Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
В. Ф. Шматаў.
мастацтва Беларусі» (1981). Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта. У творах звяртаўся да алегорыі і сімвала. Сярод работ: «Беларускія старадрукі», «Акно» (абедзве 1976), «Ліра 1863 г.» (1978), «Маці» (1979, 1993), «Лірнік» (1982), «М.Багдановіч у Мінску.
В.Ф.Шматаў. Жанчына з чарнобыльскай зоны. Серыя «Чарнобыльская трагедыя».
1916 год» (1981), «Магіла М.Багдановіча» (1991), серыя «Чарнобыльская трагедыя» (1986—2000), пейзажы Палесся (1970—80я гг.). Дзярж. прэмія Беларусі 1995.
Г.А. Фатыхава.
ШПІЛЁЎСКІ Павел Міхайлавіч (12.11.1823, в. Шыпілавічы Бабруй
462
штэйн
скага рна — 29.10.1861), беларускі этнограф, фалькларыст, пісьменнік, публіцыст. Канд. багаслоўя (1847). Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1847). 3 1847 выкладаў у Варшаўскім духоўным вучылішчы, з 1853 служыў у Гал. пед. інце ў Пецярбургу, у 1855—59 настаўнік школы пры Экспедыцыі падрыхтоўкі дзярж. папер. Супрацоўнічаў з пецярбургскімі перыяд. выданнямі. Вывучаў пытанні гісторыі, BycHaii нар. творчасці і мовы беларусаў, папулярызаваў бел. гісторыю, этнаграфію і фальклор. Творы Ш., прысвечаныя Беларусі, сцвярджалі нац. самабытнасць бел. народа, садзейнічалі фарміраванню бел. нац. культуры і літры. Аўтар нарысаў і артыкулаў «Беларускія народныя павер’і» (1846—52), «Народныя прыказкі з тлумачэннем паходжання і значэння іх» (1852), «Даследаванне пра ваўкалакаў: На падставе беларускіх павер’яў» (1853), «Паездка ў заходнія губерні» (1860), цыклаў нарысаў «Падарожжа па Палессі 1 беларускім краі» (1853—55), «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках» (1853—56). Нарысы арганічна сумяшчалі аўтарскія навук. разважанні і лірычныя адступленні, гіст. даведкі і маляўнічыя апісанні бел. гарадоў, вёсак і мястэчак, фалькл. запісы і этнаграф. замалёўкі. Ш. належыць спроба стварэння слоўніка і граматыкі бел. мовы (1845, рукапіс). Даследаваў таксама гісторыю, мову і фальклор літоўскага народа («Нарысы Жмудзі», 1855). Аўтар зб. «Беларускія прыказкі» (1853), апавяданняў «Нарысы польскіх звычаяў» (1854), аповесці для дзяцей «Цыганё» (1855), серыі апавяданняў «Заходнярускія нарысы» (1858—59), драмы «Дажынкі» (1857). У журналісцкія агляды ўключаў весткі з Беларусі, першы паведаміў пра творчасць В.ДунінаМарцінкевіча, рэцэнзаваў спектаклі Мінскага тэатра.
ШПІТ Юрый Васілевіч (9.11.1930, г. Запарожжа, Украіна — 5.12.2008), беларускі архітэктар. Засл. архітэк
тар Беларусі (1969). Скончыў Кіеўскі інжынернабуд. інт (1954). Працаваў у інце «Белдзяржпраект». 3 1964 намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі, з 1976 дырэктар БелНППгорадабудаўніцтва. Адначасова з 1967 у Бел. політэхн. інце. У 1990—2005 кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. Сярод работ: у Мінску — жылыя дамы па вуліцах Чырвонаармейская (1961—62), Талбухіна (196267), Я.Коласа (196466), К.Маркса (1965), кінатэатр «Партызан», рэстаран «Каменная кветка» (абодва 1967), храм Св. апостала Андрэя Першазваннага на прце Ракасоўскага (2000); міжнар. маладзёжны комплекс на Заслаўскім вадасховішчы Мінскага рна (1963— 66); кінатэатр «Беларусь» у Віцебску (1975), будынак банка ў г. Старыя Дарогі (1998) і інш. Адзін з кіраўнікоў і аўтараў шэрагу праектаў планіроўкі і забудовы асобных раёнаў у Мінску, Наваполацку, Светлагорску і інш. (1950—80я гг.). Кіраўнік распрацоўкі ген. схемы комплекснай тэр. арганізацыі Беларусі (1986—89). Аўтар помніка вызваліцелям у Віцебску (1974) і манумента партызанам Вілейшчыны на воз. Нарач у Мядзельскім рне (1968). Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
ШТЬІХАЎ Георгій Васілевіч (н. 14.7.1927, в. Старая Беліца Гомельскага рна), беларускі археолаг і гісторыкмедыявіст. Др гіст. навук (1983), праф. (1987). Скончыў БДУ (1956). 3 1962 у Інце гісторыі НАН Беларусі (з 1981 заг. сектара, у 1988—2000 заг. аддзела). Вывучае стараж. гарады Полацкай зямлі і курганныя могільнікі ранняга Сярэдневякоўя паўн. і цэнтр. Беларусі. 3 1982 узначальвае пастаянна дзеючую экспедыцыю па даследаванні стараж. Мінска. Правёў шырокае даследаванне Полацка, Віцебска, Заслаўя, Лукомля, Лагойска, Копысі, выявіў гарадзішча стараж. Барысава, правёў раскопкі селішча на р. Менка (Мінскі рн), вывучаў могільнікі 3й чвэрці 1га тыс., сінхронныя гарадзішчам бан
Г.В.Штыхаў.
