каля 2530 ж. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, цэнтр павета Магілёўскай (у 1796— 1802 Бел.) губ. У 1781 Ч. нададзены новы герб — на чырвоным полі перакрыжаваныя шабля і меч, аб’яднаныя лаўровым вянком (у памяць аб перамозе у 1708 над шведамі ў ваколіцах горада, пад Лясной). 3 1789 у Ч. працавала 2класнае нар. вучылішча. У 1825 — 569 двароў, каля 4 тыс. ж., у 1897 — 4690 ж. 3 1901 працавалі 3класнае гар. вучылішча, царк.прыходская школа. У 1904 — 6,1 тыс. ж., дзейнічалі бальніца, друкарня, біблятэкачытальная. 3 2.2.1919 у РСФСР. 3 26.4.1919 цэнтр Чавускага павета Гомельскай губ., з 4.5.1922 цэнтр воласці Магілёўскага павета. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр Чавускага рна Магілёўскай акругі
    439
    ЧАКВІН
    (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1939 — 7,2 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 15.7.1941 да 25.6.1944 Ч. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1959 — 7,8 тыс. ж, у 2002 — 10,9 тыс. ж.
    У 2015 у Ч. 2 сярэднія, абл. сярэдняя, школа мастацтваў, ДЮСШ, 5дашкольных устаноў, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, бка, Дом культуры, 2 бальніцы, паліклініка, дыспансер, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі; касцёл Дзевы Марыі (1997—2005). Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму; Алея Герояў. Помнікі воінамвызваліцелям, ахвярам фашызму. Помнікі археалогіі — стаянка эпохі неаліту, 2 селішчы (2—10 ст.), курганныя могільнікі (9—12 ст.).
    Першы вядомы план забудовы горада быў зацверджаны ў 1778. У 1870я гг. забрукавана гал. вуліца, адкрыты гар. парк, тэлеграфная станцыя. Тэр. сучаснага горада размешчана на павышаным роўным рэльефе. Планіровачная структура кампактная, з прамавугольнай сеткай дробных кварталаў. Аўтамагістраллю Магілёў—Чэрыкаў і р. Бася горад падзелены на 4 планіровачныя раёны: Цэнтр., Зарэчча, пасёлкі льнозавода і Дзяржкамсельгастэхнікі. Яны звязаны паміж сабой, з чыг. вакзалам і аўтастанцыяй вуліцамі Азарава і 60годдзя СССР. Гал. вуліца Ленінская перасякае горад з 3 на У ад аўтастанцыі да ракі. На скрыжванні яе з вул. Савецкая сфарміравана гал. гар. плошча, на якой склаўся адм.грамадскі і культ. цэнтр. 3 Пд плошчу замыкае гар. парк, які закладзены ў 19 ст. Пераважае аднапавярховая індывід. забудова сядзібнага тыпу. Цэнтр. частка горада забудавана 2, 5, 9павярховымі жылымі дамамі. Ч. развіваюцца паводле генплана 2009. У 2000я гг. пабудаваны фізкульт.аздараўленчы комплекс, будынак ААТ «ААБ Беларусбанк», Вазнясенская царква, гасцініца «Чавусы», сфарміраваны мікрараён Цэнтр., рэканструяваны раённая бальніца, буды
    нак ААТ «Белаграпрамбанк». Зона адпачынку — р. Бася.
    ЧАКВІН ІгарУсеваладавіч (20.8.1954, Мінск — 26.4.2012), беларускі гісторык, этнолаг і антраполаг. Док
    тар гіст. навук (1995). Скончыў БДУ (1977). 3 1981 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Даследаваў пытанні этнасац. працэсаў, этнагенезу і этнічнай гісторыі беларусаў эпохі феадалізму, этнаграф. і субэтнаграф. групы беларусаў, міжэтнічныя і міжканфесійныя адносіны ў Беларусі, пытанні палеантрапалогіі і палеадэмаграфіі беларусаў. Па краніяметрычных матэрыялах з курганоў і могільнікаў крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў, балтаў стварыў больш за 20 антрапалагічных рэканструкцый твараў і фізічных тыпаў жыхароў бел. зямель 10—18 ст. Адзін з аўтараў кн. «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 1, 1997), «Беларусы. Т. 4. Вытокі і этнічнае развіццё» (2001), «Беларусы. Т. 6. Грамадскія традыцыі» (2002), «Беларусы. Т. 10. Славянскія этнакультурныя традыцыі» (2007), «Этнакультурныя працэсы Усходняга Палесся ў мінулым і сучаснасці» (2010) і інш.
    ЧАМАДЎРАЎ Яўген Рыгоравіч (28.1.1914, г. Шуміха Курганскай вобл., Расія — 25.2.2006), беларускі тэатральны мастак. Засл. дзеяч мастацтваў Таджыкістана (1945), Літвы (1954), Расіі (1958). Нар. мастак Беларусі (1963). Акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1994). Скончыў Ленінградскую акадэмію
    мастацтваў (1938). У 1959—76 гал. мастак Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова ў 1960—91 (з перапынкам) выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце. Творчай манеры Ч. былі ўласцівы відовішчнасць, маштабнасць, эпічная і манумент. выразнасць вобразаў, выкарыстанне лепшых традыцый рус. сцэнаграфіі. Графічную лаканічнасць малюнка спалучаў з дэкаратыўнасцю колеру. Майстар тэатр. касцюма. Сярод аформленых ім спектакляў: оперы «Калючая ружа» (1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970) Ю.Семянякі, «Пікавая дама» П.Чайкоўскага (1960, 1972), «Арэстэя» С.Танеева (1963), «Яснае світанне» А.Туранкова (1964), «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Алеся» Я.Цікоцкага, «Брэсцкая крэпасць» К.Малчанава (усе 1967), «Андрэй Касценя» М.Аладава (1970), «Хаваншчына» (1970) і «Барыс Гадуноў» (1974) М.Мусаргскага, «Залаты пеўнік» М.РымскагаКорсакава (1971), «Сельскі гонар» П.Масканьі (1973); балеты «Мара» (1961), «Альпійская балада» (1967) і «Выбранніца» (1969) Я.Глебава, «Святло і цені» Г.Вагнера (1963), «Папялушка» (1965) і «Рамэа і Джульета» (1968) С.Пракоф’ева, «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага (1967); аперэты «Сільва» І.Кальмана (1971), «Чацвёрты пазванок» М.Ларні (1973) і інш. Афармляў таксама цыркавыя і эстр. праграмы, масавыя відовішчы. Дзярж. прэмія СССР 1949.
