• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    «ХАРОШКІ», Беларускі дзяржаўны заслужаны х а р э аграфічны ансамбль « X a р о ш к і». Створаны ў 1974 у Мінску. Да 1985 ў складзе Бел. філармоніі. У 1999 прысвоена званне «заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». Маст. кіраўнік і гал. балетмайстар В.Гаявая (да 1975 з М.Дудчанка). Аб’ядноўвае танц. і вак.інструм. групы. У складзе балетнай трупы ансамбля 60 прафес. танцоўшчыкаў, у аркестры — 18 музыкантаў і 4 вакалісты. Сумяшчае фалькл. нац. пачатак з сучаснай рытмікай і экспрэсіяй. Для ўдзельнікаў калектыву характэрна пачуццё ансамбля, артыстызм. У рэпертуары бел. нар. танцы, вак.харэагр. кампазіцыі, варыяцыі на тэму бел. звычаяў. Сярод тэатралізаваных праграм: «Фальклор», «Полацкі сшытак», «Местачковыя малюнкі» («Бывай, 20 стагоддзе!»), «Поры rofla» («Беларусы») і інш. Пра ансамбль
    423
    ХАТЫНЬ
    Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі».
    зняты дакум. тэлефільм «Харошкі» (1978, рэж. В.Басаў). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
    ХАТЬІНЬ, мемарыяльны архітэктурнаскульптурны комплекс на ўшанаванне памяці жыхароў в. Хатынь Лагойскага рна і інш. бел. вёсак, знішчаных ням.фаш. захопнікамі разам з насельніцтвам у Вял. Айч. вайну. На 54м км ад Мінска, за 5 км ад шашы Мінск—Віцебск, на месцы б. в. Хатынь, спаленай карным батальёнам 22.3.1943 разам з жыхарамі
    (26 двароў, 149 чал., у т.л. 75 дзяцей). Комплекс адкрыты 5.7.1969. Аўтары: архіт. Ю.Градаў, В.Занковіч, Л.Левін, скульпт. С.Селіханаў. Мемарыял (пл. 32 га) захоўвае планіровачную структуру б. вёскі і ўключае асобныя элементы: Могілкі вёсак, пл. Памяці, Сцяну Жалобы, Дрэва жыцця. Ён пачынаецца паказальнікам ад павароту з Віцебскай шашы. Дарога Жалобы вядзе да сімвалічнага тыну на ўскраіне вёскі з інфармацыйным надпісам. У цэнтры комплексу ўзвышаецца бронзавая скульптура няскоранага чалавека (выш. 6 м) з мёртвым хлопчыкам на руках. Побач, на месцы гумна, дзе фашысты спалілі
    дзяцей, чорная плітадах — сімвалізуе апошні дах тых, хто загінуў. no634 са скульптурай на брацкай магіле — Вянок памяці з белага мармуру з надпісамнаказам мёртвых жывым і адказам жывых загінуўшым. Дарога скіроўвае да помнікаўзрубаў (выш. да 6 м), пастаўленых на месцы кожнай спаленай хаты. Бетонныя брусы ўтвараюйь вянок зруба. Абеліскі ў выглядзе комінаў са званамі, што вечна гудуць па ахвярах фашызму. На кожным абеліску дошка з прозвішчамі, імёнамі спаленых жыха
    Да арт. Хатынь.
    Могілкі вёсак.