цараўскай культуры. Даследаваў стараж. скульптуру, дробную пластыку гарадоў Полацкай зямлі, скарбы сярэбраных і залатых рэчаў (Полацкія 11 — 12 ст., Гараўлянскі 11 ст.). Адзін з аўтараў кн. «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Псторыя Беларускай ССР» (1977), «Беларуская археалогія» (1987), «Археалогія Беларусі» (т. 2—3, 1999—2000), «Гісторыя Беларусі» (т. 1,2000), «Гісторыя Мінска» (2006) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.: Города Белорусснн по летопнсям н раскопкам (IX—XIII вв.). Ммнск, 1975; Древннй Полоцк, IX—XIII вв. Мннск, 1975; Города Полоцкой землн (IX— XIII вв.). Мннск, 1978; Крывічы: Па матэрыялах раскопак курганоў у Паўночнай Беларусі. Мінск, 1992; Археолагі дапаўняюць летапісцаў. Мінск, 2009; Лукомль: археологнческнй комплекс железного века н Средневековья. Мннск, 2014.
Літ.: Г.В. Штыхаў: (да 75годдзя з дня нараджэння). Мінск, 2002.
ШТЭЙН Сямён Аляксандравіч (Саламон Абрамавіч; 7.1.1928, г. Самара, Расія — 25.8.1993), беларускі рэжысёр оперы. Нар. артыст Беларусі (1977). Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1969). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1953). Працаваў у оперных тэатрах Расіі. 3 1970 у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі. Адначасова з 1975 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Творчасці Ш. ўласцівы дакладная псіхал. распрацоўка роляў і выразнасць сцэнічнай формы. Паставіў оперы: «Зорка Венера» (1970), «Новая зямля» (1982) Ю.Семянякі, «Залаты пеўнік» М.РымскагаКорсакава (1971), «Ba
463
ШУМІЛІНА
рыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1974), «Джардана Бруна» С.Картэса (1977), «Сівая легенда» Д.Смольскага (1978), «Пікавая дама» П.Чайкоўскага (1983), «Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі (1992) і інш. Арыгінальнасцю рэжысёрскай канцэпцыі, прадуманасцю дэталей вылучылася опера «Вайна і мір» С.Пракоф’ева (1985). Ажыццявіў пастаноўкі аперэт: «Паўлінка» (1973) і «Тыдзень вечнага кахання» (1975) Ю.Семянякі, «Ноч у Венецыі» І.Штрауса (1983), мюзікла «Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу (1982) і інш.
ШУМІЛІНА, гарадскі пасёлак у Віцебскай вобл., цэнтр Шумілінскага рна. За 40 км на ПнЗ ад Віцебска, чыг. станцыя на лініі Віцебск—Полацк, аўтадарогамі злучана з Віцебскам, Полацкам, Бешанковічамі, Гарадком. 7,4 тыс. ж. (2015).
Вядома з 19 ст. як вёска ў Ловажскай воласці Полацкага павета Віцебскай губ. У 1866 — 5 двароў, 38 ж. Пасля пабудовы РыгаАрлоўскай чыг. (1886) вёска вырасла ў мястэчка, пабудавана чыг. ст. Сіроціна. 3 сак. 1918 у Віцебскім павеце РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР, з 17.7.1924 BecKa ў Сіроцінскім рне Віцебскай акругі (да 26.7.1930), з 1927 яго цэнтр. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл., з 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну з 8.7.1941 да 23.6.1944 Ш. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 23.11.1961 Сіроцінскі рн перайменаваны ў Шумілінскі, 22.5.1962 ст. Сіроціна — у Ш. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Віцебскім рне. У 2001 — 8 тыс. ж.
