Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
нага кабінета» (2001), «Уцёкі», «Смяротнік», «Папераджальны ўдар» (усе 2002), «Рускае брацтва» (2004), «Трэцяя зорка» (2005), «Стрэл у мінулае» (2006), сцэнарыяў маст. фільмаў.
Тв:. Кремлёвскнй колодец. Ммнск, 1998; Убйть вождя. Мйнск, 1999; Черный пес. Мйнск, 2000; Смертельный квадрат. Мйнск, 2000; Последнйй герой. Мйнск, 2003; Прйказ № 1. Мйнск, 2003; Майор Ветров. Мйнск, 2007; Кровавые метры. Мйнск, 2008; Смерть за смерть: бега без оглядкй. Мйнск, 2014; Логово змей. Мннск, 2014; Третья звезда: верь в мою ложь. Мйнск, 2014; Русская красавнца. Мйнск, 2014; Операцйя «Кровь». Мйнск, 2015.
Лйт.'. Наколай Чергйнец. Лйчность. Время. Судьба. Мйнск, 2007; Няколай Чергмнец. Нного не дано: повестч жйзнй, воспомчнанйя, ннтервью. Мйнск, 2012.
Т.Ф.Рослік.
В. М. Чарнабаеў.
ЧАРНАБАЕЎ Віктар Максімавіч (н. 16.5.1930, г. Новарасійск, Расія), беларускі спявак (бас). Нар. артыст Беларусі (1964). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1953). У 1957—2010 працаваў у Нац. акадэмічным Вял. тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Валодае глыбокім, моцным голасам мяккага тэмбру і шырокага дыяпазону. Стварыў шматпланавыя вострахарактарныя вобразы: Пісьмавадзіцель («Джардана Бруна» С.Картэса), Тарас («Калючая ружа» Ю.Семянякі), Даніла («Алеся» Я.Цікоцкага), Гарэлаў («Брэсцкая крэпасць» К.Малчанава), Скула, князь Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мендоза, Кутузаў («Заручыны ў манастыры», «Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Гадлеўскі («Яснае світанне» А.Туранкова), цар Дадон («Зала
441
ЧАРОТ
ты пеўнік» М.РымскагаКорсакава), Агамемнан («Арэстэя» С.Танеева), Хаванскі, Варлаам («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Сусанін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Начальнік штаба («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Дон Базіліа, Дон Бартола («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Дон Паскуале (аднайм. опера Г.Даніцэці), Філіп II, Рамфіс, Фальстаф («Дон Карлас», «Аіда», «Фальстаф» Дж.Вердзі), Лепарэла («Дон Жуан» В.А.Моцарта), Уберта («Служанкапані» Дж.Пергалезі) і інш.
ЧАРОТ Міхась (сапр. Кудзелька Міхаіл Сямёнавіч; 7.11.1896, г.п. Рудзенск Пухавіцкага рна — 29.10.1937), беларускі паэт. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1917). 3 1920 працаваў у газ. «Савецкая Беларусь» (у 1925—29 рэдактар). Ініцыятар стварэння і кіраўнік (з 1923) літ. аб’яднання «Маладняк», з 1927 чл. літ. аб’яднання пісьменнікаў «Полымя». У 1930я гг. рэдактар Бел. дзярж. выдва, літ. кансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ранняй творчасці Ч. ўласціва нац.патрыятычнае гучанне. У паэт. збках «Завіруха» (1922), «Выбраныя вершы» (1925) рэв.пралетарскія матывы. Аўтар паэм «Босыя на вогнішчы» (1922), «Марына», «Карчма» (абедзве 1925), «Беларусь лапцюжная» (1927), «Сонечны паход» (1929), зб. апавяданняў «Веснаход» (1924), аповесці «Свінапас» (1923—24; на яе аснове створаны першы бел. маст. фільм «Лясная быль», 1926), нар. драмы «На Купалле» (1921), вадэвіля «Мікітаў лапаць» (паст. 1923, 1979), дзіцячых п’ес «Данілка і А'іеська» (1920), «Пастушкі» (1921) і інш. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв.: 36. твораў. Т. 1—2. Мінск, 1958; Выбранае. Мінск, 1982.
ЧАЦВЕРЫКОЎ Віталь Паўлавіч (16.8.1933, г. Алматы, Казахстан — 26.8.1983), беларускі кінарэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі
(1974). Нар. артыст Беларусі (1979). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1962). Працаваў на к/студыі «Беларусьфільм».
В. П. Чацверыкоў.
