Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
456
ШАУРА
Да арт. Шаркаўшчына. Будынак цэнтральнай раённай бальніцы.
мы КП(б)Б (11.9.19432.7.1944) і ЛКСМБ (14.9.19432.7.1944), партыз. брыгады імя Суворава, імя Леніна, «Спартак», «Кастрычнік», «За Радзіму», 4я Бел. імя Гастэлы, 16я Смаленская і інш. партыз. фарміраванні. Выдавалася падп. газ. «Народный мстнтель». Раён вызвалены ў канцы чэрв.—пач. ліп. 1944 у ходзе Полацкай аперацыі войскамі 1га Прыбалтыйскага фронту. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абласцях. 17.4.1962 раён скасаваны, г.п. Шаркаўшчына і 7 сельсаветаў перададзены Мёрскаму, 2 сельсаветы — Браслаўскаму рнам. 30.7.1966 Ш.р. утвораны зноў у складзе 9 сельсаветаў. У 2000 у раёне 8 сельсаветаў, 272 сельскія нас. пункты.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай прамсці і інш. У раёне (2015) 5 сярэдніх, 10 базавых школ, 6 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад — школа (у т.л. 2 на аснове сярэдняй, 4 — пачатковай школы), 2 школы мастацтваў, ДЮСШ, 10 дашкольных устаноў, цэнтры: дзяцей і моладзі, сац. пед., карэкцыйнаразвіваючага
навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённыя Цэнтр культуры і Цэнтр рамёстваў, 11 сельскіх Дамоў культуры, Цэнтр культуры і нар. традыцый і Дом ганчара (в. Германавічы), Цэнтр культуры і адпачынку (в. Верацеі), Дом нар. творчасці (в. Буеўшчына), Дом фальклору (в. Каўшэлева), 4 сельскія клубы, аўтаклуб, раённая, дзіцячая і 19 сельскіх бк, музей культуры і побыту (в. Германавічы, з філіялам у в. Лужкі), музей садаводаселекцыянера І.П.Сікоры ў б. в. Малыя Алашкі. У сістэме аховы здароўя раёна 3 бальніцы, паліклініка, 2 амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, 18 ФАПаў. Выдаецца раённая газ. «Кліч Радзімы». У раёне 17 рэліг. абшчын, у т.л. 8 праваслаўных, 4 каталіцкія, 3 стараабрадніцкія, 1 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 1 хрысціян веры евангельскай. Помнік археалогіі: гарадзішча ў в. Гарадзец. Помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: Праабражэнскі касцёл (1787), сядзібнапаркавы комплекс (канец 18 — 19 ст.), Успенская стараабрадніцкая царква (1900) у в. Германавічы, Міхайлаўскі касцёл (1744—56),
царква Раства Багародзіцы (1794) і вадзяны млын (19—пач. 20 ст.) у в. Лужкі, сядзібнапаркавы комплекс і капліца (канец 18 ст.) у в. Гарадзец, Ільінская царква (1825) у в. Шкунцікі, Успенская царква (1914) у в. Варонка. Помнікі гісторыі: брацкая магіла сав. воінаў у в. Лужкі, брацкая магіла сав. воінаў і мірных жыхароў у в. Лонскія, магіла сав. ваеннапалонных у в. Гарадзец. Помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у в. Амбросенкі, Белы Двор, Більдзюгі, Боўкалы, Верацеі 1, Вял. Сяло, Гарадзец, Германавічы, Грыгараўшчына, Дворнава, Дзіўная, Жукоўшчына, Запруддзе, Зорка, Каўшэлева, Корніца, Мішуты, Наваселле, Пялікі, Радзюкі, Сасноўцы, Сталіца, Станіславова, Юзафова. У б. в. Малыя Алашкі нарадзіўся бел. селекцыянераматар І.П.Сікора (1885—1966), на б. хутары Падсосна — бел. пісьменнік М.Mamapa (1902—76), у б.в. Гарбуны — нар. артыст Беларусі П.П.Дубашынскі (19312000).
