Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
тна: Паўн. Пасёлак, пас. Сцяпянка ў Мінску, пас. Цітаўка каля Бабруйска, в. Калодзішчы Мінскага рна і інш. Найб. колькасць Ц. у Рэспубліцы Беларусь пражывае ў Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях, каля 70% пражывае ў гарадах і гар. пасёлках. У апошні час Ц. Беларусі пры захаванні традыц. найменняў усё больш ужываюць назву «беларуска рома». У 2015 у Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны і афіцыйна дзейнічаюць 6 грамадскакультурных аргцый Ц. — грамадскае аб’яднанне «Беларуская цыганская дыяспара» (з 1998) і яго Віцебскае аддз., Бел. асацыяцыя Ц. «Рома» (з 1998), грамадскае аб’яднанне «Гомельская міжраённая ромская абшчына», раённае грамадскае аб’яднанне «Ашмянская цыганская абшчына», Міжнар. грамадская аргцыя Ц. «Адраджэнне» (з 2000). Гэтыя аб’яднанні развіваюць цыганскую культуру, падтрымліваюць міжнар. сувязі і ўваходзяць у склад міжнар. саюзаў цыганскіх аб’яднанняў, штогод 8 красавіка адзначаюць міжнар. свята — Дзень цыганскай нацыі. Цыганскія маст. калектывы актыўна ўдзельнічаюць ва ўсебел. фестывалях нац. культур, тэатрстудыя «Рамалэ» Бел. цыганскай дыяспары стаў дыпламантам 3га ўсебел. фестывалю нац. культур (2000, г. Гродна).
ЦЭНТРАЛЬНАЯ НАВУКОВАЯ БІБЛІЯТЭКАімя Я.Коласа Н а ц ы янальнай акадэміі навук Беларусі (ЦНБ НАН Беларусі). Засн. ў 1925 у Мінску пры Інце бел. культуры (Інбелкульт). 1.1.1929 Інбелкульт рэарганізаваны ў АН БССР, бка ўвайшла ў яе склад. 3 1956 імя Я.Коласа. Да 1981 называлася Фундаментальная бка імя Я.Коласа АН Беларусі. 3 1990сучасная назва. З’яўляецца навук.даследчай установай ў галіне бібліятэка, бібліяграфазнаўства, гісторыі кнігі і інфармацыйнай дзейнасці. У 2011 бка акрэдытавана як навук. аргцыя, ажыццяўляе даследчую дзейнасць таксама і ў галіне бібліяметрыі і кніжнай культуры. Універсальныя фонды налічваюць
(2015) каля 5 млн. адзінак захоўвання на розных носьбітах: друкаваныя выданні, рукапісы, мікракопіі дакументаў, электронныя і інш. матэрыялы. Бка мае вял. збор навук. замежнай лры, з’яўляецца рэсп. цэнтрам дэпазітарнага захоўвання дакументаў прыродазнаўчанавук. профілю. У ёй захоўваюцца калекцыя выданняў 15—20 ст. на замежных мовах, сярод якіх інкунабулы «Сусветная хроніка» (1493) Г.Шэдаля, «Тлумачэнне боскіх службаў» (1484) Г.Дзюрана і інш.; збор кніг кірылічнага друку 16 — пач. 20 ст., у складзе якога царк.службовыя і свецкія выданні [«Евангелле вучыцельнае» (Заблудаў, 1569), «Евангелле напрастольнае» (Вільня, 1575), «Лексікон славенароскі і імён тлумачэнне» П.Бярынды (Куцейна, 1653) і інш.)]; калекцыя «Беларусазнаўства» 16—21 ст., дзе сабраны дакументы пра Беларусь незалежна ад мовы і месца выдання, сярод якіх экзэмпляр знакамітай Брэсцкай (Радзівілаўскай) Бібліі (1563), працы па гісторыі, гістарыяграфіі, этнаграф. фалькл. зборнікі, інш. матэрыялы краязнаўчага характару; архіўны збор выданняў НАН Беларусі. Найб. каштоўныя калекцыі: кнігазбор Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў, рукапісныя кнігі канца 17 — пач. 20 ст., напісаныя на бел. мове арабскай графікай, асабістыя зборы бел. фалькларыста і этнографа А.Я.Багдановіча, рас. літаратуразнаўца і бібліёграфа П.Н.Беркава, бел. паэта П.Глебкі (у бцы створаны яго мемар. пакой) і інш. У рукапісным фондзе бкі захоўваюцца больш за 60 асабістых архіваў бел. вучоных, пісьменнікаў, мастакоў, грамадскіх дзеячаў (каля 2 млн. лістоў дакументаў) і калекцыя матэрыялаў па гісторыі, навуцы і культуры 16—20 ст. ЦНБ НАН Беларусі — бібліятэкаўдзельніца сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі выданняў і Зводнага электроннага каталога бк Беларусі, інфармацыйную базу якога складае і электронны каталог ЦНБ НАН Беларусі (вядзецца з 1994). У бцы
436
ЦЯПІНСКІ
створаны сучасны праграмнатэхн. комплекс, які ў аўтаматызаваным рэжыме забяспечвае на базе RFIDтэхналогій кантроль кніжнага фонду і дзеянняў чытачоў. Прадастаўляючы інфармацыйнабібліятэчныя паслугі, ЦНБ НАН Беларусі шырока выкарыстоўвае новыя інфармацыйныя тэхналогіі (электронная дастаўка дакументаў, віртуальныя даведачная служба, выстаўкі і інш.), ажыццяўляе доступ да электроннаінфармацыйных рэсурсаў найбуйнейшых сусв. вытворцаў (ScienceDirect, Scopus, EBSCO, Springer, Web of Science i інш.). Дзейнасць бкі накіравана на інфармацыйнае забеспячэнне патрэб вучоных і спецыялістаў Рэспублікі Беларусь.
