• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    І.Хруцкі. Партрэт жонкі. 1830я гг.
    май з кветкамі і садавінай», партрэты І.Булгака, мітрапаліта І.Сямашкі (усе 1838), кнігавыдаўца І.Глазунова (1843), партрэт І.І.Хруцкага — сына мастака ў дзяцінстве (1855), «Аўтапартрэт» (1884) і інш. Пісаў таксама інтэр’еры («У пакоях мастака. Захарнічы», 1855), размалёўваў іканастасы ў цэрквах і саборах Вільні і Коўна (1845—55). Аўтар пейзажаў «Від на Ялагіным востраве ў Пецярбургу» (1839), «Від у маёнтку» (1847) і інш.
    ХРЫСЦІЯНСТВА, адна з трох сусветных (побач з будызмам і ісламам) рэлігій. Узнікла ў 1 ст. ва ўсх. правінцыях Рымскай імперыі на тэр. б. ІзраільскаІудзейскага царства, да 5 ст. распаўсюдзілася на ўсёй тэр. грэкарымскай цывілізацыі і залежных ад Рыма краін Еўропы, Азіі, Паўн. Афрыкі. Пасля хрысціянізацыі большасці насельніцтва германараманскага (8 ст.) і слав. (10 ст.) рэгіёнаў стала гал. веравызнаннем у Еўропе. У 2й пал. 11 ст. падзялілася на праваслаўе і каталіцызм, ад якога ў 16 ст. аддзяліўся пратэстантызм у выглядзе 3 асн. плыняў — лютэранства, кальвінізм і англіканства. Асновай сістэмы X. служыць Свяшчэннае пісанне (Біблія) і Свяшчэннае паданне (раннехрысціянская літ. традыцыя). Асн. догматы X. — вучэнне аб Св. Тройцы, збавіцельнай місіі Ісуса Хрыста, аб Страшным судзе, бессмяротнасці душы і пасмяротным пакаранні за грахі, аб царстве Божым. На тэр. Беларусі X. афіцыйна ўведзена ў 10 ст. пасля хрышчэння Кіеўскай Русі, у т.л. Полацкага, Тураўскага, Смаленскага і інш. княстваў, у 988 кіеўскім кн. Уладзімірам Святаславічам. Аднак рэальна новая рэлігія распаўсюджвалася на тэр. Беларусі яшчэ амаль два стагоддзі. X. рымскакаталіцкага абраду ўведзена ў эпоху станаўлення ВКЛ пры кн. Ягайлу (14 ст.). 3 распаўсюджваннем X. ў Беларусі з’явілася царк. і свецкая лра, у т.л. летапісная, рукапісная і друкаваная кніжная культура. Вядома асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Клімента
    Смаляціча, Ф. Скарыны і інш. Ствараліся школы для розных саслоў’яў, царк. адукацыя суправаджалася будаўніцтвам храмаў і манастыроў, друкарняў. Пасля Брэсцкай уніі 1596 на тэр. Рэчы Паспалітай адбылося аб’яднанне праваслаўнай царквы і каталіцкай, узнікла ўніяцкая царква. 3 16 ст. на тэр. Рэчы Паспалітай распаўсюдзіліся розныя плыні пратэстантызму. Аднак у выніку Контррэфармацыі іх уплыў паменшыўся. Да пач. 18 ст. большасць вернікаўхрысціян на тэр. Беларусі складалі ўніяты (ад 70 да 80 % насельніцтва). У канцы 18 ст. пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння Беларусі да Рас. імперыі у 1839 была скасавана уніяцкая царква, большая частка вернікаў вярнулася да праваслаўнага X. Паводле перапісу насельніцтва 1897 у 5 бел. губернях (Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай) пражывала больш за 5 млн. праваслаўных, акрамя таго тут жылі прадстаўнікі каталіцтва, пратэстантызму. Пасля Кастр. рэв. 1917 царква была аддзелена ад дзяржавы. У БССР у 1920—30я гг. ў выніку антырэліг. заканадаўства, увядзення атэізму ў ранг афіц. ідэалогіі і палітыкі большасць цэркваў і ўсе касцёлы былі зачынены, праводзіліся рэпрэсіі супраць святароў і вернікаў. Хрысціянскарэліг. адраджэнне на тэр. Беларусі пачалося ў 2й пал. 1980х гг. і ўзмацнілася пасля стварэння суверэннай Рэспублікі Беларусь і прыняцця Закона «Аб свабодзе выравызнанняў і рэлігійных арганізацый» (1992). У цяперашні час праваслаўе з’яўляецца дамінуючым хрысціянскім веравызнаннем (каля 80% вернікаў). У 2015 у Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць 1643 праваслаўныя, 33 стараабрадніцкія, 491 рымскакаталіцкі прыход, а таксама 1057 пратэстанцкіх абшчын.
