• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1975). 3 1975 працуе ў Нац. акадэмічным драм. тэатры імя М.Горкага. Для яго творчасці характэрны арганічнасць, псіхал. глыбіня, пластычная выразнасць, дакладнасць знешнега малюнка ролі, разнастайнасць моўных характарыстак. Сярод роляў: Пятрок («Знак бяды» павод
    А.Ткачонак у ролі Белага галоўнакамандуючага.
    ле В.Быкава), Лявон («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Капітан («Люці» А.Дударава), Лешч, non Паўлін, Акцёр («Апошнія», «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне» М.Горкага), Лапахін («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Мальер, Белы галоўнакамандуючы («Мальер», «Бег» М.Булгакава), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), доктар Альманзор («Чароўныя кольцы Альманзора» Т.Габэ), Акоп («Хітрыкі Ханумы» А.Цагарэлі), Освальд («Прывід» Г.Ібсена), Жаронт («Апошні спадчыннік» Ж.Ф.Рэньяра), Пісьменнік («Хто там?» Ж.Рабера), Папаша («Злоўлены сеткай» Р.Куні), граф Кавершэм («Ідэальны муж» А.Уайльда), Партэс («Круг кахання» С.Моэма) і інш. Здымаецца ў кіно («Раскіданае гняздо», «Палеская хроніка», «Крыж міласэрнасці», «Эпілог», «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», «Сын за бацьку», «Дунечка» і інш.). Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
    ТКАЧОЎ Міхаіл Аляксандравіч (10.3.1942, г. Мсціслаў — 31.10.1992), беларускі археолаг, гісторыкмедыявіст. Доктар гіст. навук (1987), праф. (1989). Скончыў БДУ (1964). Настаўнічаў. 3 1968 у Інце гісторыі АН Беларусі, з 1987 у Гродзенскім унце (у 1983—85 заг. кафедры). 3 1989 заг. рэдакцыі, з 1992 гал. рэдактар выдва «Беларуская Энцыклапедыя імя Пет
    У. Ткачоў. Дажджлівы дзень. 1981.
    руся Броўкі». Вывучаў ваен. гісторыю Беларусі, абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі 10—18 ст. — Навагрудка, Гродна, Віцебска, Гомеля, Чачэрска, Слаўгарада, Крычава, Ліды, Камянца, Міра (Карэліцкі рн) і інш. Адзін з аўтараў кн. «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Асвета і педагагічная думка ў Беларусі» (1985), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—2, 1987—88), «Беларуская кафля» (1989), «Старажытны Мсціслаў», «Вялікае мастацтва артылерыі» (абедзве 1992).
    Тв.: Замкі Беларусі (XIII—XVII ст.). Мінск, 1977; Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мінск, 1987; Замкн Белорусснн. Мннск, 1987; Замкіілюдзі. Мінск, 1991.
    ТКАЧОЎ Уладзімір Віктаравіч (н. 25.1.1947, в. Нізок Уздзенскага рна), беларускі мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1974), у 1974—76 і 1978—82 выкладаў у ім. Працуе ў дэкар.прыкладным і манумент. мастацтве, станковым жывапісе. Для творчасці характэрны арыгінальнае адлюстраванне праблем, перададзеных вострай гратэскавай мовай. Сярод манумент. твораў: габелены ў Бел. філармоніі «Музыка» (1976), «Беларусь — край родны» ў рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Мінску (1984), трыпціх «Беларусь» (1984); вітражы «Песні Беларусі»,
    402
    ТОЎСЦІК
    «Поры года» (абодва 1978, у суаўт.), «Зямля Уздзенская» (1984); размалёўка «Свята» (1985), жывапісныя палотны «Дажджлівы дзень» (1981), «Памяці загінуўшых» (1985), «Тайная вячэра» (1990), «Вячэрняя рыбная лоўля з канцэртам Вато» (1996), «Стаўка» (2000), «Спакуса картачных каралёў» (2001), «Новая Галгофа» (2002), «Цудоўны ўлоў» (2009), «Паядацель рыб» (2013), «Батлейка» (2014), «Прагулкі па Верхнім горадзе» (2015), жывапісныя пано «Знатныя людзі Уздзеншчыны» (1986), «Ф.Скарыну прысвячаецца» (1988), «Паўлюк Трус» (1993), «Тайная вячэра» (2006) і інш. Сярод партрэтаў: «Аўтапартрэт» (2000), «Палкоўнік Валерый Камароў» (1990), «Двое» (2008), «Партрэт маці» (2010).
    Г.А. Фатыхава.
    ТКАЧЎК Аксана Фёдараўна (н. 10.6.1933, г. СанктПецярбург), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1976). Скончыла Інт жы
    А. Ф. Ткачук.
    вапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1958). 3 I960 працавала ў інце «Мінскпраект», у 1977—83 гал. мастак Мінска, адначасова нам. гал. архітэктара горада. Асн. работы (у Мінску): праекты 12павярховых будынкаў Бел. інта нар. гаспадаркі (1964—74, кіраўнік аўт. калектыву), комплексу жылых дамоў па вул. Старавіленская (1977— 79), будынкаў Дзярж. тэатра муз. камедыі Беларусі (1981, у суаўт.), Інта павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў нар. гаспадаркі (1982), Палаца культуры вытворчага тонкасуконнага аб’яднання (1984). рэ
    канструкцыі будынкаў 19 ст. па вул. Камсамольская (1999), кінатэатра «Радзіма» пад будынак Новага драм. тэатра (2003) і інш.
    ТОЎСЦІК Уладзімір Антонавіч (н. 24.6.1949, Мінск), беларускі жывапісец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1990). Нар. мастак Беларусі (2011).
    У.А.Тоўсцік.
    Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1972). 3 1976 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў (з 1996 праф., з 2001 заг. кафедры). Працуе ў манумент. і ў розных жанрах станковага жывапісу. Сярод твораў: трыпціхі «Ладдзя часу» (2006), «Свет Караткевіча» (2008), «Спадчына» (2012), габелены «Паляванне», «Зборы на паляванне» (абодва 2010), «Мой Мінск» (2013, у суаўт.), серыі жывапісных палот
    У.Тоўсцік. Свята горада. 2012.
    наў «Мінск — губернскі горад», «Раніца на Ніжнім рынку (2004) і інш. Філас.маст. спасціжэнне сутнасці штодзённага быцця чалавека, жыццесцвярджальнасць вызначаюць палотны «Суботні вечар. Мікрараён», (1978), «Мацярынства» (1983), «Любоў і Надзея» (1990), «У гарадскім садзе іграе духавы аркестр...» (1994), «Прыкметы мінулага часцу» (1998), «Прысвячэнне» (2001), «Свята горада» (2012) і інш. Адметныя рысы яго твораў гіст. тэматыкі ў спалучэнні канкрэтных вобразаў з элементамі сімволікі: «Легенда старога замка» (1979), «Год 1863. Паўстанне» (1980), «А сэрца ўсё імкне да бацькоўскага краю... (М.Багдановіч)» (1981), «Год 1913, 9 лютага. Пецярбургская прэм’ера» (1982), «I проста лягу пад белы снег... Памяці У.Караткевіча» (1986), «Памяці Адама Міцкевіча» (1998), серыя карцін «Падарожжа па мінулым стагоддзі» (2007). 3 1990х гг. стварае кампазіцыі алегарычнага характару, дзе часта адлюстроўвае вобразы рамантычных пачуццёвых жанчын: «Малітва» (1990), «Успамін аб Эладзе» (1992), «Серабро і золата» (1994), «На сцэне. Прэм’ера», «Жанчына, кветкі і
    403
    ТРАЯК
    птушкі», «Мелодыя для флейты» (усе 1995), «На Калядыў Венецыі» (1996), «Цырк. Жанчынавоблака» (1997), серыя «Святло і цені» (1993). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
    Г.А. Фатыхава.
    ТРАЯК (ад. лац. Grossus triplex трайны грош), найбольш пашыраная назва манеты наміналам у тры грошы ў пісьмовых крыніцах Беларусі, Украіны і Польшчы ў 17—18 ст. Упершыню выпушчаны ў 1528 у Кракаве і Торуні, у 1535—1763 чаканіліся ў Гданьску і Эльблангу, з 1546 — у Вільні,у 1581 —1619 — у Рызе. Рэгулярная эмісія Т. працягвалася да 1627. Чаканіліся сярэбраныя, білонныя і медныя манеты. У 1765—94 выпускаліся медныя Т. ў Рэчы Паспалітай, у 1794 — у Аўстрыі, у 1796—97 — у Прусіі, у 181520, 1824 і 182641 у Царстве Польскім. У Беларусі шырока абарачаліся ў 16—17 ст.
    ТРАЯН Юрый Антонавіч (н. 10.6. 1950, Мінск), беларускі артыст балета, балетмайстар. Нар. артыст Беларусі (1979). Скончыў Мінскі інт
    Ю.А.Траян.
    культуры (1987). 3 1968 працуеў Нац. акадэмічным Вял. тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь, з 1990 намеснік дырэктара, з 2008 гал. балетмайстар, з 2009 маст. кіраўнік балета. Адначасоваў 1988—89 дырэктар Бел. харэагр. вучылішча. Рознабаковасць таленту Т. праявілася ў балетах сучаснай пластыкі. Для танца Т. характэрны мужнасць, свабода, скульптурнасць, класічная завершанасць форм
    Ю. Траян у ролі Спартака.