В.М.Дрозд.
ЦЯПІНСКІ (АмельяновічЦяпінскі) Васіль Мікалаевіч [1530я гг., Полаччына — 1600(?)], беларускі асветнікгуманіст, кнігавыдавец. У 1557 служыў у коннай роце аршанскага старосты Ф.КмітыЧарнабыльскага, у 1560я гг. — у падканц
В.М.Цяпінскі. Гравюра. 1576.
лера ВКЛ А.Валовіча. Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—82. Меў родавы маёнтак Цяпіна (Чашніцкі рн). У 1570я гг. на свае сродкі засн. друкарню, па некаторых сведках, у Цяпіна, дзе надрукаваў «Евангелле» (1570я гг.) у 2 слупкі — на царк.слав.
і старабел. мовах. Прадмова да яго — адзін з лепшых прыкладаў бел. публіцыстыкі 16 ст. (захавалася ў рукапісе). У ёй Ц. выступіў у абарону бел. народа і яго культуры, за адраджэнне яго гіст. і нац. самасвядомасці, развіццё адукацыі і кнігадрукавання на бел. мове. Выданне аздоблена ініцыяламі, наборным арнаментам, шрыфт стылізаваны пад шрыфт кніг Ф.Скарыны і С.Буднага, што сведчыць аб пераемнасці друкарскавыдавецкіх традыцый. Быў саратнікам С.Буднага, часткова падзяляў яго гуманістычныя, грамадскапаліт. і радыкальныя рэліг. погляды, удзельнічаў у антытрынітарскіх сінодах 1574, 1578 і інш. Разам з ім адстойваў права дзяржавы і хрысціянскага грамадства весці справядлівыя войны супраць нашэсцяў, пагроз тыраніі.
Тв.: Предмова // Прадмовы і пасляслоўі паслядоўнікаў Францыска Скарыны. Мінск, 1991.
Ліш.: Галенчанка Г.Я. Васіль Цяпінскі (памёр каля 1600) // Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Мінск, 2000.
437
Ч, дваццаць шостая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Y («чэрв»). У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гук [ч] («тысяча», «чась»). Мела лічбавае значэнне «дзевяноста». У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумны глухі злітны пярэднеязычны зацвярдзелы зычны гук [ч] («чабор», «чачотка»). Бывае вял. і малая, мае рукапісную і друкаваную формы.
ЧАВУСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1918 у г. Чавусы як раённая бка. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Чавускага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) больш за 34,7 тыс. экз., 2,8 тыс. чытачоў. Пры бцы дзейнічаюць цэнтр прававой інфармацыі, клубы «Краязнаўца» (з 1991), вольнага часу «Хрызантэма» (з 2003). Бка працуе па праграмах «Спадчына роднай зямлі» (з 2000), «Беражы здароўе з маладосці» (з 2010). 3 2006 жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліобус (40 вёсак).
А.У.Максімовіч.
ЧАВУСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на У Магілёўскай вобл. Цэнтр — г. Чавусы. У складзе раёна 164 сельскія нас. пункты, 7 сельсаветаў: Асінаўскі, Антонаўскі, Вайнілаўскі, Ваўкавіцкі, Гарбавіцкі, Каменскі, Радамльскі. Пл. тэр. 1471 км2, лясы займаюць 32%. Нас. 18,9 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (94,32%), рускія (4,1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,6%). Па тэр. раёна праходзяцьчыг. Магілёў—Крычаў, аўтадарогі Чавусы—Мсціслаў, Магілёў—Чэрыкаў, Чавусы—Слаўгарад і інш.
Раён утвораны 17.7.1924 у складзе Магілёўскай акругі (да 26.7.1930).
