Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
450
ЧЭРЫКАЎСКАЯ
Гарадское возера ў г. Чэрыкаў.
Вядомы з 16 ст. як цэнтр Чэрыкаўскай воласці Магілёўскай эканоміі ВКЛ. Да 17 ст. вёска Магілёўскага староства, з 1604 горад. 3 1641 мястэчка з магдэбургскім правам, меў герб: у блакітным полі сярэбраны мур з 3 вежамі, у цэнтры — брама з рыцарам, узброеным дзідай. У 1649 каля 2 тыс. ж. У антыфеадальную вайну 1648—51 у пач. кастр. 1648 казакі пад камандаваннем Крывашапкі занялі Ч., адкуль рабілі наезды на шляхецкія маёнткі Мсціслаўскага ваяв. Казакоў у Ч. разбіў атрад полацкіх шляхціцаў на чале з кн. Лукомскім. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Ч. спустошаны; з цягам часу адноўлены, з 1678 зноў меў статус горада, цэнтр павета Мсціслаўскага ваяв. У Паўн. вайну 1700—21 пацярпеў (1708) ад шведскіх войск. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыіі, з 1773 цэнтр Чэрыкаўскага павета Рагачоўскай правінцыі (да 1777), Магілёўскай (у 1797—1802 Бел.) губ. У 1781 атрымаў герб: на чырвоным полі «Пагоня». У 1787 — 300 двароў, больш за 3 тыс. ж., дзейнічала школа, у 1789 адкрыта 2класнае нар. вучылішча. У канцы 18 ст. праз горад
пракладзены тракт Магілёў—Чавусы—Крычаў—Мсціслаў у 19 ст. — МаскоўскаВаршаўская шаша, на р. Сож былі 3 прыстані. У 1897 — 5,2 тыс. ж. 3 26.4.1919 цэнтр павета Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 2.6.1924 у Калінінскім павеце, з 17.7.1924 цэнтр Чэрыкаўскага рна Калінінскай акругі, з 9.6.1927 да 26.7.1930 у Магілёўскай акрузе. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1939 — 6,4 тыс. ж., дзейнічаў ветэрынарны тэхнікум. У Вял. Айч. вайну з 17.7.1941 да 1.10.1943 Ч. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У пач. вайны у горадзе быў створаны батальён нар. апалчэння, у 1942 — падп. антыфаш. аргцыя (кіраўнік журналіст і паэт І.П.Дзенісенка). У 1959 — 4,9 тыс. ж. 3 16.9.1959 да 30.7.1966 у Крычаўскім рне. У 2001 — 8,6 тыс. ж., у 2007 — 7,8 тыс. ж.
Адм.грам. і культ. цэнтр сучаснага горада склаўся ў раёне Цэнтр. пл., утворанай на скрыжаванні вуліц Камсамольская і Ракасоўскага. Сетка вуліц прамавугольная з дробнымі кварталамі, аснову яе складаюць магістральныя вуліцы Ленінская, Камсамольская, Ракасоўскага, Болдзіна, якія з’яўляюцца працягам аўтадарог
на Крычаў, Слаўгарад, Чавусы. На вул. Ленінская разбіты парк, захаваўся помнік архітэктуры 19—20 ст. — будынак бальніцы. Пераважае 1павярховая забудова сядзібнага тыпу, 2, 3 і 5павярховая забудова сканцэнтравана ў цэнтры. Паводле генплана 2015 новае будва вядзецца па вуліцах Ракасоўскага, Ленінская, Калініна. Прам. зона фарміруецца ў паўн.ўсх. і зах. раёнах, часткова на ўсх. ускраіне горада, пры ўездзе з боку Крычава. Прадугледжана развіццё горада на Пд, раскрыццё грамадскага цэнтра ў бок поймы р. Сож, расшырэнне зоны спорту і адпачынку. У 2015 завершана будаўніцтва раённага Дома культуры па вул. Ленінская. Зона адпачынку — р. Сож, парк, гар. возера з абсталяванай пляжнай зонай і зонамі адпачынку, лыжаролернай трасай.
У 2015 у Ч. 2 сярэднія і пачатковая школы, школа мастацтваў спецыялізаваная дзіцячаюнацкая школа алімпійскага рэзерву, 4 дашкольныя ўстановы, цэнтры сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, турызму, краязнаўства і экскурсій, раённыя Дом культуры, Дом рамёстваў, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, 2 бкі, гісторыкакраязнаўчы музей, фізкульт.аздараўленчы цэнтр, стадыён; царква Раства Багародзіцы (1992, у будынку 19 ст.). Брацкая Marina сав. воінаў і партызан, 2 магілы ахвяр фашызму, 2 помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — будынкі бальніцы (мяжа 19—20 ст.).
ЧЭРЫКАЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1923 у г. Чэрыкаў як раённая бка. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Чэрыкаўскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) 61,749 тыс. экз., 3 тыс. чытачоў. Пры бцы дзейнічаюць цэнтры прававой інфармацыі, інфармацыйнаідэалагічны, клубы літ.краязнаўчы «Спадчына» (з 1993), маладзёжны «Лідар», маладой сям’і «Берагіня» (з 2014). 3 2014 бка пра
451
ЧЭРЫКАЎСКІ
цуе па праграме літ.краязнаўчага праекта «Культурная спадчына Чэрыкаўшчыны». 3 2008 жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліобус (19 вёсак).
Т.Г.Галюта.
ЧЭРЫКАЎСКІ ГІСТОРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1983 у г. Чэрыкаў, адкрыты для наведвальнікаў у 1986. Агульная пл. экспазіцыі 318 м2. Асн. фонд — 8448 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 3578 адзінак (2015). Экспазіцыя размешчана ў 6 залах (прыроды, дарэв. перыяду гісторыі з раздзелам этнаграфіі, Кастр. рэв., Ліменьскай школыкамуны, Вял. Айч. вайны, выставачная). Сярод найб. цікавых экспанатаў: зуб і поўсць маманта; жал. сякера 17 ст.; абразы канца 18 — пач. 19 ст.; калекцыі нумізматыкі (больш за 700 адз.), ручнікоў і набожнікаў (больш за 80 адз.), драўляных рухомых цацак; макеты сял. хаты, партыз. лагера і бою партызан, 2 маст. панарамы бітваў Вял. Айч. вайны. Прадстаўлены матэрыялы пра род Абаленскіх, якія валодалі землямі на тэр. раёна, М.М.Лепяшынскага — заснавальніка Ліменьскай школыкамуны для дзяцейсірот, землякоў — Герояў Сав. Саюза Л.В.Дземянкова, П.І.Кавалёва, Я.М.Нікалаенку, У.Р.Яўсеенку, В.Д.Кучаравага. У зале прыроды экспануюцца карысныя выкапні, чучалы жывёл і інш. У музеі зберагаюцца 3 карціны мастаказемляка А.Марачкіна: «Старажытны горад Чэрыкаў», «Зімовы анёл» і «Рака Сож». Праводзяцца тэматычныя заняткі «Лялькіабярэгі ў жыцці славян», «Чароўны куфар», абрад вяселля у слав. стылі; экскурсіі «Горад з 400гадовай гісторыяй», «Памятныя мясціны Чэрыкаўшчыны», «Чэрыкаў—Чарнобыль» і інш. Выязная экскурсія па крыніцах Чэрыкаўскага рна ўключае рытуальнаабрадавы комплекс «Бразгун», які ўваходзіць у Дзярж. спіс нематэрыяльнай гісторыкакульт. спадчыны Рэспублікі Беларусь.
Фрагмент экспазіцыі Чэрыкаўскага гісторыкакраязнаўчага музея.
ЧЭРЫКАЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на У Магілёўскай вобл. Цэнтр — г. Чэрыкаў. У складзе раёна 83 сельскія нас. пункты, 5 сельсаветаў: Вепрынскі, Верамейкаўскі, Рэчыцкі, Сормаўскі, Язёрскі. Пл. тэр. 1020 км2, лясы займаюць 59,8%. Нас. 13,8 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (94,21%), рускія (4,51%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,28%). Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Магілёў—Крычаў, аўтадарогі Крычаў—Рагачоў і Магілёў—Чэрыкаў.
