• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Раён утвораны 17.7.1924 як Сіроцінскі ў складзе Віцебскай акругі (да 26.7.1930). Цэнтр — ст. Сіроціна, з 1927 в. Шуміліна (з 27.9.1938 гар. пасёлак). 20.8.1924 падзелены на 12 сельсаветаў. 8.7.1931 далучаны 4 сельсаветы скасаванага Ульскага рна. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл.
    На 1.1.1941 складаўся з г.п. Шуміліна і 14 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну 8.7.1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Шуміліне і раёне 1498 чал. На тэр. раёна дзейнічалі сіроцінскія падп. райкамы КП(б)Б (кастр. 19412.7.1944) і ЛКСМБ (1.7.19422.7.1944), партыз. брыгады імя С.М.Кароткіна, імя Леніна, імя Чапаева, 1я Віцебская, асобны партыз. атрад «Трэці», Обальскае камсамольскамаладзёжнае падполле. 23.6.1944 вызвалены воінамі 1га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе ВіцебскаАршанскай аперацыі. 23.11.1961 перайменаваны ў Шумілінскі рн, уключаў 10 сельсаветаў. 25.12.1962 раён скасаваны, сельсаветы перададзены Бешанковіцкаму, Віцебскаму, Гарадоцкаму 1 Полацкаму рнам. 30.7.1966 раён адноўлены, уключаў г.п. Шуміліна і 8 сельсаветаў. 20.8.1966 далучана частка тэр., раней перададзеная Полацкаму рну. У 1968 утвораны г.п. Обаль.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, па выпуску буд. цэглы, льновалакна, пладовых він, піламатэрыялаў і інш. У раёне (2015) гімназіяінтэрнат, 6 сярэдніх 11 базавая школы, вучэбнапед. комплексы: дзіцячы сад—сярэдняя школа (3), дзіцячы сад—пачатковая школа (3), дзіцячы сад—базавая школа (2), 2 дзіцячыя школы мастацтваў і 9 сельскіх
    філіялаў, ДЮСШ, 12 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: дзяцей і моладзі, сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённы Дом рамёстваў, 2 гар. і 4 сельскія Дамы культуры, Цэнтр культуры і адпачынку, 10 клубаў, клубцэнтр духоўнага выхавання, клуббібліятэка, аўтаклуб, 22 бкі, раённы гісторыкакраязнаўчы музей з філіялам у г.п. Обаль. У сістэме аховы здароўя 4 бальніцы (цэнтр. раённая, участковая, 2 сястрынскага догляду), 4 урачэбныя амбулаторыі (з іх 1 амбулаторыя ўрача агульнай практыкі), 15 ФАПаў. Выдаецца раённая газ. «Герой працы». У раёне 15 рэліг. абшчын, у т.л. 8 праваслаўных, 3 каталіцкія, 4 пратэстанцкія. Помнікі археалогіі: гарадзішча каля б. в. Гарадзішча; курганы і курганныя могільнікі каля вёсак Войлавічы, Ілава, Красамай, Сосніна, б. в. Парэчча; каменны крыж у в. Мішневічы; замчышча каля в. Красамай. Помнікі архітэктуры: фрагменты сядзібы (1я пал. 19 ст.) у г.п. Обаль, царква Сергія Раданежскага (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Лескавічы, Успенская царква (1900—06) у в. Пабеда. Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў і партызан у г.п. Обаль, вёсках Баёўка, Башні, Валатоўкі, Дабея, Дворышча (Сіроцінскі с/с), Казьяны, Камачына, Кардон, Лявонава, Мікіціха, Мішкавічы, Мішне
    465
    ШЧАКАЦІХІН
    вічы, Мясаедава, Полцева, Роўнае, Рыбчына, Сідараўшчына, Сянькова, Убоіна, Язвіна, б.в. Слабада; вайсковыя могілкі ў вёсках Жданоўка, Казьяны, Лескавічы, Мішневічы, Падмішнеўе, Ставіца, Тропіна; магілы ахвяр фашызму ў вёсках Андрэева, Пабеда; месцы спаленых вёсак, якія не адрадзіліся: Бачканы, Дражакі, Заазер’е, Залессе, Зуёва, Папова, Шчамілава, Ямішча; помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Амбросавічы, Добрына, Кардон, Лявонава, Мікалаева, Мішкавічы (у т.л. ў б.в. Макаўе) Мішневічы, Светласельская, Слабада (Сіроцінскі с/с), Сураўні, Язвіна; помнік камандзіру Сіроцінскай партыз. брыгады С.М.Кароткіну у б. в. Куракі (злілася з в. Добрына), помнік партызанам у в. Лявонава. У в. Казьяны нарадзіўся бел. гісторык і археограф Д.І.Даўгяла (1868—1942?), у г.п. Обаль — акадэмік НАН Беларусі С.М.Вышалескі (1874—1958), у б.в. Беразуха — Герой Сав. Саюза М.К.Спірыдзенка (1917—80), у в. Станіславова — Герой Сав. Саюза М.А.Ласкуноў (1911— 45), у г.п. Шуміліна — Герой Сав. Саюза П.А.Акуцыёнак (1922—43).
