Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Н.М.Цвірко.
ЦВІРКО Надзея Міхайлаўна (н. 1.2.1975, Мінск), беларуская журналістка. Скончыла Бел. эканам. ўнт (1997). Працавала ў тэлекампаніі
ФІТ. 3 2003 паліт. аглядальнік ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал». Шэфрэдактар дакумент. серыяла «Раз’яднаныя штаты Еўропы» (2005). Адзін з аўтараў і рэдактараў дакум. тэлефільма «Пятнаццаць» (2006) аб рэспубліках б. СССР. Прымала ўдзел у стварэнні 12серыйнага дакум. тэлефільма «Найноўшая гісторыя» (2004). Лаўрэат Нац. конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «лепшы вядучы аналітычных праграм» (2014). Дзярж. прэмія Беларусі 2004.
ЦВЯТКОВА Ірына Міхайлаўна (н. 16.7.1950, г.Загорск, Маскоўскай вобл.), беларускі кампазітар, піяністка. Засл. артыстка Беларусі (1993). Скончыла Бел. кансерваторыю па
/. М. Цвяткова.
класе фп. (1975) і кампазіцыі (1985). Працуе ў жанрах акадэмічнай, эстр. і электроннай музыкі. Для стылю характэрны сінтэз сучасных і стараслав. традыцый, шырокая эмацыянальная палітра вобразаў, яркія тэмбравыя фарбы. У 1974—88 працавала ў вак.інструм. ансамблі «Верасы». 3 1997 заг. муз. часткі Дзярж. маладзёжнага тэатры эстрады.
Аўтар сімф. паэмы (1985), кантаты «Бераг белых буслоў» (1985), канцэрта для фп. з аркестрам (1987), фантазіі для аркестра і сінтэзатараў (1992), мюзіклаў «Казачны круіз» (2000), «Навагодні карнавал» (2005), «Чароўная мітусня» (2006), «Навагоднія прыгоды Агеньчыка» (2007), песень «Сон», «Дзень лёсу», «Ну чаму ж ты не са мной», «Кветкі раю», «Тэатр эстрады», «Ты і я», «Дэльфін» і інш.
Н.Р.Ганул.
433
ЦЕКАННЕ
ЦЁКАННЕ, фанетычная з’ява, звязаная з пераходам гука [«т»] пры яго памякчэнні ў мяккую афрыкату [«ц’»]. Напр., «ціхі», «надроце», «мяту — мяці», «ты — цябе», «куст —кусцік», «несці», «лацінскі», «бацвінне». Уласціва бел. мове і некаторым дыялектам рус. мовы. Бел. Ц. адлюстроўваецца ў пісьмовых помніках з 15 ст. Пашырана на ўсёй этнічнай тэр. беларусаў, што сведчыць на карысць гіпотэзы пра яго самаст. развіццё. Я.Ф.Карскі тлумачыў паходжанне Ц. (як і дзекання) празмерным змякчэннем зубных гукаў [«т»] і [«д»], якія пачалі вымаўляцца са свісцячым адценнем, уласцівым гукам [«с»] і [«з»], што і прывяло да ўзнікнення мяккіх афрыкат [«ц’»] і [«дз’»].
ЦЕРАБЎН Уладзімір Васілевіч (н. 11.4.1946, в. Несцяняты Смаргонскага рна), беларускі скульптар, гра
І.В.Церабун.
фік. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (2007). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1973). У 1979—86 старшыня Гродзенскай абл. аргцыі Саюза мастакоў Беларусі. У 1987—89 выкладаў у Гродзенскім вучылішчы мастацтваў. Працуе ў манум. і станковай скульптуры. Аўтар праекта мемар. комплексу «Дальва» ў Лагойскім рне (1973), помніка «Заўсёды на варце» на воінскіх могілках у Гродне (1981), памятных знакаў да 500годдзя г. Смаргонь (2003), супрацоўнікам міліцыі, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку «Крылатая» ў Гродне (2004, абодва з А.Крахалёвым), «Рэха вайны» ў г. Смаргонь (2013), «Пайшліўбяссмерце»ўг. Сло
І.Церабун. Скульптурная кампазіцыя «Салдаты Першай сусветнай вайны». 2014.
