Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
470
шымко
Галавічполе, Дэмбрава, Еўлашы, Залесна, Каменка, Кобраўцы, Крупава, Ліпічна, Лычкаўцы, Маліннікі, Мацюкі, Орля, Патока, Першамайская (цэнтр сельсавета), Сарокі (Орлеўскі с/с), Скоржыкі, Скрыбаўцы, Стараўшчына, Чапаеўка, Шайбакі, Шчанец, помнік сав. лётчыкам, якія загінулі ў першыя дні Вял. Айч. вайны, у в. Каменка. У в. Дэмбрава нарадзіўся жывапісец і графік К.Альхімовіч (1840—1916), у г.п. Жалудок — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 В.А.Урублеўскі (1836—1908), у б. фальварку Пешчын — бел. паэтэса Цётка (А.С.Пашкевіч, 1876—1916; у г.п. Астрына ёй пастаўлены помнік, у в. Стары Двор яе магіла).
ШЫКУНОВА Ірына Сямёнаўна (н. 15.3.1940, в. Камуна Любанскага рна), беларуская спявачка (лірычнае сапрана), педагог. Нар. артыстка Беларусі (1980). Скончыла Бел. кансерваторыю (1964). У 1964—94 працавала ў Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі. 3 1989 у Бел. акадэміі музыкі. Валодае мяккім, насычаным па тэмбры голасам шырокага дыяпазону. Выканальніцкай манеры Ш. уласцівы дасканаласць вак. тэхнікі, эмацыянальнасць, псіхал. глыбіня. Стварыла шэраг запамінальных вобразаўу нац. рэпертуары: Юзэфа («Яснае світанне» А.Туранкова), Марфачка («Алеся» Я.Цікоцкага), Аксана, Святлана («Калі ападае лісце», «Калючая ружа» Ю.Семянякі), Ірына («Сівая легенда» Д.Смольскага), Клава («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера) і інш. Сярод інш. партый: Яраслаў
на («Князь Ігар» А.Барадзіна), Ліза, Таццяна, Іаланта («Пікавая дама», «Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Донна Анна, Графіня («Дон Жуан», «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта), Маргарыта («Фаўст» Ш.Гуно), Мімі («Багема» Дж. Пучыні), Дэздэмона («Атэла» Дж.Вердзі), Джульета і Антонія («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), Галька (аднайм. п’еса С.Манюшкі) і інш. У рэпертуары Ш. таксама арыі з опер, рамансы, сачыненні бел. кампазітараў, нар., у т.л. і бел., песні. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
ШЫЛАЙ Расціслаў Аляксеевіч (23.2.1936, в. Раўнаполле Пухавіцкага рна — 5.10.2004), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1985). Скончыў Бел. політэхн. інт (1960). Працаваў у інце «Брэстграмадзянпраект» (з 1980 гал. архітэктар).3 1981 начальнік Брэсцкагаабл. ўпраўлення па будаўніцтве і архітэктуры, з 1996 кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. Асн. работы ў Брэсце: будынкі абл. клінічнай бальніцы і тэлевізійнастудыйнага комплексу (абодва 1965), комплекс жылых дамоў з прадпрыемствамі культ.быт. абслугоўвання па вул. Маскоўская (1970я гг.), будынкі муз. вучылішча (1973), кінатэатра «Беларусь» (1977), фізкульт.аздараўленчага комплексу (1984), аэравакзала (1986, у суаўт.), рэканструкцыя гандлёвага цэнтра «Славянскі базар» (2000—01), бюст Т.Шаўчэнкі на аднайм. бульвары (2002, скульпт. В.Галаўко). Аўтар праекта Георгіеўскага храма ў в. Вычулкі Брэсцкага рна (2003). Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
ШЫЛЬНІКОЎСКАЯ Васіліса Паўлаўна (1.7.1925, Масква —3.6.1991), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1979). Скончыла Маскоўскі архіт. інт (1951). У 1966— 82 гал. архітэктар праектаў інта «Мінскпраект». Асн. работы ў галіне ландшафтнай архітэктуры: праекты зон адпачынку, азелянення і абваднення прыгараднай зоны і лесапар
кавага пояса Мінска (1960—80я гг., аўтар і кіраўнік), вадасховішчаў Дразды і Крыніца (1975—76), грабнога канала і рэканструкцыі берагавой зоны Заслаўскага вадасховішча (1976; усе пад Мінскам). Адзін з аўтараў архіт.ландшафтных комплексаў усх. раёнаў Мінска на аснове Сляпянскага воднапаркавага паўкальца (1977—88), генплана Мінска (1982). Аўтар кн. «Вялікі Усцюг: развіццё архітэктуры горада да сярэдзіны XIX ст.» (2е выд. 1987). Дзярж. прэмія Беларусі 1989.
