• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    418
    ФЕДАРОЎСКІ
    чаецца бел. балада (вядома каля 140 сюжэтаў). Сувязь многіх балад з каляндарнаабрадавай паэзіяй (каляднымі, веснавымі, купальскімі песнямі) дае магчымасць гаварыць пра іх нац. вытокі, хоць бясспрэчны таксама факты ўзаемаўплыву, узаемаўзбагачэння бел. балад і балад інш. слав. народаў, асабліва бел. і ўкр. У некаторых творах праз прызму сямейных адносін адлюстраваны гіст. падзеі. У бел. песеннай творчасці значнае месца займае прыпеўка. Адзін са стараж. жанраў бел. Ф. — замовы. Празаічныя жанры бел. eyeHaft нар. творчасці ўтрымліваюць нар. апавяданні, казкі, легенды, паданні, сказы, анекдоты, небыліцы і інш. Маючы шмат агульных рыс з казачным эпасам слав. і інш. народаў, бел. казкі выяўляюць нац. спецыфіку ў ідэйнатэматычным змесце, сюжэтным складзе і сістэме маст. вобразаў. Многія даследчыкі падкрэслівалі жывасць, прыгажосць, маст. дасканаласць бел. казак. Да дзіцячага Ф. адносіцца творчасць дзяцей і для дзяцей. Ён аб’ядноўвае творы розных жанраў і відаў (калыханкі, забаўлянкі, заклічкі, дражнілкі, прыгаворы, лічылкі, дзіцячыя гульні) і з’яўляецца сродкам нар. педагогікі, эстэтычнага і маст. выхавання дзяцей. Бел. вусная творчасць эпохі феадалізму адыгрывала важную ролю ў духоўным жыцці народа. Вызначальнымі матывамі многіх твораў таго часу былі паказ сац. няроўнасці, сцвярджэнне чалавечай годнасці працаўніка, хоць у цэлым Ф. адлюстроўваў і супярэчнасці ў светапоглядзе сялянства. 3 развіццём сац.эканам. адносін некаторыя віды і жанры (напр., замовы, частка абрадавай паэзіі) паступова заняпалі; у той жа час набылі папулярнасць прыпеўкі, нар. анекдот. Праявіліся тэндэнцыі да больш глыбокага і праўдзівага адлюстравання рэчаіснасці. Перамены ў сац. структуры грамадства 2й пал. 19 ст. спрыялі з’яўленню рабочага Ф. У Вял. Айч. вайну шматлікія традыц. творы Ф. адрадзіліся і атры
    малі папулярнасць у трансфарміраваным выглядзе (галашэнні, песні, анекдоты і інш.). Тэма вайны заставалася папулярнай і пасля перамогі над ням.фаш. захопнікамі. Лепшыя вуснапаэт. традыцыі захаваліся ў народзе і ў цяперашні час. He страцілі сваёй папулярнасці многія песні, анекдоты, жарты, прыказкі, прымаўкі, загадкі, дзіцячыя песні, гульні і інш. У памяці народа яшчэ жывуць нават замовы, якія часам выконваюць свае традыц. функцыі. У Беларусі збіранне ўзораў Ф. пачалося ў 19 ст. (З.ДаленгаХадакоўскі, А.Рыпінскі, Я.Чачот, І.Шыдлоўскі, П.Шэйн і інш.). Найб. поўна бел. Ф. прадстаўлены ў тамах серыі «Беларуская народная творчасць» (з 1971). У 2005— 06 выйшла 2томная энцыклапедыя «Беларускі фальклор».
    ФАНЁТЫКА (грэч. phonetikos ад phone гук), 1) раздзел фаналогіі, які вывучае гукавыя адзінкі і сродкі маўлення. 2) Сістэма гукаў пэўнай мовы. Асн. фанетычныя адзінкі: гукі мовы, склад, фанетычнае слова. Падзяляецца на агульную Ф., якая разглядае будову маўленчага апарату, агульныя ўмовы ўтварэння, фізіялагічныя прыметы, заканамернасці спалучэння гукаў, прыроду складу, націску, інтанацыі; асобную Ф., якая вывучае дадзеныя праблемы адносна канкрэтнай мовы ці групы моў, можа быць сінхранічнай — разглядае гукавую сістэму мовы на пэўным этапе яе развіцця (звычайна на сучасным) і дыяхранічнай — даследуе эвалюцыю гукавога складу мовы ці групы моў; кантрастыўную Ф. — супастаўляе гукавыя сістэмы розных моў для выяўлення спецыфічных фанетычных рыс; эксперымент. Ф. — вывучае гукі пры дапамозе электроннаакустычных сродкаў і эксперым. метадаў (спектаграфія, рэнтгенаграфія, палатаграфія і інш.). Вылучаюць 4 аспекты даследавання гукаў мовы: акустычны (асаблівасці гучання), артыкуляцыйны (утварэнне гукаў і ўстройства маўленчага апарату), функцыянальны (функцыі гу
    каў у маўленні) і псіхал. (асаблівасці ўспрыняцця фанетычных адзінак).
