Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
410
УКРАІНЦЫ
Дзешчанскі, Нёманскі, Слабодскі, Уздзенскі, Хатлянскі. Пл. 1181 км2, лясы займаюць 39%. Нас. 23 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (93,2%), рускія (4,3%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (2,5%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Мінск— Слуцк—Мікашэвічы, Узда—Капыль, Мар’іна Горка—Узда—Негарэлае.
Раён утвораны 17.7.1924 у складзе Мінскай (да 26.7.1930) акругі. 20.8.1924 падзелены на 10 сельсаветаў. У наступныя гады да яго далучаны па 1 сельсавеце са складу скасаваных Шацкага (4.8.1927) і Самахвалавіцкага (18.1.1931), а таксама Слуцкага (з 15.12.1931 да 12.5.1935), Дзяржынскага (31.7.1937) рнаў. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў раёне і Уздзе 5,6 тыс. чал., спалілі 18 вёсак (3 не адрадзіліся). Дзейнічалі Уздзенскае антыфаш. падполле, падп. райкамы КП(б)Б (7.4.19432.7.1944) і ЛКСМБ (19.4.19432.7.1944), 14 партыз. брыгад, у т.л. М.М.Нікіціна, 300я імя Варашылава, «Буравеснік». Выдавалася падп. газета «За Савецкую Радзіму». У канцы чэрв. — пач. ліп. 1944 раён вызвалены ў ходзе Мінскай аперацыі воінамі 1га Бел. фронту і партызанамі, якія 29.6.1944 вызвалілі Узду і ўтрымлівалі яе 5 дзён да падыходу рэгулярных войск. 25.12.1962 скасаваны, сельсаветы перададзены Дзяржынскаму і Пухавіцкаму рнам, г.п. Узда — ДзяржынскаМУ рну. 30.7.1966 раён зноў утвораны ў ранейшых межах.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай прамсці. У раёне (2015) с.г. прафес. ліцэй, гімназія, 7 сярэдніх, 6 вучэбна.пед. комлексаў: дзіцячысад—сярэдняя школа (2), дзіцячы сад—базавая школа (2), дзіцячы сад—пачатковая школа (2), школа мастацтваў і яе філіял, ДЮСШ, 13 дашкольных устаноў, установа дадатковай адукацыі, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед.,
санаторная школаінтэрнат. Працуюць раённы Дом культуры, 12 сельскіх дамоў культуры, 2 сельскія клубыбібліятэкі, цэнтр. раённая, 2 rap., 12 сельскіх бк, бібліятэкаклуб, кінатэатр, гісторыкакраязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя раёна 2 бальніцы (раённая і сястрынскага догляду), 6 урачэбных амбулаторый, 19 ФАПаў, 2 здраўпункты, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, санаторый «Пад’ельнікі», 5 аптэк. Выдаецца раённая газ. «Чырвоная Зорка». У раёне 12 рэліг. абшчын, у т.л. 5 праваслаўных, 1 каталіцкая, 3 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 2 хрысціян веры евангельскай, 1 мусульманская. Археал. помнік — курганны могільнік 11 ст. каля в. Таўкачэвічы 1. Помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: касцёл (2я пал. 16 ст.) і сядзіба «Кухцічы» (1я пал. 19 ст.) ў пас. Первамайскі, Петрапаўлаўская царква (1838—40) у в. Возера, фрагменты сядзібы (1я пал. 19 ст.) у в. Таўкачэвічы, рэшткі сядзібы (19 ст.) у в. Наднёман. Брацкія магілы сав. воінаў у вёсках Валяр’яны, Возера, Лоша, Слабада, сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Замосце, Зенькавічы, Каменка, Цялякава, магілы ахвяр фашызму ў вёсках Астравок, Бярвішчы, Валодзькі, Валок, Жачкава, Світалаўка 1, партыз. могілкі ў вёсках Віркова, Глінкі, Каладзіно; магіла прыродазнаўца Я.А.НаркевічаЁдкі ў в. Наднёман. Помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у пас. Первамайскі, вёсках Боркі, Броды 1, Бярвішчы, Віркова, Возера, Войкава, Глінкі, Даўгінава, Дзешчанка, Жачкава, Забалацце, Зенькавічы, Каладзіно, Калінінск, Каменка, Касцяшы, Кухцічы, Лоша, Любяча, Магільна, Мрочкі, Навасады, Нізок, Падсадскія, Прусінава, Прысынак, Ракашычы, Русакова, Світалаўка 1, Слабада, Стальбоўшчына, Старыя Маргі, Сыманчыцы, Сямёнавічы, Таўкачэвічы 1, Тычынкі, Хатляны, Цеплень, Цялякава, Чамярычнае, Чурылава, Яршы; на месцы
спаленых вёсак Рудкова, Старына. У в. Ліцвяны нарадзіўся бел. археолаг і гісторык У.З.Завітневіч (1853— 1927), у в. Нізок — нар. пісьменнік Беларусі К.Крапіва (1896—1991), бел. паэт. П.Трус (1904—29), нар. артыст Беларусі А.М.Трус (1910—89), бел. пісьменніца Л.Арабей (1925— 2015), у в. Замосце — бел. пісьменнік І.Гурскі (1899—1972), у в. Чурылава — бел. пісьменнік А.Якімовіч (1904—79), у в. Вял. Уса — бел. паэт П.Глебка (1905—69), у в. Даўгінава — бел. гісторык К.І.Шабуня (1912—84), у в. Дуброўка — бел. паэт А.Бялевіч (1914—78), у в. Кухцічы — Герой Сав. Саюза У.Р.Карачун (1914—98), у в. Старыя Маргі — Герой Сав. Саюза І.С.Козіч (19202000).