    Літ.: Короткая Т.П., Оснпов А.Н., Теплова В.А. Хрнстнанство в Беларусн: нсторня н современность. Мннск, 2000.
    431
    Ц, дваццаць пятая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Ц («цы»), якая была графічнай дыферэнцыяцыяй стараж.яўр. («цадэ»). У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гук [«ц»] («царь», «цукорь»). Мела лічбавае значэнне «дзевяцьсот». У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумныя глухія злітныя пярэднеязычныя зычныя гукі [«ц»], [«ц’»] («цана», «цішыня» — «ц’ішын’а»). Бывае вял. і малая, мае рукапісную і друкаваную формы.
    «ЦАР ІРАД», народны тэатральны паказ. Вядомы ў батлейцы і народнай драме.
    «ЦАР МАКСІМІЛЯН», народная драма. Шырока бытавала ў Беларусі, Украіне і Расіі. Паказы ў Беларусі зафіксаваны з сярэдзіны 19 ст., першыя запісы зроблены ў 2й пал. 19 ст. Е.Раманавым, А.Грузінскім, М.Васільевым. Складаецца з асн. сюжэта (лінія Максіміляна і яго непакорлівага сына Адольфа, які адмаўляецца адрачыся ад хрысціянскай веры і «паверыць кумірыцкім багам»), і інтэрмедыйнай часткі (2 катэгорыі сцэн: пахаванні і паядынкі, т. зв. рыцарскія штурмаванні). Сцэны пахаванняў найб. пашыраныя і абавязковыя ў розных варыянтах «Ц.М.», у іх лепш за ўсё выявіліся традыцыі нар.святочнай смехавай культуры, дзе смерць — не трагедыя, а падстава для жартаў. На большасці варыянтаў «Ц.М.» адбіўся ўплыў нар. драмы «Лодка».
    ЦАРКОЎНАЯ МЎЗЫКА, музыка хрысціянскай царквы, прызначаная для выканання пры богаслужэнні ў храме. Мела вызначальнае значэнне для гісторыі бел. прафес. музыкі. 3 ёй звязана развіццё розных муз. жанраў, фарміраванне тэорыі музы
    кі, нотапісу і муз. педагогікі. Ц.м. ў Беларусі ў розныя часы развівалася пад уздзеяннем розных хрысціянскіх канфесій: праваслаўя (з канца 10 ст.), каталіцызму (з 14 ст.), уніяцтва (1596—1839) і пратэстантызму (з 2й пал. 16 ст.).
    Станаўленне бел. Ц.м. звязана з хрышчэннем Полацкага і ТураваПінскага княстваў паводле візант. абраду ў канцы 10 ст., засваеннем жанраў візант. богаслужэбнага спеву (антыфон, трапар, канон, ірмас, стыхіра) і сістэмы актоіха (чаргаванне 8 гласаў згодна з васьмітыднёвым колам богаслужэбных тэкстаў). Ранняя праваслаўная бел. гімнаграфія мае стыліст. адзінства з візант. і стараж.рус. распевамі (манадыйны спеў з комплексам ладаінтанацыйных формулпапевак, падпарадкаваных сістэме актоіха). Стараж. каталіцкія спевы беларусаў захоўвалі традьшыі грыгарыянскага харала з зах.хрысціянскімі літургічнымі жанрамі. Помнікі ранняй бел. Ц.м.: «Песнапенні аб Ефрасінні Полацкай» (12—17 ст.), гімн «Багародзіца» (13—15 ст.). У праваслаўных і каталіцкіх бел. рукапісах 16 ст. з’явіліся распевы мясц. паходжання (супрасльскі, куцеінскі, мірскі, віленскі і інш.). У 16 ст. ў бел. каталіцкай музыцы з’явіліся шматгалосыя творы поліфанічнага пісьма (Вацлаў з Шамотул, К.Клабан, Д.Като, Я.Брант), дзе выкарыстоўваліся прыёмы еўрап. поліфанічнай школы: cantus firmus, імітацыі, поліхаральнасць. Харавы спеў у каталіцкім набажэнстве суправаджаўся гучаннем аргана і інструм. капэлы.