нім (2014), скульпт. партрэтаў К.Цыялкоўскага, Ю.Гагарына, В.Быкава і інш., мемар. дошак. Сярод кампазіцый: дэкар. «Парус» (1992), скульпт. «Клёкат буслоў» у г. Скідзель (2008), «Салдаты Першай сусветнай вайны» ў г. Смаргонь (2014), анімалістычныя да дня 750годдзя г.п. Зэльва (2008), «Мядзвежая акадэмія» ў г. Смаргонь (2013), станковыя «Расстраляная песня. Памяці В.Хары» (1976), «Летапісец» (1981), «Сымонмузыка» (1982), «Ясь і Яніна» (1987), «Апосталы Пётр і Павел» для касцёла Св. Андрэя ў г. Слонім, «Мельпамена» (абедзве 2001) і інш. Стварыў цыклы графічных работ «Ракурс» (1986— 96), скульптур малых форм «Ракурс» (1990—2002), серыю керамічных вырабаў (1993—96). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976.
Літ.: На хвалях часу. Скульптар Уладзімір Церабун. Мінск, 2014.
Г.А. Фатыхова.
ЦЁТКА (сапр. Пашкевіч Алаіза Сцяпанаўна; 15.7.1876, б. фальварак Пешчын Шчучынскага рна — 17.2.1916), беларуская паэтэсарэвалюцыянерка. Скончыла Віленскае прыватнае вучылішча В.Прозаравай (1901). Настаўнічала. У 1902—04 вучылася на курсах
П.Лесгафта ў Пецярбургу. Адна з заснавальнікаў і кіраўнікоў Бел. сацыяліст. грамады, арганізатар рэв. рабочых гурткоў. 3 1905 у эміграцыі, жыла ў Львове, вучылася ў Львоўскім унце. Нелегальна прыязджала на радзіму, удзельнічала ў выданні газ. «Наша
доля». У 1908—09 у Кракаве, вольная слухачка Ягелонскага ўнта, чл. рэв. аргцыі моладзі ўнта «Спуйня» («Згуртаванасць»). 3 1911 на радзіме выступала з тэатрам І.Буйніцкага як актрыса. У 1912 арганізавала тайныя бел. школы ў Вільні, НоваВілейцы і Лідзе. У 1914 у Мінску заснавала і рэдагавала першы бел. час. для дзяцей і моладзі «Лучынка», вяла агітацыйную работу сярод рабочых. Творы перыяду рэв. 1905—07 пранізаны ідэямі сац. справядлівасці, заклікам
434
ЦЫГАНЫ
да абуджэння нац. духу і барацьбы, для іх характэрны прамоўніцкія інтанацыі, метафарычнасць і алегорыя (збкі «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская»). У вершах 1908—14 пераважалі праблемы сац., нац. і духоўнай свабоды, адзіноты чалавека ў варожым яму свеце («На чужыне», «На магіле», «Сірацінка», «Гаданне»). Ц. — адна з пачынальніц бел.прозы. Яе апавяданні прасякнуты гуманізмам, спачуваннем да чалавека працы, непрыняццем несправядлівасці («Навагодні ліст», «Зялёнка», «Міхаська», «Асеннія лісты»). Даследавала гісторыю бел. нар. тэатра («Праграма для збірання матэрыялаў аб батлейках на Беларусі», 1910). Выступала як публіцыст («Наша народная беларуская песня», «Як нам вучыцца», «Папарацькветка» і інш.), нарысіст («Успаміны з паездкі ў Фінляндыю», «3 дарогі»). Аўтар «Першага чытання для дзетак беларусаў» і бел. «Лемантара» (1906). Ц. пастаўлены помнікі ў г.п. Астрына і в. Шастакі Шчучынскага рна, у г. Шчучын, яе імем названы вуліцы ў Гродне і Мінску.