    роў дома. Перад кожным помнікамзрубам жалезабятонная альтанка. Вобраз спаленай вёскі дапаўняюць б. вуліцы, адзначаныя шэрымі плітамі, на месцы 4 калодзежаў — мемар. знакі ў выглядзе мармуровых зрубаў. За хатаміпомнікамі па гал. восі кампазіцыі мемарыяла Могілкі вёсак — 186 урнаў з зямлёй вёсак, спаленых разам з жыхарамі і не адноўленых. Злева ад іх — Сцяна Жалобы — манум. кампазіцыя з нішамі, якія асацыіруюцца з казематамі канцлагераў, са сценамі крэматорыяў лагераў смерці. У нішы ўмацаваны мемар. пліты з назвамі 66 лагераў смерці і месцаў масавай загубы мірных грамадзян і ваеннапалонных на тэр. Беларусі і лічбамі, якія інфармуюць пра колькасць загубленых там людзей. 433 бел. вёскі, якія перажылі трагедыю Хатыні, былі нанава адбудаваны, увекавечаны на элеменце комплексу — Дрэва жыцця. Важны фрагмент X. — пл. Памяці, у цэнтры якой 3 бярозы, якія сімвалізуюць жыццё, на месцы 4й — Вечны агонь, сімвал кожнага 4га жыхара Беларусі, што загінуў у Вял. Айч. вайну. У 2004 праведзена рэканструкцыя, адкрыта фотадакум. экспазіцыя «Хатынь». Комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    424
    ХОДАСАВІЧЫ
    ХМЁЛЕЎСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з элементамі барока і класіцызму ў в. Хмелева Жабінкаўскага рна. Пабудавана ў 1771—74. У 1860я гг. перабудоўвалася. У 19 ст. перад царквой асобна пастаўлена драўляная 2ярусная званіца каркаснай канструкцыі. Крыжовы ў плане храм з 5граннай апсідай і бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Сяродкрыжжа завершана фігурнай барочнай вежай з макаўкай. Да гал. фасада прыбудаваны нізкі шырокі прытвор з лесвічным каскадам. Фасады расчлянёны прамавугольнымі і стральчатымі аконнымі праёмамі, па вуглах дэкарыраваны масіўнымі руставанымі лапаткамі. У інтэр’еры драўляны іканастас 1830х гг., абразы 18—19 ст., у т.л. цудатворны спіс Чанстахоўскага абраза Маці Божай (17 ст.). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае. У 2000 пры ёй створана СпасаПраабражэнская мужчынская пустынь (манастыр).
    ХОБАТАЎ Леанід Васілевіч (н. 23.3.1950, г.Рэчыца), беларускі мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1981). 3 2000 заг. выставачнага аддзела, з 2003 дырэктар Рэсп. маст. галерэі. 3 2012 нам. старшыні Бел. саюза мастакоў. Працуе ў галіне манумент,
    Хмелеўская СпасаПраабражэнская царква.
    дэкаратыўнага і станковага жывапісу. Сярод работ: маст. вырашэнне станцыі метро «Няміга» (1987), размалёўка ў Доме шлюбу (1989) у Мінску, «Купалле» ў г. Маладзечна (1983) і інш. Яго жывапісныя кампазіцыі вылучаюцца ўмелай пабудовай рытму, колеру, уменнем замяняць рэаліі і калізіі калейдаскопам асацыятыўных пачуццяў; каляровыя пласты ўспрымаюцца як вобразнае абагульненне пэўнага часу гісторыі. Сярод твораў: палотны «Плач» (1980), «Кармленне дзікіх звяроў» (1982), «Доўгі шлях» (1989), «Расставанне» (1990), «Прыкметы ночы» (1991), «Купальшчыцы» (1992), «Сустрэча» (1993), «Пачатак» (1994), «Раўнадзенства» (1997), «Фуга ў чырвоным» (1998),
    «Праламленне» (1999), «Марына» (2000), «Агонь» (2002), «Узровень вады ў акіяне» (2012), «Форум» (2013), «Размова» (2014), дыпціх «Мішэнь» (2015) і інш.
    Г.А. Фатыхава.
    ХбДАСАВІЧЫ, комплекс археалагічных помнікаў — селішчы, стаянкі, курганныя могільнікі каля в. Ходасавічы Рагачоўскага рна, на левабярэжжы р. Сож.
    Селішча і свяцілішча (культавыя пляцоўкі) за 3,5 км на 3 ад вёскі, каля вусця безыменнага ручая. Даследавалі ў 1969—70 Г.Ф.Салаўёва і А.В.Куза. Культ. пласт утрымлівае матэрыялы каменнага, бронзавага вякоў, калочынскай і роменскай культур, раннекругавую і
    Д.Хобатаў. Форум. 2013.
    кругавую кераміку 9—11 ст. Адкрыты рэшткі 2 заглыбленых жытлаў з керамікай роменскага тыпу. Верагодна, на апошнім этапе існавання селішча (10—11 ст.) тут размяшчалася свяцілішча: выяўлены 2 комплексы з кольцападобных канавак і ям.
    С е л і ш ч а за 3,5 км на 3 ад вёскі, з паўд. боку воз. Добрае (Святое). Даследавала ў 1969 Г.Ф. Салаўёва. Знойдзена пераважна кругавая кераміка канца 10—пач. 13 ст., трапляецца ляпная кераміка.
    Курганны могільнік1 за 3,5 км на 3 ад вёскі, на беразе воз. Добрае (Святое), у лесе, на ўскраіне надпоймавай тэрасы. Даследавалі 1.1.
    425
    ХОЙНІКІ
    Вуліца К.Маркса ў г. Хойнікі.