Раён утвораны 17.7.1924 у складзе Калінінскай акругі. 20.8.1924 падзелены на 15 сельсаветаў. 3 9.6.1927 да 26.7.1930 раён Магілёўскай акругі, з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. На 1.1.1941 уключаў г. Чэрыкаўі 14сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну на ўчастку Чэрыкаў—Прапойск да 25 ліп. 1941 пагеройску змагалася 55я стралковая дывізія Г.А.ТэрГаспарана. У ліп.—жн. 1941 акупіраваны ням,фаш. захопнікамі, якія ў Чэрыкаве і раёне знішчылі 1118 чал. Дзейнічалі чэрыкаўскія падп. райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, партыз. брыгады 14я Цемналеская, 47я «Перамога», асобныя партыз. атрады — 2, 15, 41, 42, 720, 721ы, «Алеся», «Анатоля», «Валянціна Маёрава», І.А.Стафаненкі, Чэрыкаўскі. У 1941 у вёсках
Наркі, Юдаўка, пазней у Чэрыкаве паэт і журналіст І.П.Дзенісенка стварыў падп. групы, якія рабілі дыверсіі на аб’ектах праціўніка, збіралі для партызан разведдадзеныя; у 1943 ён ўзначаліў Чэрыкаўскі антыфаш. кт. Раён вызвалены воінамі 50й арміі Бранскага фронту ў ходзе Бранскай аперацыі 1943. 16.9.1959 скасаваны, сельсаветы перададзены Крычаўскаму рну. Зноў утвораны 30.7.1966, уключаў г. Чэрыкаў, 5 сельсаветаў Крычаўскага і 1 сельсавет Краснапольскага рнаў. 18.2.1972 створаны Язёрскі с/с.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай прамсці, па разліве мінеральных вод і дрэваапрацоўцы і інш. У раёне (2015) ліцэй, 4 сярэднія, 1 базавая, 1 пачатковая школы, 2 вучэбнапед. комплексы яслісад—сярэдняя школа, 2 школы мастацтваў і 3 філіялы, спецыялізаваная дзіцячаюнацкая спарт. школа алімпійскага рэзерву, 8 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій, творчасці дзяцей і моладзі. Працуюць раённы і 4 сельскія цэнтры культуры, раённы і сельскі дамы рамёстваў, сельскі Дом культуры, 7 клубаў, клуббібліятэка, аўтаклуб, 14 бк, раённы
452
ЧЭРЫКАЎСКІ
гісторыкакраязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённыя бальніца і паліклініка, стаматалагічная паліклініка, дзіцячая і жаночая кансультацыі, 2 урачэбныя амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, 9 ФАПаў, аддзяленне хуткай мед. дапамогі, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Выдаецца раённая газета «Веснік Чэрыкаўшчыны». У раёне 5 рэліг. абшчын: 2 праваслаўныя і 3 пратэстанцкія. Помнікі археалогіі: стаянкі ў вёсках Горкі, Журавель; паселішча ў в. Гро
наў. Помнік архітэктуры: царква (сярэдзіны 19 ст.) у в. Камаровічы, садовапаркавага мастацтва ў вёсках Вепрын (2я пал. 19 ст.), Юдаўка (пач. 20 ст.). Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў у вёсках Глінь, Зоры, Лімень, Лобча, Манастырок, Мірагошч, Пільня, Тур’е, Ушакі, Язёры, б.в. Лабанаўка; сав. воінаў і партызан ў вёсках Вепрын, Верамейкі, Прьшёчына, Рэчыца; сав. ваеннапалонных у в. Вусце; помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Ву
дага, Гронаў, Рэчыца, Сакалоўка, Ушакі, Язёры. У в. Вудага нарадзіўся Герой Сав. Саюза Я.М.Нікалаенка (1905—61), у б. в. Гойкаў — Герой Сав. Саюза П.І.Кавалёў (1916—44), у в. Сакалоўка — Герой Сав. Саюза Л.В.Дземянкоў (1919—93), у в. Рынкоўка — Герой Сав. Саюза У.Р.Яўсеенка (1922—78), у в. Рэчыца — Герой Сав. Саюза П.П.Пурын (1911—75). У в. Лімень пахаваны педагог, грамадскі дзеяч М.М.Лепяшынскі (1878— 1922).
453
Ш, дваццаць сёмая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Ш («ша»). У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гук [ш] («нашь», «чаша»). У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумны глухі фрыкатыўны пярэднеязычны зацвярдзелы гук [ш] («шапка», «шаша»), Бывае вял. і малая.
ШАГАЛ Марк Захаравіч (Моўша Хацкелевіч, Майсей Захаравіч; 7.7.1887, г. Віцебск — 28.3.1985), беларускі і французскі мастак. Ганаровы др унта ў Глазга (Вялікабрытанія, 1959). Вучыўся ў школе малявання і жывапісу Ю.Пэна (1906) ў Віцебску, рысавальнай школе пры Тве заахвочвання мастацтваў (1907—08) і прыватнай маст. школе А.Званцавай