• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Публ.: Энеіда навыварат. Тарас на Парнасе: Паэмы. Мінск, 1982.
    Літ.: Кісялёў Г.В. Жылібылі класікі: хто напісаў паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Мінск, 2005.
    474
    Ю, трыццаць першая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Ю («ю»). У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гук [«у»] пасля мяккіх зычных і «j» («людь», «юбка»). У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае лабіялізаваны галосны гук [«у»] задняга рада верхняга пад’ёму і мяккасць папярэдняга зычнага («салют» — «сал’ут»), а ў пач. слова, пасля галосных, «ў», «ь» і апастрофа — спалучэнне гукаў [«йу»] («юнак» — «йунак», «саюз» —«сайус», «наўючыць» — «наўйучыць», «лью» — «л’йу», «б’ю» — «бйу»),
    ЮНЁСКА (абрэвіятура ад англ. UNESCO — United Nations Educational, Scientific and Cultural Organization, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры), спецыялізаваная міжурадавая ўстанова ў сістэме ААН, якая спрыяе ўмацаванню міру і міжнар. бяспекі, устойліваму развіццю і міжкульт. дыялогу паміж дзяржавамі сродкамі адукацыі, навукі, культуры, камунікацыі і інфармацыі. Створана на канферэнцыі прадстаўнікоў 44 краін у Лондане ў ліст. 1945. Афіцыйна дзейнічае з 4.11.1946, калі ўступіў у сілу Статут аргцыі. Ha 1.1.2015 членамі аргцыі з’яўляюцца 195 дзяржаў. Вышэйшым органам Ю. з’яўляецца Генеральная канферэнцыя, якая складаецца з паўнамоцных дэлегацый усіх краінчленаў і вызначае асн. кірункі дзейнасці аргцыі, зацвярджае 4гадовую праграму і бюджэт, а таксама сярэднетэрміновую (на 8 гадоў) стратэгію, выбірае Генеральнага дырэктара, прымае ў склад aprцыі новых членаў. Сесіі Генеральнай канферэнцыі адбываюцца раз у 2 гады. У перыяд паміж сесіямі асн. кіруючым органам з’яўляецца Выканаўчы
    савет, які складаецца з 58 дзяржаўчленаў і збіраецца на сесіі 2 разы на год. Пастаянна дзеючым органам з’яўляецца Сакратарыят, які размешчаны ў штабкватэры аргцыі ў Парыжы. Генеральным дырэктарам Ю. з 2009 з’яўляецца прадстаўнік Балгарыі І.Бокава. Ю. стварыла шырокую сетку рэгіянальных, кластэрных і нац. бюро, інтаў і цэнтраў у многіх краінах свету. У большасці краінчленаў дзейнічаюць нац. камісіі па справах Ю. Беларусь стала членам аргцыі ў 1954. 3 гэтага часу прымае актыўны ўдзел у дзейнасці аргцыі, 4 разы выбіралася чл. Выканаўчага савета (1989—92, 2000—01, 2002—05, 2009—13), краіну наведалі генеральныя дырэктары Ю. (1991, 1998, 2002, 2014). Былі падпісаны мемарандумы аб супрацоўніцтве паміжУрадам Рэспублікі Беларусь і Ю. У краіне дзейнічае Нац. камісія па справах Ю. Беларусь далучылася да большасці міжнар. канвенцый, дэкларацый, рэкамендацый, распрацаваных і прынятых Ю. У ВНУ краіны дзейнічаюць 8 кафедр Ю., увага якіх скіравана на вывучэнне глабальных навук. пытанняў. Праект па стварэнні Сеткі асацыіраваных школ Ю. быў распачаты аргцыяй у 1953 і няпер уключае больш за 9 тыс. устаноў дашкольнай адукацыі, школ, пед. каледжаў у 180 краінах. У Беларусі 11 агульнаадукацыйных школ маюць статус асацыіраваных школ Ю., развіваецца рух клубаў Ю., якіх у краіне налічваецца 55. Мэта клубаў — прапаганда гуманных прынцыпаў і ідэй aprцыі ва ўсіх рэгіёнах краіны. Бел. клубы аб’яднаны ў Рэсп. асацыяцыю клубаў Ю. Аргцыя спрыяе міжнар. супрацоўніцтву вучоных, праводзіць даследаванні ў галіне сац., гуманітарных і прыродазнаўчых навук. Беларусь з’яўляецца актыўным удзельнікам праграмы Ю. «Чалавек і біясфера» з 1971. У 1983 у Мінску адбыўся 1ы міжнар. кангрэс па біясферных рэзерватах. У 2011 — 15 Беларусь з’яўляецца чл. міжнар. Каардынацый
    475
    ЮНЕСКА
    Да арт. ЮНЕСКА. Адкрыццё «Міжнароднага летняга ўніверсітэта клубаў ЮНЕСКА». Чэрвеньскі раё'н. 2015.
