• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    ШЧЎЧЫН горад у Гродзенскай вобл., цэнтр Шчучынскага рна. За 68 км на У ад г. Гродна, 7 км ад чыг. ст. Ражанка на лініі Ваўкавыск—Ліда. Аўтадарогамі злучаны са Скідзелем, Астрынай, Лідай, Мастамі. 15,5 тыс. ж. (2015).
    Вядомы з 1й пал. 15 ст. ў сувязі з заснаваннем тут троцкім ваяво
    Панарама г. Шчучын.
    дам П.Лелюшам касцёла. У 2й пал. 15—17 ст. ў Лідскім павеце Віленскага ваяв. ВКЛ, належаў Кучукам, Кішкам, Радзівілам, Давойнам, Лімонтам. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай моцна пацярпеў ад войск кн. Хаванскага і атрадаў В.Залатарэнкі, у пач. Паўн. вайны 1700—21 — ад войск Карла XII. У канцы 17 — пач. 18 ст. мястэчка, якім валодалі ЮзафовічыГлябіцкія, потым Сцыпіёны. У 1726 засн. піярскі калегіум. У 1761 Ш. атрымаў герб — у блакітным полі сярэбраная манаграма IS (ініцыялы Ігнацыя Сцыпіёна) пад залатой каронай. У 18 — пач. 20 ст. называўся ШчучынЛітоўскі. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Лідскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай, з 1842 Віленскай губерняў. 3 1807 належаў ДруцкімЛюбецкім. У 1833 — 40двароў, 327 ж., у 1866 — 123 двары, 1088 ж. 3 1.1.1919 у БССР. Зсак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр Шчучынскай гміны Навагрудскага павета Навагрудскага ваяв. У 1923 — 1539 ж. 3 1929 цэнтр Шчучынскага павета. 3 ліст. 1939 зноўу БССР, з 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр Шчучынскага рна Баранавіцкай вобл., 3500 ж. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941 да 13.7.1944 Ш. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. У 1948  3600 ж„ у 1959  6500 ж. 3 31.8.1962 горад. У 1970 — 10,3 тыс. ж.
    У 2002 — 16,3 тыс. ж. 17.7.2006 зацверджаны герб і сцяг.
    У 19 ст. ў горадзе склалася рэгулярная сістэма планіроўкі, сфарміраваўся ансамбль забудовы цэнтра з прамавугольнай у плане плошчай, утворанай будынкамі касцёла Тэрэзы з кляштарам піяраў, Міхайлаўскай царквы, пошты, заезных дамоў, жылымі дамамі рамеснікаў і гандляроў. Плошча раскрывалася ў бок палацавапаркавага комплексу. Сучасны Ш. размешчаны ўздоўж дарогі, якая злучае чыг. ст. Ражанка з аўтамагістраллю Гродна — Ліда. У межах горада дарога — гал. вуліца (17 Верасня і яе працяг вул. Савецкая) і асн. транспартная магістраль. 3 3 на У тэр. Ш. перасякае ручэй Тураўка. Планіроўка горада квартальная. Адм.грамадскі і гандлёвы цэнтр склаўся на пл. Свабоды, утворанай вуліцамі 17 Верасня і Леніна. Пераважае аднапавярховая індывід. забудова сядзібнага тыпу. Капітальная 2, 5 і 9павярховая сканцэнтравана ў цэнтр. частцы горада. Ш. развіваецца паводле генплана 1995 (карэкціроўка 2015). У 2010х гг. пабудаваны будынкі раённай пракуратуры, аптэкі, масласырзавода, спарткомплекс на вул. Авіятараў, уязная кампазіцыя, завод па перапрацоўцы сыроваткі і вытворчасці сыроватачнатлушчавага канцэнтрату на вул. 17 Верасня, кніжная крама «Несцерка», рэканструяваны
    468
    ШЧУЧЫНСКІ
    будынак пошты, цэнтр. частка горада, фантан, аўтастанцыя, аб’екты гандлю, кінатэатр «Беларусь» пад маладзёжны цэнтр, бка, добраўпарадкаваны пл. Свабоды, зона адпачынку вакол гар. возера, мадэрнізаваны гар. стадыён «Алімп», СШ №2, ДЮСШ. У 2011 — 15 рэканструяваны палац ДруцкіхЛюбецкіх.
    У 2015 у Ш. гімназія, 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, ДЮСШ, 6 дашкольных устаноў, 3 установы дадатковай адукацыі, цэнтры карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, творчасці дзяцей і моладзі, 4 бкі, Дом культуры. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; магіла ахвяр фашызму; помнікі бел. паэтэсе Цётцы (А.Пашкевіч), землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, воінамінтэрнацыяналістам. Помнікі архітэктуры — палац (2я пал. 18 ст.), касцёл Св. Тэрэзы і кляштар піяраў (1826—29), Міхайлаўская царква (1863).
    ШЧЎЧЫНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯБІБЛІЯТЭКАІмя Цёткі. Засн. ў 1944 у г. Шчучын як раённая бка. У 1975 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Шчучынскага
    рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. 3 1976 імя Цёткі (А.С.Пашкевіч). Кніжны фонд (2015) каля 36 тыс. экз., 4,6 тыс. чытачоў. Пры бцы дзейнічаюць публічны цэнтр прававой інфармацыі, літ.муз. гасцёўня «Ля самавара» (з 2010), інтэлекткафэ «1Q» (з 2013). 3 2011 бка працуе па праграме «Нашым людзям — наш клопат». 3 2013 жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліобус (55 вёсак).
    А.М.Янкоўская.
    ШЧЎЧЫНСКІ ПАЛАЦ, помнік архітэктуры ранняга класіцызму з элементамі эклектызму ў г. Шчучын. Пабудаваны ў 2й пал. 18 ст. ў парку рэгулярнай планіроўкі паводле архіт. праекта дэ Фленерса на паўн. ускраіне горада. Належаў падскарбію літоўскаму Шчуку, з пач. 19 ст. быў уладаннем князёў ДруцкіхЛюбецкіх. Будынак сіметрычнай кампазіцыі, прамавугольны ў плане, 2павярховы, мураваны на высокім цокалі. У цэнтры больш нізкая частка з мансардай, вырашаная ў выглядзе лоджыі з 2 іанічнымі калонамі, па баках — 2павярховыя аб’ёмы, раскрапаваныя пілястрамі. Фаса
    ды па перыметры завершаны развітым карнізам і парапетам з атыкам у цэнтры. Прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены сандрыкамі, да ўвахода вядзе шырокая лесвіца. Планіроўка калідорная. Аздоба інтэр’ера мае класіцыстычны характар. Жылыя памяшканні ў асноўным групаваліся ўздоўж гал. фасада і 2 бакавых, а з паркавага фасада размяшчаліся парадныя памяшканні. У 2015 праведзена рэканструкцыя. Палац унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ШЧЎЧЫНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнЗ Гродзенскай вобл. Цэнтр — г. Шчучын. У складзе раёна гар. пасёлкі Астрына і Жалудок, 435 сельскіх нас. пунктаў, 11 сельсаветаў: Астрынскі, Васілішкаўскі, Дэмбраўскі, Жалудоцкі, Каменскі, Лядскі, Мажэйкаўскі, Орлеўскі, Першамайскі, Ражанкаўскі, Шчучынскі. Пл. тэр. 1911 тыс. км2, лясы займаюць 33%. Нас. 41,9 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (45%), палякі (46,4%), рускія (6,4%), украінцы (1,3%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,9%). Па тэр. раёна
    Шчучынскі палай,.
    469
    ШЧУЧЫНСКІ
    праходзіцьчыг. Масты—Ліда, аўтадарогі Мінск—Гродна—мяжа Польшчы (Брузгі), Астрына—Шчучын—Ваўкавыск, Гродна—Астрына—Радунь— мяжа Літвы (Доцішкі), Беліца—Жалудок—Ражанка.
    Раён утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл., падзелены 12.10.1940 на 14 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Шчучыне і раёне (у межах 1940) 2749 чал. На тэр. сучаснага раёна дзейнічалі Баранавіцкая акруговая (май 1942 — сак. 1943), Шчучынская раённая (чэрв. 1942 — ліп. 1944) антыфаш. аргцыі, шчучынскія падп. міжрайпартцэнтр КП(б)Б (18.4 — снеж. 1943) і міжрайцэнтр ЛКСМБ (20.5— 19.12.1943), шчучынскія падп. райкамы КП(б)Б (ліст. 194315.7.1944) і ЛКСМБ (10.11.194315.7.1944), васілішкаўскія падп. райкамы КП(б)Б (8.111.7.1944) і ЛКСМБ (ліп. 1943—11.7.1944), жалудоцкія падп. райкамы КП(б)Б (10.12.194315.7.1944) і ЛКСМБ (1.7.194315.7.1944), Шчучынскаепартыз. злучэнне, партыз. брыгады Ленінская, імя Ленінскага камсамола, імя Варашылава, «Перамога», асобныя атрады імя Дунаева, «Звязда», спецатрад «Наватары», спецгрупа «Дружба». Выдавалася падп. газета «Красное знамя». Раён вызвалены ў сярэдзіне ліп. 1944 войскамі 2га і 3га Бел. франтоў у ходзе Беластоцкай і Вільнюскай аперацый. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 20.1.1960 далучаны г.п. Астрына і 5 сельсаветаў Васілішкаўскага, 13.2.1960 — 1 сельсавет Радунскага, 17.4.1962 — г.п. Жалудок і 5 сельсаветаў скасаванага Жалудоцкага рнаў. 3.5—25.12.1962 г.п. Астрына і 3 сельсаветы ўваходзілі ў склад Скідзельскага рна, 25.12.1962 далучаны 4 сельсаветы скасаванага Радунскага рна, перададзены Лідскаму рну 2 сельсаветы, 25.12.1962—6.1.1965 Ш.р. уключаў 4 сельсаветы Мастоўскага рна. У 1964 далучаны 1 сельсавет Гро