    Д.В.Дзятко.
    ФАНІПАЛЬ, горад у Дзяржынскім рне Мінскай вобл. За 15 км на ПнУ ад Дзяржынска, чыг. станцыя на лініі Мінск—Баранавічы, 22 км ад Мінска, на аўтадарозе Мінск—Дзяржынск. 14,2тыс. ж. (2015).
    Вядомы з 1856 як фальварак Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета Мінскай губ., уласнасць Багдашэўскіх. У 1871 пабудаваны чыг. прыпынак Чэчын, які пазней стаў чыг. ст. Токараўка, з 9.8.1876 станйыя называецца Ф. У 1917 на чыг. станцыі 26 двароў, 102 ж., у маёнтку — 142 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 20.8.1924 у Грычынскім с/с Самахвалавіцкага рна Мінскай акругі (да 26.7.1930), з 18.1.1931 у Койданаўскім нац. польск., з 29.6.1932 у Дзяржынскім, з 31.7.1937 у Мінскім рнах. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. 3 4.2.1939 зноў у Дзяржынскім рне. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 да 6.7.1944 Ф. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія стварылі тут філіял Масюкоўшчынскага лагера смерці. 3 16.7.1954 у Фаніпальскім с/с. У 1960 вёска Ф. (94 ж.) і пасёлак (625 ж.). 3 29.4.1984 гар. пасёлак. У 1989 — 8,9 тыс. ж. 3 22.6.1999 горад, 11,2тыс. ж.
    У 2015 у Ф. гімназія, сярэдняя школа, школа мастацтваў, 4 дашкольныя ўстановы, Дом культуры, цэнтр дзіцячай творчасці, бка, паліклініка, 3 аптэкі; Вазнясенская царква (2000). Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ФЕДАРОЎСКІ (Federowski) Міхал (1.9.1853, г. Варшава — 10.6.1923), польскі і беларускі фалькларыст, этнограф і археолаг. Член Львоўскага этнаграф. тва (1896), Антрапалагічнай камісіі Акадэміі ведаў у Кракаве (1899). У 1873—74 вольны слухач ПятроўскаРазумоўскай акадэміі пад Масквой. У 1877—1904 жыў у Зах. Беларусіі. Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру, вывучаў флору і
    419
    ФЁДАРАЎ
    фаўну, праводзіў раскопкі курганоў, стараж. пасяленняў і могільнікаў, збіраў кнігі, гіст. дакументы магнацкіх архіваў, творы жывапісу, графікі, матэрыялы для археал. карты дагіст. Беларусі. Сабраў каля 5 тыс. бел. нар. песень, каля 10 тыс. прымавак, сотні казак, загадак, нар. павер’яў і інш. Рукапісная спадчына Ф. захоўваецца ў Рукапісным аддзеле Варшаўскага ўнта і навук. архіве Польск. этнаграф. тва (г. Вроцлаў). Фалькл. матэрыялы Ф. склалі аснову працы «Люд беларускі» (т. 1—8, 1897—1981). ФЁДАРАЎ Васіль Фёдаравіч (10.1.1892, Масква  21.1.1971), расійскі і беларускі рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Туркменістана (1939). Нар. артыст Беларусі (1955). Скончыў Дзярж. эксперымент. тэатр. майстэрні У.Меярхольда ў тэатры яго імя. У 1952—58 гал. рэжысёр Дзярж. рус. драм. тэатра Беларусі. Пастаноўкі Ф. вызначаліся своеасаблівым аўтарскім стылем, маштабнасцю, тэатр. кідкасцю і дакладнасцю сац. характарыстык вобразаў. Этапнымі для тэатра сталі яго спектаклі «Варвары» М.Горкага (1952), «Кароль Лір» У.Шэкспіра (1953), «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча (1954), «Каменнае гняздо» Х.Вуаліёкі (1956). Сярод інш. пастановак: «Пігмаліён» Б.Шоу (1953), «Смерць Тарэлкіна» А.СухавоКабыліна (1954), «Хітрыкі Скапэна» Мальера (1955), «Мяшчане» М.Горкага (1956), «Мая сям’я» Э. Дэ Філіпа і «Цар Патап» А.Капкова (абодва 1958), «Два веронцы» У.Шэкспіра (1964) і інш.