Сучасны пасёлак чыг. падзелены на паўд. і паўн. планіровачныя раёны, якія звязаны паміж сабой вул. Сіпко. Архіт.планіровачная структура расчлянёная, з частай сеткай вуліц і невял. кварталаў. Асн. вуліцы: Суворава, Кароткіна, Юбілейная, Сіпко, Энгельса, Луначарскага. Адм.грамадскі і культ. цэнтр склаўся ў паўд. раёне, у месцы зліцця вуліц Кароткіна і Луначарскага. Гар. пасёлак развіваецца паводле генплана 2012. Пе
раважае аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу па індывід. праектах, 2—3павярховыя дамы сканцэнтраваны ў цэнтр. частцы. У 2014 праведзены капітальны рамонт з мадэрнізацыяй дзіцячай школы мастацтваў, у 2015 — рэканструкцыя аптэкі №40, уведзены ў эксплуатацыю 32кватэрны жылы дом. Вядзецца (2015) рэканструкцыя фізкульт.аздараўленчага комплексу, будаўніцтва Мікалаеўскай царквы. Зона адпачынку — парк, воз. Лясковічы.
У 2015 у Ш. 2 сярэднія і спарт. школы, школа мастацтваў, Цэнтр дзяцей і моладзі, 4 дашкольныя ўстановы, раённыя Цэнтр культуры, Дом рамёстваў, 3 бкі, гісторыкакраязнаўчы музей. Брацкая магіла партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму. Вайсковыя могілкі. Памятны знак воінамінтэрнацыяналістам.
ШУМІЛІНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1944 у г.п. Шуміліна як раённая бка. У 1975 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Шумілінскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) каля 170 тыс. экз., 12,5 тыс. чытачоў. Пры бцы дзейнічаюць цэнтр прававой інфармацыі, нар. калектыў літ.муз. гасцёўня «Крыніца» (з 1986). 3 2011 бка працуе па праграме «Памяць Шумі
ліншчыны». 3 2006 жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліобус (57 вёсак).
І.Л.Каралёва.
ШУМІ'ЛІНСКІ ГІСТОРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1984 у г.п. Шуміліна як Музей нар. славы, адкрыты для наведвальнікаў у 1986. 3 1992 сучасная назва. 3 2002 мае філіял — музей Обальскага камсамольскага падполля ў г.п. Обаль. Агульная пл. 201 м2. экспазіцыйных залаў — 154,9 м2. Асн. фонд — 11 548 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 4417 адзінак (2015). Асн. экспазіцыя размешчана ў 3 залах. У археал. раздзеле прадстаўлены знаходкі з раскопак на тэр. раёна: прылады працы каменнага і бронзавага вякоў, касцявыя рэшткі маманта. У раздзеле «Этнаграфія» экспануюцца прадметы побыту і дэталі інтэр’ера сял. хаты канца 19 — пач. 20 ст., гасп. інвентар, даматканыя ручнікі і посцілкі, гліняны посуд, вырабы з лазы і саломы, прыстасаванні для ткацтва, адзенне і інш. Тэма Вял. Айч. вайны, партыз. руху і вызвалення Шумілінскага рна ад ням.фаш. захопнікаў раскрыта праз дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы землякоў — Герояў Сав. Саюза П.А.Акуцыёнка, Е.С.Зяньковай, М.А.Ласкунова, Д.М.Мінчугова, З.М.Партновай, М.К.Спірыдзенкі, а таксама праз фотаздымкі 106 Геро
464
ШУМІЛІНСКІ
Да арт. Шумілінскі гісторыкакраязнаўчы музей: 1 — будынак музея; 2 — фрагмент кампазіцыі.
яў Сав. Саюза, якія вызначыліся пры вызваленні раёна. Дэманструюцца таксама зброя, боепрыпасы, узнагароды. У экспазіцыі прадстаўлены вырабы дэкар.прыкладнога мастацтва, калекцыя жывапісу мясц. мастакоў аснову якой складаюць палотны бел. мастакакіноУ.П. Белавусава. На базе музея праводзяцца лекцыі, сустрэчы з вядомымі людзьмі, музейныя заняткі, арганізуюцца часовыя стацыянарныя і перасовачныя выстаўкі. ШУМІЛІНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў цэнтры Віцебскай вобл. Цэнтр — г.п. Шуміліна. У складзе раёна г.п. Обаль, 252 сельскія нас. пункты, 8 сельсаветаў: Дабейскі, Каўлякоўскі, Лаўжанскі, Мікалаеўскі, Мішневіцкі, Обальскі, Светласельскі, Сіроцінскі. Пл. тэр. 1695 тыс. км2, лясы займаюць 42%. Нас. 18,5 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (92,2%), рускія (6%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,7%). Па тэр. раёна праходзіць чыг. Віцебск— Полацк, аўтадарогі Віцебск—Полацк, Гарадок—Лепель.