• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    (1909—10) у Пецярбургу. У 1911 — 14 жыў і вучыўся ў Парыжы. 3 1914 у Віцебску. 3 1918 паўнамоцны прадстаўнік Наркамасветы па справах мастацтваў у Віцебскай губ. У 1919—20 заснавальнік і дырэктар Віцебскага нар. маст. вучылішча. Арганізоўваў справаздачныя выстаўкі работ яго вучняў (1919—20), садзейнічаў правядзенню 1й дзярж. выстаўкі карцін маскоўскіх і мясц. мастакоў (1919), стварэнню гар. маст. музея. 3 1920 у Маскве, у 1923—41 із 1947 жыўу Парыжы, у 1941—47 у ЗША. Працаваўу жывапісе, станковай і кніжнай графіцы, тэатр.дэкарацыйным, манумент., дэкар. мастацтве і інш. Асн. тэмы творчасці — сімвалічнаасэнсаваныя, выяўленыя праз спалучэнне розначасовых і рознапрасторавых эпізодаў мантажу віды Віцебска, Парыжа, свет цырка, закаханыя, матывы іўдзейскай містыкі. Часта крыніцай для сюжэтаў кампазіцый Ш. быў яўрэйскі местачковы побыт, трактаваны ў наіўнапаэт., гратэскавасімвалічным, іранічнафантаст.
    М.Шагал. Юбілей. 1923.
    454
    ШАРАНГОВІЧ
    духу. Работы Ш. вылучаюцца эмацыянальнасцю, пластычнай выразнасцю, сакавітым колерам і мяккім лірызмам. Сярод твораў: «Віцебск» (1908), «Я і мая вёска» (1911), «Над Віцебскам» (1914), «Над горадам» (1914—18), «Люстэрка» (1915), «Бэла з белым каўнерыкам» (1917), «Прагулка» (1917—18), «Юбілей» (1923), «Зялёны скрыпач» (1923—24), «Вялікі цырк» (1968) і інш. Пісаў вершы. У Віцебску створаны Музей Ш., Артцэнтр Ш., узведзены помнік (1992, скульпт. А.Гвоздзікаў). У 1994 і 1997 адбыліся 1ы і 2і міжнар. пленэры яго імя, у 2009 — дзіцячы і маладзёжны «Віцебск — горад Марка Шагала». 3 1991 тут штогод праходзяць міжнар. Шагалаўскія чытанні.
    Тв.: Рус. пер. — Ангел над крышамй: Стмхй. Проза. Статьн. Выступлення. Пнсьма. М., 1989; Моя жнзнь. Спб., 2000; Бел. пер. — Паэзія. Мінск, 1989.
    Літ.: Апчннская Н. Марк Шагал: Портрет художннка. М., 1995; Подлмпскнй А. Марк Шагал: Основные даты жнзнн н творчества. 2е нзд. Внтебск, 2000.
    ШАКЎН Леў Міхайлавіч (14.9.1926, в. Браткава Капыльскага рна — 6.11.1996), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1966), праф. (1967). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). Скончыў БДУ (1950), з 1953 працаваў у ім (з 1967 заг. кафедры). Даследаваў праблемы развіцця бел. літ. мовы, гісторыю бел. мовазнаўства і словаўтварэння. Аўтар прац: «Станаўленне і развіццё беларускай літаратурнай мовы» (1959), «Нарысы гісторыі беларускай літаратурнай мовы» (1960), «Марфемны слоўнік беларускай мовы» (1975, з А.М.Бардовічам). Дзяржаўная прэмія Беларусі 1986.
    Тв.: Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. 2е выданне. Мінск, 1984; Карані роднай мовы: выбраныя працы па гісторыі беларускай мовы. Мінск, 2001.
    Літ.: Красней В.П., Плотнікаў Б.А., Трайкоўская В.П. Прафесар Л.М.Шакун. Мінск, 1997.