Тв.: Выбр. творы. Мінск, 2001; Вершы і апавяданні. Мінск, 2003; Выбр. творы. Мінск, 2010; Добрыя весці. Мінск, 2011.
Літ.: Арабей Л. На полымі любві: жыццё і творчасць Цёткі. Мінск, 2006; Марціновіч А. Элоіза Пашкевіч: Цётка ўсіх беларусаў. Мінск, 2013.
ЦІКОЦКІ Яўген Карлавіч (26.12.1893, г. СанктПецярбург — 23.11.1970), беларускі кампазітар; адзін з заснавальнікаў бел. прафес. музыкі. Нар. артыст Беларусі (1953). Нар. артыст СССР (1955). Скончыў прыватнае муз. вучылішча З.БончБруевіча (1914). 3 1920 у Бабруйску, адзін з арганізатараў (1927) і выкладчыкаў муз. школы. 3 1934 у Мінску. У творчасці пераважалі разнажанравыя творы гісторыкарэв. тэматыкі, вытокі якіх у бел. фальклоры і масавай песні. Сярод твораў: оперы «Міхась Падгорны» (паст. 1939; 2я рэд. 1957), «Алеся» (паст. 1944; новая рэдакцыя «Дзяўчына з Палесся», паст.
1957; у канчатковай рэдакцыі паст. 1967), «Ганна Громава» (1970), муз. камедыі «Кухня святасці» (1931) і інш., 2 араторыі (1939, 1946; абедзве не скончаны), 6 сімфоній, уверцюра «Свята на Палессі» (1953), канцэрты для трамбона (1934) і фп. (1954) з аркестрам, хары, песні. Старшыня праўлення Саюза кампазітараў Беларусі (1950—63). Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
Літ.: Нісневіч С.Г. Яўген Цікоцкі. Мінск, 1972.
ЦІТОВІЧ Генадзь Іванавіч (7.8.1910, в. Новы Пагост Мёрскага рна — 20.6.1986), беларускі этнамузыказнавец, дырыжор. Нар. артыст Беларусі (1955). Нар. артыст СССР (1968). Скончыў Віленскую кансерваторыю (1939), вучыўся ў Віленскім унце (1936—39). У 1939—51 (з перапынкам) рэдактар абл. радыё, кансультант Дома нар. творчасці ў Баранавічах. У 1939 арганізаваў і ўзначаліў аматарскі Падлескі нар. хор (Ляхавіцкі рн). У 1952—74 кіраваў створаным ім Нац. акадэмічным нар. хорам Рэспублікі Беларусь (з 1988 яго імя). У 1974—76 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Збіраў і вывучаў бел. муз. фальклор, запісаў каля 3 тыс. нар. песень і танцаў. Аўтар песень на ўласныя словы і вершы бел. паэтаў, больш 60 апрацовак бел. нар. мелодый («Жавароначкі, прыляціце», «Ой, рана на Йвана», «Рэчанька» і інш.). У навук. працах даследаваў муз. творчасць слав. народаў, бел. нар. шматгалоссе, нар. выканальніцтва, стылі сучаснай нар. песні («Беларускія народныя песні», 1948; «Песні шчасця», 1950; «Песні беларускага народа», 1959; «Сучасная беларуская песня», 1961; «Польскія народныя песні», 1962; «Новыя стылёвыя рысы традыцыйнай беларускай народнай песні», 1964; «Анталогія беларускай песні», 2е выд. 1975; «Пра беларускі песенны фальклор: Выбраныя нарысы», 1976; зб. «Добры вечар!», 1986). Муз. рэдактар тамоў «Радзінная паэзія» (1971), «Жар
тоўныя песні» (1974) са шматтомнага выдання «Беларуская народная творчасць». Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1968. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
ЦІХАНОВІЧ Аляксандр Рыгоравіч (н. 13.7.1952, Мінск), беларускі эстрадны спявак, прадзюсар. Нар. артыст Беларусі (2006). Скончыў Бел.