Т. I. Шымко.
ШЫМКО Тамара Іванаўна (н. 28.4.1928, Мінск), беларуская спявачка (лірычнае сапрана), педагог. Нар. артыстка Беларусі (1963). Скончыла Бел. кансерваторыю (1952). У 1952—84 працавала ў Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі, у 1981—2005 выкладала ў Бел. пед. ўнце. Стварыла шэраг яркіх вобразаў, якія вылучаюцца праўдзівасцю, мяккасцю і пранікнёнасцю: Марфачка («Алеся» Я.Цікоцкага), Юзэфа («Яснае світанне» А.Туранкова), Тася («Андрэй Касценя» М.Аладава), Святлана («Калючая ружа» Ю.Семянякі), Юлечка («Надзея Дурава» А.Багатырова), Луіза («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева), Таццяна, Іаланта («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Электра («Арэстэя» С.Танеева), Ксенія («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Віялета, Дэздэмона («Травіята», «Атэла» Дж.Вердзі), ЧыаЧыасан, Мімі («ЧыаЧыасан», «Багема» Дж.Пучыні), Джаконда (аднайм. опера А.Панк’елі), Галька (аднайм. опера С.Манюшкі),
471
ШЫРМА
Графіня («Вяселле Фігара» В.А.Моцарта) і інш. Выступала ў класічных аперэтах: «Лятучая мыш» (Разалінда) і «Цыганскі барон» (Сафі) І.Штрауса і інш.
Р.Р.Шырма.
ШЬІРМА Рыгор Раманавіч (20.1.1892, в. Шакуны Пружанскага рна — 23.3.1978), беларускі харавы дырыжор, муз. і грамадскі дзеяч. Нар. артыст Беларусі (1949). Нар. артыст СССР (1955). Герой Сац. Працы (1977). Скончыў Седлецкі настаўніцкі інт (Польшча, 1918). 3 1912
настаўнічаў, кіраваў прафес. і аматарскімі харавымі калектывамі, у т.л. хорам Бел. студэнцкага саюза ў Вільні, займаўся культ.асветніцкай і літ.публіцыст. дзейнасцю. У 1926— 37 сакратар гал. управы Тва бел. школы, арганізатар і выдавец час. «Беларускі летапіс». Спрыяў творчаму станаўленню маладых бел. паэтаў (М.Васілька, С.Крыўца, М.Танка і інш.). У 1939—70 кіраваў арганізаванай ім Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлай Рэспублікі Беларусь (з 1978 яго імя). У 1966—78 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Беларусі. Збіральнік і даследчык бел. муз. фальклору, арыентаваўся на максімальна шырокі ахоп меладычных стыляў з уласцівымі лакальнымі тыпамі напеваў, асн. частка якіх увайшла ў фалькл. збкі «Беларускія народныя песні» (1929), «Дзвесце беларускіх народных песень» (1958), «Беларускія народныя песні» (1—4, 1959—76). Складальнік зб. хар. апра
цовак з рэпертуару Дзярж. акадэмічнай харавой капэлы Беларусі «Беларускія народныя песні (для хору)» (т. 1—2, 1971—73). Аўтар кн. «Hama песня» (1938), зб. «Песня — душа народа» (2е выд. 1993). У Мінску на доме, дзе жыў Ш., устаноўлена мемар. дошка; яго імем названа муз. школа ў Пружанах. Дзярж. прэмія Беларусі 1966, 1974.
ШЭЛЕГ, ш э л ё н г (ад ням. Schiling), беларуская, польская і ўкраінская назва нізкапробных айчынных і замежных сярэбраных солідаў 15—18 ст., медных солідаў 2й пал. 17—18 ст. Сярэбраны Ш. Рэчы Паспалітай прыраўноўваўся да 1/3 гроша, медны солід 1660х гг. — 1/3 сярэбранага гроша, у апошняй чвэрці 17—1й пал. 18 ст. — 1/8 сярэбранага гроша ясьмака, з 1766 медны III. роўны 1/3 меднага гроша.
1.1. Сінчук.
472
Ы, дваццаць восьмая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Ы («еры»), У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гук [«ы»] («мытн», «сынь»). У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук [«ы»] сярэдняга рада верхняга пад’ёму («дым», «чысты»).
Ь, дваццаць дзявятая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Ь («ер»). У стараслав. і стараж.рус. мовах абазначала рэдукаваны гук, блізкі да («е»], а на канцы слоў — мяккасць папярэдняга
зычнага («пьрвый», «сльза», «дьнь»). Пасля падзення рэдукаваных (12— 13 ст.) стала замяняцца ў сярэдзіне слоў літарай «е» («первый», «слеза», «день»). У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў. Абазначала мяккасць зычных («вольность», «ганьба»), толькі ў творах канфесіянальнай лры часам па традыцыі пісалася на месцы былых рэдукаваных («вьрхь», «тьнь»). У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове «ь» («мяккі знак») выступае як памякчальны («конь», «пісаць») і раздзяляльны («лье», «мільён») знак.