    ШЧАКАЦІХІН Мікалай Мікалаевіч (13.10.1896, Масква  5.4.1940), беларускі мастацтвазнавец, педагог; адзін са стваральнікаў бел. мастацтвазнаўства. Вучыўся ў Маскоўскім унце (1914—18). 3 1918 працаваў у Расіі і Украіне. 3 1921 у Мінску. 3 1922 выкладаў у БДУ, адначасова з 1925 працаваў у Інбелкульце, АН Беларусі. Даследаваў гісторыю бел. мастацтва ад яго вытокаў да сучаснасці, бел. архітэктуру 11—19 ст., манумент. жывапіс полацкіх храмаў, вадзяныя знакі Метрыкі ВКЛ, манеты ВКЛ 16—17 ст., іканапіс 17—18 ст., стараж.бел. гравюры, мастацтва кніг Ф.Скарыны, творчасць бел. мастакоў (І.Ахрэмчыка, В.Волкава, А.Грубэ, У.Кудрэвіча, М.Філіповічаіінш.). Выпрацаваў навук. канцэпцыю гісторыі бел. мастацтва, асн. кірункі яго развіцця і перыядызацыі. Увёў ва ўжытак паняцці «беларускае адра
    жэнне», «беларускае барока», «беларуская готыка». Аўтар прац: «Фелікс Валатон» (1918?), «Васіль Вашчанка — магілёўскі гравёр канца XVII — пачатку XVIII ст.» (1925), «Гравюры і кніжныя аздобы ў выданнях Францішка Скарыны» (1926), «Беларуская архітэктура ў XI—XII ст.» (1927), «Да пытання аб храналогіі «Малой падарожнай кніжыцы» Скарыны» (1928), «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1, 1928) і інш. 3 В.Ластоўскім апрацаваў паказальнік «Сучаснае беларускае мастацтва: Праваднік па аддзеле сучаснага беларускага малярства і разьбярства» (1929). Адзін з арганізатараў 1й Усебел. маст. выстаўкі (1926) і стваральнікаў музейных збораў у Беларусі. У 1930 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
    ШЧАМЯЛЁЎЛеанід Дзмітрыевіч (н. 5.2.1923, г. Віцебск), беларускі жывапісец, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1977). Нар. мастак Беларусі (1983). Удзельнік Вял. Айч. вайны. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1959). 3 1959 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы, у 1968—74 у Рэсп. школеінтэрнаце па музыцы і выяўл. мастве імя І.Ахрэмчыка, у 1975—77 у Бел. політэхн. інце. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Творчасці Ш. ўласцівы насычанасць
    Л.Шчамялёў. На пясчанай касе. 2000.
    Л.Д.Шчамялёў.
    і дэкар. гучнасць колеру, рамантызм і вобразнапластычны пошук, шматграннасць псіхал. характарыстык. Сярод твораў на гіст. тэму: «Кастусь Каліноўскі» (1976), «Рэпін у Здраўнёве» «Вяртанне. Мікола Гусоўскі» (абодва 1980), «Леся Украінка» (1983), «Віцебск у вайне 1812 года» (1984), «Бярэзіна 1812 года» (1994) і інш. Значнае месца ў творчасці Ш. займае тэма Вял. Айч. вайны: «Успамін. 9 мая» (1965), «Няміга 1942 rofla» (1966), «Маё нараджэнне» (1967), «Трыбунал» (1974), «Генерал Даватар» (1975), «Навала. 22 чэрвеня 1941 года» (1978), «Баявое хрышчэнне» (1980), «Люты 1942 года» (1985), «Ідзе вайна народная» (1986), «Партызаны 1941 года» (1991), «Халодны Вялікдзень» (1997), «Святочны салют у Ракаве» (2007) і інш. Лірыкаэпічнае гучанне вылучае цыклы палот
    466
    ШЧОРСАЎСКІ
    Шчорсаўскі палацавапаркавы комплекс. Малюнак Н.Орды. 1878.