    ФІБУЛА (лац. fibula), шпілька для зашпільвання верхняга адзення ў стараж. народаў. Выраблялі з бронзы, жалеза, радзей з золата ці серабра. З’явіліся ў бронзавым веку, у 5 ст. былі пашыраны ў кельцкіх (латэнскіх) плямён, ад якіх трапілі да германцаў, славян, балтаў. На тэр. Беларусі самыя стараж. Ф. з’явіліся ў 3 ст. да н. э., знойдзены на помніках мілаградскай і паморскай культур. Былі пашыраны ў плямён зарубінецкай
    культуры як латэнскага тыпу, запазычаныя ў кельтаў, так і мясц. тыпы (Атвержычы і Велямічы Столінскага рна, Чаплін Лоеўскага рна і інш.). 3 канца 1 га тыс. да н. э. ў плямён зарубінецкай, днепрадзвінскай, штрыхаванай керамікі культур з’явіліся простыя па канструкцыі падковападобныя Ф., якія складаліся з круглага незамкнёнага корпуса і язычка (Васількоўка Лагойскага рна, Чаплін і інш.). Сустракаюцца Ф., упрыгожаныя эмалямі (Малышкі Вілейскага рна). Падковападобныя Ф. існавалі доўгі час, найб. пашыраны ў 10—13 ст. Выйшлі з ужытку ў 14 ст. Знойдзены ў гарадах Ваўкавыск, Гомель, Лукомль, Мінск, Пінск, Полацк.
    ФІЛАРЭТ (у свеце Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч; н. 21.4.1935, Масква), праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі, мітрапаліт (1975). Герой Беларусі (2006). Скончыў маскоўскія духоўныя семінарыю (1957) і акадэмію (1961). У 1959 прыняў манаства, у 1961 пасвячоны ў іераманаха. 3 1965 епіскап ціхвінскі. У 1966—73 епіскап дзмітраўскі, рэктар маскоўскіх духоўных семінарыі і акадэміі. 3 1971 архіепіскап. У 1973—78 мітрапаліт берлінскі і сярэднееўрап., Патрыяршы Экзарх Сярэдняй Еўропы. 3 1978 мітрапаліт мінскі і бел.; адначасова да 1984 Патрыяршы Экзарх Зах. Еўропы, у 1981—89 старшыня аддзела знешніх сувязей Маскоўскага патрыярхата. 3 16.10.1989 Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пастаянны чл. Сінода Рус. праваслаўнай царквы, старшыня Сінода Бел. экзархата. 3 1992 мітрапаліт
    мінскі і слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. 3 25.12.2013 на пакоі, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Ф. — заснавальнік першай у Беларусі праваслаўнай духоўнай акадэміі. Пры яго ўдзеле ўзноўлены Крыж прападобнай Ефрасінні Полацкай (1997).
    Тв.'. На скрмжалях сердца. Мннск, 2007.
    Лйт.: Путь служення. Мннск, 2005.
    ФІЛШОВІЧ Афанасій (А ф а н a сій Брэсцкі; каля 1595, Брэстчына —15.9.1648), беларускі пісьменнікпубліцыст, палітычны і царк. дзеяч. 3 1620 пры двары Л.Сапегі, выхавацель Я.Ф.Лубы, якога польск. прыдворныя выдавалі за рус. царэвіча, прэтэндэнта на маскоўскі трон. У 1627 пастрыгся ў манахі пры віленскім Святадухаўскім манастыры. У 1640—41 ігумен Сімяонаўскага манастыра ў Брэсце. У 1637—38 ездзіў да рус. цара, у спец. рэляцыі «Гісторыя падарожжа ў Маскву» расказаў пра цяжкае становішча праваслаўнага насельніцтва Беларусі і Украіны ў складзе Рэчы Паспалітай. У 1644 арыштаваны па справе лжэцарэвіча Я.Ф.Лубы. Праз год пасля выхаду на волю (1648) зноў арыштаваны і расстраляны за распаўсюджанне агітацыйных адозваў і дапамогу казакам Б.Хмяльніцкага. Аўтар «Дыяруша» (1646), у якім змешчана ўся яго публіцыстыка і напеў (запісаны кіеўскай 5лінейнай натацыяй), гімнападобнага канта — аднаго з найб. ранніх нотных запісаў у бел. музыцы. Кананізаваны царквой паміж 1658 і 1666. У 2005 у Брэсце ўзведзены помнік Ф. (скульпт. А.Гуршчанкоў).
    ФШБЕРГ Міхаіл Якаўлевіч (н. 21.2.1947, г. Мазыр), беларускі дырыжор. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1990). Нар. артыст Беларусі (1994). Скончыў Бел. кансерваторыю па класе трамбона (1970) і аркестравага дырыжыравання (1981). 3 1967 працаваў у аркестры Дзярж. кта БССР па радыёвяшчанні і тэлебачанні. 3 1971 дырыжор, гал. дырыжор Мін