    ШАМЯКІН Iван Пятровіч (30.1.1921, в. Карма Добрушскага рна — 14.10.2004), беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Нар. пісьменнік Бе
    ларусі (1972). Акадэмік НАН Беларусі (1994). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Гомельскі тэхнікум буд. матэрыялаў (1940), Рэсп. парт. школу пры ЦК КП(б)Б (1950). Удзельнік Вял. Айч. вайны. У 1945—48 настаўнічаў. 3 1950 у Бел. дзярж. выдве, з 1952 гал. рэдактар альманаха «Советская Отчнзна». 3 1954 намеснік старшыні, з 1966 сакратар, з 1968 2і сакратар, з 1971 1ы намеснік старшыні, з 1976 1ы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1980— 92 гал. рэдактар выдва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». У 1971—85 Старшыня Вярхоўнага Савета БССР. У першай аповесці «Помста» (1945) услаўляе салдатапераможцу. Раман «Глыбокая плынь» (1947—48) аб гераізме партызан, якія змагаліся з акупантамі на Гомельшчыне. Праблемы першых пасляваен. гадоў апісаны ў збках прозы «На знаёмых шляхах» (1949), «Дзве сілы» (1951), «Апавяданні» (1952), «Першае спатканне» (1956), рамане «У добры час» (1953) і інш. У рамане «Крыніцы» (1956) выкрыў валюнтарысцкія метады кіравання эканомікай, сац. і паліт. жыццём. У пенталогіі «Трывожнае шчасце» («Непаўторная вясна», 1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і снег» і «Пошукі сустрэчы», 1959; «Мост», 1965) лёс пакалення, якое прайшло выпрабаванне вайной і ў пасляваен. умовах адраджала родны край. Збкі апавяданняў «Мат
    чыны рукі» (1961), «Вячэрні сеанс» (1968), раман «Снежныя зімы» (1968) раскрываюць праблемы грамадз. адказнасці. Жыццё сучаснага горада адлюстравана ў рамане «Атланты і карыятыды» (1978, аднайм. тэлефільм 1980), апавяданні «Сатанінскі тур» (1995). Аб драм. выніках чарнобыльскай катастрофы аповесці «Ахвяры» (1990), «Аповесці Івана Андрэевіча» (1993), «Падзенне» (1995), «Палеская мадонна» (1998), раман «Злая зорка» (1991). Аўтар п’ес «Не верце цішыні» (паст. 1958), «Баталія на лузе» (1972), «Экзамен на восень» (паст. 1974), «Залаты медаль» (паст. 1980), гіст. рамана «Вялікая княгіня» (1996), літ.крытычных артыкулаў, успамінаў і інш. Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж прэмія Беларусі 1968, 1982.
    Тв.: 36. твораў. Т. 1—8. Мінск, 2001 — 07.
    ШАРАНГОВІЧ Васіль Пятровіч (н. 14.1.1939, в. Качаны Мядзельскага рна), беларускі графік, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1978). Засл. дзеяч культуры Польшчы (1986). Нар. мастак Беларусі (1991), праф. (1981). Скончыў Бел. тэатр,маст. інт (1966). У 1967—98 у Бел. акадэміі мастацтваў (у 1972—89 заг. кафедры, адначасова з 1986 прарэктар,
    В.Шаранговіч. Ілюстрацыя да паэмы Я.Коласа «Новая зямля». 2002.
    455
    ШАРКАЎШЧЫНА
    з 1989 рэктар). У 1997—2009 дырэктар Музея сучаснага выяўл. маства. Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі. Для яго творчасці характэрны разнастайнасць графічных тэхнік і стылявых прыёмаў, выразны малюнак, эмацыянальнасць і глыбокая змястоўнасць вобразаў. Сярод аформленых кніг: «Віленскія камунары» М.Гарэцкага (1965), «3 майго летапісу» (1967), «Вершы» (1972), «Новая зямля» (2002) Я.Коласа, «Мая Беларусь» Т.Хадкевіча, «Збор твораў» М.Багдановіча (т. 1—2, усе 1968), «Салавей» З.Бядулі, «Зямля навагрудская, краю мой родны...» А.Міцкевіча (абедзве 1969), «Сорак трэці» І.Навуменкі (1974), «Паэмы» (1978), «Адвечная песня» (1981) Я.Купалы, «Пан Тадэвуш» А.Міцкевіча (1985, 1998), «Старыя беларускія хронікі» У.Караткевіча (1988) і інш. AyTap станковых гравюр «Смерць Гражыны» (паводле А.Міцкевіча, 1970), «Партрэт Ф.Скарыны» (1971), «Ганчар» (1973), «А хто там ідзе?» (1976), серыі «Край нарачанскі» (1972—75), «Блакада. 1943 год» (1974), цыкла гравюр «Памяці вогненных вёсак» (1979—85), «Блакадны рэквіем» (2004), трыпціха «Дзе крыўда адвечная спела» (1982), акварэлі «У месячным святле» (2003), цыкла «Паміраючыя вёскі» (2000—07) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
    Літ.: Ганчароў М.І. Васіль Шаранговіч. Мінск, 1981.
    ШАРКАЎШЧЫНА, гарадскі пасёлак у Віцебскай вобл., на р. Дзісна. За 197 км на 3 ад Віцебска, чыг. ст. Шаркаўшчызна на лініі Варапаева—Друя. Вузел аўтадарог на Браслаў, Мёры, Глыбокае, Дзісну. Цэнтр Шаркаўшчынскага рна. 6,5 тыс. ж. (2015).