    нага савета праграмы «Чалавек і біясфера». Ю. адна з першых адгукнулася на заклік аб дапамозе ў справе мінімізацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У 1991 была прынята шматпланавая праграма «ЮНЕСКАЧарнобыль». Пасля прыняцця Ю. Дэкларацыі па біяэтыцы (2005) у Беларусі быў створаны адпаведны Нац. кт. Пры Нац. бцы Беларусі створаны каардынацыйны цэнтр па супрацоўніцтве з Ю. і інш. міжнар. аргцыямі. У адпаведнасці з Канвенцыяй Ю. аб ахове сусв. культ. і прыроднай спадчыны (1972) створаны Спіс аб’ектаў сусв. культ. і прыроднай спадчыны, у які ўключаны 962 аб’екты ў 157 краінах (2015). На тэр. Беларусі знаходзяцца (цалкам ці часткова) 4 аб’екты, уключаныя ў Спіс сусв. спадчыны Ю.: Белавежская пушча (сумесна з Польшчай), замкавы комплекс
    «Мір», архіт.культ. комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы, пункты геадэзічнай Дугі Струвэ (праходзіць па тэр. яшчэ 9 еўрап. краін). У папярэдні Спіс сусв. спадчыны Ю. ўключаны Аўгустоўскі канал, СпасаПраабражэнская царква і Сафійскі сабор у Полацку, Камянецкая вежа, Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне, Мікольскі жаночы манастыр у Магілёве, Брэсцкая крэпасць, палацавапаркавы комплекс Румянцавых і Паскевічаўу Гомелі, архіт. ансамбль прта Незалежнасці ў Мінску, драўляныя цэрквы Палесся. Ю. таксама аказвае краінамудзельніцам дапамогу ў справе захавання і папулярызацыі нематэрыяльнай культ. спадчыны. У 2003 была прынята Канвенцыя аб ахове нематэрыяльнай культ. спадчыны, удзельнікамі якой з’яўляецца 151 дзяржава (2015). У Спіс не
    матэрыяльнай культ. спадчыны Ю. ўнесены абрад «Калядныя цары» з в. Семежава Капыльскага рна. У Каляндар памятных дат Ю. былі ўключаны святкаванні юбілейных дат многіх прадстаўнікоў культуры Беларусі: 200годдзе з дня нараджэння вучонага, геолага І.Дамейкі (2002), 200годдзе з дня нараджэння мастака і кампазітара Н.Орды (2007), 200годдзе з дня нараджэння паэта, драматурга В.ДунінаМарцінкевіча (2008), 600годдзе запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы, 200годдзе з дня нараджэння мастака І.Хруцкага (2010), 1150годдзе першага згадвання ў летапісах г. Полацк (2012), 200годдзе з дня нараджэння вучонага і дыпламата І.Гашкевіча (2014), 250годдзе з дня нараджэння паліт. дзеяча, мастака і кампазітара М.К.Агінскага (2015).
    Л.У.Языковіч.
    476
    ЮЎЧАНКА
    Н.А.Юўчанка.
    ЮЎЧАНКА Надзея Аляксандраўна (н. 28.7.1946, г. Познань, Польшча), беларускі мастацтвазнавец. Др мас
    тацтвазнаўства (2013). Скончыла Бел. кансерваторыю (1972). 3 1979 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў бел. культуры, мовы і лры НАН Беларусі (з 2004 заг. аддзела). Адначасова ў 1991—2003 выкладала ў Бел. унце культуры і мастацтваў, у 1996— 2014 — у Бел. акадэміі мастацтваў. Даследуе праблемы гісторыі музыкі, сучаснае муз. мастацтва, гісторыкатэарэт. аспекты муз. тэатра Беларусі. Аўтар манаграфіі «Музыка ў драматычным тэатры Беларусі: XX — па
    чатак XXI стагоддзя» (2007). Адзін з аўтараў кн. «Музычны тэатр Беларусі. 1917—1959» (1993), «Музычны слоўнік беларускарускі = Музычны слоўнік рускабеларускі» (1999). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    Тв.: Музычны тэатр Беларусі, 1960— 1990: Опернае мастацтва. Музычная камедыя і аперэта. Мінск, 1996 (разам з Г.Р.Куляшовай, Т.Г.Мдывані); Музычны тэатр Беларусі, 1960—1990: Балет. Музыка ў пастаноўках драматычных тэатраў. Мінск, 1997 (усуаўт.).