    Арцёменкаўканцы 1950 —пач. 1960х гг., у 1969 Г.Ф. Салаўёва і С.С. Шырынскі. 3 Пн прымыкае да свяцілішча. Налічваў больш за 100 насыпаў, да сярэдзіны 1970х гг. было каля 55. Датуецца эпохай бронзы і 11 — 12 ст. Сярэдневяковыя пахаванні — па абрадзе трупапалажэння.
    Курганны могільнік2 за 0,5 км на ПдУ ад першага, ва ўрочышчы Мошка2. Выявіў у 1951 Ю.У.Кухарэнка. У 195962 І.І.Арцёменка даследаваў 17 курганоў, 12 з якіх адносяцца да бронзавага веку. У 16 насыпах знойдзены фрагменты посуду і крамянёвыя вырабы эпохі неаліту канца 3 — пач. 2га тыс. да н. э. У 1969 Г.Ф. Салаўёва і С.С. Шырынскі даследавалі 5 курганоў. Датуюцца эпохай бронзы і 8—12 ст.
    Курганны могільнікЗза 3 км на 3 ад вёскі, па лясной дарозе да воз. Добрае (Святое). Да сярэдзіны 1970 гг. было 32 насыпы. Даследавалі ў канцы 1950 — пач. 1960х гг., у 1969 Г.Ф. Салаўёва і С.С. Шырынскі. Датуюцца эпохай бронзы і 8— 12 ст.
    Стаянка1 за 0,4 км на ПдЗ ад курганнага могільніка2 ва ўрочышчы Мошка, за 0, 15 км ад воз. Харшова, на ўзвышшы. У 1959 І.І.Арцёменка даследаваў 48 м2. Культ. пласт 0,2—0,25 м. Знойдзены крамянёвыя і каменныя прылады, фрагменты ляпной керамікі эпохі неаліту, арнамен
    таванай грабенчатым і лапчастым штампам, наколамі.
    Стаянка2 на ўсх. беразе воз. Харшова. У 1959 1.1. Арцёменка даследаваў 80 м2. Культ. пласт 0,3 м. Знойдзены крамянёвыя і каменныя прылады, фрагменты ляпнога посуду неаліту і бронзавага веку канца 3 — пач. 2га тыс. да н. э.
    ХОЙНІКІ, горад у Гомельскай вобл., цэнтр Хойніцкага рна. За 103 км на ПдЗ ад Гомеля, чыг. станцыя на ветцы Васілевічы—Хойнікі ад лініі Гомель—Калінкавічы, аўтадарогамі злучаны з Рэчыцай, Калінкавічамі, Брагінам. Знаходзіцца ў зоне ўплыву катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. 12,9 тыс. ж. (2015).
    Вядомы з 1512 як вёска ў Бранінскам графстве Кіеўскага ваяв. ВКЛ. Належалі Вішнявецкім, Шуйскім, Прозарам. 3 сярэдзіны 16 ст. мястэчка ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. У 1й пал. 17 ст. Вішнявецкія пабудавалі тут замак (існаваў да канца 18 ст.). 3 канца 17 ст. цэнтр Хойніцкай воласці. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1858 — 88 двароў, 449 ж. У 1864 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 — 74 двары, 580 ж., у 1897 — 335 двароў, 2596 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 6.12.1926 у БССР. 3 8.12.1926 цэнтр рна Рэчыцкай, з
    9.6.1927 Гомельскай (да 26.7.1930) акруг. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939 — 3,4 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 25.8.1941 да 23.11.1943 X. акупіраваны ням,фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 3 10.11.1967 горад. У 1970 — 9,5 тыс. ж. У 1999 — 14,6 тыс. ж. У 2001 зацверджаны герб: іспанскі шчыт полымяпадобна скошаны справа на зеляніну і срэбра, у зялёным полі — залаты замак.
    У 2015 у X. Рэгіянальны вучэбнаінфармацыйны цэнтр экалагічнага ўнта імя А.Д.Сахарава, прафес. ліцэй меліяратыўнага будаўніцтва, гімназія. 3 сярэднія школы. 2 вучэбнапед. комплексы дзіцячы сад— школа, школа мастацтваў, 2 ДЮСШ (ут.л. алімпійскага рэзерву), 10 дашкольных устаноў, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед., творчасці дзяцей і юнацтва. Працуюць гар. Цэнтр культуры і спорту «Меліяратар», раённы Дом культуры, 2 бкі, краязнаўчы музей (з сектарам «Трагедыя Чарнобыля»), кінатэатр, гасцініца, бальніца, паліклініка, 3 аптэкі; Пакроўская царква (1989), Пакроўскі жаночы манастыр (1992), касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (2003). Брацкія могілкі сав. воінаў, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, брацкая магіла славацкіх партызан.