• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    443
    ЧАЧЭРСКІ
    Будынак Чачэрскага гісторыкаэтнаграфічнага музея.
    Да арт. Чачэрскі гісторыкаэтнаграфічны музей. Фрагмент экспазіцыі.
    музея складаюцца з калекцый: «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура», «Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва», «Дакументы», «Рукапісы», «Друкаваныя выданні», «Старадрукі», «Нумізматыка», «Скарбы», «Баністыка», «Фалерыстыка», «Сфрагістыка», «Воінскі рыштунак», «Адзенне», «Музычныя інструменты», «Прадметы з гісторыі тэхнікі», «Прадметы побыту і этнаграфіі, «Фотадакументы», «Кінафотадакументы», «Прыродазнаўчая». Экспануюцца фрагменты касцей маманта, ляпныя гаршкі эпохі неаліту, крамянёвыя прылады працы, жаночыя ўпрыгажэнні, нацельны абразок 12 ст. з археал. помнікаў Бердыж, Нісімкавічы, гарадзішча Чачэрск. Найб. цікавыя медальёнзмеявік 13 ст., ключ ад брамы Чачэрскага замка, багатая калекцыя абразоў 18—19 ст. і інш. У музеі праходзіць штогадовая міжнар. акцыя «Ноч музеяў» з выстаўкаміпродажамі вырабаў умельцаў Чачэршчыны, выступленнямі аматарскіх калектываў і інш.
    ЧАЧЭРСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнУ Гомельскай вобл. Цэнтр — г. Чачэрск. У складзе раёна 97 сельскіх нас. пунктаў, 7 сельсаветаў: Залескі, Ленінскі, Меркулавіцкі, Нісімкавіцкі, Отарскі, Палескі, Роўка
    віцкі. Пл. тэр. 1230 км2, лясы займаюць 46%. Нас. 14,6 тыс. чал. (2015). Раён моцна пацярпеў ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адселены 43 нас. пункты. Жывуць беларусы (94,2%), рускія (4,3%), украінцы (0,8%), цыгане (0,1) і інш. Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі БудаКашалёва—Чачэрск—Краснаполле, Ветка—Чачэрск—Карма. Суднаходства на р. Сож. У межах раёна біял. заказнік рэсп. значэння (Чачэрскі).
    Раён утвораны 8.12.1926, падзелены на 32 сельсаветы. 4.8.1927 далучаны 10 сельсаветаў скасаванага Свяцілавіцкага рна. 30.12.1927 у выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення ў Ч.р. зацверджаны 21 сельсавет. Да 26.7.1930 у Гомельскай акрузе. 12.2.1935 адноўленаму Свяцілавіцкаму рну перададзены 3 сельсаветы, 5.4.1936 далучаны сельсавет Рагачоўскага рна. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 раён акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Чачэрску і раёне 1137 чал. Дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б (16.8.19412.10.1943) і ЛКСМБ(май2.10.1943),змая 1942 Чачэрскі райвыканкам (у в. Валосавічы); партыз. брыгада 10я Журавіцкая, 1я Гомельская, «Бальшавік», «Уперад», асобныя партыз. атрады. Раён вызвалены ў канцы ліст. 1943
    войскамі 61й арміі 1га Бел. фронту. У 25.12.1962 скасаваны, тэр. далучана да БудаКашалёўскага рна. Адноўлены 6.1.1965, уключаў гар. пасёлкі Чачэрск і Карма, 22 сельсаветы. 18.1.1965 да раёна далучаны сельсавет БудаКашалёўскага рна; 25.3.1965 адзін сельсавет перададзены Рагачоўскаму рну. 30.7.1966 г.п. Карма і 11 сельсаветаў перададзены зноў утворанаму Кармянскаму рну. У 1981 у раёне 11 сельсаветаў.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай і лёгкай прамсці і інш. У раёне (2015) прафес. ліцэй, гімназія, 3 сярэднія і 1 базавая школы, 9 вучэбнапед. комплексаў: дзіцячы сад—школа, дзіцячая школа мастацтваў, ДЮСШ, 6 дашкольных устаноў, цэнтры: сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, гар. Дом культуры, Цэнтр рамёстваў, фальклору і этнаграфіі, раённы Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, 7 сельскіх дамоў культуры, 5 сельскіх клубаў, аўтаклуб, цэнтр. раённая бка і 12 філіялаў, гісторыкаэтнаграф. музей, кінатэатр. У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённая бальніца, бальніца сястрынскага догляду, паліклініка, 5 урачэбныхамбулаторый, 7 ФАПаў, 2 аптэкі. Выдаецца раённая газ. «Чачэрскі веснік». У раёне 8 рэліг. абшчын, у т.л. 4 пра
