Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
426
ХОТАМЕЛЬ
Помнікі: землякам, у гонар воінаў 2га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса, землякам, якія загінулі ў Афганістане. Помнік выселенным вёскам, або жалобы (1996) з нагоды наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Помнік архітэктуры — сядзіба (19—20 ст.).
Тэр. сучаснага горада падзелена на 2 планіровачныя раёны: Старыя X. і Новыя X. Сетка вуліц прамавугольная з дробнымі кварталамі. Адм.грамадскі і культ. цэнтр гістарычна склаўся ў Старых X., у раёне вуліц Савецкая, К.Маркса, на скрыжаванні якіх сфарміравалася цэнтр. плошча — пл. Леніна. На скрыжаванні вуліц Савецкая і Мележа — на пл. Танкістаў — склалася гандлёвая зона. X. развіваюцца паводле генплана 2013. У 2000х гг. рэканструяваны гар. Дом культуры, Цэнтр культуры і спорту «Меліяратар», будынак ЗАГСа, гар. парк, стадыён, пабудаваны філіял ААТ «ААБ Беларусбанк».
ХОЙНІЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1921 у г. Хойнікі як раённая бка. У 1976 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Хойнікскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) каля 247 тыс. экз., 9,4 тыс. чытачоў. Пры бцы дзейнічаюць цэнтр прававой інфармацыі, клуб для людзей пажылога ўзросту «Сустрэча» (з 2013), творчае аб’яднанне для дзяцей «Забаўнікі» (з 2000).
Н.У.Ешчанка.
ХОЙНІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдУ Гомельскай вобл. Цэнтр — г. Хойнікі. У складзе раёна 50 нас. пунктаў, 6 сельсаветаў: Алексіцкі, Барысаўшчанскі, Велікаборскі, Паселіцкі, Стралічаўскі, Судкоўскі. Пл. тэр. 2027,7 км2, лясы займаюць 42%. Нас. 19,9 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (88,2%), рускія (7,7%), украінцы (2,1%), палякі (0,1%). Па тэр. раёна праходзіць чыг. ветка Васілевічы—Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель, аўтадарогі Калінкавічы—Камарын, Рэчыца—Хойнікі. Па
Прыпяці вядзецца суднаходства. Раён моцна пацярпеў ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 1986, адселена 40% насельніцтва, 48 сельскіх нас. пунктаў, скасаваны 6 сельсаветаў; частка тэр. уваходзіць у Палескі радыяцыйнаэкалагічны запаведнік.
Раён утвораны 8.12.1926 у складзе Рэчыцкай акругі (да 12.4.1927). 3 9.6.1927 да 26.7.1930 у Гомельскай акрузе. Уключаў 37 сельсаветаў. 30.12.1927 у выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення засталося 17 сельсаветаў. 8.7.1931 далучаны 4 сельсаветы скасаванага Юравіцкага рна, 5.4.1935 — 2 сельсаветы Рэчыцкага рна. 3 20.2.1938 у Палескай вобл, 3 сельсаветы перададзены ўтворанаму Васілевіцкаму рну. На 1.1.1941 уключаў 19 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну ў канцы жн. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў раёне знішчылі 1984 чал., спалілі 28 вёсак, з іх не адрадзіліся 3 вёскі. На тэр. раёна дзейнічалі хойніцкія падп. райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, патрыятычнае падполле, партыз. група (жн. 1941 — ліст. 1942), партыз. брыгада Лоеўская «За Радзіму», 99я Калінкавіцкая, «Бальшавік», Рэчыцкая імя Варашылава, асобныя партыз. атрады імя Катоўскага, імя Суворава, імя Чапаева, Хойніцкі і «Другія». 15.11.1942 бел. і ўкр. партызаны разграмілі ў Хойніках буйны фаш. гарнізон. Вызвалены ўліст. 1943 воінамі 61й арміі Бел. фронту ў ходзе бітвы за Дняпро. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 25.12.1962 далучаны 2 сельсаветы скасаванага Камарынскага рна.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, прамсці і інш. У раёне (2015) Рэгіянальны вучэбнаінфармацыйны цэнтр экалагічнага ўнта імя А.Д.Сахарава, прафес. ліцэй, гімназія, 8 сярэдніх школ, 2 вучэбнапед. комплексы дзіцячы сад—сярэдняя школа, вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад— базавая школа, 2 школы мастацтваў з 2 філіяламі ў вёсках Судкова і Стрэлічава, 2 ДЮСШ (ут.л. 1 алімпійскага рэзерву), 10 дашкольных устаноў,