    Да сярэдзіны 16 ст. адносяцца помнікі бел. пратэстанцкай музыкі: Берасцейскі (1558) і Нясвіжскі канцыяналы (1563), якія ўключаюць аднагалосыя песні рэліг. і свецкага зместу і шматгалосыя харавыя творы. У 1596—1839 важную ролю ў жыцці беларусаў адыгрывала ўніяцкая (грэкакаталіцкая) муз. практыка, якая спачатку працягвала ўсх.праваслаўную спеўную традыцыю (Жыровіцкі
    432
    ЦВЯТКОВА
    ірмалой), а пасля сабору 1720 пераарыентавалася ў бок латынізацыі.
    Зканца Ібст.ўправаслаўнуюспеўную практыку беларусаў паступова пранікла шматгалоссе (партэсныя спевы). Поліфанічным майстэрствам вызначаліся творы М.Дылецкага («Васкрасенскі канон») і В.Цітова (аўтар музыкі да «Псалтыра рыфматворнага» Сімяона Полацкага). 3 сярэдзіны 18 ст. у бел. каталіцкай музыцы адчуваўся моцны ўплыў свецкай культуры (Нясвіжскія месы, антыфанарыі гродзенскіх і слонімскіх бернардзінцаў). 3 канца 18 ст. бел. праваслаўны спеў пераняў традыцыі рас. Ц.м. У бел. праваслаўных храмах пачалі гучаць знаменныя мелодыі (паводле маскоўскіх сінадальных выданняў), гарманізацыі абіходных напеваў і аўтарскія творы рас. (М.Бахмецьеў, А.Львоў, М.Патулаў) і бел. (А.Спяранскі) кампазітараў.
    Каталіцкая Ц.м. беларусаў арыентавалася на польскую літургічную практыку з тэндэнцыяй адыходу ад літургічных канонаў «Рэквіем» В.Казлоўскага, месы С.Манюшкі). У сав. перыяд развіццё бел. Ц.м. часова спынілася. У эміграцыі стваралі літургічныя творы М.Куліковіч і М.Равенскі. 3 канца 1980х гг. у Беларусі назіраецца адраджэнне духоўнасці. У галіне праваслаўнай Ц.м. канца 20 — пач. 21 ст. высокімі маст. якасцямі вылучаліся творы А.Бандарэнкі і манахіні Іўліяніі (Ірыны Дзянісавай). У наш час літургічную каталіцкую музыку пішуць А.Атрашкевіч, А.Безансон, В.Кісцень і інш.
    Літ. Костюковец Л.Ф. Кантовая культура в Белорусснн. Мннск, 1975; Пікарда Г.дэ. Царкоўная музыка на Беларусі, 989 — 1995. Мінск, 1995; Ліх а ч Т.У. Літургічная музыка на Беларусі. ч. 1 Каталіцкая традыцыя. Мінск, 2008; Густова Л.А. Музыкальнопевческая культура православной церквм Беларусн. Мінск, 2006; Дадзіёмава В.У. Гісторыя музычнай культуры Беларусі да XX ст. Мінск, 2012.
    Л. С. Шпакоўская.
    ЦВІ'РКА Віталь Канстанцінавіч (14.2.1913, в. Радзеева БудаКаша
    лёўскага рна — 11.6.1993), беларускі жывапісец, педагог. Нар. мастак Беларусі (1963). Скончыў Маскоўскі маст. інт імя В.Сурыкава (1942). 3 1932 выкладаў у Мінскім пед. вучылішчы, з 1947 — у Мінскім маст. вучылішчы, з 1952 — у Бел. тэатр.маст. інце (у 1956—63 загадчык кафедры, у 1958—60 рэктар). Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу: пейзажы, тэматычнай карціне, партрэце, нацюрморце і інш. Пейзаж паіказаны Ц. у арганічным адзінстве паэт. пачуццяў з манумент. шырынёй і веліччу вобразаў прыроды, панарамнасцю кампазіцыі і эпічнасцю, шырокай жывапіснай манерай і тонкім каларытам. Сярод твораў: «Зіма. Ускраіна старога Мінска» (1945), «Сакавік. Халодны дзень» (1947), «Беларускі пейзаж» (1951), «Возера Сялява» (1952), «Цішыня», «Каля млына» (абодва 1954), «Поўдзень» (1956), сюіта «Поры года» (1958), «Лагойскі сказ» (1960), «Нёман» (1962), «Вялікая вада» (1965), «Беларускі матыў» (1967), «Мой край родны» (1968), «На Нёмане» (1969), «Бацькаўшчына Я.Коласа», «Зямля Я.Купалы» (абодва 1982), «Зімка» (1984), серыя пейзажаў «На зямлі беларускай» (1963—66) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1967.
    Літ.: Крепак Б.А. Внталнй Цвнрко. Мннск, 1985; Назімава І.В. Віталь Цвірка. Мінск, 1988; Сяліцкая Н.Л. Віталь Цвірка. Мінск, 2012.