• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Вакальная група «Чысты голас».
    ках, у т.л. ў БССР. Па ўтрыманні золата адпавядалі манеце Рас. імперыі ў 10 руб. У 1923 Ч. забяспечвалі 80% грашовага абарачэння краіны. 3 1923 Ч. стаў адзіным цвёрдым плацёжным сродкам, але падвяргаўся інфляцыі. Зняты з абарачэння ў 1947, паступова выключаўся з абарачэння з увядзеннем новых узораў адпаведных наміналаў. У пасляваен. час Ч. да пач. 1990х гг. — простанародная назва банкаўскага білета чырвонага колеруўзору 1961 наміналам Юруб.
    І.І. Сінчук.
    «ЧЬІСТЫ ГОЛАС», беларуская вакальная група. Створана ў 1992 у Мінску пры ЗАО «Белтэхэкспарт». 3 2005 працуе пры ўстанове «Мінскканцэрт». У складзе групы салісты: В.Прыгун (маст. кіраўнік), А.Тышко (абодва барытоны), засл. артыст Беларусі А.Пыжык, Д.Мінікаеў (абодватэнары), Ю.Гузіч (бас). Сяродасн. муз. кірункаў: праваслаўныя духоўныя песнапенні, класічныя творы, бел., рус., укр. нар. песні, хіты 1960— 80х гг., творы сучасных аўтараў. У рэпертуары таксама праграмы: да 55годдзя Вял. Перамогі «На вайне
    448
    ЧЭРВЕНЬСКІ
    Фрагмент центр. забудовы г. Чэрвень.
    як на вайне» (2000, з У.Гасцюхіным), «Мілых твараў рысы» (2005), пастаноўка «Ганна Снегіна» па аднайм. паэме С.Ясеніна (2006, рэж. У.Гасцюхін) і інш. Калектывам запісаны альбомы: нар. песень «Спявай, славянская душа», праваслаўнай музыкі «Нараджэнне на нябёсах» (абодва 1995), «Гэй, ухнем» (1996), «На вайне як на вайне» (2007) і інш. Прэмія Прэзіэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 1996.
    ЧЭРВЕНЬ (да 1923 I гу м е н ), горад у Мінскай вобл., цэнтр Чэрвеньскага рна, на р. Чэрвенка (б. Ігуменка), каля аўтадарогі Мінск—Магілёў. За 62 км на ПдУ ад Мінска, 30 км ад чыг. ст. Пухавічы налініі Мінск—Асіповічы, аўтадарогамі злучаны з Мар’інай Горкай, Смалявічамі. 9,7 тыс. ж. (2015).
    Вядомы з 1387 пад назвай Ігумен у складзе Мінскага павета Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1й пал. 15 ст. мястэчка, уласнасць Кежгайлаў, з 1447 — віленскага біскупа. У антыфеадальную вайну 1648—51 сяляне і казакі каля Ігумена разграмілі атрад харунжага Я.Паца. У час войнаў Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і Паўн. 1701—21 Ігумен разрабаваны і моцна разбураны. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, з 1795 горад, цэнтр Ігуменскага павета Мінскай губ. У 1795 — 85 двароў, 560 ж., яўр. школа. У 22.1.1796 горад атрымаў герб: на блакітным полі сярэбраны куст кветак і 5 залачоных пчол над
    ім. У вайну 1812 горад значна разбураны, у 1825 — 263 двары, каля 900 ж. У час паўстання 1863—64 тут дзейнічаў атрад на чале з Б.Свентаржэцкім. У 1897  4573 ж., у 1905  664 двары, 5121 ж., 6 пачатковых школ, бальніца, аптэка. 3 1.1.1919 у БССР. 18.9.1923 перайменаваны ў Ч. (ад назвы месяца), цэнтр Чэрвеньскага павета. 3 17.7.1924 цэнтр Чэрвеньскага рна. Да 26.7.1930 у Мінскай акрузе. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У 1939 — 6,4 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 2.7.1941 да 2.7.1944 Ч. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. Дзейнічалі падп. групы.
    У 2015 у Ч. гімназія, 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, ДЮСШ, 6 дашкольныхустаноў, Цэнтр культуры і вольнага часу, 2 бкі, краязнаўчы музей, бальніца, кінатэатр; Мікольская царква (1990я гг.), Крыжаўзвіжанскі касцёл (пач. 21 ст.), 3 малітоўныя дамы. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помнікі: моладзі і камсамольцам часоў Грамадз. вайны, Вызвалення, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, С.Манюшку, Герою Сав. Саюза Г.Ф.Барыкіну, аднаму з кіраўнікоў партыз. руху на Чэрвеншчыне А.К.Флягонтаву. Алея Герояў.
    ЧЭРВЕНЬСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1920 у г. Чэрвень як цэнтр. бка. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Чэрвеньскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы.
    Кніжны фонд (2015) 89,3 тыс. экз., 3,4 тыс. чытачоў. Пры бцы дзейнічаюць цэнтр прававой інфармацыі, клубы літ.маст. «Ветразь» (з 1985), для людзей пажылога ўзросту «Журавінка» (з 2000), для моладзі і падлеткаў «Маладзёжнае скрыжаванне» (з 2009). 3 2007 бка працуе па праграме «Мудрасць здаровага ладу жыцця». 3 2013 жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліобус (25 вёсак).
    Г.А. Ніціеўская.
    ЧЙРВЕНЬСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў цэнтры і на У Мінскай вобл. Цэнтр — г. Чэрвень. У складзе раёна г.п. Смілавічы, 197 сельскіх насел. пунктаў, 8 сельсаветаў: Валявацкі, Кліноцкі, Калодзежскі, Лядскі, Раваніцкі, Руднянскі, Смілавіцкі, Чэрвеньскі. Пл. тэр. 1630 км2, лясы займаюць 39%. Нас. 31,9 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (93,2%), рускія (4,3%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (2,5%). Патэр. раёна праходзяць аўтадарогі Мінск—Чэрвень—Магілёў, Мар’іна Горка—Чэрвень—Смалявічы і інш.
    Раён утвораны 17.7.1924, падзелены 20.8.1924 на 11 сельсаветаў, да 26.7.1930 у складзе Мінскай акругі. 8.7.1931 далучаны 1 сельсавет скасаванага Смілавіцкага рна. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. — пач. ліп. 1941 раён акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі тут 7561 чал., спалілі 25 вёсак (3 з іх пасля вайны не
    449
    ЧЭРВЕНЬСКІ
    адрадзіліся). Дзейнічалі чэрвеньскія падп. райкамы КП(б)Б (кастр. 19423.7.1944) і ЛКСМБ (2.7.19413.7.1944), партыз. брыгады М.М.Нікіціна, 1я Мінская, «За Радзіму» імя Флегантава, «За Савецкую Беларусь», імя Шчорса, «Разгром», «Чырвоны сцяг», імя газеты «Праўда», імя Кірава, 1я Асіповіцкая, асобныя партыз. атрады. Выдавалася падп. газета «Червенскнй партмзан». Раён вызвалены ў пач. ліп. 1944 воінамі 2га і 1га Бел. франтоў у ходзе Мінскай аперацыі. 20.1.1960 далучаны Смілавіцкі сельсавет скасаванага Рудзенскага рна. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 раён уключаў тэр. Бярэзінскага рна. 3 1965 у сучасных межах. У 2000 у раёне г.п. Смілавічы, 197 сельскіх нас. пунктаў, 10 сельсаветаў.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, мэблевай, абутковай, хім. прамсці і інш. У раёне (2015) прафес. буд. ліцэй, гімназія, 7 сярэдніх школ, 6 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад—сярэдняя школа і 1 — дзіцячы сад—базавая школа, 4 дзіцячыя школы мастацтваў, спецыялізаваная дзіцячаюнацкая школа алімпійскага рэзерву, 13 дзіцячых дашкольных устаноў, фізкульт.аздараўленчы цэнтр, цэнтры: раённы турысцкакраязнаўчы, 2 творчасці дзяцей і моладзі (у г. Чэрвень і г.п. Смілавічы), сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённы Цэнтр культуры і вольнага часу, пасялковы і 11 сельскіх дамоў культуры, Цэнтр рамёстваў (в. Вайнілава), сельскі Дом фальклору (в. Горкі), 3 клубыбібліятэкі, аўтаклуб, раённая, раённая дзіцячая, пасялковая, дзіцячая (г.п. Смілавічы) і 13 сельскіх бк, 2 бібліятэкіклубы, 1 спецыялізаваная бка (для інвалідаў па зроку), раённы краязнаўчы музей (з экспазіцыямі нар. побыту ў в. Іванічы і прысвечанай С.Манюшку ў пас. Азёрны). У сістэме аховы здароўя 3 бальніцы, паліклініка, 5 урачэбныхамбулаторый, ІбФАПаў. Выдаецца газ. «Раённы веснік». У раёне