ШАСТАК, 1) беларуская 1 ўкраінская назва манеты наміналам у 6 грошаў у 16—18 ст. 2) Рас. білонная манета, якая прызначалася для забеспячэння плацежаздольнасці арміі Пятра I на тэр. Беларусі, Украіны і Польшчы ў час Паўн. вайны 1700—21. Эталонам для чаканкі была манета Рэчы Паспалітай у 6 грошаў. Афіцыйна ўстаноўленыя проба і лігатурная маса пры выпуску былі паменшаны. Рыначны курс абарачэння — 4 капейкі. Ш. выпускалі Кадашаўскі і Красны манетныя двары ў 1707 і, магчыма, у 1708 штэмпелямі 1707.
ШАЎРА Рыгор Фёдаравіч (н. 30.8.1944, в. Малы Поўсвіж Лепельскага рна), беларускі мастацтвазнавец, мастак. Др мастацтвазнаўства (2009), праф. (1997). Скончыў Віцебскі пед. інт (1971). 3 1977 выкладаеў Беларускім унце культуры і мастацтваў (з 1993 заг. кафедры). Даследуе праблемы развіцця бел. прафес., нар. і аматарскага мастацтва, творчасць
457
ШАЎРОВА
Р.Шаура. Гурзуф у кастрычніку. 2001.
сучасных бел. мастакоў («Самадзейнае выяўленчае мастацтва Беларусі: Жывапіс, графіка, скульптура», 1995, і інш.). Працуе ў акварэлі: пейзажы «Над возерам Лепельскім» (1977), «Над ракой Улай» (1997), «Настальгія», «Вячэрняя рапсодыя» (абедзве 1998), «Кастрычніцкі мажор» (2000), «Лагойшчына зімой» (2002), «Гурзуф у кастрычніку» (2003), «Вечар на Заходняй Дзвіне» (2005) , «На лепельскіх азёрах» (2007), «Туманная раніца» (2013), «Дарога на Вязынку» (2015); нацюрморты: «Нацюрморт з гладыёлусамі» (1978), «Нацюрморт з сухіх кветак» (1982) і інш. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2000. Дзярж. прэмія Беларусі 2003.
Тв.: Пейзаж у беларускім жывапісе. Мінск, 1980; Беларускі пейзажны жывапіс. Мінск, 1982; Перспектыва ў малюнку іжывапісе. Мінск, 1999; Малюнак у навучальным працэсе. Мінск, 2003; Развіцйё народнага выяўленчага і дэкаратыўнага мастацтва Беларусі ў другой палове XIX — пачатку XXI ст. Мінск, 2006.
Г.А.Фатыхава.
ШАЎРОВА С.С. МУЗЁЙ ДРАЎЛЯНАЙ СКУЛЬПТЎРЫ, філіял Музейнага комплексу гісторыі і куль
туры Аршаншчыны. Засн. ў 1992 у г. Орша ў доме самадзейнага разьбяра па дрэве, нар. майстра Беларусі С.С.Шаўрова (1916—2000). Агульная пл. экспазіцыі 35,3 м2. Спачатку калекцыя музея налічвала 19 скульптур майстра, цяпер экспануюцца 50 скульптур, усяго ў фондах музея больш за 270 работ. У асн. экспазіцыйнай зале — б. майстэрні С.Шаўрова — прадстаўлены асабістыя рэчы, фотаздымкі, дакументы, узнагароды, рабочыя інструменты.
В.Шкаруба.
Восеньскае святло. 2002.