    дзенскага рна. 3 1965 раён у сучасных межах. У 2000 уключаў 2 гар. пасёлкі, 440 сельскіх нас. пунктаў, 14 сельсаветаў.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, машынабудавання, харчовай, дрэваапрацоўчай прамсці і інш. У раёне (2015) с.г. прафес. ліцэй, гімназія, 7 сярэдніх школ, 7 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад—школа (9 на аснове сярэдняй, 1 — базавай школы), 4 дзіцячыя школы мастацтваў, ДЮСШ, 11 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: творчасці дзяцей і моладзі, тэхн. творчасці, турызму і краязнаўства, сац.пед. (з дзіцячым сац. прытулкам), карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённы Цэнтр культуры і нар. творчасці, Дом культуры і тэатр. творчасці (г.п. Астрына), Цэнтр культуры (в. Васілішкі), сельскі Дом фальклору (в. Дэмбрава), 7 дамоў культуры, 6 сельскіх клубаў, 3 клубыбібліятэкі, клубмузей, аўтаклуб, цэнтр. раённая, 2 дзіцячыя, 2 пасялковыя, 14 сельскіх бк, 2 бібліятэкіклубы, бібліятэкацэнтр патрыятычнага выхавання, бібліятэкамузей, раённы краязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя 5 бальніц, 2 аддз. сястрынскага догляду, 3 паліклінікі, 6 урачэбных амбулаторый, 20 ФАПаў, занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Выдаецца раённая газ. «Дзянніца». У раёне 35 рэліг. абшчын, у т.л. 15 праваслаўных, 16 каталіцкіх, 1 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 1 хрысціян веры евангельскай, 1 новаапостальскай царквы, 1 мусульманская. Помнікі археалогіі: гарадзішчы каля вёсак Ашуркі, Галынка, Зубрава, Касцянева, Кульбачына, Турэйск, селішчы каля г.п. Жалудок, вёсак Васілішкі, Дварчаны (Орлеўскі с/с), Орля, стаянкі каля вёсак Бершты, Мацеўчукі, могільнікі з каменнымі магіламі каля вёсак Берагоўцы, Кульбачына, Яселевічы, курганы каля в. Глебаўцы. Помнікі архітэктуры: царквакрэпасць Раства Багародзіцы (1516—42) у в. Му
    раванка, касцёл Іаана Хрысціцеля (1769)ув. Васілішкі, Петрапаўлаўскі касцёл (1674, перабудаваны ў 1924— 25), капліца (19 ст.) у в. Ражанка, фрагменты сядзібы (канец 18 — пач. 19 ст.) у в. Вял. Мажэйкава, Троіцкі касцёл (18 ст., паводле інш. звестак 1674) у в. Дэмбрава, касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (1749) і капліца (1882) у в. Новы Двор, Троіцкі касцёл (1755—58) у в. Ішчална, парк (2я пал. 18—пач. 20 ст.) у в. Руткевічы, ПараскеваПятніцкая царква (1816) у в. Бершты, Пакроўская царква (1860я гг.), Крыжаўзвіжанскі касцёл (1918) у в. Першамайская, касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (1854) у г.п. Жалудок, Праабражэнская царква (1855) у г.п. Астрына, Мікалаеўская царква (1860) у в. Нарашы, Пакроўская царква (1873— 76) у б. в. Ятвеск (каля в. Шніпкі), Станіславаўскі касцёл (1896—1905) у в. Лядск, сядзібы ў вёсках Касцянева (канец 19—пач. 20 ст.), Андрушоўцы (канец 19 — пач. 20 ст.), Галавічполе (пач. 20 ст.), Петрапаўлаўскі касцёл (1903) у в. Старыя Васілішкі, касцёл Св. Антонія Падуанскага (1908) у в. Каменка. Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў у в. Васілішкі і магілы сав. воінаў каля в. Грамкі, брацкія магілы сав. воінаў і партызан у г.п. Жалудок, вёсках Зачэпічы, Орля, брацкая магіла падпольшчыкаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, і брацкая магіла сав. воінаў, партызан і парт.сав. актывістаў у г.п. Астрына, магілы ахвяр фашызму ў г.п. Жалудок, вёсках Васілішкі, Зінякі, Якубавічы, каля в. Зубрава (на месцы спаленай гітлераўцамі в. Агародзішча), брацкія магілы партызан і ахвяр фашызму ў в. Першамайская, помнік у гонар партызан атрада «Баявы» імя Дунаева ў в. Бераставіца, месца базіравання штаба Шчучынскага партыз. злучэння каля в. Зачэпічы, помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Ашмянцы, Багушы, Барташы, Бершты, Валянчыцы, Васілішкі, Ваўчкі, Вострава, Вял. Бярозаўцы,