    444
    ЧАШНІКІ
    васлаўныя, 4 пратэстанцкія. Помнікі археалогіі: гарадзішча стараж. Чачэрска і перыяду ранняга жалезнага веку ў в. Нісімкавічы, курганныя могільнікі перыяду ранняга Сярэдневякоўя ў вёсках Бяляеўка, Валосавічы, Нісімкавічы, Сапрыкі, стаянка перыяду палеаліту у в. Падлужжа і інш. Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў у вёсках Іскра, Карабалішча, Матнявічы, Шылавічы, сав. воінаў і партызан у вёсках Покаць, Халочча, магілы ахвяр фашызму у вёсках Бабічы, Будзішча, Добрынь, помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Дудзічы, Крутое, Отар, Палессе, Халочча, Чарняўскія Малынічы, Шылавічы. Помнік партызанам у в. Нісімкавічы, пас. Яміцкі. У в. Салтанаўка нарадзіўся Герой Сав. Саюза Ц.П.Новікаў (1907— 74), у в. Залессе — Герой Сав. Саюза М.К.Круглікаў (1914—43), у в. Бабічы — поўны кавалер ордэна Славы А.А.Філіпенка (1925—57), у в. Бацвінава — акадэмікі НАН Беларусі С.Г.Скарапанаў (1910—99) і У.Р.Гусакоў (н. 1953), у в. Красны Дварэц — акадэмік НАН Беларусі М.Я.Саўчанка (1922—2001), у в. Палессе — засл. дзеяч навукі Беларусі Л.А.Сасноўскі (н. 1932), у г. Чачэрск — нар. артыстка Беларусі Л.К.Лаўрыновіч (н. 1946), бел. рэжысёр У.А.Караткевіч (1939—99), у в. Шылавічы — засл. артыст Беларусі Л.П.Івашкоў (н. 1939). у в. Каменка — засл. артыстка Беларусі В.В.Пархоменка (н. 1956).
    ЧАШНІКІ, горад у Віцебскай вобл., цэнтр Чашніцкага рна, на р. Ула. За 95 км на ПдЗ ад Віцебска, 3 км ад чыг. ст. Чашнікі на лініі Орша—Лепель, аўтадарогамі злучаны з Лепелем, Новалукомлем, Сянном, Бешанковічамі. 8,9 тыс. ж. (2015).
    Вядомы з 16 ст. у Полацкім ваяв. ВКЛ, належалі князям Лукомскім, пазней Кішкам, Сапегам, Патоцкім, Валадковічам. У Інфлянцкую вайну 1558—82 каля Ч. войскі ВКЛ разграмілі ў час Ульскай бітвы 1564 і ў 1567 маскоўскае войска; паводле загаду Івана IV Грознага на правым бера
    Панарама г. Чашнікі.
    зе Улы пабудаваны ўмацаваны замак (у 1708 спалены). У 17 ст. мястэчка. У 1633 — 109 дымоў. У 1664 харунжы А.Служка засн. дамініканскі кляштар, на месцы якога ў 1786 пабудаваны мураваны касцёл. У 18 ст. ў Ч. існавала прыстань. У 2й пал. 18 ст. Ч. мелі гандлёвыя прывілеі. У 1791—93 цэнтр Полацкага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, уЛепельскім павеце Полацкай, з 1796 Бел., з 1802 Віцебскай губерняў. У 1897 — 703 двары, 4590 ж., лячэбніца, аптэка, 2 нар. вучылішчы; у 1906 — 1337 двароў, 5530 ж. У 1909 адкрыта гар. вучылішча, якое ў 1913 пераўтворана ў вышэйшае пачатковае. 3 2.2.1919 у РСФСР, з 15.2.1923 цэнтр Чашніцкай воласці Бачэйкаўскага павета Віцебскай губ. 3 3.3.1924 у БССР, з 20.6.1924 у Віцебскім павеце, з 17.7.1924 цэнтр Чашніцкага рна Віцебскай акругі (да 26.7.1930), з 20.8.1924 цэнтр Чашніцкага с/с (да 24.9.1926). 3 21.6.1935 у Лепельскай акрузе. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939 — 3,5 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 5.7.1941 да 27.6.1944 Ч. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. Дзейнічала Чашніцкае антыфаш. падполле. 19— 21.10.1943 у час Лепельскай аперацыі байцы Смаленскага партыз. палка вялі жорсткія баі супраць гарнізона гітлераўцаў. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Бешанковіцкім рне. 3 7.2.1966 горад
    раённага падпарадкавання. У 1970 — 6,6 тыс. ж., у 2001 — 10,1 тыс. ж.