Скульпт. кампазіцыям майстра ўласцівы дасціпнасць, гумар, часам гратэск. Часта гэта партрэты родзічаў, аднавяскоўцаў, жанравыя сцэнкі. У работах увасоблены фалькл., літ., казачныя, анімалістычныя матывы, гераічнае мінулае краіны, нар. побыт і інш. Пры музеі ў асобным будынку працуе майстэрня драўлянай скульптуры, праводзяцца заняткі гуртка «Юны разьбяр». Каля музея пад адкрытым небам створана «Казачная паляна», аздобленая творамі сучасных майстроў разьбы па дрэве, дзе арганізуюцца святочныя мерапрыемствы, канцэрты, маст. пленэры. У музеі праводзяцца выстаўкі прафес. і аматарскай драўлянай скульптуры.
ШКАРЎБА Валерый Фёдаравіч (н. 10.12.1957, г. Барысаў), беларускіжывапісец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (2014). Скончыў Бел. тэатр.
458
ШКЛОЎ
маст. інт (1981). Працуе ў жанры пейзажа. Яго творам уласцівы глыбокі лірыкафілас. сэнс, кампазіцыйная завершанасць, гармонія форм і фарбаў, пластычная структура, асаблівая вытанчанасць дробнага мазка. Сяродтвораў: «Пачатак зімы» (1985), «Першая зеляніна» (1986), «Туман» (1987), «Цішыня» (1988), «Стары сад» (1989), «Паміж небам і зямлёй» (1990), «Жураўлі прыляцелі» (1991), «Маўклівасць» (1992), «Успамін» (1995), «Дакрананне» (1997), «Павеяла холадам» (1998), «Хваляванне» (2000), «Да вясны» (2001), «Восеньскае святло», «Дзічка» (абедзве 2002), «Ранняя вясна» (2004), «Сам на сам» (2005), цыкл «Спрадвечнае» (2002), «Мелодыя цішыні» (2006), «Пад снегам» (2007), «На вадзе» (2008), «Светлы дзень» (2009), «Ціхі вечар» (2010), «На паляне» (2011), «Дрэвы» (2013), «Воблачны дзень», «На ціхай рэчцы» (абодва 2014), «На павароце» (2015) і інш. Чарнобыльскай тэме прысвечаны карціны «Змрок», «Пачатак мая», «Ціхае Палессе», «Прыпяць» (усе 1987). Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Г.А. Фатыхава.
ШКЛОЎ, горад у Магілёўскай вобл., цэнтр Шклоўскага рна, на правым беразе Дняпра. За 30 км на Пн ад Магілёва, чыг. станцыя на лініі Орша— Магілёў, аўтадарогамі злучаны з Магілёвам, Оршай, Горкамі, Бялынічамі і Круглым. 16,4 тыс. ж. (2015).
Вядомы з 1й чвэрці 16 ст. Першапачатковае гарадзішча стараж. Ш. размяшчалася на тэр. цяперашняй вёскі Стары Шклоў на беразе р. Шклоўка. У пісьмовых крыніцах згадваецца ням. падарожнікам С.Герберштэйнам пад 1520. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534— 37 у 1535 спалены рус. ваяводам Шуйскім. Да 1524 належаў Гаштольдам, з сярэдзіны 16 ст. — Хадкевічам. 3 2й пал. 16 ст. цэнтр Шклоўскага графства. У час Інфлянцкай вайны 1558—82 двойчы спалены рус. войскамі ў 1563 і 1580. У 1650 — 1220 дымоў, 8540 ж. У пач. вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 жыха
Шматпавярховы жылы дом па вул. Савецкая у г. Шклоў.