    цэнтры, вылучаным на гал. фасадзе 4пілястравым порцікам з трохвугольным франтонам, на паркавым — паўкруглым эркерам з авальнымі люкарнамі. У дэкоры сцен пілястры, лапаткі, замкавыя камяні і інш. Вокны арачныя, на 2м паверсе цэнтр. часткі прамавугольныя. Планіроўка анфіладная з квадратным вестыбюлем і круглай залай у цэнтры. Аднапавярховыя крылы рытмічна расчлянёны на франтальных фасадах прамавугольнымі вокнамі і пілястрамі ў прасценках. У пач. 19 ст. да палаца дабудаваны 2 сіметрычна размешчаныя аднапавярховыя прамавугольныя ў плане флігелі. Ва ўсх. флігелі знаходзілася стайня, з боку палаца — жылы дом конюха. Зах. флігель (захаваўся) прызначаўся для гасп. памяшканняў. Флігелі з агаро
    наў «Край мой Міншчына» (1977), «Успаміны аб Віцебску» (1994), «Зіма ў Дамашанах» (2002), «Двор на вуліцы Сурганава» (2007), «Віцебск. Гарадзецкая вуліца» (2008) і інш. Аўтар псіхал. глыбокіх і шчырых партрэтаў сучаснікаў: «Г.Вашчанка» (1980), «В.Цвірка» (1982), «Святар» (2002) і інш. Выканаў шэраг пейзажаў: «Вязынка» (1976), «Лошыца» (1978), «Радзіма» (1981), «Зіма ў Ракаве» (1982), «Лета ў Астрашыцкім» (1994), «Зіма ў Пінску» (1996), «На пясчанай касе» (2000), «Вясна ў Дамашанах» (2002), «Вечар на Астрашыцкім возеры» (2004) і інш. У 2003 адкрыта Гар. маст. галерэя імя Л.Шчамялёва ў Мінску. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
    Л™.:Леонвд Шемелёв. Краскн м рнтмы временн/ Б.Крепак. Мінск, 2005; Час і прастора Леаніда Шчамялёва/ Б.Крапак. Мінск, 2008.
    Г.А. Фатыхава.
    ШЧОРСАЎСКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік палацавапаркавай архітэктуры 2й пал. 18 — пач. 19 ст. ў в. Шчорсы Навагрудскага рна. Належаў Храптовічам. Пабудаваны ў 1770—76 (архіт. Я.Габрыэль, праект Дж.Сака з удзелам К.Спампані). Уключаў палац,
    павільён бкі, 2 флігелі, службовыя і гасп. пабудовы (у т.л. вяндлярню), парк. Палац — аднапавярховы каменны Ппадобны прамавугольны ў плане будынак з парадным дваром. Накрыты вальмавым дахам з мансардай і купальным завяршэннем у
    Вяндяярняў Шчорсаўскім палацавапаркавам комплексе.
    джай са слупоў былі аб’яднаны з брамай у стылі барока. Сярод гасп. пабудоў (кухня, майстэрні, вазоўня і інш.) вылучаўся будынак вяндлярні з чырвонай цэглы (канец 19 — пач. 20 ст.). Круглая вежападобная пабудова пад высокім гонтавым дахам і заломам на пакатым шатровым пак
    467
    ШЧУЧЫН
    рыцці. Надаху плаўнымі лініямі выступаюць выпуклыя аддушыны. У дэкоры сцен выкарыстаны лапаткі, карнізы простага профілю і лучковыя перамычкі над аконнымі і дзвярнымі праёмамі. Унутраная прастора падзеляна на ярусы для размяшчэння прадуктаў вэнджання. У канцы 18 ст. для бкі пабудаваны 2павярховы будынак у стылі класіцызму. Над уваходам — шырокая тэраса на 4 калонах. У бцы захоўвалася каля 10 тыс. тамоў кніг, стараж. рукапісы па гісторыі Беларусі і Польшчы. Тут працавалі гісторыкі і паэты, у т.л. І.Лялевель, М.ПачобутАдляніцкі, У.Сыракомля, Я.Чачот (як бібліятэкар). У 1819 і 1820 у Шчорсах жыў А.Міцкевіч. У 1915 частка бкі перададзена Кіеўскаму ўнту, частка перавезена ў Кракаў. Парк пейзажнага тыпу закладзены ў канцы 18 ст. Размешчаны на раўнінным рэльефе, займаў каля 40 га. Цэнтрам кампазіцыі з’яўляўся палац. Перад гал. фасадам была невял. пляцоўка з кустамі і кветкамі. На 3 ад палаца знаходзіўся парк, на ПдЗ — суцэльны паркавы масіў з вадаёмамі і кальцавой дарожкай, перадтыльным фасадам палаца была адкрытая пляцоўка з асобнымі групамі дрэў, ланцугом вадаёмаў. На ўзлеску ляснога масіву помнік прыроды — т.зв. дуб Міцкевіча. Палац зруйнаваны ў гады Першай сусв. вайны. Захаваліся скляпеністыя падвалы, зах. флігель, бка, вяндлярня. У 1 км ад комплексу знаходзіцца гасп. двор, т.зв. мураванка Храптовічаў (карпусы стайняў і вуглавыя круглыя вежы). Фрагменты ансамбля б. палаца Храптовічаў (флігель, вяндлярня, парк, бка) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.