УКРАІНЦЫ, народ усходнеславянскай моўнай групы, асн. насельніцтва Украіны. Агульная колькасць на тэр. Рэспублікі Беларусь паводле перапісу 2009 складае 158 723 чал. Жывуць па ўсёй Беларусі, найб. частка сканцэнтравана ў Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях. Размаўляюць пераважна на ўкраінскай мове. Вернікі праваслаўныя, католікі, уніяты. У Беларусі вылучаюцца 2 групы У.: выхадцы з Украіны і аўтахтонныя жыхары Бел. Палесся. Паліт. і этнакульт. сувязі Беларусі і Украіны былі асабліва актыўнымі ў перыяд фарміравання Полацкага княства і Кіеўскай Русі. Сумесныя паходы кіеўскіх і полацкіх князёў змяняліся вострым саперніцтвам і ваен. канфліктамі. Пасля манголататарскага нашэсця і разбурэння Кіева (1240—41) назіраўся прыток мігрантаў на тэр. Беларусі з Кіеўскай, Чарнігаўскай і ГаліцкаВалынскай зямель. 3 пашырэннем ВКЛ, у склад якога ў 14 ст. ўвайшлі і ўкр. землі, грамадскапаліт. цэнтр 2 народаў перамясціўся ў Вільню. Ва Украіне былі генеалагічныя KapaHi многіх магнацкіх родаў ВКЛ (Астрожскіх, Тышкевічаў, Чартарыйскіх і інш.) ці знаходзіліся іх родавыя маёнткі. Вядомыя асветнікі і дзеячы культуры Кірыла Тураўскі, Л. і С. Зізаніі, М.Сматрыцкі і інш. належаць
411
УЛАШЧЫК
як да беларусаў, так і да У. паводле перапісу 1897. У. (маларосы) складалі 22,6% насельніцтва Гродзенскай губ., больш за ўсё іх налічвалася ў Кобрынскім (79,6%), БрэстЛітоўскім (64,4%) і Бельскім (39,1%) паветах. У БССР паводле перапісу 1926 налічвалася 34 681 У, у Нараўлянскім і б. Камарынскім рнах існавала 6 нац. сельсаветаў. У пасляваен. час доля ўкр. насельніцтва ў Беларусі павялічылася за кошт мігрантаў і іх патомкаў: у 1952 яна складала 136 061 чал. (1,7%), у 1970 190 839 чал. (2,1%), у 1989 — 291 008 чал. (2,9%). Цяпер на тэр. Рэспублікі Беларусь У. складаюць 1,7% насельніцтва. Дзейнічаюць грамадскакульт. аргцыі У: Бел. грамадскае аб’яднанне ўкраінцаў «Ватра» (з 2001, мае 9 філіялаў у Мінску, Калодзішчах, Маладзечне. Віцебску, Магілёве, Бабруйску, Лідзе, Мар’інай Горцы, вьшае газ. «УкраТнець в Беларусі» і бюлетэнь «Ватра»), грамадскае аб’яднанне У. і навук.пед. саюз «Берагіня» (г. Брэст), культ.асветнае аб’яднанне У. «Барвінак» у Гродне, цэнтр укр. культуры «Січ» і маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Украіінскае музычнае таварыства «Крыніця» у Мінску і інш. У 2010—14 дзейнічала аргцыя «Украінскі дом». У Беларусі працуюць укр. бкі, фалькл. і муз. калектывы, штогод праводзіцца Тыдзень укр. мовы і лры, укр. мова вывучаецца ў БДУ, Брэсцкім унце, у школах і гімназіях Брэста, Гомеля, Мінска.
УЛАШЧЫК Мікалай Мікалаевіч (14.2.1906, в. Віцкаўшчына Дзяржынскага рна — 14.11.1986), беларускі гісторык, археограф, археолаг, краязнавец. Доктар гіст. навук (1964). Скончыў БДУ (1929). У 1924—30 працаваў у Бел. дзярж. бцы і сакратаром Кніжнай палаты Беларусі. Садзейнічаў заснаванню і выпуску «Летапісу беларускага друку» (з 1995 «Летапіс друку Беларусі»), 3 1939 у Ленінградзе, настаўнічаў займаўся вывучэннем гісторыі Беларусі і Літвы 19 ст. У 1948 выкладаў у Маскоўскім унце, з 1955 у Інце гісторыі
AH СССР. Даследаваў праблемы агр. гісторыі, крыніцазнаўства, археаграфіі Беларусі, айчыннага летапісання, кнігазнаўства. Упершыню пераклаў на рус. мову і падрыхтаваў да выдання «Хроніку Быхаўца» (1966), складальнік і рэдактар 32га (1975) і 35га (1980) тамоў бел.літоўскіх летапісаў у серыі «Поўны збор рускіх летапісаў». Адшукаў і апісаў Ленінградскі і Краснаярскі спісы «Хронікі літоўскай і жамойцкай». Аўтар кн. «Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўстве гісторыі Беларусі феадальнага перыяду» (1973), успамінаў пра А.М.Ляўданскага, М.В.ДоўнарЗапольскага, С.С.Шутава і інш. У 1931, 1941, 1949 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1955.
