Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
УШАЧЫ, гарадскі пасёлак у Віцебскай вобл., цэнтр Ушацкага рна, на р. Ушача. За 150 км на 3 ад Віцебска, 36 км ад чыг. ст. Лепель, вузел аўтадарог на Бешанковічы, Полацк, Лепель, Глыбокае, Докшыцы. 6 тыс. ж. (2015).
Вядомы з 16 ст. як сяло ў Полацкім ваяв. ВКЛ, уладанне А.Сялявы, потым яго сыноў. 3 1594 цэнтр Ушацкай воласці. У 1624 уласнасць полацкага стольніка Ю.Кляноўскага, з 1672 — Д.РадзімінскагаФранцкеві
Фрагмент забудовы ў г.п.
Ушачы.
ча, пабудаваны манастыр базыльян. У 1716 падваявода Полацкі У.Жаба засн. касцёл і дамініканскі кляштар з гасп. пабудовамі, шпіталем, школай. У 1746 уладанне мінскага ваяводы К.Жабы, у 1748 — К.РадзімінскагаФранцкевіча. У 1758 кароль польск. Аўгуст III падараваў магдэбургскае права і герб: выява Св. Лаўрэнція ў белым полі каля залатой ракі. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) цэнтр Полацкага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, мястэчка ў Лепельскім павеце Полацкай, з 1796 Бел., з 1802 Віцебскай губерняў, з 1860х гг. цэнтр Ушацкай воласці. У 1890 адкрыта царк.прыходская школа. У 1897 — 170 двароў, 1268 ж., у 1905 — 202 двары, 983 ж., уладанне графа Г.С.Плятэра. 3 2.2.1919 у РСФСР, з 15.2.1923 цэнтр Ушацкай воласці Бачэйкаўскага павета Віцебскай губ. 3 3.3.1924 у БССР, з 20.6.1924 у Полацкім павеце, з 17.7.1924 цэнтр Ушацкага рна Полацкай акругі (да 26.7.1930). 3 21.6.1935 у Лепельскай акрузе, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. 3 27.9.1938 rap. пасёлак. У 1941 — 600 двароў, 2,7 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 3.7.1941 да пач. кастр. 1942 і 30.4— 29.6.1944 У. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі 735 чал. У пач. кастр. 1942 гар. пасёлак вызвалены партызанамі. Дзейнічала антыфаш. падполле, размяшчаўся штаб партыз. брыгады імя Чапаева і падп. друкарня; у пач. 1942—43 створана ПолацкаЛепельская партыз. зона
з цэнтрам ва У. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 Віцебскай абласцях. 3 25.12.1962 у Лепельскім рне, з 30.7.1966 цэнтр Ушацкага рна. У 1969 — 2459 ж., у 1999 — 5,9 тыс. ж.
Сучасны гар. пасёлак р. Ушача падзелены на 2 часткі: правабярэжжа (усх. частка) — асн. жылы масіў і левабярэжжа — невял. жылы раён з забудовай сядзібнага тыпу па індывід. праектах. Адм.грамадскі і культ. цэнтр склаўся па вул. Леніна і на пл. Ленінская. Гар. пасёлак развіваецца паводле генплана 2012. У 2014 узведзены будынак раённага суда. Праведзены капітальны рамонт цэнтр. раённай бальніцы, будынка санінспекцыі, рэстаўрацыя мемар. комплексу «Прарыў». Вядзецца (2015) будаўніцтва фізкультурнааздараўленчага комплексу «Юнацтва», капітальны рамонт дзіцячага сада №4. Зона адпачынку — р. Ушача і воз. Вячэлле.
У 2015 у гар. пасёлку сярэдняя школа, ДЮСШ, школа мастацтваў, 3 дашкольныя ўстановы, цэнтры: дзяцей і моладзі, карэкцыйнаразвіваючага навучанная і рэабілітацыі, 3 бкі, Цэнтр культуры і нар. творчасці, Дом рамёстваў, музей нар. славы імя В.Е.Лабанка, бальніца, паліклініка, 3 аптэкі. Брацкія могілкі партызан, падпольшчыкаў і сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — касцёл Св. Лаўрэнція (1908— 13). Археал. помнік — гарадзішча днепрадзвінскай культуры.
415
Ў, дваццаць другая літара беларускага алфавіта. Створана шляхам спалучэння літары «у» з дыякрытычным знакам. Пачала выкарыстоўвацца ў пач. 20 ст. У сучаснай бел. мове абазначае санорны цвёрды шчы
лінны губнагубны зычны гук [«ў»] пасля галосных перад зычнымі і ў канцы слова («заўтра», «пераўтварэнне», «улоў». У 2003 у г. Полацк літары «ў» устаноўлены помнік (скульпт. А.Фінскі).
Помніклітары «Ў» у Полацку. 2003.