    23 рэліг. абшчыны, у т.л. 12 праваслаўных, 4 каталіцкія, 3 евангельскіх хрысціянбаптыстаў 3 хрысціян веры евангельскай, 1 мусульманская. Найб. значныя археал. помнікі: гарадзішчы каля вёсак Гарадок і Уборкі. Помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: касцёл Св. Антонія (1790) і палацавапаркавы комплекс (2я пал. 19 ст.) у в. Раванічы, палацавы комплекс (19 ст.) у г.п. Смілавічы. Помнікі гісторыі: брацкія магілы удзельнікаў польскасав. вайны 1919—20: чырвонаармейцаў у вёсках Калодзежы і Нежаўка, чырвонаармейцаў і партызан у в. Зенанполле; сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Астравы, Ведрыца, Замасточча, Іванічы, Карпілаўка, Новыя Зелянкі, Праўда, Турэц, партызан у вёсках Навадвор’е і Раваніцкая Слабада, сав. воінаў і партызан у вёсках Грабянец, Каляіна, Клінок, Кутузаўка, Майзарова, Нежаўка, Раванічы, Рудня, Рэчкі, Чарнава, сав. воінаў, партызан і мірных жыхароў у в. Дубаўручча; магілы ахвяр фашызму у вёсках Арэхаўка, Ачыжа, Калодзежы, Клінок, Ляды, Раваніцкая Слабада, Усохі; помнікі землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Ачыжа, Вайнілава, Ведрыца, Велікаполле, Грабёнка, Дамавіцк, Залессе, Запасенне, Заполле, Іванічы, Карпілаўка, Красны Дар, Кулікі, Луч, Натальеўск, Новыя Зелянкі, Рудня, Шасціснопы, сав. воінам і землякам у в. Турэц, партызанам у вёсках Горкаўская Слабада, Іванічы, Клінок, Раваніцкая Слабада, Раванічы, на месцы спаленых ням.фаш. захопнікамі вёсак Буда і Папова Града, кампазітару С.Манюшку ў пас. Азёрны. Мемар. комплексы: у гонар партыз. брыгады «Разгром» каля в. Раваніцкая Слабада; на магіле сав. ваеннапалонных і мірных жыхароў у в. Натальеўск. У б. фальварку Убель каля сучаснага пас. Азёрны нарадзіўся польскі і бел. кампазітар С.Манюшка (1819—72), у в. Ляды — біёлаг, географ і падарожнік К.М.Ельскі (1837—96), у г. Чэрвень — касманаўт,
    Герой Расіі А.В.Навіцкі (н. 1971). Сярод ураджэнцаў Чэрвеньшчыны — Героі Сав. Саюза В.І.Тарлоўскі (в. Ачыжа, 1902—90), І.І.Крукаў (в. Чарнава, 1910—94), С.Ш.Гурэвіч (г. Чэрвень, 1915—82), М.М.Казачэнка (в. Бярозаўка, 1916—77), І.І.Ладуцька (в. Стары Пруд, 1916—2011), С.А.Карнач (в. Клінок, 1918—91), А.М.Дулеба (в. Дубовы Лог, 1920— 83), поўны кавалер ордэна Славы Л.М.Міхіевіч (в. Рэчкі, 1920—89).
    ЧЭРВЕНЬСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1991 у г. Чэрвень, адкрыты для наведвальнікаўу 1992. Пл. экспазіцыі 329 м2. Асн. фонд — каля 8 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — больш за 1,2 тыс. адзінак (2015). У музеі 3 экспазіцыйныя залы: «Ігуменшчына старажытная», «Вялікая Айчынная вайна на Чэрвеньшчыне», «Культурныя дасягненні Чэрвеньшчыны». Сярод экспанатаў: археал. знаходкі з гарадзішчаў жал. веку каля вёсак Турэц і Гарадзішча, матэрыялы пра паўстанне 1863—64, Ігуменшчыну ў пач. 20 ст. і ў гады Першай сусв. вайны, прадметы сялянскага побыту і прылады працы рамеснікаў 19 — пач. 20 ст. Прадстаўлена вял. колькасць экспанатаў, звязаных з дзейнасцю на Чэрвеньшчыне антыфаш. падполля і 9 партыз. брыгад у Вял. Айч. вайну. Экспазіцыя, прысвечаная культ. дасягненням раёна, знаёміць са славутымі землякамі: кампазітарам С.Манюшкам, мастаком Х.Суціным, пісьменнікам М.Пянкратам, алімпійскім чэмпіёнам В.Шарыем, мастаком М.Няхаем і інш. Распрацавана музейнапед. праграма «Мой край завецца Беларуссю». Пры музеі працуе інтэлектуальнаасветніцкі клуб «Бонда».
    ЧЭРЫКАЎ, горад у Магілёўскай вобл., на р. Сож. За 77 км на ПдУ ад Магілёва, 32 км ад чыг. ст. Крычаў, вузел аўтадарог на Магілёў, Касцюковічы, Слаўгарад, Крычаў, Краснаполле. Цэнтр Чэрыкаўскага рна. 8,2 тыс. ж. (2015).