Тв.: Выбранае. Мінск, 2001; Введеняе в нзученне белоруссколмтовского летопнсання. М., 1985; Мемуары і дзённікі як крыніцы па гісторыі Беларусі: 3 рукапіснай спадчыны. Мінск, 2000.
Літ.: М.М.Улашчык: Біябібліягр. паказальнік. Мінск, 1996.
УНІВЕРСІТЭТ (ад лац. universitas сукупнасць), 1) шматпрофільная вышэйшая навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў па фундаментальных і многіх прыкладных навуках у розных галінах гаспадаркі і культуры. Забяспечвае высокую тэарэт. падрыхтоўку выпускнікоў да навук.практычнай і пед. дзейнасці. Першыя У. ўзніклі ў 12—13 ст. у Зах. Еўропе. У далейшым У. называлі свецкія ВНУ ў адрозненне ад вышэйшых манаскіх школ — акадэмій. На землях ВКЛ права У. першай набыла ў 1578 Віленская езуіцкая акадэмія (у канцы 18 ст. пераўтворана ў Віленскую гал. школу, у 1803—32 — Віленскі ўнт). Значная частка прывілеяванай моладзі Беларусі вучылася ў розных навуч. установах Зах. Еўропы, сярод якіх найб. папулярным быў Кракаўскі ўнт. У выніку адукацыйнай рэформы пач. 19 ст. ўся тэр. Рас. імперыі была падзелена на акругі на чале з У. Бел. землі ўваходзілі ў Віленскую навуч. акругу на чале з Віленскім унтам. Некаторыя правы У. мелі Полацкая езуіцкая акадэ
мія і ГорыГорацкі земляробчы інт. У СССР У. былі адкрыты ва ўсіх саюзных і большасці аўтаномных рэспублік, у т.л. у Беларусі — Беларускі (БДУ), Гомельскі і Гродзенскі дзярж. ўнты. У Рэспубліцы Беларусь статус У. атрымаў цэлы шэраг бел. ВНУ, як існуючых, так і наваствораных. У 2015/16 навуч. годзе ў Беларусі дзейнічае 31 дзярж. ўнт, у т. л. 11 у Мінску: БДУ; агр.тэхн.; інфарматыкі і радыёэлектронікі; культуры і мастацтваў; мед.; нац. тэхн.; пед.; тэхналагічны; фіз. культуры; эканамічны; Мінскі лінгв., 2 у Брэсце, 3 у Віцебску, 5 у Гомелі, 3 у Гродне, 3 у Магілёве, а таксама Баранавіцкі, Мазырскі, Палескі (у Пінску), Полацкі ўнты. 2) Грамадская навуч. ўстанова па распаўсюджванні ведаў у розных галінах навукі, культуры, грамадскага жыцця, павышэння прафес. кваліфікацыі. У сав. перыяд дзейнічалі нар. ўнты, унты культуры, марксізмуленінізму. У 1918 у Маскве дзейнічаў Бел. нар. ўнт.
А. Ф. Самусік.
УНІЯЦКАЯ ЦАРКВА ў Беларусі, каталіцкая царква ўсходняга абраду. У ВКЛ спробы здзейсніць унію праваслаўнай і рымскакаталіцкай цэркваў распачаты ў прадпрымаліся з 15 ст. (Канстанцкі сабор 1414—18, Фларэнтыйскі сабор 1438—39). На Брэсцкім саборы 1596, дзе большасць праваслаўных епіскапаў на чале з кіеўскім мітрапалітам Міхаілам Рагозай падтрымалі ўнію, быў абвешчаны акт аб арганізацыйнам аб’яднанні на тэр. Рэчы Паспалітай праваслаўнай царквы з каталіцкай. Праваслаўная царква прыняла дагматыку каталіцкага веравызнання, захаваўшы пры гэтым усх. грэкавізант. рытуалы і традыц. праваслаўную абраднасць. На працягу 17 ст. адбываўся працэс фарміравання ўніяцкіх царк. структур. У 1617 засн. ўніяцкі манаскі ордэн базыльян. У 1621 у Рэчы Паспалітай было 2169 уніяцкіх храмаў, якія ўваходзілі ў склад КіеўскаВіленскай, Полацкай і Пінскай уніяцкіх епархій. Да канца 18 ст. ў ВКЛ