416
Ф, дваццаць трэцяя літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай ф («ферт»), утворанай на аснове грэкавізант. устаўнай Ф («фі»), У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гукі [«ф»], [«ф’»] у запазычаных словах («форма», «фнгура»). Мела лічбавае значэнне «пяцьсот». У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумныя глухія фрыкатыўныя губназубныя гукі [«ф»], [«ф’»] пераважна ў словах іншамоўнага паходжання («фабрыка», «фіялка» — «ф’ійалка»), Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму.
К.Ю. Фадзеева.
ФАДЗЁЕВА Кацярына Юр’еўна (н. 24.8.1968, г. Цюмень, Расія), беларуская артыстка балета. Нар. артыстка Беларусі (1999). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1986). У 1986—2007 працавала ў Нац. акадэмічным Вял. тэатры балета Рэспулікі Беларусь. Выкананне Ф. адрозніваецца выразнай пластыкай, лірычнасцю, жаноцкасцю. Сярод партый: Рагнеда [«Страсці (Рагнеда)» А.Мдывані], лэдзі Макбет (аднайм. балет В.Кузняцова), Адэта—Адылія, Аўрора і фея Бэзу, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова), Раймонда (аднаім. балет А.Глазунова), Ліза («Марная перасцярога» Л.Герольда), Нікія,
К. Фадзеева ў ролі Раймонды.
Кітры і Мерседэс («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Мірта, Медора («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Дзяўчынка («Балеро» на музыку М.Равеля), Блудніца («Карміна Бурана» на музыку К.Орфа), Эсмеральда (аднайм. балет на музыку Ц.Пуні), Магнолія («Чыпаліна» К.Хачатурана) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
ФАКТЎРА (ад лац. factura апрацоўка, будова) у м у з ы ц ы, матэрыяльнагукавая рэалізацыя ідэі маст. вобраза муз. твора. Паняцце «Ф.» суадносіцца з такімі роднаснымі паняццямі, як муз. склад, муз. тканіна, муз. матэрыя. У сучасным тэарэт. музыказнаўстве выяўляюцца розныя падыходы да класіфікацыі праяў Ф., напр., наяўнасць 3 муз. складоў: манадычнага, гарманічнага, поліфанічнага (Т.Бяршацкая), 2 буйных класаў — адна і шматгалоснага (В.Халопава), суадносіны самаст. меладычных і спрошчаналінеарных галасоў ці санорных пластоў (Д.Шульгін). Ва ўмовах шматгалосся муз. Ф. з’яўляецца сістэмай узаемадзеянняў фактурных кампанентаў — галасоў і пластоў.
417
ФАЛЬКЛАРЫЗМ
У сучаснай бел. музыцы выразна выяўлены 2 формы ўзаемадзеяння галасоў і пластоў муз. Ф.: першасная (мадэляванне стыхійнага шматгалосся) і другасная (спарадкаванае ўзаемадзеянне элементаў). Першасныя формы фактурнага ўзаемадзеяння (паралелізм, бурданіраванне, гетэрафонія, гласаабмен) выяўляюцца перш за ўсё ў творах фалькл. арыентацыі, а таксама ў сувязі з сакральнай вобразнасцю («Вясельныя песні» А.Мдывані, «Песні беларускага Паазер’я» Л.Захлеўнага, «Бандароўна» Г.Гарэлавай, «Літургія св. Іаана Златавуста» А.Бандарэнкі, «Missa gregoriana» АЛіцвіноўскага і інш.). Другасныя формы звязаны з разнавіднасцямі кантрапункта, які функцыянуе пры наяўнасці гукавышынных умоў характэрных для сучаснай музыкі (прэлюдыі А.Багатырова, сімфоніі Л.Абеліёвіча, Г.Вагнера, Д.Смольскага, Партыта in D У.Кузняцова і інш.). Першасныя і другасныя формы ўзаемадзеяння галасоў і пластоў муз. Ф. функцыянуюць ў цесным узаемадзеянні. Яркімі прыкладамі з’яўляюцца поліфанія пластоў і мікраполіфанія, якія ў шэрагу выпадкаў адначасова сумяшчаюцца.
Літ:. СкребковаФнлатова М.С. Фактура в музыке: Художественные возможностн. Структура. Функцнн. М., 1985.
А.Б.Пескін.