цэнтры: сац.пед., творчасці дзяцей і юнацтва, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённы Дом культуры, гар. Цэнтр культуры і спорту «Меліяратар», Дом рамёстваў, 22 сельскія дамы культуры і клубы, 3 музеі: раённы краязнаўчы, ім. І.П.Мележа (в. Глінішча), Б.І.Сачанкі (в. Вялікі Бор). У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённая бальніца, бальніца сястрынскага догляду, паліклініка, 4 урачэбныя амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, 17 ФАПаў, 1 здраўпункт. Выдаецца раённая газ. «Хойніцкія навіны». У раёне 8 рэліг. абшчын, у т.л. 2 праваслаўныя, 1 каталіцкая. Археал. помнікі: паселішчы каля вёсак Барысаўшчына, Гнездзінка, Краснаселле, Ломыш, Хвашчоўка; стаянкі каля в. Масаны. Помнікі архітэктуры: фрагменты сядзібнага комплексу (19—20 ст.) у вёсках Барысаўшчына і Рудакоў. Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў і ахвяр фашызму ў вёсках Краснаселле, Радзін; брацкая магіла партызан у в. Рудакоў; магілы ахвяр фашызму ў вёсках Алексічы, Аравічы, Бабчын, Вял. Бор, Дубровіца, Масаны, Навасёлкі, Уласы; помнікі партызанам у вёсках Аравічы, Бабчын, Тульгавічы; ахвярам фашызму ў в. Амелькаўшчына; землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну, у вёсках Амелькаўшчына, Аравічы, Бабчын, Баршчоўка, Веляцін, Вял. Бор, Глінішча, Дворышча, Ізбынь, Кажушкі, Казялужжа, Клівы, Навасёлкі, Пагоннае, Паселічы, Руднае, Слабажанка, Стралічава, Судкова, Уласы. У в. Баршчоўка нарадзілася нар. артыстка Беларусі Р.М.Кашэльнікава (1904—80), у в. Глінішча — нар. пісьменнік Беларусі І.Мележ (1921 — 76), у в. Вял. Бор — бел. пісьменнік Д.Бяспалы (н. 1934), бел. пісьменнік А.Шлег (1936—88), бел. пісьменнік Б.Сачанка (1936—95) і яго брат, бел. гісторык І.І.Сачанка (н. 1938), бел. кінарэжысёр і сцэнарыст В.Н.Дашук (н. 1938) у б.в. Валок.
ХОТАМЕЛЬ, археалагічныя помнікі — гарадзішча, селішчы і курганны
427
ХОЦІМСК
могільнік каля в. Хотамель Столінскага рна, за 2 км на ПдЗ ад вёскі ва ўрочышчы Хутар Гарадзішча, на доўгай пясчанай градзе.
Гарадзішча на зах. ускраіне грады. Пляцоўка авальнай формы памерамі 40 30 м, умацавана валам і ровам. Ддкрыў і абследаваў у 1937 Р.І.Якімовіч, даследавалі ў 1953 Б.В. Міралюбаў, у 1954—57 Ю.У.Кухарэнка, у 1964 І.П.Русанава. Культ. пласт 0,4—2,5 м, выяўлены 2 гарызонты. У ніжнім у мацерыку знойдзены вял. ямы, запоўненыя вуголлем, каменнем, фрагментамі ляпнога посуду. Датуецца 7—8 ст. У верхнім гарызонце выяўлены рэшткі агнішчаў і слупавых ям, фрагменты ляпной керамікі, рэшткі кругавога посуду, жалезныя наканечнікі стрэл і дзід, сярэбраныя скроневае сяміпрамянёвае кольца і фрагмент бранзалета з пашыранымі канцамі. Датуецца 8—10 ст.
Селішча1 наУіЗад гарадзішча, пл. 5—6 га. Культ. пласт 0,2—0,5 м. Даследавалі ў 1964 Ю.У.Кухарэнка і І.П.Русанава. Прамавугольныя ў плане паўзямлянкі пл. 12—30 м2 паглыблены ў мацярык. Мелі роўную земляную падлогу і сцены з двайнога плятня, абмазанага глінай. Абаграваліся круглымі глінабітнымі печамі, размешчанымі ў куце альбо каля сцяны. У жытлах выяўлены гасп. ямы і слупавыя прыбудовы. Знойдзены ляпная кераміка, кругавы посуд, жалезныя нажы, сярпы, долаты, тачыльныя брускі, гліняныя і шыферныя прасліцы і інш.