    ЧАМЯРЫЦКІ Вячаслаў Антонавіч (н. 22.7.1936, в. Рабкі Дзятлаўскага рна), беларускі літаратуразнавец, крытык, тэкстолаг, перакладчык. Канд. філал. н. (1967). Скончыў БДУ (1958). Настаўнічаў. 3 1965 у Інце мовы і літаратуры Цэнтра даследаванняў бел. культуры, мовы 1 лры НАН Беларусі (у 1991—2008 заг. аддзела). Даследуе гісторыю бел. летапісання, творчасць і культ.гіст. ролю пісьменнікаў і дзеячаў бел. культуры, літ. спадчыну Беларусі стараж. перыяду. Распрацаваў новую навук.
    440
    ЧАРНАБАЕЎ
    канцэпцыю гісторыі бел. лры 11— 18 ст. Аўтар манаграфій: «Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў» (1969), «Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў Сярэдневякоўі» (1998), «Летапісы і хронікі Вялікага Княства Літоўскага XV—XVIII ст.» (2015). Адзін з аўтараў кн. «Францыск Скарына» (на франц. 1979; англ. 1980), «Традыцыі літаратуры Старажытнай Русі ў беларускай літаратуры: дакастрычніцкі перыяд» (1982), «Гісторыя беларускай літаратуры 11 — 19 ст.» (т. 1—2, 2006—07). Прымаў удзел ў выданні «Поўнага збору рускіх летапісаў» (т. 32, 1975; т. 35, 1980),дзеўпершынюапубл. Магілёўскую хроніку, навук.папулярнага зб. «Беларускія летапісы і хронікі» (1997), складальнік, аўтар прадмовы і каментарыяў да зб. «Слова пра паход Ігаравы» (1986). Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
    ЧАНТЎРЫЯ Уладзімір Аляксандравіч (28.6.1923, г. Баку  28.11.1988), беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог. Др архітэктуры (1965), праф. (1968). Скончыў Азербайджанскі індустрыяльны інт (1947). У 1947—49 у інце «Белдзяржпраект». 3 1953 выкладаў у Бел. політэхн. інце (з 1969 заг. кафедры). Адзін з аўтараў праектаў дэталёвай планіроўкі гіст. цэнтраў Гродна (1970) і Віцебска (1972). Пад яго кіраўніцтвам праведзены абмеры помнікаў бел. дойлідства (1954—70) і абследаванне гіст. забудовы бел. гарадоў (1971—82). Даследаваў гісторыю бел. архітэктуры: «Архітэктура Беларусі канца XVIII — пачатку XIX ст.» (1962), «Архітэктурныя помнікі Беларусі» (1982), «Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі» (1986). Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
    7в.: Атлас памятнйков архнтектуры й меморйальных комплексов Белоруссйй. Мйнск, 1983; Нстормя архмтектуры Белоруссйй. Т. 1. 3е йзд. Мйнск, 1985; Белоруссчя, Лйтва, Латвня. Эстонйя. Мйнск, 1986 (у суаўт.).
    ЧАРГІНЁЦ Мікалай Іванавіч (н. 17.10.1937, Мінск), беларускі пісьменнік, дзярж. дзеяч Беларусі. Генераллейтэнант унутранай службы (1993). Канд. юрыд. навук (1977). Праф. (2002). Скончыў БДУ (1969). 3 1964 у органах унутраных спраў, у
    М. I. Чаргінец.
    1981—84 начальнік Упраўлення крымінальнага вышуку, з 1987 — Бел. ўпраўлення ўнутраных спраў па транспарце Мінва ўнутраных спраў Беларусі. 3 1993 старшыня Кта па сац. абароне ваенаслужачых, ветэранаў вайны пры CM Рэспублікі Беларусь. 3 1996 памочнік Кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 3 1997 старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь па міжнар. справах і нац. бяспецы, з 1998 — камісіі Парламентскага сходу Саюза Беларусі і Расіі па знешняй палітыцы. 3 2002 старшыня Беллітфонда, з 2005 — Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жанравая накіраванасць яго прозы вызначаецца ярка выражанымі прыгодніцкімі і дэтэктыўнымі сюжэтамі. У аповесцях «Чацвёрты след» (1973), «Трывожная служба» (1975), «Следства працягваецца» (1977), «Фінал Краба» (1979), «Служба — дні і ночы» (кн. 1—2, 1981), раманах «Вам — заданне» (1982), «За секунду да стрэлу» (1983) складаная і небяспечная служба супрацоўнікаў міліцыі ў Вял. Айч. вайну і ў мірны час. Вайне ў Афганістане прысвечаны раманы «Тайна Чорных гор» (1987) і «Сыны» (1989) барацьбе з міжнар. тэрарызмам, раманпрадбачанне «Ілоты вар’яцтва» (1995). Аўтар раманаў «Тайна аваль