ФАЛЬКЛАРЫЗМ, працэс засваення фальклору ў розных сферах культуры і мастацтва сучаснага грамадства. У наш час тэрмін «Ф.» найчасцей ужываецца ў значэнні працэсу адаптацыі, трансфармацыі і рэпрадукцыі фальклору ў жыцці і культуры (В.Гусеў Д.РыхтманАўгушцін, А.Аляхновіч і інш.). Вылучаюць наступныя тыпы Ф.: традыц. фальклор; другасны фальклор', апрацаваны фальклор; песні прафес. і аматарскіх аўтараў і кампазітараў, асобных калектываў, якія прайшлі працэс фалькларызацыі; стылізаваны фальклор; рэстаўрыраваны фальклор; рэканструяваны фальклор. Традыц. фальклор прад
стаўлены ў маст. творчасці непасрэднымі носьбітымі традыцый: людзьмі старэйшага і сярэдняга ўзросту, якія жывуць пераважна ў сельскай мясцовасці, памятаюць старадаўнія абрады і звычаі, песні, танцы, казкі і інш. Але перанясенне аўтэнтычнага фальклору з натуральнага асяроддзя на сцэну заўсёды звязана са змяненнем. Менавіта таму гэты тып Ф. вызначаецца не як аўтэнтычны, а як традыц. Другасны фальклор узнаўляецца звычайна маладымі людзьмі, якія не з’яўляюцца носьбітамі традыцый. Апрацаваны фальклор выконваецца рознымі фалькл. калектывамі, ансамблямі, асобнымі выканаўцамі, нар. харамі. Пры гэтым не ўсе апрацоўкі захоўваюць арыгінал. Асабліва спрэчным з’яўляюцца некаторыя апрацоўкі для нар. хароў, выкананыя ў агульнаеўрап. ці рус. манеры выканання. Даволі часта кампазітары і аўтары тэкстаў выкарыстоўваюць пры стварэннн твораў змест, паэт. вобразнасць і структуру, якія характэрныя для нар. традыцыі. 3 цягам часу такія песні могуць атрымаць далейшае развіццё ў новых варыянтах і стаць народнымі. Тэрмін «стылізацыя» трактуецца навукоўцамі парознаму. Некаторыя вучоныя і практыкі ставяцца да стылізацыі адмоўна, лічаць яе падробкай, імітацыяй нар. песні. Пераканаўчыя стылізацыі пад сілу толькі высокакваліфікаваным кіраўнікам і выканаўцам. Пры рэстаўрацыі па рэштках узнаўляюцца элементы фалькл. традыцыі. Асаблівая ўвага надаецца ўспамінам носьбітаў абрадавасвяточнай спадчыны. Менавіта так многія выканаўцы ў апошнія гады асвойваюць фальклор. Рэканструкцыя фальклору адбываецца на аснове дадзеных аб яго маст., эстэтычных, стыліст. асаблівасцях і функцыянальным прызначэнні. Крыніцай ведаў выступаюць друкаваныя працы па гісторыі культуры, фальклоры, этнаграфіі, мастацтвазнаўстве, асабістыя гутаркі са знаўцамі і носьбітамі традыцый. Вял. работу па рэканструкцыі і рэстаўрацыі фальк
лору вядзе засл. аматарскі фалькл. ансамбль «Крупіцкія музыкі».
А.М.Аляхновіч.
ФАЛЬКЛОР, вусная народная творчасць, народная паэтычная творчасць, від мастацкай творчасці народа, дзе рэчаіснасць адлюстроўваецца ў вобразах, створаных паэт. словам; важная частка духоўнай культуры беларусаў. Яму ўласцівы гуманізм, аптымізм, ідэі патрыятызму, справядлівасці і сац. роўнасці. Увасобленыя ў вуснапаэт. творчасці маральныя і этычныя нормы, эстэтычныя погляды, адносіны да працы адлюстроўваюць мараль і этыку народа, яго разуменне прыгожага, жыццёвыя прынцыпы і ўстаноўкі. Бел. Ф. адрозніваецца багаццем і разнастайнасцю абрадавай паэзіі, высокай мастацкасцю казак, раскрывае асаблівасці побыту і нац. характару беларусаў. Адзін з самых стараж. відаў Ф. — каляндарнаабрадавая паэзія, якая падзяляецца на зімовы (калядныя песні, піліпаўскія песні і інш.), веснавы (песні масленічныя, валачобныя, юраўскія, траецкія, куставыя, русальныя і інш.), летні (песні купальскія, пятроўскія, жніўныя, касецкія), восеньскі цыклы. У розныя перыяды земляробчага календара спяваліся талочныя песні, звязаныя з талакой — пашыраным у Беларусі відам калектыўнай узаемадапамогі. 3 самымі важнымі момантамі ў жыцці чалавека — нараджэннем, уступленнем у шлюб і смерцю звязана сямейнаабрадавая паэзія. Вельмі добра захаваліся ў беларусаў радзінныя песні, якія даюць магчымасць уявіць стан стараж. радзіннай паэзіі ўсіх усх.слав. народаў. Песні пра каханне, сямейныя, антыпрыгонніцкія, рэкруцкія, чумацкія, сатыр., жартоўныя і інш. ўключае пазаабрадавая паэзія. Вял. пашырэнне атрымалі таксама песні пра жаночую долю, якая рэдка была лёгкай і шчаслівай (паказвалася цяжкая праца ў сям’і мужа). Сярод песенных жанраў ліраэпічным складам і драм. напружанасцю вылу