473
Э, трыццатая літара беларускага алфавіта. Узнікла ў старабел. графіцы ў канцы 15 ст. Напачатку ўжывалася толькі ў іншамоўных словах. У многіх старабел. пісьмовых помніках 16—17 ст. абазначала гук [«э»] у іншамоўных і ўласнабел. словах («матэрыя», «потрэба», «стерэчы», «цэгла», «чэсть»), хоць паралельна з ёй выкарыстоўвалася і літара «е» («декреть», «шесть»). У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму (Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588). У рус. графіку ўведзена ў 1730я гг. У сучаснай бел. мове абазначае галосны гук [«э»] пярэдняга рада сярэдняга пад’ёму ў націскным становішчы («грэчка», «рэчка», «у руцэ») і ў некаторых іншамоўных словах незалежна ад націску («рэспубліка», «экзамен»),
ЭКНАДЫЁСАЎ Уладзімір Сяргеевіч (н. 8.5.1947,с.Аляксееўка Растоўскай вобл., Расія), беларускі артыст оперы (лірыкадрам. тэнар), рэжысёр. Нар. артыст Беларусі (1990). Праф. (2015). Скончыў Уральскую кансерваторыю (г. Екацярынбург, Расія 1973). Працаваў у тэатрах муз. камедыі Расіі. У 1978—95 саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. 3 2002 рэжысёр Нац. Вял. акадэмічнага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь. У 2007—10 гал. рэжысёр Маладзечанскага маладзёжнага муз. тэатра. Адначасова выкладаў у Бел. унце культуры і мастацтваў. 3 2012 у Растоўскай кансерваторыі імя С.У.Рахманінава (з 2015 заг. кафедры). Творчую манеру артыста вылучаюць высокае тэхн. майстэрства, адкрытая эмацыянальнасць, музыкальнасць, моцны артыстычны тэмперамент. Сярод партый: Раман («Сівая легенда» Д.Смольскага), Дубатоўк («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана), Ціханаў, Кудраўцаў («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера), Джардана Бруна, Бавар («Джардана Бруна», «Матухна Кураж» С.Картэса), П’ер Бязухаў («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Дон Карлас (аднайм. опера Дж.Вердзі) і інш. Рэжысёрпастаноў
шчык опер «Іаланта» П.Чайкоўскага (2006), «Травіята» Дж.Вердзі (2008), «Яўген Анегін» паводле А.Пушкіна (2009). Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
«ЭНЕІДА НАВЬІВАРАТ», парадыйнасатырычная паэма; адзін з першых буйных твораў бел. лры Новага часу. Напісана пасля 1812 і не пазней пач. 1830х гг. Дайшоў толькі ўрывак з паэмы (палавіна 1й песні). Першыя датаваныя спісы адносяцца да 1837, першая публікацыя — у пецярбургскім час. «Маяк» (1845), больш поўная — у «Смоленском вестннке» (1890). Большасць даследчыкаў лічыць, што паэма нарадзілася на зах. Смаленшчыне, цесна звязанай з Беларуссю, яе аўтар В.Равінскі. Напісанаўжанрытравесці(гл. Бурлеска) і парадзіруе «Энеіду» Вергілія. Прымыкае да шэрагу травесційных «Энеід», якія пачынаючы з 17 ст. ўзнікалі ў многіх еўрап. лрах як дэмакр. рэакцыя на класіцызм. Бліжэйшымі ўзорамі для аўтара «Э.н.» былі адпаведныя ўкр. (І.Катлярэўскага) і рус. (М.Осіпава) творы. У сваіх папярэднікаў ён запазычыў сюжэт (прыгоды легендарнага героя Энея), але стварыўарыгінальны твор, напоўнены рэаліямі бел. жыцця часоў прыгонніцтва. Траянцаў — спадарожнікаў Энея — аўтар надзяліў рысамі прыгонных сялян, паказаў кемлівасць, працавітасць і жыццелюбівасць народа. Пад выглядам стараж. багоў (Юнона, Эол) і некаторых інш. персанажаў (Дыдона) выводзяцца памешчыкі і іх памагатыя. Аўтар прадэманстраваў дасканалае веданне бел. фальклору, вял. выяўл. магчымасці бел. мовы (усх.бел. гаворкі). Твор багаты па танальнасці і фарбах. У паказе жыцця аўтар імкнецца да праўдзівасці, хоць гэта яшчэ не рэалізм у поўным сэнсе слова. «Э.н.» адыграла вял. ролю ў станаўленні бел. лры і ўваходзіць у скарбніцу бел. паэзіі.