    Вядома з 1503 у ВКЛ як маёнтак Зяновічаў. Пазней належала Сапегам, Дамброўскім, Лапацінскім. Побач узніклі мястэчкі Старая Ш. і Новая Ш. (з 1767), якія ў пач. 20 ст. зліліся з маёнткам. У 18 ст. ўзведзены мураваны палац. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, мястэчка Дзісенскага паве
    та Мінскай, з 1842 Віленскай губерняў. У 1863 адкрыта нар. вучылішча. У 1866 у мястэчку Новая Ш. каля 500 ж., у Старой Ш. каля 150 ж. У 1897 у Новай Ш. 119 двароў, 1038 ж., у Старой Ш. 16 двароў, 127 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 19.8.1919 в. Шаркаўшчызна ў Дзісенскім павеце Віцебскай губ. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр Шаркаўшчынскай гміны Дзісненскага павета Віленскага ваяв. Пасля пабудовы чыг. Варапаева—Друя — чыг. станцыя. 3 ліст. 1939 у БССР, 1802 ж. 3 15.1.1940 цэнтр Шаркаўшчынскага рна Вілейскай вобл., з 12.10.1940 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну з 30.6.1941 да 1.7.1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі тут 865 чалавек. 3 20.1.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абласцях. 3 17.4.1962 у Мёрскім рне, з 30.7.1966 зноў цэнтр Шаркаўшчынскага рна.
    Асн. кампазіцыйная вось сучаснага гар. пасёлка — вул. Маякоўскага. Адм.грамадскі і культ. цэнтр сфарміраваўся на берагах р. Дзісна, у раёне вуліц Энгельса, Маякоўскага, Вадап’янава, Камсамольская, Чырвонадворская. У паўн. частцы цэнтра разбіты сквер, у паўд. знаходзіцца пл. 1 Мая, уздоўжякой разбіты парк. Ш. развіваецца паводле генплана 2011. Пабудаваны цэнтр. раённая бальніца, Вазнясенскі касцёл, 12кватэрны жылы дом, сдана у эксшіуатацыю пад’язная дарога з асфальтавым пакрыццём, абсталяваны спарт. і дзіцячыя пляцоўкі. Узведзены помнік свяшчэннамучаніку К.Жданаву (2015, скульпт. І.Казак, А.Гвоздзікаў). Зона адпачынку — набярэжная р. Дзісна.
    У 2015 у Ш. 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, 4 дашкольныя установы, ДЮСШ, Цэнтр культуры, Цэнтр рамёстваў, 2 бкі; Успенская стараабрадніцкая царква (1976), Крыжаўзвіжанскі касцёл (1992—95). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік Вызваліцелям. Помнікі архітэктуры — царква іконы Маці Божай
    «Усіх гаротных Радасць» (1898), Успенская царква (1912), сядзібны дом (пач. 20 ст.).
    ШАРКАЎШЧЫНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬН.АЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТДКА. Засн. ў 1944 у г.п. Шаркаўшчына як раённая бка. У 1977 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Шаркаўшчынскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) каля 43 тыс. экз., 3,1 тыс. чытачоў. Пры бцы дзейнічаюць цэнтр прававой інфармацыі (з 2001), клубы «Жаночы час» (з 2008), аматараўкветкаводаў «Вяснянка» (з 2010). 3 2014 бка працуе па праграме «Глядзець на свет неабыякавымі вачыма» (сац. адаптацыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі). 3 2007 жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліобус (46 вёсак).
    А. Ц. Фромертас.
    ШАРКАЎШЧЫНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на 3 Віцебскай вобл. Цэнтр — г.п. Шаркаўшчына. У складзе раёна 271 сельскі нас. пункт, 6 сельсаветаў: Більдзюгскі, Германавіцкі, Ёдскі, Лужкоўскі, Радзюкоўскі, Станіславоўскі. Пл. тэр. 1189 км2, лясы займаюць 19%. Нас. 15,9 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (91,9%), рускія (5%), палякі (1,3%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,8%). Патэр. раёна праходзяць чыг. Варапаева—Друя, аўтадарогі Браслаў—Глыбокае, Мёры—Казяны.
    Раён утвораны 15.1.1940 у складзе Вілейскай вобл., 12.10.1940 падзелены на 14 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Шаркаўшчыне і раёне 2027 чал., у карных аперацыях спалілі 23 вёскі і хутары, 11 з якіх — хутары Бялкова, Вязовец, Ігнацева, Падрэзаўшчына, Пазава, Станіславова, Сухаборац, Сцяпаніха, Сялібка, вёскі Куялеўшчына, Строна — пасля вайны не адрадзіліся. Дзейнічалі Шаркаўшчынская падп. камсамольскамаладзёжная аргцыя «За Радзіму» (ліп. 1941—ліп. 1944), падп. райка