кансерваторыю (1982). 3 1971 саліст вак.інструм. ансамбля «Верасы», з 1987 саліствакаліст Дзярж. канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам М.Фінберга. У 1989 разам з жонкай Я.Паплаўскай арганізаваў Тэатр песні Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча і творчую студыю пры ім (з 2002 прадзюсарскі цэнтр «Профіартвідэон»). Адначасова з 2001 муз. кіраўнік бел. тэлеканала ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». Выступае (з Я.Паплаўскай) у складзе эстр.вак. дуэта. Аўтар эстр. песень «Байканур», «Цыганка», «Белая ружа» і інш. Выпусціў альбомы з Я.Паплаўскай: «Шчаслівы выпадак» (1989), «Музыка кахання» (1995), «Ад Малінаўкі і да...» (1997), «Каханне — лёс» (2008), «Яна не магла інакш» (2013) і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1979.
ЦЫГАНЫ (саманазва рома), народ індаеўрапейскай этналінгвістычнай сям’і (індаарыйская група). Жывуць дыяспарай у многіх краінах свету. Гавораць на цыганскай мове ці на мове народа, сярод якога жывуць. Веравызнанне Ц. залежыць ад пануючай рэлігіі краіны пражывання. Павод
435
ЦЭНТРАЛЬНАЯ
ле перапісу 2009 у Рэспубліцы Беларусь налічвалася 7079 Ц. Нашчадкі выхадцаў з Індыі, якую яны пакінулі ў 1м тыс. н.э. У Беларусь Ц. перакачавалі ў канцы 14—15 ст. праз Польшчу, Украіну і Германію, у канцы 16—пач. 17 ст. з Венгрыі. Першае дакумент. ўпамінане пра Ц. у Беларусі (у Нясвіжы) датуецца 1501. Ц. вялі вандроўны лад жыцця, захоўвалі трывалую сац. структуру, побытавую спецыфіку. Гал. месцам збору вандроўных Ц. было мястэчка Зэльва. Улады Рэчы Паспалітай спрабавалі прывучыць Ц. да аселага ладу жыцця, далі ім пэўныя адм. паўнамоцтвы: выбарныя правіцелі Ц. называліся каралямі і мелі неабмежаваную ўладу над Ц. Паўнамоцтвы «каралёў» зацвярджаліся магнатамі ВКЛ, на зямлі якіх яны жылі, ці каралеўскай канцылярыяй. Аселыя Ц. пражывалі ў мястэчку Мір, у Смаргоні, займаліся рамёствамі, засноўвалі сукнавальні, кузні і інш. У 2й пал. 19 ст. натэр. Беларусі існавала некалькі населеных пунктаў з поўнасцю цыганскім насельніцтвам — вёскі Цыганы Гарадоцкага пав., Завячэлле Лепельскага пав., у пач. 20 ст. — вёскі Лапатнікі і Мяшчэнцы Сенненскага пав. Частка Ц. была асімілявана. Паводле перапісу 1897 натэр. Беларусі пражывала больш за 3 тыс. Ц. Паводле перапісу 1926 у БССР было 2366 Ц., пераважная большасць якіх жыла ў сельскай мясцовасці. У 1920—30я гг. ствараліся ўмовы для пераходу Ц. да аселага і прац. ладу жыцця, ім давалі зямлю, яны ўступалі ў калгасы, працавалі цыганскія школы. У Вял. Айч. вайну Ц. падвяргаліся генацыду з боку ням.фаш. захопнікаў і страцілі каля 30—50% сваёй колькасці. Пэўная частка Ц. удзельнічала ў партыз. руху. У 1944—48 частка Ц. перасялілася ў Польшчу. У 1956 прыняты ўказ Прэзідыума Вярх. Савета СССР «Пра далучэнне да працы цыганоў, якія займаюцца валацужніцтвам». Большасць Ц. перайшла да аселасці і прац. ладу жыцця. У некаторых рэгіёнах Беларусі яны жывуць кампак