Яго творчасці ўласцівы імкненне да маст. асмыслення дакум. фактаў, эпічнае адлюстраванне рэчаіснасці, выкарыстанне экспрэсіўных маст. сродкаў. Зняў дакум. фільмы «Высокае напружанне» (1964), «Беларуская рапсодыя» (1965), «Пакараны смерцю ў 41м» (1967), «Мне хацелася расказаць» (1968) і інш. Стварыў эпічныя маст. фільмы пра падзеі Вял. Айч. вайны, у якіх ігравыя эпізоды спалучаны з кадрамі кінахронікі і архіўных дакументаў: «Руіны страляюць...» (1971—72, тэлевізійны), «Полымя» (1974), «Чорная бяроза» (1977), «Сад» (1983) і інш. Сярод інш. фільмаў: кароткаметражны «Не плач, Алёнка» (1963), «СашаСашачка» (1966), «ЧасНеЧакае» (1975, тэлевізійны), «Паводка» (1980), «Зацішша» (1981, тэлевізійны), «Глядзіце на траву» (1984, з В.Пазняковым), Шэльма (1996, з А.Ганчаронкам) і інш. Ч. прысвечаны дакум. фільм «Паспець да ночы» (2001, рэж. Ю.Марухін). Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
ЧАЧОТ Ян Тадэвушавіч (7.7.1796, в. Малюшычы Карэліцкага рна — 23.8.1874), беларускі і польскі паэт, фалькларыст. Скончыў Навагрудскую дамініканскую школу (1815). Вучыўся ў Віленскім унце (1815— 16). Працаваў у Вільні ў бюро па ўпарадкаванні архіваў князёў Радзівілаў. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў тайных студэнцкіх тваў філа
матаў і філарэтаў. У 1823 зняволены ў віленскую турму, дзе склаў рукапісны зб. «Песенькі і іншыя вершы». У 1824—32 у ссылцы. У 1833 вярнуўся на радзіму, працаваў на Лепельшчыне і ў бцы Храптовічаў на Навагрудчыне. У 1818—19 напісаў каля 10 балад (збераглося 8), засн. на сюжэтах бел. фальклору («Свіцязь», «Бекеш», «Узногі», «Мышанка», «Калдычэўскі шчупак», «Навагрудскі замак», «Падземны звон на горцы ў Пазяневічах». «Радзівіл, альбо Заснаванне Вільні»). Збіраў і вывучаў бел. фальклор. Выдаў 6 фалькл. збкаў «Сялянскія песні» (1837—46), у якіх змясціў каля 1000 бел. нар. песень у пера
Я.Чачот. Лінагравюра. 19 cm.
кладзе на польск. мову і ў арыгінале, прыказкі і прымаўкі, слоўнік бел. мовы (200 слоў) і ўласныя вершы. Аўтар цыкла песеньбалад на польск. мове «Спевы пра даўніх ліцвінаў да 1434 г.» (1842—44), кн. «Аповесці для маладых дзяўчат» (1845), «Некаторыя заўвагі, якія асабліва датычацца стылю трэцяй песні «Анафеляс» з «Вітаўтавых баёў» П.Крашэўскага» (1846) і інш.
Тв:. Бел. пер. — Наваградскі замак. Творы. Мінск, 1989; Выбр. творы. Мінск, 1996; Свіцязь. Мінск, 1999; Выбранае: вершы, песні, балады. Мінск, 2007.
442
ЧАЧЭРСКІ
Літ.: Яцкевіч 3. Радавод Яна Чачота. Мінск, 1996; Шумская I. Ян Чачот. Руплівы філамат. Мінск, 2013.
Будынкі адміністрацыі іратушы ў г. Чачэрск.
ЧАЧЭРСК, гораду Гомельскай вобл., цэнтр Чачэрскага рна, прыстань на р. Сож пры ўпадзенні ў яе р. Чачора. За 65 км на П ад Гомеля, 37 км ад чыг. ст. БудаКашалёўская на лініі Гомель—Жлобін, аўтадарогамі злучаны з Кармой, Веткай і аўтадарогай Гомель—Магілёў. 8,1 тыс. ж. (2015).
Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1159 як горад радзімічаў Чмчерск, які кіеўскі кн. Ізяслаў Давыдавіч вярнуў чарнігаўскаму кн. Святаславу Ольгавічу. У 12—13 ст. уваходзіў у Чарнігаўскае княства. 3 сярэдзіны 14 ст. ў ВКЛ, цэнтр воласці. 3 1509 мястэчка Віленскага ваяв. 3 1501 належаў Алене Іванаўне, жонцы вял. кн. літоўскага Аляксандра, з 1621 — Сапегам. У 14 ст. пабудаваны Чачэрскі замак. 3 1510 цэнтр Чачэрскага стараства. 3 1566 у Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. У антыфеадальную вайну 1648—51 у наваколлі Ч. адбыліся сялянскія паўстанні. У 1654 горад займалі казацкія войскі І.Н.Залатарэнкі. Да 1659 тэр. Ч. бьша ў складзе гетманскіх казацкіх уладанняў у Беларусі. Пасля 1 га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, цэнтр Чачэрскага павета ў Рагачоўскай правінцыі (1777) Магілёўскай губ., потым мястэчка. 3 1778 цэнтр Чачэрскай воласці Рагачоўскага павета, з 1796 у Бел., з 1802 зноў у Магілёўскай губернях. У 1774 Ч. падараваны рас. імператрыцай Кацярынай II ген.губернатару графу З.Р.Чарны
шову, які стварыў тут прыгонныя тэатр і аркестр. У 2й пал. 18 ст. пабудавана Чачэрская ратуша. У 1880 — 266 дымоў, 1667 ж., 2 нар. вучылішчы. У 1902 адкрыта 3класнае гар. вучылішча. У 1903 — 2648 ж. 3 2.2.1919 у РСФСР, з 26.4.1919 цэнтр Чачэрскай воласці Рагачоўскага павета Гомельскай губ. 3 8.12.1926 у БССР, цэнтр Чачэрскага рна Гомельскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939 — 5,1 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 16.8.1941 да 27.11.1943 Ч. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі тут каля 500 чал. У 1959 — 2,7 тыс. ж. 3 25.12.1962 у БудаКашалёўскім, з 6.1.1965 у Чачэрскім рнах. У 1970 — 5,8 тыс. ж. 3 3.11.1971 горад. У 2002 — 7,7 тыс. ж.
У 2015 у Ч. гімназія, 2 сярэднія і маст. школа, ДЮСШ, цэнтры: сац,пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, творчасці дзяцей і моладзі, 4 дашкольныя ўстановы, бка, Дом культуры, гісторыкаэтнаграф. музей, бальніца. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры — Праабражэнская царква (канец 18 ст.), ратуша (2я пал. 18 ст.), палац Чарнышовых (пач. 19 ст.). Археал. помнік — гарадзішча (Замкавая гара).
Асн. кампазіцыйныя восі сучаснага горада — вуліцы Савецкая і Леніна. На іх перакрыжаванні сфарміравана пл. Леніна — адм.грамадскі цэнтр. Вул. Горкага звязвае яго з гар. паркам, вул. Перамогі — з Замкавай гарой. Горад развіваецца паводле
генплана 2002 у ПдЗ напрамку. Пераважае аднапавярховая індывід. забудова сядзібнага тыпу, у цэнтры горада сканцэнтраваны 2—5павярховыя дамы. Зона адпачынку — на берагах рэк Сож і Чачора. У 2000я гг. пабудаваны магазін «Дары ад Зары», праведзены рэстаўрацыя СпасаПраабражэнскай царквы, ратушы, кінатэатра «Кастрычнік», рэканструкцыя пл. Леніна, вуліц К.Маркса, Круглікава, парку ЧарнышовыхКруглікавых, будынкаў цэнтр. раённай бальніцы, гар. Дома культуры, дзіцячага гарадка, мадэрнізацыя будынкаў райвыканкама, фізкульт.аздараўленчага комплексу «Брыз», дзіцячаюнацкай спарт. школы, добраўпарадкаванне вул. Кастрычніцкая. Вядзецца (2015) будаўніцтва 2 новых мікрараёнаў — Новікава (індывід. дамы) і Савецкая 1 (шматпавярховая забудова).
ЧАЧЭРСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1910 у г. Чачэрск як раённая бка, з 1917 нар. У 1977 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Чачэрскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) каля 170 тыс. экз., 7,65 тыс. чытачоў. Пры бцы дзейнічаюць цэнтры прававой інфармацыі, інфармацыйнаметадычны (з 2006), духоўнаасветніцкі «Адраджэнне» (з 2006), аматарскае літ. аб’яднанне «Суквецце» (з 1987), экатэатр «Флорык» (з 2004), клуб для пажылых людзей «Шчыра пагаворым» (з 2011). 3 2001 бка працуе па краязнаўчай праграме «Зямля Чачэрская — край родны». 3 2011 жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліобус (32 вёскі).
ЛЛ.Хрысціна.
ЧАЧЭРСКІ ГІСТОРЫКАЭТНАГРАФІ'ЧНЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1990 у г. Чачэрск, адкрыты для наведвальнікаў у 2004. Агульная пл. экспазіцыі 634,1 м. Асн. фонд — каля 19тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — каля 1,8 тыс. адзінак (2015). Дзейнічаюць 7 пастаянных і 3 часовыя перасоўныя экспазіцыі. Фонды