    У 2015 у Ч. гімназія, 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, ДЮСШ, 5 дашкольных устаноў, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, дзяцей і моладзі, 2 дамы культуры, Дом рамёстваў, 3 бкі, гіст. музей, фізкультурнаспарт. клуб. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Помнікі: Вызвалення, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — СпасаПраабражэнская царква (1843—45).
    Архіт.планіровачную структуру Ч. вызначаюць вуліцы Савецкая, Ленінская, Луначарскага і інш., якія ствараюць радыяльную сетку. Горад падзяляецца на 3 планіровачныя раёны: гіст., сучасны цэнтр, пасёлак папяровай фабрыкі. Адм.грамадскі і культ. цэнтр склаўся ў раёне вуліц Савецкая і Ленінградская. На вул. Свабоды аднайм. плошча. Пераважае 1павярховая забудова сядзібнага тыпу па індывід. праектах, па вул. Ленінская створаны мікрараён 5павярховай забудовы. Сучасны горад развіваецца паводле генплана 2013 у ПдЗ напрамку. У 2000я гг. былі пабудаваны станцыя абезжалезвання вады, аб’екты гандлю, праведзена рэканструкцыя будынка ААТ «Белаграпрамбанк», цэнтр. часткі горада, разбіты і добраўпарадкаваны скверы. У 2013 узведзены адм. будынак Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі
    445
    ЧАШНІЦКАЯ
    Беларусь; рэканструяваны сквер у раёне вул. Савецкая, на тэр. якога ўстаноўлены памятны знак контрадміралу В.М.Апанасенку. Будуецца (2015) новы жылы мікрараён на ПдЗ горада.
    ЧАШНІЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1924у г. Чашнікі як раённая бка. У 1977 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Чашніцкага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) каля 31,7 тыс. экз., 3,85 тыс. чытачоў. Пры бцы дзейнічаюць цэнтр прававой інфармацыі, клуб аматараўсадаводаў, агароднікаў, кветкаводаў «Флора» (з 2003 нар.). 3 2009 бка працуе па праграме «Давай ганарыцца, што мы беларусы». 3 2013 жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліобус.
    С.В.Міцькавец.
    ЧАШНІЦКІ ГІСТАРЬІЧНЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1987 у г. Чашнікі, адкрыты для наведвальнікаўу 1991. Пл. экспазіцыі 188 м2. Асн. фонд — больш за 8 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — звыш 2 тыс. адзінак (2015). У музеі 7 залаў. Раздзелы экспазіцыі: «У сівых вяках твае вытокі», «Культура і адукацыя на Чашніччыне», «Рамесныя і промыславыя заняткі», «Балючыя вёрсты. Вайна. Народ. Перамога», «Край добрых людзей, край светлых ідэй», «Сучасны перыяд». Сярод экспанатаў фрагменты глінянага посуду 9—11 ст., шкляных бранзалетаў 11—12 ст. з археал. помнікаў Чашніцкага рна, прадметы побыту сялян, рамеснікаў, купцоў пачатку 20 ст., нар. адзенне 1930х гг. У калекцыі музея зборы нумізматыкі, дэкар.прыкладнога мастацтва, драўляных скульптур, баністыкі, друкаваных выданняў, кіна і фотадакументаў, у т.л. аб стварэнні і дзейнасці антыфаш. падполля і партыз. руху у Вял. Айч. вайну, пра землякоў — Герояў Сав. Саюза Л.У.Буткевіча, Я.П.Іваноўскага, Я.Г.Навіцкага, С.Ф.Пшоннага, М.А. Сурына, кавалера ордена Славы П.Р.Барадаўку. Музей праводзіць выстаўкі карцін мастакоў, вы
    рабаў саломапляцення, разьбы па дрэве, ткацтва, вышывання. Арганізуюцца сустрэчы са знакамітымі людзьмі Чашніччыны, ветэранамі вайны і працы, нар. майстрамі і інш.
    ЧАШНІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пд Віцебскай вобл. Цэнтр — г. Чашнікі. У складзе раёна г. Новалукомль, 208 сельскіх нас. пунктаў, 8 сельсаветаў: Альшанскі, Антопальскі, Іванскі, Красналуцкі, Кругліцкі, Лукомльскі, Новазаранскі, Празямлянскі. Пл. 1481 км2, лясы займаюць 32 %. Нас. 31,8 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (91,4%), рускія (6,9%), украінцы (0,9%), палякі (0,2%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,6%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Орша—Лепель з веткай Чашнікі—Новалукомль, аўтадарогі Орша— Лепель, Сянно—Лепель, Бешанковічы—Чашнікі—Бобр.