    477
    Я, трыццаць другая і апошняя літара беларускага алфавіта. Запазычана з рус. графікі ў 19 ст. У старабел. мове гук [«а»] пасля мяккіх зычных і ётаваны «а» абазначаліся літарамі А («юс малы») пасля мяккіх зычных («замла», «кназь») і а («а» ётаванае) пасля галосных і ў пач. слова («богарнн», «газыкь»). У 16 ст. гэтыя літары, акрамя рукапіснай, набылі друкаваную форму. У рус. графіцы 18 ст. літара а выйшла з ужытку, a на аснове скарапіснай А узнікла «я», уключаная потым у грамадз. азбуку. У сучаснай бел. мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук [«а»] сярэдняга рада ніжняга пад’ёму і мяккасць папярэдняга зычнага («мята» — «м’ата»), a ў пач. слова, пасля галосных, «ў», «ь» і апострафа — спалучэнне гукаў [«йа»] («яблыня» — «йаблын’а», «маяк» — «майак», «Гаўя» — «Гаўйа», «трэльяж» — «трэл’аж», «бур’ян» — «бурйан»).
    ЯДВІПН Ш. (сапр. Лявіцкі Антон Іванавіч; 4.1.1869, в. Добасна Кіраўскага рна — 24.2.1922), беларускі пісьменнік; адзін з пачынальнікаў новай бел. прозы. Вучыўся ў Маскоўскім унце. У 1890 за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях арыштаваны, выключаны з унта. Вярнуўшыся ў Беларусь, працаваў памочнікам правізара ў мястэчку Радашковічы (Маладзечанскі рн), пераехаў у бацькоўскі фальварак Карпілаўка (каля Радашковіч), дзе правёў большую частку жыцця. У 1909—10 у Вільні, сакратар, заг. аддзела газ. «Наша ніва». У 1913—15 у газ. «Беларус», час. «Саха», «Лучынка». 3 1916 удзельнічаў у рабоце «Беларускай хаткі», намеснік старшыні Бел. тва дапамогі пацярпелым ад вайны. Першае апавяданне на бел. мове «Суд» (1906). Аўтар нататак з падарожжа па родным краі («Лісты з дарогі», 1910), паэмы «Дзед Завала» (1910). Выдаў апавяданні (збкі «Бярозка», 1912; «Васількі», 1914), якія вызначаюцца дасканаласцю мовы і формы, гумарам, з’едлівай паліт. сатырай. Аўтар няскончанага
    рамана «Золата» (1920), кн. «Успаміны» (1921).
    Тв:. Выбр. творы. Мінск, 2006.
    ЯЗЫКОВІЧ Віктар Робертавіч (н. 8.5.1955, Мінск), беларускі вучоны ў галіне культуралогіі і рэлігіязнаўства. Канд. філас. навук (1983), праф. (2012). Скончыў БДУ (1977), Рэсп. інт вышэйшай школы БДУ (2004). 3 1981 у Інце філасофіі і права АН Беларусі, з 1985 у Бел. унце культуры і мастацтваў (з 2000 заг. аддзела, з 2008 заг. кафедры, з 2012 прарэктар). У 1998—99 заг. кафедры БДУ, у 2000 начальнік аддзела гуманітарных навук Вышэйшага атэстацыйнага кта Рэспублікі Беларусь, у 2003—08 заг. кафедры Бел. агр. тэхн. ўнта. Даследуе тэорыю 1 метадалогію рэлігіязнаўства, бел. рэліг.культ. традыцыі, працэсы інкультурацыі ў сучасным бел. грамадстве, дынаміку сучаснай культуры. Адзін з аўтараў кн. «Іегавізм» (1981), «Студэнцтва і рэлігія: праблема светапогляднага выбару» (1999), «Традыцыйныя веравызнанні і новыя рэлігійныя рухі ў Беларусі» (2000). Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
    Тв.: Релнгн'оведенне. Мннск, 2007; Культурологня. Мннск, 2014.
    ЯЗЬІЧНІЦТВА (ад царк.слав. языцы — народы, чужаземцы), агульны тэрмін для абазначэння стараж. вераванняў і культаў, што існавалі да ўзнікнення і пашырэння сусв. рэлігій (хрысціянства, іслам, будызм). Існавала многія стагоддзі і ў наш час захоўваецца у выглядзе асобных перажыткаў. Для Я. характэрна вера ў шматлікіх багоў і божастваў, у цудадзейную сілу асобных матэрыяльных прадметаў (фетышызм) і слоў (вербальная магія), упэўненасць у рэальным існаванні душы, добрых і злых духаў (анімізм), уяўленні аб звышнатуральнай роднасці паміж людзьмі і пэўнымі відамі жывёл, раслін (татэмізм), магічныя дзеянні, культ продкаў. Язычнікі прыносілі разнастайныя ахвяры (часцей прад