    і эмацыянальнасць. Сярод партый: Машэка, Тыль («Выбранніца», «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Рамэа, Прынц («Рамэа і Джульета», «Папялушка» С.Пракоф’ева), Хазэ («Кармэнсюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына), Жан да Брыен («Раймонда» А.Глазунова), Альбер («Жызэль» А.Адана), Адам («Стварэнне свету» А.Пятрова), Спартак (аднайм. п’еса А.Хачатурана), Паэт («Карміна Бурана» на музыку К.Орфа), Базіль («Дон Кіхот» Л .Мінкуса) і інш. На сцэне тэатра паставіў балеты «Крылы памяці» У.Кандрусевіча (1986), «Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева (харэаграфія Р.Захарава, 2007), «Трыстан і Ізольда» Р.Вагнера (2010), «Вітаўт» В.Кузняцова (2013) і інш. Пра Т. зняты фільм «Творчы партрэт Юрыя Траяна» (1982).
    «ТРОЯ», «Гісторыя Траянскай вайны», «Аповесць пра Трою»,гістарычнаяперакладная аповесць пра падзеі легендарнай траянскай вайны; помнік бел. лры 15 ст. Асн. змест твора грунтуецца на апрацоўцы нар. паданняў, якія прыпісваліся Дыктысу і Дарэсу. У канцы 15 ст. на старабел. мове перакладзены т. зв. «Прытча пра каралёў» — сербская рэдакцыя аповесці з візант.
    хронікі 12 ст. Канстанціна Манасіі. У ёй выкладзены гісторыя заснавання Троі, жыццё Парыса, фалькл.паэт. версія прычын узнікнення Траянскай вайны. У сюжэце — падзеі апошняга года вайны, які скончыўся смерцю гал. герояў (Гектара, Ахіла, Парыса і інш.) і разбурэннем Троі. У творы ўслаўляюцца воінская мужнасць і рыцарская доблесць герояў, а падзеі асвятляюцца з гуманіст. пазіцый. Аўтар са спачуваннем адносіцца да трагічнага лёсу траянцаў, асуджае неапраўданую жорсткасць на вайне, бязлітаснасць пераможцаў.
    ТРУШКОЛеанід Ігнатавіч (4.3.1938, г. Орша — 10.1.2010), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1996). У 1961—66 удзельнік Аршанскага нар. тэатра Палаца культуры льнокамбіната. У 1967—99 акцёр Бел. тэатра імя Я.Коласа. Творчасці Т. ўласцівы глыбіня псіхал. распрацоўкі, быт. дакладнасць, ідэйная мэтанакіраванасць вобразаў. Сярод роляў: Гапон («Залёты» В.ДунінаМарцінкевіча), Дзерваед, Андрэй Буслай і Бацька («Радавыя», «Парог» А.Дударава), Сырадоеў («Трыбунал» А.Макаёнка), Дарафей («Званы Віцебска» У.Караткевіча), Мацей («Несцерка» В.Вольскага), Салавейчык («Амністыя» М.Матукоўскага), Мікіта («Улада цемры» Л.Талстога), Шохін («Зы
    404
    ТУРАЎ
    кавы» М.Горкага), Максім («Стары дом» А.Казанцава), Пятрэнка («Зінуля» А.Гельмана), Абель («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка), Похрань («Гісторыя граху» паводле С.Жаромскага), смалакур Алялюмас («Клеменс» К.Саі), Эйліф («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта), кароль Лір (аднайм. п’еса У.Шэкспіра), Міларад («Доктар філасофіі» Б.Нушыча), Кэбат («Каханне пад вязамі» Ю.О’Ніла) і інш.
    ТУР Юрый Мікалаевіч (4.3.1937, Мінск — 14.3.2003), беларускі мастак тэатра. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1977). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1962). У 196470 і ў 197394 працаваў у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі (у 1974—89 гал. мастак). У 1970—73 — у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача. Творчасці Т. ўласцівы арганічнае спалучэнне зрокавых вобразаў з характарам падзей спектакля, умелае выкарыстанне жывапісу і асвятлення. Аформіў спектаклі «Том — вялікае сэрца» С.Багамазава і С. Шатрова (1962), «Куды ідзеш, Сяргей?» А.Маўзона, «Дзеці сонца» М.Горкага (абодва 1965), «Шчыт і меч» паводле В.Кажэўнікава (1967), «Дзеля жыцця» («Першы ўрок») К.Губарэвіча (1968), «Несцерка» В.Вольскага (1971), «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» А.Махнача, «Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець...» паводлеЯ.Купалы і М.Чарота, «3 любімымі не расставайцеся» А.Валодзіна (усе 1972), «Васіль Цёркін» паводле А.Твардоўскага, «Энергічныя людзі» В.Шукшына (абодва 1975), «Трохграшовая опера» Б.Брэхта (1976), «Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча (1977), «Вішнёвы сад» А.Чэхава (1981), «Гамлет» У.Шэкспіра (1984), «Знак бяды» паводле В.Быкава (1985), «Доўгае падарожжа ў ноч» Ю.О’Ніла (1988), «Тут жывуць людзі» А.Фугарда (1989), «Свабодны шлюб» Д.Фо і Ф.Рамэ (1994); оперы «Сівая легенда» Д.Смольскага (1978), «Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера (1980); балет «Курган» Я.Глебава (1982) і інш.