20.8.1924 падзелены на 17 сельсаветаў. 2.3.1931 далучаны 5 сельсаветаў Лупалаўскага, 8.7.1931 — 4 сельсаветы Дрыбінскага і 3 — Раснянскага скасаваных раёнаў; 25.7.1931 і 5.9.1931 па 1 сельсавеце перададзены Горацкаму рну, 12.2.1935 — 5 сельсаветаў Дрыбінскаму рну. 3 15.1.1938 у Магілёўскай вобл. На 1.1.1941 у раёне 21 сельсавет. У Вял. Айч. вайну ў сярэдзіне ліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў горадзе і раёне 1786 чал. На тэр. раёна дзейнічалі чавускія падп. райкамы КП(б)Б (25.61.10.1943) і ЛКСМБ (1.6—1.10.1943), партыз. брыгады 14я Цемналеская, 17я, партыз. палкі «Трынаццаць» і 15ы, асобны партыз. атрад «Чапай». Усх. частка раёна вызвалена ў вер.—снеж. 1943 воінамі 10й арміі Зах. фронту ва ўзаемадзеянні з часцямі 50й арміі Бранскага (з 10.18.1943 Цэнтр., з 20.10.1943 Бел.) фронту ўходзе Смаленскай і Бранскай аперацый. Чавусы і астатняя частка раёна вызвалены ў канцы чэрв. 1944 воінамі 50й арміі 2га Бел. фронту ў ходзе Магілёўскай аперацыі ва ўзаемадзеянні з партыз. палком «Трынаццаць». 16.9.1959 да раёна далучаны 1 сельсавет Дрыбінскага рна, 25.12.1962 1 сельсавет Крычаўскага рна, 2 сельсаветы Слаўгарадскага рна. 25.12.1964 1 сельсавет перададзены Магілёўскаму рну, 6.1.1965 2 сельсаветы — Слаўгарадскаму рну, 1 — Крычаўскаму Рну.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, буд. матэрыялаў, першаснай апрацоўкі лёну, харчовай прамсці і інш. У раёне (2015) 3 сярэднія школы, 8 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад—сярэдняя школа, 1 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—базавая школа, школа мастацтваў з 6 філіяламі, ДЮСШ, 10 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: сац. пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Працуюць раённы Цэнтр культуры і адпачынку, 3 дамы культуры, 3 клу
438
ЧАВУСЫ
бы, клуббібліятэка, 3 клубы нар. творчасці, аўтаклуб, цэнтры: маладзёжны культ., фальклору, культ.аздараўленчы, культ.спарт, школа выяўл. мастацтваў і маст. рамёстваў, 21 бка, раённы гісторыкакраязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя раённыя цэнтр. бальніца і паліклініка, бальніца сястрынскага догляду, урачэбная амбулаторыя, 2 амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, 17 ФАПаў, 5 аптэк, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Выдаецца раённая газ. «Іскра». У раёне 7 рэліг. абшчын, у т.л. 4 праваслаўныя, 1 каталіцкая, 2 пратэстанцкія. Помнікі археалогіі: гарадзішчы, паселішчы, стаянкі ў вёсках Высокае, Гарбавічы, Глінішча, Гразівец, Кузьмінічы, Радамля, Селішча, Сталка, Старасёлы, Сушчы, Цёплае, Чарэнкі; курганныя могільнікі ў вёсках Гарбавічы, Глінішча, Гразівец, Кузьмінічы, Старасёлы. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (2я пал. 19 ст.) у в. Благавічы. Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў у вёсках Антонаўка (цэнтр сельсавета), Асінаўка, Васькавічы, Вужжар, Вусце, Высокае, Галавенчыцы, Гарбавічы, Гіраўцы, Гладкава, Гразівец, Дзедня, Доугі Мох, Дужаўка, Жаліўе, Загоранка, Заложжа, Зялёны Прудок, Красная Буда, Красніца, Кузьмінічы, Лапені, Машок, Папоўцы, Петухоўка, Пілешчына, Прудок, Радамля, РаманВіна, Старая Буда, Сутокі, Сушчы, Сялец, Усушак, Хамянкі, Хацкавічы, Хількавічы, Юшкавічы, чыг. ст. PacTa. Брацкія магілы партызан у вёсках Ваўкавічы, Усушак. Вайсковыя могілкі ў вёсках Бынава, Скварск; магілы ахвяр фашызму ў вёсках Гіраўцы, Зялёны Прудок, Рагозінка, РаманВіна; брацкая магіла сав. воінаў і ахвяр фашызму ў в. Усушак; помнікі ахвярам фашызму ў вёсках Капані, РаманВіна; помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Вайнілы, Ваўкавічы, Галачэва, Лёўкаўшчына, Радамля, Сласцёны. У в. Гразівец нарадзіўся бел. мовазнавец і фалькларыст І.І.Насо