ры Ш. вытрымалі аблогу (1654), але пазней здалі горад. Летам 1655 у Ш. знаходзілася часовая стаўка рус. papa Аляксея Міхайлавіча. У кастр. 1660 горад вызвалены, пасля чаго жыхары вытрымалі яшчэ адну аблогу рус. войск. У 1661 — 490 дымоў, 4375 ж. У чэрв. 1666 захоплены рус. войскамі Я.К.Чаркаскага, шклоўская шляхта за «здраду» 1660 саслана ў Казань. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 вернуты Рэчы Паспалітай. У 1690 у Ш. быў вял. пажар. Горад быў перанесены на бераг Дняпра, дзе цяпер знаходзіцца сучасная в. Рыжкавічы. У вер. 1708 у час Паўн. вайны 1700—21 разбураны шведскімі войскамі. У 1731 перайшоў да Чартарыйскіх. 3 сярэдзіны 17 ст. дзейнічала ратуша. У 1762 Ш. атрымаў магдэбургскае права, пячатку і герб (у блакітным полі рука, якая трымае сярэбраны бязмен). У пач. 1770х гг. апошні ўладальнік Шклоўскага графства А.Чартарыйскі пачаў будаваць новы горад, для якога высек лес і ачысціў шырокую пляцоўку за 2,5 вярсты на Пн ад Рыжкавіч, дзе цяпер размешчаны сучасны
горад. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыіі, канфіскаваны ў кн. А.Чартарыйскага. У 1773—77 цэнтр павета Магілёўскай правінцыі і губерні. 3 1777 мястэчка, цэнтр Шклоўскай воласці Магілёўскага павета. 3 1778 уладанне С.Г.Зорыча, які засн. мануфактуры, шляхетнае вучылішча, тэатр. У пач. 19 ст. важны гандлёвы цэнтр, прыстань на Дняпры. У 1829 — 1550двароў, 10 610 ж., у 1860 — 1326 двароў, 12 421 ж. У пач. 20 ст. праз Ш. прайшла чыг. Орша—Магілёў; каля 10 тыс. ж., 2 пачатковыя вучылішчы. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр Шклоўскага рна Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), 6617 ж. 3 3.7.1925 горад. У 1939 — 8,1 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 12.7.1941 да 27.6.1944 Ш. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1941 загубілі тут каля 3 тыс. чалавек. У 1959 — 7,8 тыс. ж., у 1970 — 9,9 тыс. ж., у 2002 — 16 тыс. ж.
Паводле малюнка 18 ст. горад размяшчаўся на правым беразе Дняпра, уздоўж якога і развіваўся. Меў лінейную квартальную пла
459
ШКЛОЎСКАЯ
ніроўку, тэр. горада была абнесена драўлянай абарончай сцяной. Гал. вуліца (участак дарогі Орша—Магілёў) перасякала горад з Пн на Пд. Уезд у Ш. з боку Оршы фарміравала ярусная брама ў паркане, завершаная купалам. Цэнтр. частку горада фарміравалі гандлёвая плошча з ратушай, будынкі касцёла і кляштара. На Пн ад Ш. на аршанскай дарозе знаходзіўся драўляны манастыр. На процілеглым беразе Дняпра знаходзілася прадмесце, якое злучалася з гандлёвай плошчай мостам цераз раку, і замкавы сад. Лінейная планіровачная структура сучаснага горада, выцягнутага з Пн на Пд, абумоўлена размяшчэннем горада ўздоўж Дняпра. Адм.грамадскі і культ. цэнтр склаўся на вуліцах Ленінская і Савецкая. На скрыжаванні вуліц Савецкая і Пралетарская сфарміравана гал. плошча горада. Кварталы прамавугольныя, невял., пераважна з аднапавярховай індывід. забудовай сядзібнага тыпу. Шматпавярховая забудова сканцэнтравана на вуліцах Савецкая, Калгасная, Энтузіястаў, Ленінская, Паркавая. Горад развіваецца паводле генплана 2012. Пабудаваны завод газетнай паперы, спарт. комплекс, турысцкаэкскурсійны комплекс «Лысая гара», адноўлена ратуша з гандлёвымі радамі, усталяваны помнік «Агурку» (2007, скульп. А.Вераб’ёў). У 2010—15 рэканструяваны мост цераз Дняпро, пабудаваны два 8павярховыя жылых дамы па вул. Савецкая і 70год Вялікай Перамогі. Вядзецца будаўніцтва Лядовай арэны (2015). Зоны адпачынку — р. Дняпро, гар. парк.