С е л і ш ч a 2 зарубінецкай культуры ў паўн. частцы вёскі. Адкрыў у 1957 Ю.У.Кухарэнка. У 1990я гг. 558 м! даследавала Г.М.Бяліцкая. Культ. пласт 0,6—1,2 м. Выяўлены 3 прамавугольныя ў плане жытлы са слупавой і зрубнай канструкцыяй сцен. Абаграваліся печамі, збудаванымі з гліны, камянёў і фрагментаў керамічнага посуду, якія размяшчаліся ў адным з кутоў жылой пабудовы. Знойдзены фрагменты ляпных пасудзін, жалезных вырабаў, гліняныя прасліцы. Выяўлены рэшткі ах
вярнай пляцоўкі. На ёй знойдзены звыш 2000 фрагментаў посуду, каля 200 экзэмпляраў костак жывёлы (у т. л. чэрап каня з бронзавай трапецападобнай падвескай), рэчавыя знаходкі: грузік, прасліцы з гліны, фрагмент нажа, іголка ад фібулы, посахападобная шпілька з жалеза, каменныя брускі, пашкоджаны агнём фрагмент шклянога бранзалета.
Бескурганны м о г і л ь н і к за 0,2 км на ПдУ ад гарадзішча. Адкрыты ў час земляных работ. На глыб. 0,6 м у яме знойдзены перавернуты ляпны гаршчок з кальцыніраванымі косткамі, абкладзены камянямі.
X. — адзін з першых раннеслав. помнікаў 2й пал. 1га тыс., даследаваных на Пд Беларусі і ПнЗ Украіны. Разглядаецца як эталонны для вывучэння раннесярэдневяковых славян.
Г.М.Бяліцкая, В.С. Вяргей.
ХбЦІМСК, гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобл., цэнтр Хоцімскага рна, на р. Беседзь пры ўпадзенні ў яе рэк Альшоўка і Жадунь. За 207 км на ПдУ ад Магілёва, 37 км ад чыг. ст. Камунары на лініі Крычаў—Унеча (Расія), аўтадарогамі злучаны з Касцюковічамі і Клімавічамі. 6,6 тыс. ж. (2015).
Засн. паміж 1695 і 1700 як слабада ў ВКЛ. Упершыню згадваеццаў 1709.
У 1714 — 66 дымоў. У 1714 паводле ўніверсала канцлера ВКЛ К.С.Радзівіла на левым беразе р. Беседзь насупраць вёскі X. закладзена мястэчка пад назвай Радзівілаў. У 1727 у ім 148 дымоў, у 1747 — 116 дымоў. 3 сярэдзіны 18 ст. мястэчка — цэнтр Бярозаўскай (Хоцімскай) воласці Крычаўскага староства Мсціслаўскага ваяв. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) РадзівілаўувайшоўускладРас. імперыі і быў перайменаваны ў X., належаў Р.А.Пацёмкіну, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губ. У 1779 — 105 двароў, 568 ж. У 19 ст. належаў Галынскім, памешчыцы Кучэйскай, кн. Абаленскаму. У 1844 —139 двароў, 1828 ж., нар. вучылішча.У 1897 — 416 двароў, 3030 ж. 3 26.4.1919 цэнтр Хоцімскай воласці Клімавіцкага павета Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 2.6.1924 у Калінінскім павеце. 3 17.7.1924 цэнтр Хоцімскага рна (з 8.7.1931 да 12.5.1935 уКасцюковіцкім рне). Да 9.6.1927 у Калінінскай, да 26.7.1930 у Магілёўскай акругах. У 1926 2,9 тыс. ж. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну з 15.8.1941 да 26.9.1943 X. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі тут 700 жыхароў. 23.10.1941 партызаны дыверсійнаразведвальнага атрада НКУС СССР і 2га Хоцімскага атрада зрабі
Будынак Хоцімскага гісторыкакраязнаўчага музея.
428
ХРОНІКА
лі налёт на ням. гарнізон у пасёлку. 3 17.4.1962 да 30.7.1966 у Касцюковіцкім рне.
У 2015 у горадзе ліцэй, 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, 3 дашкольныя ўстановы, цэнтры: творчасці дзяцей і моладзі, культуры, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед., фізкультурнаспарт. клуб, 2 бкі, бальніца, паліклініка, Дом рамёстваў, псіханеўралагічны домінтэрнат, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, гісторыкакраязнаўчы музей. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік ахвярам фашызму, партыз. атраду, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Гармата часоў Вял. Айч. вайны. Помнікі архітэктуры — 2 жылыя дамы (пач. 20 ст.), Троіцкая царква (1861), Пакроўская царква (19 ст.).